Любое слова ці выраз можа стаць паразітам, калі пачынае ўжывацца рэгулярна і механічна і не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі.
ЗАДАННІ
Знайдзіце, калі ласка, словы і гукі-паразіты ў наступных фразах:
“Пане дабрудзею, тваё бабскае дзела – маўчаць! Я, собственно, вось-цо-да, спрытны – тонка панімаю, што і як раблю”. - пане дабрудзею, собственно, вось-цо-да
“Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства”. - тудэма-сюдэма
“Мы, значыцца, доўга заплюшчвалі вочы на э-ээ… праблему з, так бы мовіць, тваім навучаннем, вось… але больш, мякка кажучы, рабіць гэтага не будзем”. - значыцца, э-ээ, так бы мовіць, вось, мякка кажучы
“Мы, прабачце, тут бяром, бачыце, нават больш, скажам так, з таго, што трэба…” - прабачце, бачыце, скажам так
“Ну што, будзем, гэта самае, маўчаць ці адказваць?” - ну што, гэта самае
Карацей, набыў я нарэшце квіток на сайце, але, блін, на самалёт спазніўся. - карацей, блін
7. Вапшчэ я ў шоку – даляр расце так хутка, а ў падарожжа выправіцца ўсё роўна ахвота. - вапшчэ