Зборнік заданняў для падрыхтоўкі да выпускнога экзамену




старонка4/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.75 Mb.
1   2   3   4   5

ХАРАКТАРЫСТЫКА ДЗЕЙНАСЦІ ГІСТАРЫЧНАЙ АСОБЫ
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку дзейнасці гістарычнай асобы

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці сферы грамадскага жыцця, да якіх адносіцца дзейнасць гістарычнай асобы (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычных ўмоў, у якіх адбывалася дзейнасць гістарычнай асобы (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага (біяграфічнага) матэрыялу аб дзейнасці гістарычнай асобы з магчымым вызначэннем яе прычын (матываў) і метадаў (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне светапогляду (пазіцыі) гістарычнай асобы з характарыстыкай асаблівасцей і вынікаў яе дзейнасці ці ўклада ў справу, якой займаўся, ці яго спадчыны, якая выкарыстоўваецца (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры характарыстыцы дзейнасці гістарычнай асобы

Характарыстыка дзейнасці Аляксандар Рыгоравіча Чарвякова.

1. Дзейнасць А.Р. Чарвякова адбывалася ў 1917-1937 гг. і адносіца да грамадска-палітычнай сферы (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Дзейнасць А.Р. Чарвякова праходзіла ва ўмовах устанаўлення і Беларусі Савецкай улады і ўмацавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, прыхільнікам якой ён свядома з’яўляўся (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. З’яўляўся ўдзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе, кіраваў Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РСДРП(б). А.Р. Чарвякоў працаваў сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама) і выступаў за утварэнне беларускай савецкай рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязей с Савецкай Расіяй. З’яўляўся адным з аўтараў Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, якім 1 студзеня 1919 г. абвяшчалася ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). У 1919 г. быў народным камісарам асветы ССРБ. Стаў адным з удзельнікаў стварэння 30 снежня 1922 г. Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Дагавор аб утварэнні СССР заключылі савецкія рэспублікі, у тым ліку ССРБ. У 1920-1924 гг. з’яўляўся старшыней Савета Народных Камісараў. У 1920-1937 гг. займаў пасаду старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. А.Р. Чарвякоў зрабіў значны ўклад у стварэне беларускай савецкай дзяржаўнасці, садзейнічаў рэалізацыі ленінскага плана аб’яднання савецкіх рэспублік праз стварэнне СССР з удзелам БССР, быў актыўным прыхільнікам палітыкі беларусізацыі. Дзякуючы яго дзейнасці быў закладзены падмурак нацыянальнай формы беларускай дзяржаўнасці, праводзілася ў жыцце нацыянальная палітыка, якая ўлічвала інтарэсы беларускага народа (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Характарыстыка дзейнасці Кірылы Пракопавіча Арлоўскага.

1. Дзейнасць К.П. Арлоўскага адбывалася ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, у пасляваенны перыяд у ваеннай і гаспадарчай сферах (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычныя ўмовы дзейнасці К.П. Арлоўскага звязаны з яго асабістым удзелам у Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнах, працэссе паслявенага аднаўлення і стварэння эфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. К.П. Арлоўскі – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы. У 1943 г. у баі быў цяжка паранены, страціў правую руку, пальцы на левай руцэ і слых. У 1944 г. калгаснікі абралі свайго земляка старшынёй калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які пад яго кіраўніцтвам стаў першым у СССР калгасам-міліянерам, чыі даходы склалі млн рублеў (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Дзякуючы вялікім намаганням К.П. Арлоўскага і яго ўменню арганізаваць калектыўную працу вяскоўцаў калгас пад яго кіраўніцтвам у сціслы тэрмін выйшаў у лік вядучых у рэспубліцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. З 1968 г. гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое мае шматотраслевы характар, носіць яго імя (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку дзейнасці гістарычнай асобы

Ахарактарызуйце дзейнасць З.Х. Жылуновіча.

Ахарактарызуйце дзейнасць У.М. Ігнатоўскага.

Ахарактарызуйце дзейнасць М.П. Шмырова (К.С. Заслонава).

Ахарактарызуйце дзейнасць Б.А. Тарашкевіча.

Ахарактарызуйце дзейнасць П.К. Панамарэнкі.

Ахарактарызуйце дзейнасць А.А. Грамыкі.

Ахарактарызуйце дзейнасць К.Т. Мазурава (П.М. Машэрава).

Ахарактарызуйце дзейнасць А.Я. Андрэева ( М.С. Высоцкага).

Ахарактарызуйце дзейнасць В. Бекарэвіча (К. Свёнтака).




ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАСЦІ ДЗЕЯЧА КУЛЬТУРЫ

Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку творчасці дзеяча культуры

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці сферы грамадскага жыцця, да якіх адносіцца творчасць дзеяча культуры (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычных ўмоў, у якіх адбывалася творчасць дзеяча культуры (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага (біяграфічнага) матэрыялу аб творчасці дзеяча культуры з магчымым вызначэннем яе прычын (матываў) (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне светапогляду (пазіцыі) дзеяча культуры з характарыстыкай асаблівасцей і вынікаў яго творчасці ці яго спадчыны, якая выкарыстоўваецца (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

Прыклады афамлення адказаў

пры характарыстыцы творчасці дзеяча культуры

Характарыстыка творчасці Якуба Коласа.

1. Творчасць Якуба Коласа пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. адлюстроўвала рэчаіснасці жыцця беларускага савецкага грамадства (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычныя ўмовы творчасці Якуба Коласа былі звязаны з будаўніцтвам сацыялістычнага грамадства ў БССР, у працэсе якога дзеячы культуры павінны былі кіравацца ідэалогіяй камуністычнай партыі і мастацкім метадам сацыялістычнага рэалізму (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Найлепшым празаічным творам 1930-х гг. стала аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», створаная на аснове канкрэтных фактаў з гісторыі замежнай ваеннай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. У аповесці рассказавалася аб дзейнасці петрыкаўскага партызана, народнага героя дзеда Талаша. У 1947 г. выйшла паэма Якуба Коласа «Рыбакова хата», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1954 г. пісьменнік завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» (першыя дзве часткі называліся «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся»). У трылогіі намалявана шырокая карціна жыцця вясковай інтэлігенцыі і працоўнага сялянства ў пачатку XX стагоддзя (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Якуб Колас сфармуляваў сваю пазіцыю, як «фарміраванне новага чалавека пад уплывам розных акалічнасцей», што было арыентавана на адлюстраванне асаблівасцей характараў і жыццевых лесаў прадстаўнікоў беларускага народа ва ўмовах правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама складвання культа асобы (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

Характарыстыка творчасці Васіля Уладзіміравіча Быкава.

1. Перыяд творчасці В.У. Быкава ахоплівае 1960-я – 2000-я гг. і звязаня з яго пісьменніцкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Умовы творчай дзейнасці В.У. Быкава вызначаліся існаваннем прынцыпа партыйнасці і мастацкага метада сацыялістычнага рэалізму, калі ў цэнтры ўвагі пісьменнікаў знаходзілася новая гістарычная супольнасць людзей — савецкі народ як будаўнік камунізму пры захаванні кіруючай і накіроўваючай ролі Камуністычнай партыі ў грамадстве, а нацыянальна-культурным асаблівасцям беларускага народа надавалася недастаткова ўвагі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Будучы ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, В.У. Быкаў прысвяціў сваю творчасць пераважна ваеннай тэме. У яго творах «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца» паказаны звычайны чалавек ва ўмовах вайны, для якога штодзённы гераізм стаў нормай паводзін, перадумовай перамогі над ворагам. У аповесці «Жураўліны крык» адлюстраваны некалькі гадзін з жыцця групы савецкіх салдат, якія засталіся выконваць загад аб абароне, разумеючы, што для гэтага патрэбна ахвяраваць уласным жыццем. І курлыканне жураўлеў, якія ляцяць на зімоўку ў цеплыя краі, сімвалізуе адразу і развітанне з жыццем і яго працяг, дзякуючы стрыманню ворага (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Паказ суровай ваеннай праўды і псіхалогіі чалавека на вайне ў творах В.У. Быкава не заўсёды супадаў з яе афіцыйным адлюстраваннем згодна прынцыпу партыйнасці і метаду сацыялістычнага рэалізма. У творчасці пісьменніка праз псіхалогію паводзін простага салдата на вайне паказваўся маштаб усенароднай барацьбы ў абарону свабоды, гонару і жыцця. Кнігі В.У. Быкава надрукавакны на 35 мовах свету, а іх агульны тыраж склаў звыш 3 млн экзэмпляраў (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку творчасці дзеяча культуры

Ахарактарызуйце творчасць Янкі Купалы.

Ахарактарызуйце творчасць А. Куляшова.

Ахарактарызуйце творчасць Я. Драздовіча.

Ахарактарызуйце творчасць І. Шамякіна ( У.Караткевіча).

Ахарактарызуйце творчасць М. Савіцкага (А. Кішчанкі).

Ахарактарызуйце творчасць В. Турава (М. Пташука).

Ахарактарызуйце спартыўныя дасягненні А. Мядзведзя (В. Шчэрбы).



ХАРАКТАРЫСТЫКА ДАСЯГНЕННЯЎ ДЗЕЯЧА НАВУКІ
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку дасягенняў дзеяча навукі

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці галіны з якімі звязаны дасягенні дзеяча навукі (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычных ўмоў, якія паўплывалі на дасягенні дзеяча навукі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага (біяграфічнага) матэрыялу аб дасягеннях дзеяча навукі з вызначэннем іх ролі (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне пазіцыі дзеяча навукі з характарыстыкай асаблівасцей яго дасягенняў ці яго спадчыны, якая выкарыстоўваецца (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

Прыклады афамлення адказаў

пры характарыстыцы дасягенняў дзеяча навукі

Характарыстыка дасягенняў Ота Юльевіча Шміта.

1. Навуковыя дасягненні ўраджэнца Магілева О.Ю. Шміта, якія былі зроблены ў 1920—1930-я гг., звязаны з матэматыкай і геафізікай, астраноміяй і геаграфіяй (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычныя ўмовы, у якіх адбываліся дасягненні О.Ю. Шміта, характарызуюцца ўсебаковым развіццем савецкай наукі, пашырэннем даследванняў ў галіне прыродазнаўства і асваеннем новых геаграфічных рэгіенаў (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. О.Ю. Шміт даследаваў матэматычныя законы грашовай эмісіі, даў матэматычнае абгрунтаванне наяўнасці жалезных руд на Курскай магнітнай анамаліі, сфармуляваў новую тэорыю “халоднага” утварэння Зямлі і планет з дапланетнага газапылавога воблака. О.Ю. Шміт стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў асваення Паўночнага марскога шляху, у 1934 г.узначальваў палярную экспедыцыю ў Арктыцы на параходзе «Чэлюскін», які быў раздаўлены ільдамi, а палярнікі высадзіліся на iльдзiну. Праз два месяцы «чэлюскiнцаў» выратавалi лётчыкi, якім, як i Шмiту, было ўпершыню прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Даследванні О.Ю. Шміта дазволілі наладзіць рэгулярную навігацыю суднаў па Паўночнаму марскому шляху, арганізаваць здабычу жалезных руд на Курскай магнітнай анамаліі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Характарыстыка дасягенняў Васіля Феафілавіач Купрэвіча.

1. Доктар біялагічных навук В.Ф. Купрэвіч узначальваў з 1952 па 1969 г. Акадэмію навук БССР (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычныя ўмовы, у якіх адбывалася навуковая дзейнасць В.Ф. Купрэвіч, былі дастаткова складанымі. Ен абараніў доктарскую дысертацыю ў 1942 г. у блакадным галадаючым Ленінградзе, што само па сабе было жыццёвым подзвігам. Адміністрацыйныя метады кіравання навукай у пасляваенны перыяд паўплывалі на прызнанне неперспектыўным такого навуковага кірунку, як генетыка, мэтазгоднаць развіцця якой абараняў В.Ф. Купрэвіч (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці В.Ф. Купрэвіча былі батаніка, глебазнаўства, фізіялогія. Ен упершыню даказаў, што расліны могуць засвойваць для фотасінтэза вуглекіслату, якая трапляе ў карнявую сістэму разам з вадой з глебы. В.Ф. Купрэвіч прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення даследаванняў у галіне генетыкі (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. В.Ф. Купрэвіч займаўся філасофскай праблемай жыцця і смерці з пункту гледжання біялогіі, што ставіць яго імя ў адзін рад з выдатнымі мысліцелямі ХХ ст. Ен быў упэўнены, што знойдзе спосаб, каб прыпыніць механізм старэння арганізма чалавека, які павінен жыць значна даўжэй (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку дасягенняў дзеяча навукі

Ахарактарызуйце навуковыя дасягненні А.Л. Чыжэўскага.

Ахарактарызуйце навуковыя дасягненні Я.Б. Зяльдовіча (П.В. Сухога).

Ахарактарызуйце навуковыя дасягненні А. Азімава (С. Кузнеца).

Ахарактарызуйце навуковыя дасягненні Г.І. Сідарэнкі (І.П. Антонава).

Ахарактарызуйце навуковыя дасягненні Ж.І. Алфёрава.



ХАРАКТАРЫСТЫКА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА (ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАГА) СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ

З АПОРАЙ НА ГІСТАРЫЧНУЮ КАРТУ
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці сферы жыцця (сацыяльна-эканамічнай, знешнепалітычнай), з якімі звязаны змест насценнай гістарычнай карты (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычных ўмоў, якія паўплывалі на сацыяльна-эканамічнае (знешнепалітычнае), адлюстраванае на насценнай гістарычнай карце становішча (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага матэрыялу з дапамогай «легенды» насценнай карты і вызначэнне на ей месцазнаходжання вывучаемых аб’ектаў (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Выяўленне дынамікі (змен) у сацыяльна-эканамічным (знешнепалітычным) становішчы Беларусі з апорай на інфармацыю насценнай гістарычнай карты (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

Прыклады афамлення адказаў

пры характарыстыцы сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі

з апорай на гістарычную карту

Характарыстыка знешнепалітычнага становішча Беларусі восенню 1939 г. з апорай на насценную гістарычную карту «Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны (01. 09. 1939 – 21. 06. 1941 гг.)*».

гл. карту ў матэрыялах на с. 101

* Прадстаўленая карта адлюстроўвае вынікі ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.



1. Карта адлюстроўвае перыяд восені 1939 г., калі адбылося далучэнне тэрторыі Заходняй Беларусі да БССР (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычныя ўмовы, якія характарызуюць знешнепалітычнае становішча Беларусі, звязаны з геапалітычнай сітуацыяй у Еўропе. Каб выйграць пэўны час, неабходны для ўмацавання бяспекі СССР ва ўмовах нарастання агрэсіі нацысцкай Германіі і ажыццяўлення палітыкі прымірэння (уціхамірвання агрэсара) з боку Вялікабрытаніі і Францыі, 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе (пакта Рыбентропа— Молатава). Пакт быў дапоўнены дадатковым сакрэтным пратаколам, паводле якога тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзяляліся на сферы ўплыву СССР і Германіі. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся «сферай інтарэсаў» СССР. Нацысцкая Германія 1 верасня 1939 г. здзейсніла агрэсію супраць Польшчы, тым самым развязаўшы Другую сусветную вайну, акупіравала амаль ўсю тэрыторыю Польшчы і падышла да Заходняй Беларусі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Тэрытарыяльныя змены на карце адлюстроўваюць вынікі вызваленчага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, які распачаўся 17 верасня 1939 г. 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку (паказваецца на карце) адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. На далучанай тэрыторыі было ўтворана 5 абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, Вілейская і Пінская (на карце паказваецца далучаная тэрыторыя) 14 лістапада 1939 г. у Мінску (паказваецца на карце) Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусi ў склад Беларускай ССР» (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. У выніку ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР яе тэрыторыя павялічылася з 125,6 да 225,6 тыс. км2, а насельніцтва — з 5,6 да 10,3 млн чалавек. Працоўныя БССР са спачуваннем адносіліся да сваіх суайчыннікаў у Заходняй Беларусі, выказвалі сваю салідарнасць у іх барацьбе за аб’яднанне ў адзін народ. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР дазволіла аднавіць гістарычную справядлівасць у адносінах да падзеленага дзяржаўнымі межамі (згодна ўмовам Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.) беларускага народа і дало яму магчымасць жыць і працаваць у межах савецкай сацыялістычнай дзяржавы (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі, якое склалася ў выніку аварыі на Чарнобылькай АЭС з апорай на насценную гістарычную карту «БССР у 1955–1991 гг.*».

гл. карту ў матэрыялах на с. 182

* Прадстаўленая карта адлюстроўвае тэрыторыю радыёактыўнага забруджвання мясцовасці (па стане на 1 студзеня 1995 г.).

1. Карта адлюстроўвае тэрыторыю Беларусі (паказваецца на карце), якая была забруджана ў выніку аварыі на Чарнобылькай АЭС 26 красавіка 1986 г. (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычныя ўмовы сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі былі значна ўскладнены вынікамі аварыі на Чарнобылькай АЭС, калі магчымасці ядзернай энергетыкі разглядаліся ў якасці патэнцыяльных і танных крыніц для развіцця індустрыяльнага сектару эканомікі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. У выніку аварыі на Чарнобылькай АЭС 23 % тэрыторыі рэспублікі былі забруджаны радыеактыўнымі ізатопамі, ад чаго пацярпела 2,3 млн чалавек, гэта значыць кожны пяты жыхар Беларусі. З гаспадарчага абароту было выведзена 20 % зямель. З забруджаных тэрыторый на новае месца жыхарства было адселена больш за 135 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. У беларускім сектары 30-кіламетровай зоны адсялення вакол станцыі быў створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (паказваецца на карце) (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Чарнобыльская катастрофа лічыцца самай маштабнай тэхналагічнай катастрофай ХХ ст., наступствы якой з’яўляюцца вельмі цяжкімі для Беларусі. Адсяленне, лячэнне і аздараўленне людзей, стварэнне належных умоў для працы і жыцця на пацярпелых тэрыторыях застаюцца адной з найважнейшых праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Тысячы ўдзельнікаў пераадолення наступстваў аварыі атрымалі ў народзе назву ліквідатараў (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі» становішча Беларусі, якое склалася ў выніку падпісання Брэсцкага мірнага дагавору.

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Барацьба супраць ваеннай інтэрвенцыі на тэрыторыі Беларусі (1918-1921 гг.)» становішча Беларусі ў час польска-савецкай вайны.

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Беларусь у 1919–1939 гг. Фарміраванне тэрыторыі» знешнепалітычнае (сацыяльна-эканамічнае) становішча Беларусі, якое склалася ў выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавору (у міжваенны перыяд у сярэдзіне 1920-х гг.).

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі (1941–1944 гг.)» становішча на акупіраванай гітлераўскімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі.

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Партызанскі рух і падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941–1944 гг.)» становішча на акупіраванай гітлераўскімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі.

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Вызваленне Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў (верасень 1943 г. – жнівень 1944 г.) » становішча на тэрыторыі Беларусі летам 1944 г.

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «БССР у 1955–1991 гг.» сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг., у другой палове 1980-х гг.).

Ахарактарызуйце з апорай на насценную гістарычную карту «Беларусь у 90–х гг. XX – пачатку XXI ст.» сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі.
ХАРАКТАРЫСТЫКА ГІСТАРЫЧНАЙ ТЭМАТЫКІ Ў ТВОРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на характарыстыку гістарычнай тэматыкі

ў творы беларускай літаратуры

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду, да якога адносіцца твор беларускай літаратуры дзеяча і адлюстраваная ў ім гістарычная тэматыка (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычных ўмоў, у якіх адбывалася творчасць пісьменніка, ці біяграфічых звестак, якія сведчаць аб асабістым удзеле аўтара ў адлюстраваных ім гістарычных падзеях (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага матэрыялу аб гістарычнай тэматыцы, адлюстраванай у творы беларускай літаратуры (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне пазіцыі (асабістых адносін) аўтара твора беларускай літаратуры да адлюстраванай ім гістарычнай тэматыкі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры характарыстыцы гістарычнай тэматыкі

ў творы беларускай літаратуры

Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў паэме Максіма Танка «Нарач» (з выкарыстаннем вытрымкі з паэмы):

«Не за ваду мы пачалі змагацца,

Але за тое, хто гаспадаром

З нас будзе тут ...».


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка