Зябко Андрэй Аляксандравіч




старонка2/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер380.47 Kb.
1   2   3

У главе 4 «Выступленні супраць вайны ў асяроддзі вайскоўцаў расійскай арміі, дыслацыраваных на тэрыторыі Беларусі, у 1914 – лютым 1917 г.» вылучаецца комплекс прычын зараджэння антываенных настрояў у вайсковым асяроддзі і паступовае перарастанне апошніх у выступленні салдат і афіцэраў супраць вайны, якія набылі некалькі накірункаў.

У раздзеле 4.1 «Зараджэнне антываенных настрояў сярод салдат расійскай арміі» зазначаецца, што ў гады сусветнай вайны ў расійскай імператарскай арміі склаўся комплекс фактараў, якія сталі прычынамі зараджэння і развіцця антываенных настрояў у асяроддзі вайскоўцаў. Гэтыя фактары, аказваючы комплекснае ўздзеянне ва ўсіх сферах жыцця салдат і афіцэраў, прывялі ў далейшым да ўзнікнення антываенных выступленняў.

Паказваецца, што важнейшымі прычынамі ваенна-тэхнічнага характару сталі цяжкасці ў баявым і інтэнданцкім забеспячэнні арміі. Планы ваенна-мабілізацыйнага аддзела расійскай арміі па забеспячэнні войск узбраеннем аказаліся меншымі за рэальныя патрабаванні ў некалькі разоў. Асабліва крытычная сітуацыя склалася падчас адступлення 1915 г., што прывяло да падзення баявога духу вайскоўцаў і страты імі веры ў перамогу. Недахоп боепрыпасаў і харчавання выклікаў у ніжніх чыноў адчуванне гаспадарчай разрухі ў краіне і занепакоенасць лёсам уласных сем'яў.

Гібель значнай колькасці кадравага складу расійскай арміі прывяла да неабходнасці прызыву ў войскі маральна і прафесійна непадрыхтаванага элементу. Напярэдадні лютага 1917 г. ужо ішло фарміраванне палкоў шостай чаргі, што складаліся з ратнікаў ІІ разраду, якія па даваенных воінскіх статутах наогул не павінны былі прызывацца ў дзеючую армію. Гэта панізіла не толькі баявыя якасці, але і баявы дух у вайсковых падраздзяленнях. Разам з тым, недахоп падрыхтоўкі і аўтарытэту ў афіцэраў ваеннага часу прыводзілі да сацыяльнай напружанасці ў іх адносінах з ніжнімі чынамі, што вяло да сацыяльных канфліктаў.

Падкрэсліваецца, што на маральна-псіхалагічны стан вайскоўцаў імператарскай арміі вызначальны ўплыў аказалі стомленасць, выкліканая працягласцю вайны, і псіхічная прыгнечанасць ад паражэнняў і значных людскіх страт. У гэтых умовах страчвалася вера ў перамогу і ўзнікала імкненне да хутчэйшага заканчэння вайны незалежна ад яе вынікаў. Пазіцыйны характар вайны толькі ўзмацніў гэтыя тэндэнцыі і садзейнічаў перанясенню інтарэсаў вайскоўцаў у каляваенную сферу бытавых праблем.

Адзначаецца, што дзейнасць палітычных сіл, у першую чаргу бальшавікоў і блізкіх да іх груп, накіраваная на фарміраванне антываенных настрояў сярод вайскоўцаў і арганізацыю выступленняў супраць вайны, была абмежавана рэпрэсіўнымі ўрадавымі мерапрыемствамі. У гэтых умовах іх работа насіла несістэматычны характар і абмяжоўвалася лістовачнай агітацыяй і вуснымі размовамі. Большасць бальшавіцкіх груп існавала ў тылавых часцях, аднак паміж імі не заўсёды была сувязь. Арганізацыі, якія падтрымліваліся германскай ваеннай разведкай для разлажэння расійскай арміі, галоўны ўціск рабілі на антываенную агітацыю сярод вайскоўцаў, схіляючы апошніх у першую чаргу да дэзерцірства. Аднак гэтая дзейнасць не мела шырокага распаўсюджання на Заходнім фронце з прычыны выкрыцця такіх груп расійскай ваеннай контрразведкай.

У раздзеле 4.2 «Антываенныя выступленні ў асяроддзі вайскоўцаў расійскіх армейскіх злучэнняў на тэрыторыі Беларусі» падкрэсліваецца, што антываенныя настроі, якія ўзніклі ў расійскай імператарскай арміі пад уплывам комплексу ваенна-эканамічных, сацыяльных, маральна-псіхалагічных і палітычных фактараў прывялі да зараджэння і развіцця выступленняў вайскоўцаў супраць вайны. Ва ўмовах жорсткага супрацьдзеяння расійскіх улад пранікненню ў вайсковае асяроддзе рэвалюцыйнай прапаганды левых партый, дамінуючымі сталі стыхійныя формы антываеннага пратэсту, сярод якіх найбольш масавым стала дэзерцірства. Па дадзеных Стаўкі, з армій Заходняга фронту і 5-й арміі Паўночнага фронту ў 1914 – лютым 1917 гг. дэзерціравала каля 20 тыс. вайскоўцаў. Па нашых падліках, у канцы 1915 – сярэдзіне 1916 гг. сярэднямесячная колькасць уцекачоў, затрыманых у Магілёўскай і Віцебскай губернях, складала каля 175 чалавек, а за тры зімовыя месяцы 1917 г. іх сярэдняя колькасць за месяц вырасла да 250 чалавек. Гэта дазваляе назіраць тэндэнцыю да ўзрастання сярэднямесячнага ліку дэзерціраў да лютага 1917 г., што было абумоўлена фізічнай і маральнай стомленасцю вайскоўцаў ад зацягненай вайны і імкненнем да хутчэйшага яе завяршэння.

Масавы характар добраахвотнай здачы ў палон назіраўся падчас актыўных баявых дзеянняў у 1914-1915 гг., калі праводзіліся маштабныя аперацыі, а пасля набыцця вайной пазіцыйнага характару колькасць тых, хто здаваўся, зменшылася. Адмовы ад выхаду на перадавую пазіцыю не набылі на тэрыторыі Беларусі значных памераў па прычыне адсутнасці тут шырокамаштабных баявых аперацый. Найбольш значным выступленнем такога характару сталі хваляванні ў палках Асобай арміі, якія мелі месца ў пачатку 1917 г. у раёне Пінскіх балот. Братанні і самавольныя перамір'і таксама не мелі тут шырокага распаўсюджання, што было звязана з азлобленасцю расійскіх і германскіх войскаў адзін супраць аднаго з прычыны больш жорсткага супрацьстаяння ў папярэднія кампаніі.


ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Напярэдадні Першай сусветнай вайны для грамадска-палітычнага становішча на тэрыторыі Беларусі была характэрна наяўнасць толькі патэнцыяльных перадумоў для зараджэння і развіцця тут антываеннага пратэсту. Яны праявіліся ў форме асобных сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных фактараў, якія пры неспрыяльным развіцці сітуацыі ў краіне маглі прывесці да ўзнікнення выступленняў супраць вайны. Беларускі пралетарыят, нешматлікі і слаба абаронены ад свавольства наймальнікаў, быў цесна звязаны з сялянскім асяроддзем і не меў тых якасцей і здольнасцей да арганізацыі палітычнай барацьбы, якімі вызначаліся рабочыя буйных прадпрыемстваў прамысловых цэнтраў Расіі. Таму ў гарадах найбольшая верагоднасць узнікнення антываеннага пратэсту існавала ў асяроддзі яўрэйскага насельніцтва, якое ва ўмовах дыскрымінацыйнай палітыкі расійскага ўрада ў дачыненні да яўрэяў ставілася да апошняга з недаверам. Сяляне, у большасці сваёй з'яўляючыся малаадукаванымі і апалітычнымі, жылі традыцыйным жыццём, турбуючыся ў асноўным забеспячэннем уласнага дабрабыту. Іх успрыняцце вярхоўнай улады і імператара было патрыярхальным, а патрыятызм меў характар веры. Аднак гэта магло стварыць небяспечную сітуацыю: калі ва ўмовах вайны гэтыя асновы былі б падарваныя, то краіне пагражаў магутны сацыяльны калапс.

У перадваенным грамадска-палітычным жыцці ў Беларусі дамінавалі праўрадавыя партыі і арганізацыі, у той час як ліберальныя і дэмакратычныя сілы ва ўмовах рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў не мелі магчымасцей разгарнуць маштабнай палітычнай работы. Акрамя таго, некаторыя з іх былі ідэйна расколаты, іншыя не мелі шырокага ўплыву ў асяроддзі большасці насельніцтва, якое было ў асноўным апалітычным [2, 11].

2. Пачатак Першай сусветнай вайны паставіў перад кіраўніцтвам Расійскай імперыі задачу стварэння патрыятычнай атмасферы яднання ўсіх слаёў грамадства вакол імператара і арміі для дасягнення перамогі. На справе гэта праявілася, з аднаго боку, праз арганізацыю і правядзенне патрыятычных маніфестацый, малебнаў, а з іншага – праз рэпрэсіі супраць сваіх палітычных праціўнікаў, некаторыя з якіх сталі на антываенныя пазіцыі. Такая палітыка мела поспех: уладам удалося паспяхова правесці мабілізацыю чыноў запасу ў армію, аб чым сведчыць лічба прыбылых на прызыўныя ўчасткі, якая склала 96%. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да тэрыторыі Беларусі, нягледзячы на сцвярджэнні савецкіх навукоўцаў аб наяўнасці тут антываеннага пратэсту. Выступленні насельніцтва, якія адбываліся ў ліпені 1914 г., не мелі антываеннага характару, а былі выкліканы эканамічнымі і сацыяльнымі прычынамі. «П'яныя» бунты навабранцаў у форме пагромаў вінных лавак і магазінаў, якія адносіліся некаторымі савецкімі навукоўцамі да масавага пратэсту супраць вайны, былі выкліканы ўвядзеннем «сухога закона», які парушыў народную традыцыю адзначаць важныя падзеі ў жыцці застоллем. У той жа час адносіны большасці насельніцтва да распачатай вайны не былі станоўчымі. Асноўная маса мясцовых жыхароў, будучы выхадцамі з сялянскага асяроддзя, успрымала вайну насцярожана, чакаючы ад яе новых цяжкасцей, а таксама трывог за лёс сваякоў, якія накіроўваліся на фронт. З гэтай прычыны большасць насельніцтва жадала заканчэння вайны як мага хутчэй [1, 4, 5].

3. Ва ўмовах вайсковых няўдач Расіі на франтах вайны і зацяжнога характару апошняй, які стаў відавочным у 1915 г., у асяроддзі мірнага насельніцтва беларускіх губерняў пачалі з'яўляцца антываенныя настроі, якія паступова выліліся ў выступленні. Асноўнымі фактарамі, якія выклікалі ўзнікненне пратэсту супраць вайны, сталі пагаршэнне эканамічнага становішча большасці насельніцтва, распаўсюджанне трывожных чутак сярод мясцовых жыхароў. Рост дарагоўлі, спекуляцыя прадметамі першай неабходнасці выклікалі ў звычайных абывацеляў незадавальненне вайной, якая стварала разруху ў краіне, а таксама ўрадам, які яе развязаў. Трывожныя чуткі, якія распаўсюджваліся з-за недахопу інфармацыі аб вайне, стваралі ў краі, які знаходзіўся ў прыфрантавой зоне, напружаную атмасферу занепакоенасці за лёс сваіх блізкіх, якія знаходзіліся ў акопах. У той жа час, пасля ўступлення Расіі ў вайну большасць партый і арганізацый, апазіцыйных ураду, сталі на абаронніцкія пазіцыі і актыўную антываенную і антыўрадавую работу не праводзілі. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якія імкнуліся данесці свае антываенныя ідэі да мясцовага насельніцтва праз газету «Наша ніва» і дабрачынныя гурткі, не мелі шырокага ўплыву па прычыне ўласнай малалікасці, цяжкага фінансавага становішча і рэгіянальнай распыленасці арганізацый. Бальшавікі ўжо ў 1914 г. выступілі з антываеннымі заклікамі, аднак паліцыя і жандармерыя ліквідавала большасць іх рэгіянальных ячэек. У гэтых умовах іх дзейнасць сярод насельніцтва насіла эпізадычны характар і ажыццяўлялася праз лістовачную і вусную прапаганду сваіх праграмных установак, сярод якіх быў і пратэст супраць вайны.

У гэтых абставінах комплексны ўзаемаўплыў азначаных прычын прывёў да таго, што ў грамадскім асяроддзі ўзнікалі неарганізаваныя антываенныя выступленні. Яны набывалі наступныя формы: супраціўленне набору на ваенныя работы і рэквізіцыі, зневажанне словам імператара Мікалая ІІ, укрывальніцтва дэзерціраў, ухіленне ад выканання воінскага абавязку, стыхійная антываенная агітацыя з боку некаторых мясцовых жыхароў, а таксама пратэст супраць вайны ў яўрэйскім асяроддзі. Неарганізаваныя формы антываеннага пратэсту сталі яскравым паказчыкам разбурэння базіса грамадска-палітычнага ладу Расійскай імперыі, калі ва ўспрыняцці большасці насельніцтва адбывалася дыскрэдытацыя фундаментальных асноў расійскай дзяржавы — аўтарытэту імператара, органаў мясцовага кіравання, паліцыі і жандармерыі, веры ў перамогу расійскай зброі. У сваю чаргу, разам з нарастаннем агульнага крызісу ў краіне да 1917 г. азначаныя акалічнасці садзейнічалі хуткаму і паспяховаму развіццю рэвалюцыйных падзей і ліквідацыі манархіі [6, 7, 8].

4. У вайсковым асяроддзі на тэрыторыі Беларусі ў 1914-1917 гг. складваецца комплекс ваенна-эканамічных, сацыяльных, маральна-псіхалагічных і палітычных фактараў, якія прывялі да зараджэння і развіцця антываенных настрояў, што ў сваю чаргу садзейнічала ўзнікненню антываеннага пратэсту сярод салдат і афіцэраў расійскай арміі. Ваенныя няўдачы, велізарныя людскія страты, цяжкасці ў баявым і інтэнданцкім забеспячэнні, канфлікты ніжніх чыноў з афіцэрамі падрывалі баявы дух вайскоўцаў, адбівалі ў іх жаданне ваяваць і выклікалі імкненне хутчэй пакінуць тэатр ваенных дзеянняў. Палітычныя партыі левага кірунку, у першую чаргу бальшавікі, ва ўмовах жорсткага ўрадавага кантролю за вайсковым асяроддзем абмяжоўваліся лістовачнай і вуснай антываеннай агітацыяй праз невялікую колькасць партыйных груп пераважна ў тылавых часцях. Яны не мелі магчымасці разгарнуць шырокую рэвалюцыйную і антываенную дзейнасць, таму іх уплыў быў несістэматычным, а вынікі работы праявіліся ўжо пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізацыі, інспіраваныя германскім вайсковым камандаваннем для разлажэння расійскай арміі шляхам антываеннай агітацыі сярод вайскоўцаў, таксама не аказалі вырашальнага ўплыву і былі раскрыты расійскай ваеннай контрразведкай.

У гэтых абставінах дамінуючымі формамі антываенных выступленняў на тэрыторыі Беларусі ў 1914-1917 гг. з'яўляліся неарганізаваныя, якія праяўляліся ў выглядзе дэзерцірства, добраахвотнай здачы ў палон да непрыяцеля, адмаўлення ад выхаду на пазіцыі, самаранення і братання. Найбольш шырокае распаўсюджанне атрымала дэзерцірства, якое характарызавалася павелічэннем колькасці ўцекачоў за перыяд з канца 1915 г да пачатку1917 г. Прычынамі гэтага сталі агульная стомленасць ад зацягненай вайны і імкненне хутчэй яе завяршыць. Добраахвотная здача ў палон да непрыяцеля дасягала шырокіх маштабаў падчас манеўровага этапу вайны, а з пачаткам пазіцыйнага перыяду колькасць тых, хто здаваўся, зменшылася, што стала вынікам змянення інтэнсіўнасці баявых дзеянняў. Адмаўленне ад выхаду на пазіцыі і самараненні не набылі значных памераў па прычыне таго, што на тэрыторыі Беларусі не разгортваліся буйнамаштабныя вайсковыя аперацыі, у якіх было задзейнічана шмат салдат. Нязначная колькасць выпадкаў братання тлумачыцца ў значнай ступені той акалічнасцю, што ў паласе Заходняга і Паўночнага франтоў мела месца жорсткае супрацьстаянне паміж расійскімі і германскімі вайскоўцамі на працягу 1914-1917 гг., у выніку чаго прысутнічала большая азлобленасць на ворага.

Такім чынам, адносіны вайскоўцаў падраздзяленняў расійскай арміі, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, да сусветнай вайны не былі станоўчымі, аб чым сведчыць развіццё ў іх асяроддзі неарганізаваных антываенных выступленняў. Аднак стыхійны характар пратэсту сведчыць аб адсутнасці напярэдадні сакавіка 1917 г. фактараў, якія маглі трансфармаваць яго ў рэвалюцыю [3, 9, 10].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў дысертацыі

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе ў сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах для больш глыбокага вывучэння падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, матэрыялы дысертацыі могуць знайсці прымяненне пры падрыхтоўцы падручнікаў і дапаможнікаў для навучальных устаноў рознага тыпу, а таксама для распрацоўкі спецкурсаў і спецсемінараў.


СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА
Артыкулы ў навуковых часопісах, уключаных ВАК у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў

1. Зябко, А.А. Антываенны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (жнівень 1914 – люты 1917 гг) у савецкай і айчыннай гістарыяграфіі // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. – 2010. – № 1. – С. 51-56.

2. Зябко, А.А. Адносіны беларускага настаўніцтва да воінскага абавязку напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. – 2011. – № 2. – С. 53-58.

3. Зябко, А.А. Дэзерцірства як форма антываеннага пратэсту вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі ў 1914 – 1917 гг. // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. – 2011. – № 2. – С. 17-22.

4. Зябко, А.А. Грамадска-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў час мабілізацыі ў расійскую армію (ліпень 1914 г.) // Весн. Гродз. дзярж. ун-та. Сер. 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. – 2012. – № 1. – С. 3-13.
Артыкулы ў зборніках навуковых прац

5. Зябко, А.А. Адлюстраванне праблемы антываенных выступленняў на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны (жнівень 1914 – люты 1917 гг.) у сучаснай расійскай і беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя пытанні сучаснай навукі : зб. навук. прац / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал. В.В. Бушчык (адк. рэд) [і інш.] – Мінск, 2009. – С. 15-18.


Матэрыялы навуковых канферэнцый

6. Зябко, А.А. Некаторыя аспекты антыўрадавага і антываеннага пратэсту яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы ІІІ междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 28 апр. 2010 г. / Белорус. гос.  пед. ун-т ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2010. – С. 281-284.

7. Зябко, А.А. Некаторыя аспекты адносін вайскоўцаў расійскай арміі да мірнага насельніцтва беларускіх губерній у гады Першай сусветнай вайны // Образование и наука в Беларуси : актуальные проблемы и перспективы развития в ХХI веке : материалы ІІІ науч.-практ. конф. молодых ученых, Минск, 21 мая 2010 г. / Белорус. гос. пед. ун-т ; редкол. В.В. Бущик (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2011. – С. 112-115.

8. Зябко, А.А. Дыскрэдытацыя асобы імператара Мікалая ІІ у грамадскім асяроддзі на тэрыторыі беларускіх губерняў (1914 – 1917 гг.) // Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. : матэрыялы рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 4 сак. 2011 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал. А.І. Андарала (старшыня) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 261 - 264.

9. Зябко, А.А. Уплыў асаблівасцей баявога забеспячэння расійскай арміі ў гады Першай сусветнай вайны на зараджэнне антываеннага пратэсту сярод вайскоўцаў // Образование и наука в Беларуси : актуальные проблемы и перспективы развития в ХХI веке : материалы ІV науч.-практ. конф. молодых ученых, Минск, 20 мая 2011 г. / Белорус. гос. пед. ун-т ; редкол. В.В. Бущик (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2011. – С. 173-176.

10. Зябко, А.А. Праблемы інтэнданцкага забеспячэння расійскай арміі і ўмовы салдацкага жыцця як фактары ўзнікнення антываеннага пратэсту сярод вайскоўцаў у 1914-1917 гг. // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы ІV междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 27 июня 2011 г. / Белорус. гос. пед. ун-т ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2011. – С. 173-175.



11. Зябко, А.А. Уплыў антываенных ідэй беларускага нацыянальнага руху на беларускае насельніцтва ў 1914-1917 гг. // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы V междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 22 мая 2012 г. / Белорус. гос.  пед. ун-т ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2012. – С. 176-178.

Рэзюмэ

Зябко Андрэй Аляксандравіч

Антываенны рух на тэрыторыі Беларусі (ліпень 1914 – люты 1917 гг.)

Ключавыя словы. Першая сусветная вайна, антываенныя выступленні, «п’яныя» бунты, ухіленне ад воінскай павіннасці, дэзерцірства, зневажанне асобы імператара, братанні, адмова ад выхаду на пазіцыі, добраахвотная здача ў палон.

Мэта даследавання. Мэтай даследавання з'яўляецца выяўленне прычын узнікнення, сутнасці, форм, метадаў і тэндэнцый развіцця антываеннага руху мірнага насельніцтва і вайскоўцаў расійскай арміі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені 1914 – лютым 1917 гг.

Метады даследавання. Тэарэтычнай асновай дысертацыйнага даследавання з'яўляецца комплекс навуковых прынцыпаў і метадаў гістарычнага пазнання. Падчас рэалізацыі пастаўленых у дысертацыйнай працы задач аўтар кіраваўся прынцыпамі аб’ектыўнасці, гістарызму, а таксама аксіялагічным падыходам. Для падрыхтоўкі дысертацыі былі выкарыстаны агульнанавуковыя метады даследавання (аналізу і сінтэзу, індукцыі і дэдукцыі, сістэмнага, узыходжання ад канкрэтнага да абстрактнага, класіфікацыі), а таксама традыцыйныя канкрэтна-гістарычныя (гісторыка-параўнальны і гісторыка-сістэмны).

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Вызначана сутнасць выступленняў чыноў запасу расійскай арміі падчас ліпеньскай мабілізацыі 1914 г. Акрэслены асноўныя накірункі антываенных выступленняў мірнага насельніцтва і выяўлены характар пратэсту супраць вайны жыхароў беларускай тэрыторыі ў 1914-1917 гг. Даследаваны фактары ўзнікнення антываенных настрояў у асяроддзі вайскоўцаў расійскай арміі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, і вызначаны формы выступленняў салдат і афіцэраў супраць вайны.

Рэкамендацыі па выкарыстанні. Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе ў сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах для больш глыбокага вывучэння падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, матэрыялы дысертацыі могуць знайсці прымяненне пры падрыхтоўцы падручнікаў і дапаможнікаў для навучальных устаноў рознага тыпу, а таксама для распрацоўкі спецкурсаў і спецсемінараў.

Галіна выкарыстання. Гісторыя Першай сусветнай вайны, сацыяльна-палітычная гісторыя пачатку ХХ ст.

РЕЗЮМЕ

Зябко Андрей Александрович

Антивоенное движение на территории Беларуси
(июль 1914 – февраль 1917 гг.)


Ключевые слова. Первая мировая война, антивоенные выступления, «пьяные» бунты, уклонение от воинской повинности, дезертирство, оскорбление личности императора, братания, отказ от выхода на позиции, добровольная сдача в плен.

Цель исследования. Целью исследования является выявление причин возникновения, сущности, форм, методов и тенденций развития антивоенного движения мирного населения и военнослужащих российской армии на территории Беларуси в июле 1914 – феврале 1917 гг.

Методы исследования. Теоретической основой диссертационного исследования является комплекс научных принципов и методов исторического познания. В процессе реализации поставленных в диссертации задач автор руководствовался принципами объективности, историзма, а также аксиологическим подходом. При написании исследования были использованы общенаучные методы (анализ, синтез, индукция, дедукция, системный, восхождение от конкретного к абстрактному, классификации), а также традиционные конкретно-исторические (историко-сравнительный и историко-системный).

Полученные результаты и их новизна. Определена сущность выступлений чинов запаса российской армии во время июльской мобилизации 1914 г. Обозначены основные направления антивоенных выступлений мирного населения и выявлен характер протеста против войны жителей белорусской территории в 1914-1917 гг. Исследованы факторы возникновения антивоенных настроений в среде военнослужащих российской армии, находившихся на территории Беларуси, и определены формы выступлений солдат и офицеров против войны.

Рекомендации по использованию. Результаты исследования могут быть использованы в учебном процессе в средних, средне-специальных и высших учебных заведениях для более глубокого изучения событий Первой мировой войны на территории Беларуси. Кроме этого, материалы диссертации могут найти применение при подготовке учебников и пособий для учреждений образования разного типа, а также для разработки спецкурсов и спецсеминаров.

Область применения. История Первой мировой войны, социально-политическая история начала ХХ в.

SUMMARY
Andrey Zyabko

The anti-war movement on the territory of Belarus (July 1914 – February 1917)
Keywords. The First World War, anti-war actions, "drunk" riots, evasion from military service, desertion, emperor’s personal insult, fraternization, cansellation of frontline entry, voluntary surrender in captivty.

The Objective. The objective of the study is to identify the causes, nature, forms, methods and trends of anti-war movement of civilians and soldiers of the Russian army in Belarus in July 1914 – February 1917.

Research methods. The theoretical basis of the research is a complex of scientific principles and methods of historical science. In the implementation of the tasks set out in the dissertation author was guided by principles of objectivity, historicism, and axiological approach. When writing the study there were used scientific methods (analysis, synthesis, induction, deduction, systematic, climbing from the concrete to the abstract, classification), traditional historical (historical and comparative, historical and systematic).

Results and novelty. There was determined the nature of the actions of the Russian army reservists durning the mobilizations in July 1914, outlined main trends of anti-war actions of civilians and revealed the nature of the protest against the war among residents of the Belarusian territory in 1914-1917. There were studied the factors of anti-war sentiments among the Russian Army solders, stationed in Belarus, and defined the forms of their actions against the war.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка