Зборнік заданняў для падрыхтоўкі да выпускнога экзамену




старонка5/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.75 Mb.
1   2   3   4   5

1. У паэме Максіма Танка «Нарач», створанай у 1937 г., адлюстравана барацьба нарачанскіх рыбакоў за свае правы ў другой палове 1930-х гг. (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Паэт Яўген Скурко (вядомы пад псеўданімам Максім Танк) спалучаў сваю творчасць з удзелам у нацыянальна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі, якая з 1921 г. уваходзіла ў склад Польшчы згодна з умовамі рыжскага міру. Максім Танк падтрымліваў праграму Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, тройчы арыштоўваўся польскімі ўладамі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. У паэме адлюстраваны падзеі паўстання нарачанскіх рыбакоў, якое выбухнула ў 1935 г. Польская дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якой было перададзена возера Нарач, забараніла мясцовым рыбакам свабодную лоўлю рыбы. У выніку сяляне—рыбакі страцілі адзіную крыніцу свайго існавання. Каля 5 тысяч сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Барацьба працягвалася да верасня 1939 г., у выніку якой улады вымушаны былі пайсці на ўступкі сялянам (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Радкі паэмы аб прычынах паўстання нарачанскіх рыбакоў сведчаць аб пазіцыі Максіма Танка, накіраванай на замацаванне за рыбакамі права на свабодную лоўлю рыбы. Імя паэта Максіма Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Характарыстыка гістарычнай тэматыцы ў рамане Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».

1. Раман «Чорны замак Альшанскі» створаны У.С. Караткевічам у 1979 г. у жанры гістарычнага дэтэктыва, які адлюстроўвае непарыўную сувязь паміж гістарычным мінулым (XVII ст.) і сучаснасцю (ХХ ст.) (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. У.С. Караткевіч, які свае творы прысвяціў айчыннай гісторыі, лічыцца заснавальнікам нацыянальнага гістарычнага рамана. Для яго творчасці, нягледзячы на патрабаванне ўжывваць метад сацыялістычнага рэалізму, характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне мінуўшчыны (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Падзеі ў рамане разгортваюцца на працягу ХVІІ і ХХ стагоддзяў, калі спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі Антону Космічу ўдалося раскрыць тайны і злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і ў гады Вялікай Айчыннай мінулай вайны (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага, куды зніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў гады вайны). Існуе меркаванне, што прататыпам «Чорнага замка Альшанскага» з'яўляецца ўзведзены ў першай палове ХVII ст. Гальшанскі замак, а гісторыя рода князёў Гальшанскіх лягла ў аснову сюжэта знакамітага рамана. Але сам У.С. Караткевіч адзначаў, што «не трэба шукаць у рамане простага фотаздымка з Гальшан» (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Пазіцыя аўтара рамана выказана словамі яго галоўнага героя спецыяліста па сярэдневяковай гісторыі Антона Косміча: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен заставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Беларускі кінарэжысер Міхаіл Пташук на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм «Чорны замак Альшанскі» (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку гістарычнай тэматыкі

ў творы беларускай літаратуры

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў паэме Кандрата Крапівы «Хвядос – Чырвоны нос» (з выкарыстаннем вытрымкі з паэмы):

«Тут, у Цімкавічах, помню,

У год, вялікі, пераломны

Быў адзін галавацяп,

Запісаць як больш хаця б,

Лозунг кінуў ён такі:

“Ці калгас, ці Салаўкі”.

І пайшлі, прасіцца сталі

Усе з мястэчка да душы:

“Дзядзя, мілы, запішы”».

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў вершы, напісаным Я. Купалам, Я. Коласам, П. Броўкай і інш. паэтамі, радкі якога былі вышыты рознакаляровымі ніткамі на 24 абшытых белай тканінай аркушах і змешчаны ў скрыню, ўручаную І.В. Сталіну ў 1936 г. як падарунак ад імя беларускага народа (з выкарыстаннем вытрымкі з верша):

«Хай смутак вачэй тваіх добрых не росіць

Ці сонейка захад, ці сонейка ўсход,

Прымі прывітанне, якое прыносіць

Табе, правадыр, беларускі народ!

Ты сонца для нас, што зямлю асвяціла,

І ласкай сагрэла палі, гарады.

Ты рэк паўнаводных імклівая сіла,

Празрыстасць крыніц – дарагі правадыр!»

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў вершы, напісаным Янкай Купалам:

«Ты з Заходняй, я з Усходняй

Нашай Беларусі,

Больш з табою ўжо ніколі

Я не разлучуся ...

Разам будзем араць поле

Трактарам сталёвым,

Сеяць жыта і пшаніцу

На загонах новых».

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў паэме Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады»:

«Доўгі след палявых каляін

Вывеў нас да родных мясцін,

Да мясцін, дзе з маленства я рос,

Да сяброў,

Дубоў,

Да сябровак бяроз.



Тут навузнік вісеў на сасне, –

А чаго


Яго

Не відно больш мне?

Дуб стагодні стаяў на лугу, –

А чаму


Яму

Добры дзень сказаць не магу?

Я пазнаць не магу аніяк

Стрэчнай вёскі... Дзе школа? Вятрак?

Дзе знаёмыя хаты?.. Адны

Сярод поля тырчаць каміны».

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў аповесці «Жураўліны крык» («Альпійская балада») В. Быкава.

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў творы А. Адамовіча «Хатынская аповесць».

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка».

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў аповесці І. Шамякіна «Трывожнае шчасце».




ХАРАКТАРЫСТЫКА ГІСТАРЫЧНАЙ ТЭМАТЫКІ Ў ТВОРЫ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку гістарычнай тэматыкі

ў творы беларускага мастацтва

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду, да якога адносіцца твор беларускага мастацтва і адлюстраваная ў ім гістарычная тэматыка (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычных ўмоў, у якіх адбывалася творчасць аўтара твора, ці біяграфічых звестак, якія сведчаць аб яго асабістым удзеле ў адлюстраваных гістарычных падзеях (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага матэрыялу аб гістарычнай тэматыцы, адлюстраванай у творы беларускага мастацтва (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне пазіцыі (асабістых адносін) аўтара твора беларускага мастацтва да адлюстраванай ім гістарычнай тэматыкі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры характарыстыцы гістарычнай тэматыкі

ў творы беларускага мастацтва

Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў беларускім мастацкім фільме рэжысёра Юрыя Тарыча«Лясная быль».

1. Кінастужка «Лясная быль» створана рэжысёрам Юрыям Тарычам у 1926 г. і прысвечаны, у прыватнасці, гістарычным падзеям польска-савецкай вайны 1919—1920 гг., калі 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося другое абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Кінастужка створана паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас» у 1920-я гг., якія сталі часам зараджэння беларускага савецкага кіно. Асноўныя тэмы творчасці кінематаграфістаў былі звязаны з адлюстраваннем рэвалюцыйнай барацьбы і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Кінарэжысер Юры Тарыч працаваў на створанай у 1928 г. у Ленінградзе кінастудыі мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Кінастужка мае героіка-рамантычны характар. Яе сюжэт адлюстроўвае дзейнасць юнага партызанскага разведчыка, які ўдзельнічае ў барацьбе з польскімі інтэрвентамі. Напрыканцы фільма ў вызваленым ад інтэрвентаў Мінску адбываецца пасяджэнне губернскага ваенна-рэвалюцыйныга камітэта, дзе засядаюць яго кіраўнікі, у т.л. Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў, які сыграў самого сябе (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Кінастужка «Лясная быль» з’яўляецца першым беларускім мастацкім фільмам, які лічыцца пачаткам нацыянальнага мастацкага кінематографа (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў карціне В. Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года».


1. Валянцін Віктаравіч Волкаў працаваў над гэтай карцінай 10 гадоў жыцця з 1945 па 1955 год. Сама назва карціны з’яўляецца сведчаннем адлюстраванай на ім гістарычнай падзеі вызвалення города Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. В. Волкаў і яго сям’я ў час нямецка-фашысцкай акупацыі жылі ў Мінску, адчуўшы на сабе ўсе цяжкасці ваеннага ліхалецця. Таму мастак з дакументальнай дакладнасцю адлюстраваў разбураны горад, якім ен выглядаў у ліпені 1944 года (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. На карціне адлюстравана трыумфальнае ўваходжанне войск Чырвонай Арміі як вызваліцеляў у сталіцу Беларусі. Савецкіх танкістаў сустракалі і дарослыя, і дзеці. Варта нагадаць, што першым у Мінск уварваўся танк камандзіра ўзвода Д.Г. Фролікава, а ў баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М.I. Колычаў, якому ўдалося захапіць мост праз Свіслач, што забяспечыла праход савецкім танкам у цэнтр сталіцы. Беларускі народ тры гады чакаў гэтай светлай хвіліны. Героямі твора сталі родныя, сябры і суседзі мастака, а таксама салдаты (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Па выніках рэспубліканскага рэферэндума, які адбыўся 24 лістапада 1996 г., 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў быў абвешчаны Днем незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днем Рэспублікі). Гэты дзень, падзеі якога адлюстраваны на карціне В.Волкава, з’яўляецца мастацкім сімвалам Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку гістарычнай тэматыкі

ў творы беларускага мастацтва

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку, адлюстраваную ў плакаце 1921г.



Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў оперы беларускага кампазітара Анатолія Багатырова «У пушчах Палесся» паводле аповесці Я. Коласа «Дрыгва».

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку, адлюстраваную ў плакаце 1939 г.

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў карціне беларускага мастака Яўгена Зайцава «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.».



Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў карціне беларускага мастака В. Волкава «Студэнты».



Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку, адлюстраваную ў Дзяржаўным гімне БССР на словы Міхася Клімковіча і музыку Нестара Сакалоўскага.



«Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к долі дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
Мы здабылі з ёй сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,


Сталін павёў нас к шчасцю ў паход.
Слава Саветам! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Ў слаўным саюзе люд Беларусі


Вырас, як волат нашых былін.
Вечна мы будзем вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Дружбай народаў мы назаўсёды


Нашы граніцы ў сталь закуём.
Ворагаў хмары грозным ударам
З нашых прастораў прэч мы змяцём!»








Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў карціне беларускага мастака Мая Данцыга «Спадчына»(1973 г.).

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў карціне беларускага мастака Міхаіла Савіцкага «Вязень 32815» з цыкла «Лічбы на сэрцы».



Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку, адлюстраваную ў дылогіі беларускага кінарэжысера Віктара Турава «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» па аднайменных раманах А. Адамовіча (адлюстраваную ў кінаэпапеі з дзвюх стужак «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» паводле трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка»).

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку, адлюстраваную ў карціне беларускага кінарэжысера Міхаіла Пташука «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана У. Караткевіча (адлюстраваную ў карціне «Знак бяды» паводле твора В. Быкава).

Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку, адлюстраваную ў балеце «Страсці» («Рагнеда»), пастаўленым беларускім балетмайстарам Валянцінам Елізар’евым.




СПІС РЭКАМЕНДУЕМАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ

І ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны). Хрестоматия / сост. А. А. Коваленя, М. А. Краснова, В. И. Лемешонок, С. Е. Новиков; науч. ред. А. А. Коваленя. – Минск: Белорус. наука, 2008.

Вяземский Е.Е., Стрелова О.Ю. Методические рекомендации учителю истории : Основы профессионального мастерства : Практ. пособие. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000.

Вяземский Е.Е., Стрелова О.Ю. Теория и методика преподавания истории. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2003.

Гісторыя Беларусі, 1917–1945 гг. 10 клас. Хрэстаматыя / складальнікі А.А. Каваленя, В.В. Даніловіч, М.Г. Жылінскі, С.Я. Новікаў; пад рэд. А.А. Кавалені. – Мінск : Пачатковая школа, 2009.

Гісторыя Беларусі, другая палова 1940–х гг. – пачатак ХХІ ст. 11 клас. Хрэстаматыя / складальнікі В.М. Фамін, С.В. Паноў, Т.Ф. Ходзіна. – Мінск : Народная асвета, 2009.

Забельникова О.В. Использование исторических источников в учебно-воспитательном процессе // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2009. – № 10.

Корзюк А.А. Выкарыстанне дакументальнага матэрыялу ў працэсе навучання гісторыі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 8.

Корзюк А.А. Лакалізацыя гістарычных фактаў у часе: асноўныя метадычныя прыемы // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 3.

Корзюк А.А. Выкарыстанне сродкаў выяўленчай нагляднасці на ўроках гісторыі. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2014. – № 3.

Корзюк А.А. Лакалізацыя гістарычных фактаў у прасторы: асноўныя метадычныя прыемы // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 4.

Корзюк А.А., Дзямідава Н.А. Канструяванне зместу этапаў урока: выкарыстанне магчымасцей гістарычнага дакумента // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2014. – № 11.

Короткова М.В., Студеникин М.Т. Методика обучения истории в схемах, таблицах, описаниях. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1999.

Кудрявцева С.А., Ганущенко Н.Н. Материалы для самостоятельной подготовки к обязательному экзамену по истории Беларуси, ІХ класс // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2012. – № 4.

Паноў С.В. Выкарыстанне дакументальна-метадычнага комплексу пры навучанні гісторыі Беларусі // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. – № 6.

Паноў С.В. Ад БССР да Рэспублікі Беларусь : выбар шляхоў развіцця : 11-ты кл. : дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск : АСАР, 2010.

Панов С.В. История Беларуси. 6—11 классы : основные даты и события с комментариями. – Мінск : Аверсэв, 2013.

Студеникин М.Т. Методика преподавания истории в школе. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000.

Степанищев А.Т. Методический справочник учителя истории. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000.

Ярашэвіч Л.А. Факультатыў «Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях»: роля ў падрыхтоўцы вучняў да выніковай атэстацыі // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2011. – № 6.

Ярошевич Л.А. Реализация деятельностного подхода к оцениванию результвтов изучения истории Беларуси старшеклассниками при проведении экзамена // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2014. – № 11.




1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка