Зборнік заданняў для падрыхтоўкі да выпускнога экзамену




старонка3/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.75 Mb.
1   2   3   4   5

4. Вызначэнне пазіцыі складальнікаў гістарычнага дакумента можа быць звязана з лагічным працягам падзей, аб якіх згадваецца ў дадзенай Дэкларацыі, накіраваных на афармленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Па-рпершае, гэта першае абвяшчэнне ССРБ 1 студзеня 1919 г. Па-другое, І з'езд Саветаў Беларусі ў лютым 1919 г. (маецца на ўвазе Першы Усебеларускі з'езд Саветаў, што адбыўся ў Мінску), на якім былі прыняты пастанова «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі», а таксама вырашана аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел) (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Тлумачэнне адносін партыйнай улады да насельніцтва Заходняй Беларусі на аснове аналізу вытрымкі са справаздачы сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнкі ў ЦК ВКП(б) аб праведзенай рабоце ў заходніх абласцях БССР (1946 г.):

«…Уключыўшы значную тэрыторыю заходніх абласцей рэспублікі ў склад Усходняй Прусіі, немцы спрабавалі, абапіраючыся на польскія нацыяналістычныя і кулацкія элементы, стварыць для свайго панавання палітычную базу… распальвалі нацыянальную варожасць паміж палякамі і беларусамі…

У заходніх абласцях захаваліся сур’ёзныя палітычныя наступствы нямецкай акупацыі…

Насельніцтва Заходняй Беларусі толькі на кароткі тэрмін пасля ўз’яднання было далучана да сацыялістычнага будаўніцтва і не прайшло школы перавыхавання, не прайшло этапаў класавай барацьбы супраць памешчыкаў, капіталістаў і кулакоў, якія прайшлі працоўныя ўсходніх абласцей у гады рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і ў гады калектывізацыі…».



1. Дадзены гістарычны дакумент з’явіўся ў першы пасляваенны год як справаздача партыйнага кіраўніка тагачаснай Беларусі П. К. Панамарэнкі ў ЦК ВКП(б) (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. З’яўленне дадзенага гістарычнага дакумента выклікана сітуацыяй, што склалася пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі далучанай да БССР напярэдадні вайны Заходняй Беларусі ў сувязі з настроямі мясцовага насельніцтва, якое доўгі час пражывала ў складзе Рэчы Паспалітай, а потым ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Партыйны кіраўнік заўважыў, што пражыванне з 1921 г. у складзе Рэчы Паспалітай было спрыяльнай базай для распальвання польскіх нацыяналістычных настрояў сярод насельніцтва заходніх раёнаў Беларусі, чаму садзейнічалі прыхільнікі Арміі Краёвай, якія працягвалі змагацца супраць Савецкай улады за аднаўленне Польшчы ў межах 1939 г. П. К. Панамарэнкам былі вызначаны таксама палітычныя наступствы нямецкай акупацыі, звязаныя з тым, што гітлераўская прапаганда на акупіраванай тэрыторыі спрыяла фарміраванню ў часткі насель­ніцтва Заходняй Беларусі, якое не было далучана да сацыялістычнага будаўніцтва і не прайшло школы перавыхавання, антысавецкіх настрояў і недаверу да камуністычнай партыі (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва з пэўным недаверам ставілася да насельніцтва Заходняй Беларусі, што пражывала на акупіраванай тэрыторыі і было ўключана ў склад БССР толькі восенню 1939 г. Вызначэнне пазіцыі аўтара гістарычнага дакумента і яго мэт ці матывацыі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на аналіз зместу гістарычнага дакумента

З телеграмы К.І. Ландара ў Петраград

1. Вызначце час з’яўлення дадзенага дакумента і пасаду яго аўтара.

2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, якія выклікалі з’яўленне дадзенага дакумента.

3. Нагадайце абставіны склікання Усебеларускага з’езда і прапановы прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху па пытанні пытанні афармлення беларускай дзяржаўнасці.

4. Растлумачце прычыны пазіцыі СНК Заходняй вобласці і фронту ў адносінах да Усебеларускага з’езда (ці прывядзіце розныя пункты гледжання наконт роспуску Усебеларускага з’езда).

«Руководители Белорусских Рад созвали на 1 и 15 декабря всебелорусские съезды и под влиянием шовинистических националистических элементов объявили в крае новую власть, отвергнув и объявив низложенным и самозванным избранный съездом Советов Рабочих и Солдатских и Крестьянских Депутатов Областной Центральный комитет Совета и выделенный им орган Советов Народных Комиссаров Западной Области …

Высказавшись в принципе за признание Советской власти, поскольку она существует в России и за контакт с Центральным Правительством Народных Комиссаров Съезды отвергли установленную Советами власть для местного края … . В ответ на это Совет Народных Комиссаров Западной области и фронта объявил съезд распущенным …».

З харчовага дэкрэта Цэнтральнага выканаўчага камітэта ССРБ

1) Вызначце час з’яўлення дадзенага гістарычнага дакумента.

2) Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы з’яўлення дадзенага гістарычнага дакумента.

3) Нагадайце мерапрыемствы, якія былі праведзены ў комплексе з прыняццем дадзенага харчовага дэкрэта.

4) Вызначце прычыну пазіцыю складальнікаў дадзенага харчовага дэкрэта, якая паўплывала на яго прыняцце (ці абгрунтуйце вашы ўласныя адносіны да мэтазгоднасці правядзення палітыкі, сведчаннем якой стаў дадзены харчовы дэкрэт)

«У сувязі з усё ўзрастаючай спекуляцыяй хлебам і немагчымасцю працоўнымі набыць хлеб па таннай цане, пастаноўлена:



  1. Закупку і продаж хлеба ў межах Беларусі прыватным асобам забараніць.

  2. Нарыхтоўку хлеба ажыццяўляць дзяржаўным органам па цвёрдых цэнах.

  3. Дапусціць з асобага дазволу харчаддзела нарыхтоўку хлеба прафсаюзным і рабочым арганізацыям, на кожнага едака не больш 2 пудоў хлеба».

З дэкрэта «Аб замене харчовай і сыравіннай разверсткі натуральным падаткам»

1) Вызначце час з’яўлення дадзенага гістарычнага дакумента.

2) Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы з’яўлення дадзенага гістарычнага дакумента.

3) Нагадайце мерапрыемствы, якія былі праведзены ў комплексе з прыняццем дадзенага дэкрэта.

4) Вызначце прычыну пазіцыю складальнікаў дадзенага дэкрэта, якая паўплывала на яго прыняцце (ці абгрунтуйце вашы ўласныя адносіны да мэтазгоднасці правядзення палітыкі, сведчаннем якой стаў дадзены дэкрэт)

«1. Для забеспячэння правільнага і спакойнага вядзення гаспадаркі на аснове больш свабоднага распараджэння земляроба прадуктамі сваёй працы і сваімі гаспадарчымі сродкамі, для ўмацавання сялянскай гаспадаркі і падняцця яе прадукцыйнасці, а таксама ў мэтах дакладнага ўстанаўлення падаючых на земляробаў дзяржаўных абавязацельстваў развёрстка як сродак дзяржаўных нарыхтовак харчавання, сыравіны і фуражу замяняецца натуральным падаткам.

2. Гэты падатак павінен быць меншым за абкладанне, якое праводзілася да гэтага часу шляхам развёрсткі …

5. Усе запасы харчавання, сыравіны і фуражу, якія застаюцца ў земляробаў пасля выканання імі падатку, знаходзяцца ў поўным іх распараджэнні і могуць быць выкарыстаны імі для паляпшэння асабістага спажывання і для абмену на прадукты фабрычна-заводскай і саматужнай прамысловасці і сельскагападарчай вытворчасці».



З выступлення старшыні дэлегацыі БССР К.В. Кісялява на прэс-канферэнцыі ў Сан-Францыска 23 мая 1945 г.

1. Вызначце, у сувязі з якой падзеяй адбылося выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі К.В. Кісялява на прэс-канферэнцыі ў Сан-Францыска.

2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, згодна з якімі стала магчымым з’яленне дэлегацыі БССР у Сан-Францыска.

Чаму, па меркаванні К.В.Кісялёва, пераклад слова «Беларусь» як «Уэйт Раша» лічыцца няправільным?

3. Растлумачце, чаму ў выступленні К.В. Кісялява прыведзены статыстычныя і геаграфічныя звесткі пра Беларусь, а таксама выкарыстаны прыклад Скарыны.

4. Вызначце, чаму ў выступленні К.В. Кісялева дзяржаўнасць Беларусі звязваецца з Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 года?

«…Нашу першую прэс-канферэнцыю я намеціў прысвяціць азнаямленню прадстаўнікоў друку з рэспублікай, якую прадстаўляе наша дэлегацыя ….

Беларусь — краіна з 10-мільённым насельніцтвам, знаходзіцца на вярхоўях рэк Дняпра, Заходняй Дзвіны, Немана і іх прытоках.

У многіх афіцыяльных дакументах і газетах слова «Беларусь» перакладаецца як «Уэйт Раша». Гэта няправільна...

Продкі беларускага народа — славянская плямёны, дрыгавічы, радзімічы і крывічы.

К XV і XVI вякам беларускі народ дасягнуў параўнаўча высокага ўзроўню свайго … развіцця і стаў адным з перадавых народаў Усходняй Еўропы. У Беларусі параўнаўча рана развілося кнігадрукаванне. Першая кніга надрукавана буйнейшым асветнікам беларускага народа, яго першадрукаром Георгіем Скарыной у 1517 годзе, на паўвека раней паяўлення ў свет першай рускай друкаванай кнігі. Беларуская мова з’яўлялася агульнапрынятай дыпламатычнай мовай ….

3 XVI веку Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы, з канца XVIII веку яна ўваходзіла ў састаў рускай дзяржавы…

Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года дала Беларусі ўласную дзяржаўнасць ...».

3 успамінаў беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі М.М. Пташука пра пасляваенную калектывізацыю.

1. Вызначце, у якіх раёнах Беларусі праводзілася ў пасляваенны час суцэльная калектывізацыя.

2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы правядзення калектывізацыі ў заходнебеларускай вецы ў пасляваенны час.

3. Нагадайце мэты і сродкі правядзення калектывізацыі ў БССР.

4. Вызначце, чаму пазіцыя асоб, якія праводзілі калектывізацыю, мела адзначаны ва ўспамінах характар.

«Мне было шэсць гадоў, і я добра памятаю, як гэта было ... Мы садзілі бульбу. Маці ішла за плугам, а мы з бабцяй … кідалі бульбу ў зямлю … За гумном пачуліся галасы. У двары з'явіўся … старшыня сельсавета … у суправаджэні Ваські Бычка, аднавяскоўца, упаўнаважанага НКУС па калектывізацыі. Бабця, убачыўшы іх, кінулася да гумна. Яны па-гаспадарску расчынілі сарай, агледзелі маёмасць... "Вось што, Марыя! Заўтра трэба ўсё здаць у калгас: каня, зерне, бульбу! I каб без аніякіх размоў! Вы ўжо не прыватнікі, як пры панах, а калгаснікі!" Маці: "Якія мы калгаснікі, Васька? Мы яшчэ несвядомыя!" Васька: "Савецкая ўлада на тое і Савецкая ўлада, каб з несвядомых зрабіць свядомых..."

… Памятаю, як плакала мая бабця, аддаючы адзінага каня ў калгас, як гэты конь па начах прыходзіў да нашага сарая і ціха ржаў - прасіўся, каб упусцілі на ягонае месца. Бабця з маткаю сядзелі ля вакна і плакалі, пазіраючы на яго».

З успамінаў К.Т. Мазурава

1. Вызначце пасаду аўтара ўспамінаў і час, аб якім згадваецца ва ўспамінах.

2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, аб якіх згадваецца ва ўспамінах.

3. Нагадайце канкрэтныя гістарычныя факты, якія сведчаць аб занатаванай ва ўспамінах з’яве.

4. Вызначце, у чым заключаецца асабісты характар адносін аўтара ўспамінаў да згадваемай у іх падзеі (ці можна лічыць згаданае ва ўспамінах вёску нацыянальным месцам гістарычнай памяці беларускага народа? Свой адказ абгрунтуйце).

«В один из воскресных дней … выехали в окрестности Минска. Километрах в 50 от города по витебскому шоссе свернули вправо по первой попавшейся дороге.

… В центре поля, на взгорье, увидели сожженную деревню. Десятка два обгорелых печных труб, словно памятники, под­нимались к небу. От самих домов и дворовых построек почти ничего не осталось — только кое-где серые каменные фунда­менты…

Мы прошли вдоль бывшей улицы. Вид сгоревшей дерев­ни вызвал какое-то особенно тоскливое и тревожное чувство и воспоминание о прошедшей войне …

Однако, подумалось мне тогда, прошло уже 19 лет, как кончилась война …

Перед нами же была сожженная деревня, в которой пос­ле войны так никто и не поселился …

Повсюду в Белоруссии стоят как дань вечной памяти тем, кто отдал свою жизнь во имя любимой Отчизны …

Но вот памятников погибшим деревням в то время еще не было. Возникла мысль увековечить память … жителей…

Такого памятника нет нигде в мире …».

З даклада П.М. Машэрава на сесіі Вярхоўнага Савета БССР аб выніках усенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі БССР у красавіку 1978 г.

1. Нагадайце пасаду П.М. Машэрава, а таксама калі і ў сувязі з чым былі прыняты папярэднія Канстытуцыі БССР.

2. Ахарактарызуйце тагачасную грамадска-палітычную сістэму.

3. Дакажыце, што практыка ўсенароднага абмеркавання Канстытуцыі БССР мела дэмакратычны характар.

4. Ці можна сцвярджаць, што камуністычная партыя з’ўлялася не толькі палітычнай, а і дзяржаўнай арганізацыяй? Свой адказ абгрунтуйце.

«... Всего было проведено более 70 тыс. собраний, в которых приня­ло участие около 6 млн. чел. При обсуждении проекта выступило свыше 327 тыс. чел. Они внесли более 330 тыс. предложений и за­мечаний ...

… Рабочие и колхозники, интеллигенция республики все свои по­мыслы и стремления связывают с мудростью и деятельностью род­ной Коммунистической партии, созидательной силой ее внутренней и внешней политики. Коммунисты, весь белорусский народ с осо­бым удовлетворением восприняли положение новой Конституции БССР о том, что «руководящей и направляющей силой советского общества, ядром его политической системы, государственных и об­щественных организаций является Коммунистическая партия Со­ветского Союза».

З Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г.

1. Нагадайце, які статус меў дзень 27 ліпеня ў перыяд ад прыняцця дадзенай Дэкларацыі да правядзення рэспубліканскага рэферэндума ў лістападзе 1996 г.

2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы прыняцця дадзенай Дэкларацыі.

3. Вызначце, што ў змесце Дэкларацыі сведчыла аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

4. Чаму суверэнітэт БССР у складзе Савецкага Саюза, як лічаць некаторыя даследчыкі, меў фармальны характар? Што нагадвае аб гэтым у тэксце Дэкларацыі? (ці можна лічыць дзень 27 ліпеня днем нараджэння суверэннай Рэспублікі Беларусь? Свой адказа абгрунтуйце).

«Верховный Совет Белорусской Советской Социалистичес­кой Республики, выражая волю народа Белорусской ССР, осознавая ответственность за судьбу белорусской нации … торжественно провозглашает полный государственный суверенитет Белорусской ССР как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее территории, правомочность ее законов, незави­симость республики во внешних отношениях и заявляет о решительности создать правовое государство.

Статья 1

Белорусская Советская Социалистическая Республика – су­веренное государство, утвердившееся на основе осуществления белорусской нацией ее неотъемлемого права на самоопределе­ние, государственности белорусского языка, верховенства на­рода в определении своей судьбы ...

Статья 2

Граждане Белорусской ССР всех национальностей составля­ют белорусский народ, являющийся носителем суверенитета и единственным источником государственной власти в республи­ке ...

Статья 5

…Белорусская ССР имеет право на свою долю в общесоюзном имуществе соответственно вкладу белорусского народа и как республика – основательница Советского Союза …

Статья 8

…Белорусская ССР требует от правительства СССР безуслов­ной и срочной компенсации ущерба, связанного с преодолением последствий чернобыльской катастрофы ...

Статья 10

…Никакие воинские формирования других стран, их военные базы и сооружения не могут быть размещены на территории Белорусской ССР без согласия ее Верховного Совета.

Белорусская ССР ставит целью сделать свою территорию безъядерной зоной, а республику нейтральным государством».

З паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў красавіку 2009 г.

1. Нагадайце знешнепалітычны статус, які мела БССР.

2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, згодна з якімі Беларусь стала самастойным суб’ектам міжнародных адносін.

3. Прывядзіце факты, якія сведчаць аб прыярытэтах у знешнепалі­тычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

4. Дакажыце, што знешнепалітычны курс Рэспублікі Беларусь мае шматвектарны характар (ці сфармулюйце ўласнае аргументаванае меркаванне наконт вызначэння месца Рэспублікі Беларусь у сучасным міжнародным супольніцтве).

«…Мы не шли и не пойдем на поводу у тех, кто настойчиво убеждает нас в неизбежности дилеммы – Беларусь либо с Востоком (Россией), либо с Западом (Европой). Наша задача – быть соединяющим мостом между Востоком и Западом.

…Мы не скрываем, что для нас исключительно важна значительная активизация взаимоотношений с Европейским союзом. Он остается одним из основных потребителей белорусского экспорта… Евросоюз – наш сосед, с которым самая протяженная общая граница. …

… И самое главное: мы – ваше сердце, мы – центр Европы…

Мы храним стабильность европейского сердца. Хотим, чтобы здесь было нормально…

… наметился процесс нормализации с Европой. Мы это делаем не в ущерб нашей России. Я еще раз подчеркиваю – это наша Россия, и мы ее никому не собираемся отдавать!

…Мы … ведя диалог, будь то с … поляками, прибалтами, Францией, Германией, Италией, всегда говорим, что не можем принять политику “Давайте к нам, но против России”.

… мы хотим быть с вами, с нашим историческим другом -- с Россией. Мы не хотим косо смотреть на Европу, мы хотим дружить с Европой …».



АНАЛІЗ ГІСТАРЫЧНАЙ З’ЯВЫ

НА ПАДСТАВЕ СТАТЫСТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных дадзеных

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці сферы грамадскага жыцця, аб якіх сведчаць статыстычныя дадзеныя (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Вызначэнне агульнай прыкметы, якой падпарадкоўваюцца статыстычныя дадзеныя (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Суаднясенне статыстычных дадзеных з адпаведным па зместу факталагічным матэрыялам (магчыма як вынікаў і прычын) (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне асаблівасцей ці дынамікі (тэндэнцыі) грамадска-гістарычнага працэса ў Беларусі (тэрміна) пры характарыстыцы (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры аналізе гістарычнай з’явы на падставе статыстычных дадзеных

Аналіз гістарычнай з’явы, звязанай з правядзеннем Савецкай уладай аграрнай палітыкі на падставе колькасных паказчыкаў.

У лютым 1930 г. было прынята рашэнне калектывізаваць да сакавіка 75–80 % сялянскіх гаспадарак і аб'явіць Беларусь першай у СССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Згодна дадзенаму рашэнню колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасах узрасла адпаведна з 21 да 58 %. Аднак у чэрвені 1930 г. адбылося змяншэнне долі сялянскіх гаспадарак ў калгасах да 11%.



1. Такія колькасныя паказчыкі сведчаць аб правядзенні суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі, пачаткам якой лічыцца 1929 г. (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Агульнай прыкметай, якой падпарадкоўваюцца прапанаваныя статыстычныя дадзеныя, з’яўляецца аб’яднанне індывідуальных сялянскіх гаспаларак у калектыўныя, г. зн. стварэнне калгасаў (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай капектывізацыі сельскай гаспадаркі стаў артыкул І.В. Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў газеце «Праўда» у 1929 г. Аднак парушэнне прынцыпа добраахвотнасці і прымянне сілавых метадаў пры стварэнніі калгасаў выклікала незадавальненне сялянства. У выніку апублікавання ў сакавіку 1930 г. яшчэ аднаго артыкула І.В. Сталіна «Галавакружэннне ад поспехаў» аб скрыўленнях партлініі ў калгасным руху адбылося іх выпраўленне, звязанае з масавым выхадам сялян з калгасаў (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Першапачаткова дынаміка працэса суцэльнай калектывізацыі, якая распачалася як станоўчая і ў кароткі тэрмін (колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасах узрасла з лютага да сакавіка 1930 г. з 21 да 58 %) у чэрвені 1930 г. рэзка набыла адмоўны характар (адбылося змяншэнне долі сялянскіх гаспадарак ў калгасах да 11%). Асаблівасцю калгаснага будаўніцтва ў БССР было імкненне партыйнага кіраўніцтва аб'явіць Беларусь першай у СССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі, што выклікала вельмі хуткія тэмпы аб’яднання індывідуальных сялянскіх гаспаларак у калектыўныя (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Аналіз сацыяльна-эканамічнага развіцця ў БССР на падставе статыстычных дадзеных.

У 1966 г. у БССР налічвалася 3,3 млн чалавек гарадскіх жыхароў, што складала 39 % ад агульнай колькасці насельніцтва, а ў 1985 г. налічвалася 6,2 млн гараджан, што складала 62 % ад агульнай колькасці насельніцтва БССР.



1. Храналагічны перыяд адлюстроўвае з’яву другой паловы 1960-х гг. – першай паловы 1980-х гг. у дэмаграфічнай сферы (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Вызначэнне агульнай прыкметы, звязанай са змяненнем колькасці гарадского насельніцтва, абумоўлена працэсам урбанізацыі, які адбываўся ў БССР (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Павелічэнне гарадскога насельніцтва было звязана з колькасным ростам і знікненнем новых гарадоў добраўпарадкаваных гарадоў Салігорска, Наваполацка, Светлагорска, а таксама з хуткімі тэмпамі жыллёвага будаўніцтва за кошт узвядзення так званых хрушчовак (буйнаблочнага і панэльнага будаўніцтва). Таксама адбываўся адток сельскага насельніцтва, асабліва моладзі, у горад (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Дынаміка і асаблівасці дэмаграфічнага працэсу ў БССР былі звязаны з канцэнтрацыяй гарадского насельніцтва ў гарадах, узнікненне якіх было абумоўлена адкрыццём вялікіх запасаў калійных солей у Салігорскім раёне, будаўніцтвам шэрагу буйных хімічных прадпрыемстваў, сярод якіх Полацкі нафтаперапрацоўчы завод, Светлагорскі завод штучнага валакна (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных дадзеных

Вызначце, аб якой гістарычнай з’яве сведчаць колькасныя дадзеныя аб выніках выбараў дэпутатаў Ўстаноўчага сходу ў Беларусі і на Заходнім фронце. Улічваючы, што амаль усе палітычныя сілы расійскага грамадства падтрымлівалі ідэю Ўстаноўчага сходу, які павінен быў вырашыць пытанні аб міры, зямлі, 8-гадзінным рабочым дні і інш., Савецкая ўлада пайшла на яго скліканне. У лістападзе 1917 г. у Беларусі і на Заходнім фронце былі праведзены выбары дэпутатаў Устаноўчага сходу. Вынікі выбараў былі наступныя: 50,7% выбраных дэпутатаў складалі бальшавікі, 32,2% – эсэры, 5% – буржуазныя партыі, 0,3% – прадстаўнікі Беларускай Сацыялістычнай Грамады, 11,8% – іншыя партыі.

Вызначце, аб якой гістарычнай з’яве сведчаць статыстычныя дадзеныя, прадстаўленыя ў табліцы.

Гады

Доля пісьменных (ва ўзросце ад 9 гадоў) у Беларусі , %

1897

1926


1939

32

53

79 (без уліку заходніх абласцей)



Вызначце, аб якой гістарычнай з’яве сведчаць прыведзеныя статыстычныя дадзеныя. Па дадзеным перапісу насельніцтва 1926 г. у БССР пражывалі 80,6% беларусаў, 8,2% яўрэяў, 7,7% рускіх, 2% палякаў, астатнія — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.

Вызначце, аб якой гістарычнай з’яве сведчаць прыведзеныя статыстычныя дадзеныя. У гады Вялікай Айчыннай вайны сярод партызан, якія дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, былі прадстаўнікі больш за 70 нацыянальнасцей: 71,1% складалі беларусы, 19,3% — рускія, 3,9 % — украінцы.

Вызначце, аб якой з’яве сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР сведчаць статыстычныя дадзеныя, прадстаўленыя ў табліцы.

Галіны прамысловасці

1950 г. (у %

да 1940 г.)



1955 г. (у %

да 1940 г.)



Машынабудаванне і металаапрацоўка

237

853

Хімічная і нафтахімічная

214

745

Электраэнергетыка

153

450

Паліўная прамысловасць

91

204

Прамысловасць будматэрыялаў

134

304

Лёгкая прамысловасць

72

154

Харчовая прамысловасць

85

154

Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-бумажная

104

132

Вызначце, аб якой з’яве сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР сведчаць наступныя статыстычныя дадзены, прадстаўленыя ў табліцы.


Рост жыллёвага фонду ў БССР (у млн м2 карыснай плошчы)

1952 г.

1960 г.

1965 г.

13,6

24,4

32,5

Вызначце аб якой з’яве сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі сведчаць наступныя статыстычныя дадзеныя, прадстаўленыя ў табліцы.

Галіны прамысловасці

Гады

1986

1990

1995

2000

Электраэнергія (млрд кВт г)

36,3

39,5

24,9

26

Першасная пераапрацоўка нафты (млн т)



39,4

13,1

13,5

Сталь (тыс. т)

1095

1112

744

1622

Мінеральныя ўгнаенні (млн т)

6,3

6,0

3,3

4,0

Шыны аўтамабільныя і для сельскагаспадарчых машын (тыс. шт.)

373

453,2

210,6

219,2

Хімічныя валокны і ніткі (тыс. т)



4575

1292

2438

Металарэзныя станкі (тыс. шт.)

20,2

15,5

4,7

5,3

Грузавыя аўтамабілі (тыс. шт.)



42

12,9

14,7

Трактары (тыс. шт.)

97,6

100,7

28,0

22,5

Кормаўборачныя камбайны (тыс. шт.)

25,8

9,5

1,9

0,3

Халадзільнікі і маразільнікі бытавыя (тыс. шт.)

666

728

746

812

Тэлевізары (тыс. шт.)

987

1302

250

532

Пральныя машыны (тыс. шт.)



33,1

36,9

88,1

Бытавыя гадзіннікі (млн. шт.)

10,1

13,4

6,6

5,6

Вызначце, аб якой сучаснай з’ве сведчаць наступныя статыстычныя дадзеныя. Калі у 1990 г. на кожныя 10 тыс насельніцтва БССР прыходзілася 185 студэнтаў, то ў сярэдзіне 2011 г. на кожныя 10 тыс насельніцтва Рэспублікі Беларусь налічвалася 467 студэнтаў.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка