Змест работы па фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi у дзяцей дашкольнага узросту, вызначаны праграмай




Дата канвертавання04.06.2016
Памер12.22 Kb.
Змест работы па фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi у дзяцей дашкольнага узросту, вызначаны праграмай «Пралеска»
Пераемнасць зместу сучаснага выхавання i народнай педагогiкi з'яуляецца неабходнай умовай iснавання беларускага народа. Вы-хаванне наступных пакаленняу немагчыма без выкарыстання педагагiчнага вопыту продкау.

Сучаснай Сiстэмай адукацьi вызначаны асноуны змест, неабходныя веды, якiя дазволяць выхаваць асобу з актыунай грамадзянскай пазiцыяй, фармiраваць нацыянальную самасвядомасць.

Працэс станаулення асобы, маральнага развiцця адбываецца на працягу усяго жыцця. Дзяцiнства — найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры.

Асноуны змест фармiравання нацыянальнай самасвядомасцi рэалiзуецца у наступных накiрунках, вызначаных праграмай «Пралеска»:

- фармiраванне усведамлення сваей этнычнай прыналежнасцi да пэунай культуры, народа праз азнаямленне з навакольным светам, прыродай роднага краю;

- выхаванне паважлiвых адносiн да сваiх бацькоу, продкау i узбагачэнне ведау пра родны горад, Беларусь, яе нацыянальных герояу, дзяржауную сiмволiку, помнiкi гiсторьi i культуры;



- далучэнне да усiх вiдау нацыянальнага мастацтва: ад архiтэк-туры да жывапiсу i арнаменту; ад танца, казкi, музыкi да тэатра, мовы i лiтаратуры, выхаванне на iх аснове духоунасцi i маральнасцi, этычных пачуццяу;

- узбагачэнне маулення дашкольнiкау на аснове творау белару-скага фальклору.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка