Знаёмства дашкольнікаў з паэтычнымі творамі. Работа выхавацеля з выхаванцами па азнаямленню іх з паэзіяй”




Дата канвертавання24.06.2016
Памер127.57 Kb.
Кансультацыя для выхавацелей.

Знаёмства дашкольнікаў з паэтычнымі творамі.



Работа выхавацеля з выхаванцами па азнаямленню іх з паэзіяй”.

Знаёмства дашкольнікаў з паэтычнымі творамі з'яўляецца неад'емным кампанентам выхаваўчай работы дзіцячага сада. Паэтычнае мастацтва развівае ў дзяцей эстэтычнае ўспрыманне тэксту, пачуццё гармоніі, прыгажосці, фантазіі, ініцыятывы, выхоўвае мастацкі густ, здольнасць эмацыянальна адгукацца на вобразнае маўленне. Паэзія закладвае асновы духоўнасці, патрыатызма, дае магчымасць дзіцяці ўспрымаць навакольны свет ва ўсім яго непарыўным адзінстве.

Для дашкольнікаў паэзія— гэта перш за ўсё адкрыццё. Адкрыццё вобразнага гучання слова, паэтычнай рыфмы, захапляючай чароўнай мелодыі, мастацкага вобраза.

Далучэнне маленькага слухача да сапраўдных вытокаў высокай паэзіі з'яўляецца асноўнай мэтай работы выхавальнікаў. Рэалізацыя гэтай мэты ў многім залежыць ад самога педагога, ад яго ўмення цікава, ярка, даступна данесці мастацкі вобраз да дзіцяці, вызваць эмацыянальны водгук на гэты вобраз, раскрыць эстэтычныя якасці паэтычнага твора. Дашкольнікі павінны не толькі паслухаць верш, але і адчуць яго ў сваім сэрцы. К. I. Чукоўскі назваў такі працэс далучэння дзіцяці да паэтычнага мастацтва «вершаваным выхаваннем».

Знаёмства дзяцей з паэтычнымі творамі можа адбывацца не толькі ў працэсе спецыяльных заняткаў, але і ў індывідуальным парадку пры правядзенні кароткіх хвілінак паэзіі, у працэсе іншых відаў дзейнасці, у час падрыхтоўкі да каляндарных і народных святаў.

Большая частка вершаў, з якімі знаёмяцца дашкольнікі ў дзіцячым садзе, завучваецца на памяць. Таму ад педагагічнага майстэрства выхавальнікаў залежыць іх мастацкае чытанне дзецьмі.

Некаторыя паэтычныя творы педагог можа выкарыстоўваць не толькі для завучвання з дашкольнікамі на памяць, але і для азнаямлення маленькіх слухачоў з мелодыяй гучання мастацкага слова, яго вобразнасцю і выразнасцю. Дзеці могуць разыгрываць паэтычны змест вершаваных твораў, інсцэніраваць іх. Завучванне вершаў на памяць дапамагае дашкольнікам адпрацаваць навыкі правільнага выразнага вымаўлення гукаў, гукаперайманняў, слоў, словазлучэнняў.

Дашкольны ўзрост лічыцца наиболъш спрыяльным перыядам мастацкага ўспрымання паэзіі. Дашкольнікі вельмі любяць слухаць і чытаць вершы. Яны аддаюць ім відавочную перавагу ў параўнанні з празаічнымі творамі. У раннім дзяцінстве пры ўспрьшанні мастацкага вершаванага твора яго непасрэдны змест не мае для дзяцей ніякай значнасці і застаецца на другім плане.

Вершы, з якімі выхавальнік знаёміць дашкольнікаў, павінны быць высокамастацкімі, даступнымі разумению дзяцей, здольныя выклікаць у іх пэўныя эмоцыі.

Методыка работы па азнаямленню дашкольнікаў з паэзіяй мае свае асаблівасці. Для малодшых дашкольнікаў неабходна падбіраць вершы невялікія па аб'ёму (4—6 радкоў), блізкія і даступныя па зместу, рытмічныя. Яны павінны абавязкова мець дынамічны рух, музычную рыфму, перадаваць поўнае дзеянне.

У большай ступені гэтым патрабаванням адпавядаюць вершаваныя творы вуснай народнай творчасці, такія, як забаўлянкі («Ладачкі-ладачкі», «Сарока-варона», «Ідзе каза рагатая», «Ой, бычок мой, бысенька»), песенькі («Заінька», «Воўчанька», «Спі, сыночак міленькі»), заклічкі («Сонейка», «Дожджык», «Божая кароўка» і інш.).

Знаёмства дашкольнікаў з паэтычнымі творамі ў першай малодшай групе дзіцячага сада адбываецца ў працэсе штодзённых зносін. Так, у час назірання за з'явамі прыроды выхавальнік можа падкрэсліць іх прыгажосць, удакладніць некаторыя прыкметы, расказаць пра іх цудоўньгя ўласцівасці пры дапамозе чароўнага мастацкага слова. Гэтаму дапамагаюць такія вершы, як «Сняжынкі» А. Дзеружынскага, «Верабейчык» А. Лойкі, «Пчолка» С. Сокалава-Воюша і інш. Значна цікавейшымі стануць для дзяцей тыя рэжымныя моманты, дзе будуць гучаць паэтычныя творы: «Я сама» I. Муравейкі, «Коцік прачынаецца» А. кіўскага, «Ладкі-ладком» (народньгя).

Знаёмства дзяцей з цацкамі таксама можа суправаджацца чытаннем цікавых вершаў. Да іх можна аднесці: «Птушачка» У. Луцэвіч, «Коцік-варкоцік» Н. Галіноўскай, «Ліска», «Мядзведзь» А. Якімовіча, «Пеўнік» П. Місцюка і інш. Гэтыя ж творы пажадана выкарыстоўваць для чытання ў час самастойных гульняў дзяцей з адпаведнымі цацкамі.

Узор мастацкага чытання верша выхавальнікам дазваляе яму наладзіць у час мастацка-маўленчай дзейнасці пэўны эмацыянальны кантакт з дзецьмі. А шматра­зовае паўтарэнне паэтычнага твора, якое суправаджаецца пэўнымі дзеяннямі, накіраванымі на вызначэнне асноўных рыс рэчы, дае магчымасць дзіцяці наглядна ўбачыць тое, пра што расказваецца прыгожымі вобразнымі словамі. Так, пры чытанні верша «Мой конь» I. Юкляеўскага разглядванне цацкі адначасова суправаджаецца словам і рухамі выхавальніка. Увага дзяцей накіравана на вызначэнне частак цела коніка, апісанне яго прыгожай збруі. Такое чытанне непасрэдна ўключае дзіця ў актыўную мастацка-маўленчую дзейнасць.

Асноўнае месца пры азнаямленні малодшых дашкольнікаў з паэзіяй належыць гульнявым прыёмам. Гульнявая форма азнаямлення з паэтычнымі творамі пабуджае дзяцей лепш запомніць іх, а потым і ўзнаўляць выразна і вобразна. Так, перад чытаннем вер­ша Т. Кляшторнай «Гаспадыня» можна стварыць гульнявую сітуацыю «Напоім Мішку гарбатай», а ўжо пасля яе прачытаць дзецям і сам верш. Гульнёй з лялькай пажадана суправаджаць чытанне верша Н. Галіноўскай «Калыханка».

Пасля таго як выхавальнік з выкарыстаннем розных прыёмаў пазнаёміць дзяцей з вершам, можна выклікаць дзетак, калі яны самі таго пажадаюць, паўтарыць верш самастойна. Пры чытанні верша дзецьмі выхавальнік павінен заахвочваць іх расказваць яго далей, падказваць словы або цэлыя радкі, якія дзіця не паспела запомніць.

Разам з тым у працэсе завучвання верша на памяць педагогу неабходна звярнуць увагу дзяцей на інтанацыйную выразнасць чытання (асабліва ў тых творах, дзе прысутнічае дыялог). 3 цікавасцю дзеці інтаніруюць асобныя радкі ў вершах «Не сквапная» Т. Кляшторнай, «Адмарозіў лапкі» I. Муравейкі, «Храбры певень» Я. Коласа і інш. Лепшым прыкладам тут з'яўляецца ўзор чытання верша самім выхавальнікам.

Мастацка-маўленчыя заняткі па завучванню вершаў з малодшымі дашкольнікамі вызначаюцца пэўнай структурай. Чытанне верша заўсёды суправаджаецца выкананнем актыўных дзеянняў.

Напрыклад, завучванне верша С. Шушкевіча «Нашы сябры», Мэта: вучыць разумець і запамінаць вершаваны твор, перадаваць яго інтанацыйную выразнасць, выхоў-ваць беражлівыя адносіны да птушак.

Матэрыял: птушыная кармушка.

Ход заняткаў. Выхавальнік прапаноўвае дзецям успомніць, як у час прагулкі яны назіралі за птушкамі. Адзначае, што зімой птушкам не толькі холадна, але і не хапае ежы. Потым паказвае кармушку і чытае верш, суправаджаючы словы пэўнымі дзеяннямі. Затым паўтарае яго яшчэ два разы і прапаноўвае дзецям расказаць верш і адначасова пакарміць птушак. Напамінае дзе­цям, што потым гэтую кармушку яны занясуць птушкам на вуліцу. У час чытання верша дзецьмі педагог асаблівую ўвагу звяртае на інтанацыйнае вымаўленне радка: «Ешце, любыя сябры». Пасля заняткаў выхавальнік разам з дзеткамі выносяць кармушку на вуліцу і вешаюць на дрэва, назіраюць за птушкамі.

Паэтычныя творы, якія завучваліся на памяць з дзецьмі на занятках, можна паўтараць уранку, у штодзённых зносінах на працягу дня, у час гульняў, пры азнаямленні з навакольным светам, на занятках з іншых раздзелаў праграмы.

Метады і прыёмы правядзення заняткаў па азнаямленні дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту з паэзіяй значна пашыраюцца. Так, у пачатку заняткаў з імі ўжо можна праводзіць уступную гутарку. Пры гэтым выхавальнік звяртаецца да дашкольнікаў з пытаннямі, якія звязаны са зместам твора, або прапаноўвае ім прыгадаць адпаведныя падзеі. Тут жа можна паказаць карціну або рэч, пра якія дзеці будуць вучыць верш. Такая гутарка перад чытаннем верша дасць магчымасць звярнуцца да ўласнага вопыту дзіцяці, выклікае ў яго адпаведныя асацыяцыі. Так, пры завучванні верша Я. Коласа «Песня аб вясне» педагог прыгадвае з дзецьмі, якія змены адбыліся ў прыродзе. Што цікавага і новага яны падглядзелі ў вясны, калі ішлі ў дзіцячы сад? Можна разглядзець рэпрадукцыю з карціны Левітана «Сакавік», адзначыць, якія прыкметы, адлюстраваныя на гэтай карціне, расказваюць пра надыход вясны. Папрасіць пералічыць іх, запытацца, чаму адбыліся такія змены ў прыродзе. Кароткая гутарка пра гаспадыню лесу — вавёрку, дапаможа дзецям глыбей зразумець сэнс верша «Вавёрка» Я. Журбы. У час гутаркі ў дзяцей удакладняюць, якіх лясных звяроў яны ведаюць, Хто з лясных жыхароў, больш за іншыя прысмакі, любіць арэхі? Прапаноўваюць апісаць гэтага звярка так, каб адразу ўсе здагадаліся, Пасля такой гутаркі выхавальнік чытае верш дзецям. Як ужо адзначалася, акрамя ўступнай гутаркі перад чытаннем верша, можна разгля-дзець з дзецьмі пэўную рэч ці цацку, жывую істоту ці расліну. Так, перад расказваннем верша «Алоўкі» С. Сокалава-Воюша, разглядзець дзіцячыя малюнкі, што намаляваны рознакаляровымі алоўкамі; перад завучваннем верша «Пралеска» А. Дзеружынскага — букецік пралесак.

Пачынаць мастацка-маўленчыя заняткі па завучванні вершаў у сярэднім дашкольным узросце можна са стварэння гульнявой сітуацыі ці вырашэння праблемнай задачы. Гульнявая форма азнаямлення дзіцяці з паэтычнымі творамі пабуджае яго трывала запомніць іх, а потым і ўзнаўляць вобразна і выразна. Напрыклад, перад чытаннем верша Ю. Тувіма «Гародніна» прапана-ваць дзецям пагуляць у гульню «Магазін гародніны». Выхавальнік сам можа набыць у гэтым магазіне ўсю гародніну, пра якую расказваецца ў творы, а потым прачытаць дзецям верш.

Праблемнае пытанне перад завучваннем верша «Зайчык-выхваляйчык» Е. Лось зробіць яго ўспрыманне больш цікавым. Дзеці павінны адказаць, ці можна ўба-чыць сонечнага зайчыка на сценцы і рэчах, калі сонейка схаваецца за хмарку.

Падрыхтаваўшы дзяцей да ўспрымання верша, педа­гог выразна чытае тэкст, пасля робіцца яго элементарны аналіз. Пытанні ставяцца такім чынам, каб вызначыць, ці зразумела дзіця тэкст, а таксама з мэтаю замацавання асобных слоў і выразаў, Пры гэтым пажадана ўключыць у пытанні словы і выразы з самога верша. Потым выхавальнік заахвочвае дзяцей праслухаць верш яшчэ раз і запомніць яго. Калі гэта неабходна, педагог можа прачытаць верш яшчэ раз. Далей твор індывіду-альна чытаюць на памяць самі дзеці. Чытанне верша пачынаюць з тых, хто добра запомніў. У час расказвання верша дзецьмі можна падказваць ім асобныя словы і нават цэлыя радкі, адначасова неабходна вучыць дзяцей расказваць твор выразна, з інтанацыяй. 3 гэтай нагоды пажадана нават праводзіць у час расказвання інсцэнізацыю верша, дзе выхавальнік чытае верш ад аўтара, а дзіця выконвае пры гэтым пэўную ролю ў адпаведнасці са зместам верша. Пры далейшым узнаўленні гэтага паэтычнага твора можна вызваць ужо двух дзяцей. Такі прыём спрыяе больш свядомаму засваенню зместа верша, дапамагае авалодаць адпаведнай інтанацыяй, выразнасцю чытання.

Выхаванцы сярэдняга дашкольнага ўзросту павінны ўмець узнаўляць верш ясна і дакладна. Пры гэтым педагог большую ўвагу накіроўвае на адпрацоўку іх выканаўчых уменняў. Неабходна вучыць дашкольнікаў упраўляць сілай гол асу, перадаваць сэнс чытаемага шляхам пастаноўкі націску, паўз. Дзеці ўжо павінны ўмець заўважаць, у якім месцы мяняецца інтанацыя і чаму.

Не меншую ролю выконваюць у час чытання верша жэсты, міміка. Для іх адпрацоўкі можна прапанаваць дзецям перадаць змест вершаваных радкоў выразнымі жэстамі. Пры гэтым выхавальнік чытае верш, а дзіця «расказвае яго рукамі».

Дакладныя і вельмі выразныя жэсты знаходзяць дашкольнікі ў час чытання беларускіх народных забаўлянак і песенек.

Дзецям гэтага ўзросту, прапаноўваючы вершы для завучвання, неабходна даваць права выбару, улічваць іх інтарэсы.

Каб вершы не забываліся, іх неабходна чытаць часцей: на святах, вечарах адпачынку, кароткіх хвілінках паэзіі і г. д.

Для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту падбіраюцца вершы з больш складаным зместам і большыя памерам. Каб выхаванцы глыбей маглі ўспрыняць верш і зразумець яго сэнс, педагог праводзіць назіранні за з'явамі прыроды. Так, завучванне верша «Восень залатая» С. Новікава-Пяюна папярэджвае назіранне дзяцей за гэтай парой года, вызначэнне яе колеру, пахаў, мовы. Перш чым вучыць верш «Загадкі на градках» Р. Барадуліна, дзеці могуць разглядзець сапраўдную гародніну. Разгляданне карцінак з відарысамі жывёл папярэджвае завучванне верша «Пра ката і мышку» Е. Лось. 3 асаблівай увагай выхавальніку неабходна аднесціся да вершаў, якія багаты на паэтычныя выразы і незнаёмыя словы. Так, у вершы «Едзе восень» В. Рабкевіча расказваецца, што «едзе восень полем на рабым кані». Таму пасля чытання верша неабходна запытацца ў дзяцей, як яны разумеюць гэты выраз. Чаму восень едзе на «рабым кані»? Нагадаць ім змест народнай прыказкі: «Восень на рабым кані ездзіць: то снег, то слата». Перапоўненыя ўражаннямі дзеці зацікавяцца вершам, яго паэтычныя вобразы стануць блізкімі і зразумелымі ім.

Пасля першага чытання з дзецьмі ўдакладняюць пэўныя словы і словазлучэнні. Пасля паўторнага чы­тання праводзяць гутарку па зместу верша. Выхавальнік папярэджвае, што верш дзеці будуць вучыць на памяць і таму неабходна яго ўважліва слухаць. Яна чытае тэкст яшчэ адзін раз, а потым выклікае дзяцей па адным для паўтарэння верша. Харавое завучванне вершаў у дзіцячым садзе не рэкамендуецца.

Дзеці старэйшага ўзросту хутка запамінаюць верш, але не заўжды свядома засвойваць яго змест. Калі паэтычны твор адносіцца да лірыкі, то характар праверкі яго ўспрымання будзе мець свае асаблівасці. Напрыклад, калі тэта пейзажная лірыка, то будзе правільным дапамагчы дзецям убачыць, адчуць і запомніць карціну, якую стварыў паэт, стан прыроды, які адлюстраваны ў вершаваных радках, адчуць мелодыю, музы­ку верша, яго настрой, вызначыць асабісты настрой пры чытанні верша. Пры гэтым вельмі важна звярнуць увагу цзіцяці на тую вобразную мову, якою напісаны вершы, на іх рытм.

У гэтым выпадку можна параіць дзіцяці намаляваць тое, што яму ўяўлялася ў час чытання верша, Вельмі карысным з’яўляецца «вуснае маляванне». Так, дзецям прапаноўваюць успомніць і вусна намаляваць свае ўяўленні тых малюнкаў прыроды, што апісаны ў вершы.

Асобна неабходна спыніцца на ўспрыманні гумарыстычных вершаваных твораў дашкольнікамі. Выхавальнік павінен звярнуць увагу дзяцей на смешныя радкі ў тэксце, але не займацца іх падрабязным тлумачэннем. Смешнае, вясёлае прымаецца не логікай, не аналізам, а асаблівым пачуццём, пачуццём гумару. Калі педагог усё ж спрабуе растлумачыць такія творы, то смешнае перастае быць смешным. Для дашкольніка ўсе гумарыстычныя творы ў першую чаргу з'яўляюцца своеасаблівай слоўнай гульнёй, правілы якой вызначаны самім прызначэннем верша.

У старэйшым дашкольным узросце пры ўзнаўленні верша дзіця чытае яго ад пачатку да канца. Выхавальнік толькі падказвае асобныя словы або ставіць навадныя пытанні да тых слоў, што дзіця забывае. Напрыклад, пры завучванні верша Н. Гілевіча «Наша матулька» можна дапамагчы дзецям расказаць верш пры дапамозе наступных пытанняў: «Як клапацілася аб нас матуль­ка?», «Што вучыла казаць роднай моваю?»

Пераймаючы выхавальніка, дзеці вучацца чытаць выразна, з адпаведнай інтанацыяй. Выхавальнік азам з тым можа растлумачыць дашкольнікам, як чытаць пэўныя выразныя месцы верша, дзе з замілаваннем, дзе з пяшчотай, дзе інтанацыяй.

Старэйшыя дашкольнікі чытаюць тэксты па ролях І інсцэніруюць іх. Інсцэніруюць і вершы, якія напісаны ў дыялагічнай форме: «Пра ката і пра мышку» Е. Лось, «Ай! Не буду! Не хачу!» Р. Барадуліна, «Зайчаняткі» А. Бадака, «Алёшка і кошка» Э. Валасевіча.

Пасля завучвання верша выхавальнік размяркоўвае ролі сярод дзяцей і растлумачвае ім, калі і якую частку верша неабходна чытаць. Чытанне па ролях развівае ўвагу дзіцяці, прымушае яго сачыць за тэкстам.

Дзецям старэйшага дашкольнага ўзросту можна на адных занятках знаёміцца з некалькімі вершамі розных аўтараў на адну блізкую тэму. Пры гэтым адзін верш завучваецца на памяць, а іншыя проста чытаюцца з іх наступным мастацкім аналізам. Дзецям вельмі цікава адшукаць у розных вершах словы, якімі паэты перадаюць адну і тую ж падзею, параўнаць, супаставіць іх паміж сабой.
Кожны педагог сутыкаецца з цяжкасцямі пры завучванні вершаў. Калі гэта тычьщца ранішнікаў, то найлягчэйшы варыянт — аддаць, хай вучаць з бацькамі. I часцей за ўсё няма ні выразнасці, ні інтанацыі, ні прыгажосці паэзіі і слова. Варта помніць, што ў дзяцей малодшай групы механічная памяць пераважае над вобразнай. Таму пацешкі яны запамінаюць «на слых», што грунтуецца на цікавасці дзяцей і блізкага да жыццёвых сітуацый тэксту, яго напеўнасці.

«Пайшоў коцік у лясок, знайшоў Кацін паясок». Рыфмаванне лясок — паясок лашчыць вуха, слова Кацін можна замяняць на любое другое імя, якое мае дзіця: Олін, Андрэйчын... I кожны чакае, што і яго паясок знойдзе коцік. Слова коцік — вядомае, а дзеці няхай растлумачаць сэнс слова паясок і пакажуць яго амаль на кожнай дзяўчынцы. На прыкладзе гэтай аналагічна можна завучыць іншыя пацешкі і вершы.

Як жа праводзіцца завучванне вершаў у старэйшай і падрыхтоўчай групах? Дыдактычныя гульні накшталт «Знайдзі слова, якое гучыць падобна» праводзіцца і як частка заняткаў, і ў вольную часіну. Да таго як прагучыць тэкст, патрэбна растлумачыць незнаёмыя словы. На прыкладзе верша Я. Коласа «Надыход зімы» паспрабуем паказаць нескладаную методыку завучвання верша. Можна ўжо за тыдзень пачаць гуляць у гульню «Знайдзі падобнае па гучанні слова», напрыклад: мату — вату, духам — пухам, сані — акіяне і іншыя словазлучэнні. Затым аднойчы раніцай ці надвячоркам, калі за акном вые завіруха, на вокнах намаразь, якія апісаны ў вершы, вы звяртаеце на гэта ўвагу дзяцей. I зноў жа не адразу: «Вось паглядзіце, мароз пакінуў сляды». Дайце ім самім пабачыць без электрычнага святла, праз акно паглядзець на вуліцу, а самі ціха чытаеце адзін-два радкі: «Зачы-няйце шчыльна хату, каб не дзьмулі халады. Снег ляжыць, бы мора, бы белы акіян, праўда?» I на прагулцы пакажыце той белы акіян снегу. На лісце паперы дзеці вольна наносяць мазкі, а вы падказваеце: «Малюйце і ўздоўж і ўпонерак!» Ці паклічце дзяцей да сябе не проста: «Хадзіце сюды», а радасна: «Гайда сюды!» Так і пазнаёміліся дзеці з новымі словамі.

I вось наступіў час паслухаць верш пра зіму. Вы чытаеце, а палавіна слоў — знаёмыя. Вам толькі застаецца ўстанавіць лагічныя сувязі. Выхавальнік: «На-вошта трэба шчыльна зачыняць хату? Каб...» Дзеці дагаворваюдь: «Каб не дзьмулі халады». Калі не вершаваным радком, то прачытайце яго, каб дзеці пачулі аўтарскае слова. I рэхам паўтарылі. Гульня так і.называецца: «Рэха». Выхавальнік чытае радок, а дзеці паўтараюць.

Затым разбіраецца змест, але не па стандартных пытаннях, а арыентуючыся на эмацыянальнае ўспрыманне: «Вы чулі, пра што я вам чытала, ці бачылі? Што вам захацелася рабіць, калі я чытала радкі: «I нясе сярдзітым духам дзікім сіверам зіма»? Якая му­зыка павінна гучаць, калі мы слухалі верш? Вясёлая, замарожаная, сярдзітая, фантастычная?» Дайце дзецям падумаць і выказацца.

Затым чытаецца верш поўнасцю, выхавальнік дазваляе тым, хто хоча, намаляваць усё, што спадабалася ў вершы. Але гэта будзе сакрэт. Ніхто нікому не паказвае. Дзеці малююць.

Калі ёсць у вершы простая мова, то дзеці па жаданні выконваюць чытанне ў ролях. Заўважана, што найхутчэй дзеці запамінаюць тэксты ў ролях або ў гульнях, калі чытаюць тэкст і дапамагаюць рухамі. Адзін-два разы — і тэкст вывучаны.

Завучванне верша праходзіць адвольна. Дзеці могуць дагаворваць, нават пагуляць, а пасля выхавальнік дазваляе ім паглядзець малюнкі і адгадаць, які радок намаляваны і як ён гучыць у вершы. Астатнія дзеці дапамагаюць. Не трэба дамагацца, каб абавязкова кожны прагаварыў верш.



Вось выхаванцы пайшлі адзявацца на прагулку. Выхавальнік: «Хто лепей і страшней скажа пра дзікі сівер? Як клікалі пракладваць сцежкі?» — «Гайда сцежкі пракладаць!» А дзе? Я сама забылася...» Праблемная сітуацыя, прапанаваная выхавальнікам, заахвочвае дзяцей. Ага! Выхавальнік не памятае, а мы памятаем! Лічыце, што верш запомнілі.

Эффектыунасць выкарыстоування разнастойных прыемау у рабоце з дашкольниками будзе залежыць у асноуным ад майстэрства выхавацеля и яго зацикауленасци, ад мэты , якую ен паставиу перад сабой и дзецими.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка