Зборнік заданняў для падрыхтоўкі да выпускнога экзамену




старонка2/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.75 Mb.
1   2   3   4   5

4. Правядзенне фарсіраванай ндустрыялізацыя дазволіла ператварыць БССР к канцу 1930-х гг. у індустрыяльна-аграрную краіну, дзе ўсталявалася адзіная дзяржаўная форма ўласнасці на сродкі вытворчасці. У выніку суцэльнай калектывізацыі ў БССР была створана матэрыяльна-тэхнічная база, неабходная для далейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі. Аднак парушэнне прынцыпаў добраахвотнасці і паступовасці ў стварэнні калгасаў і пры правядзенні раскулачвання прывяла да дэфармацыі законнасці, страты эканамічнага эфекту, пакалечвання чалавечых лёсаў. Заходняя Беларусь разглядалася польскімі ўладамі як «крэсы ўсходнія», што азначала усходнія ўскраіны Рэчы Паспалітай і з’яўлялася аграрна-сыравінным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Параўнанне грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у розныя храгналагіныя перыяды, па прапанаваным прыкметам.

1. Сінхранізацыя з’яў грамадска-палітычнага жыцця БССР у перыяд хрушчоўскай «адлігі», гэта значыць у другой палове 1950-х —першай палове 1960-х гг., і ў перыяд стагнацыі, гэта значыць у другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг. (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Супастаўленне прапанаваных прыкмет (параўноўваемых гістарычных з’яў) з паняццем «палітычная сістэма грамадства», якое азначае сістэму, што ўключае дзяржаву (органы дзяржаўнай улады і кіравання), палітычныя партыі, прафесійныя саюзы, рэлігійныя арганізацыі, творчыя саюзы і іншыя арганізацыі і рухі, што маюць палітычныя мэты.

3. Запаўненне параўнальнай табліцы па прапанаваным прыкметам (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

Прыкметы для параўнання

Другая палова 1950-х —

першая палова 1960-х гг.



Другая палова 1960-х —

першая палова 1980-х гг.



З’явы, якія сведчылі аб дэмакратызацыі

Асуджэнне культу асобы Сталіна і правядзенне частковай рэабілітацыі неабгрунтаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій у час хрушчоўскай «адлігі» калі Першым сакратаром ЦК КПБ быў К.Т. Мазураў.

Адмаўленне ад нерэальных планаў будаўніцтва камунізму да пачатку 1980-х гг. у перыяд, калі Першым сакратаром ЦК КПБ быў П.М. Машэраў.

З’явы, якія сведчылі аб захаванні савецкай грамадска-палітычнай сістэмы

Існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Прыняцце ў 1961 г. неабгрунтаванага (валюнтарысцкага) курса на будаўніцтва камунізму.


Замацаванне кіруючай і накіроў­ваючай ролі Камуністычнай партыі Беларусі, у адпаведнасці з артыкулам 6 Канстытуцыі БССР 1978 г. у выніку чаго КПБ з’яўлялася «дзяржавай у дзяржаве».

4. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця ў БССР з’яўлялася ўзмацненне ролі Камуністычнай партыі Беларусі, якое адбывалася ва ўмовах дастаткова стабільнага эканамічнага развіцця Беларусі, калі яшчэ не праявіліся крызісныя з’явы. На аснове павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва фарміраваліся станоўчыя адносіны беларусаў да палітыкі камуністычнай партыі. Для беларускага грамадства былі характэрныя жыццёвы аптымізм, упэўненасць у заўтрашнім дні, сімпатыі да ідэй сацыялізму (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на параўнанне гістарычных падзей (працэсаў)

па прапанаваным ці самастойна вызначаным прыкметам

Запоўніце параўнальную табліцу «Брэсцкі і Рыжскі мірныя дагаворы».

Растлумачце, чаму Рыжскі мір называюць «другім Брэстам».

Прыкметы для параўнання

Брэсцкі мір

Рыжскі мір

Год заключэння дагавароў







Паміж якімі дзяржавамі падпісаны







Прычыны падпісання дагавароў







Умовы дагавароў адносна Беларусі







Запоўніце параўнальную табліцу «Фарміраванне тэрыторыі Беларусі». Зрабіце выснову аб унутры- і знешнепалітычных умовах дадзенага працэса.

Прыкметы для параўнання

Гістарычныя ўмовы

Тэрытарыяльныя змены

1 студзеня 1919 г.







16 студзеня 1919 г.







2-3 лютага 1919 г.







31 ліпеня 1920 г.







Параўнайце сталінскі і ленінскі планы нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання савецкіх рэспублік. Прыкметы для параўнання вызначце самастойна.

Запоўніце параўнальную табліцу «Сацыяльна-эканаміная палітыка». Прыкметы для параўнання вызначце самастойна. Зрабіце аргументаваную выснову аб мэтазгоднасці і эфектыўнасці параўноўваемых палітык.



Прыкметы для параўнання

Палітіка «ваенага камунізма»

Новая эканамічная палітыка




























Параўнайце ленінскі план кааперацыі сельскай гаспадаркі і яго ажыццяўленне пры правядзенні суцэльнай калектывізацыі. Прыкметы для параўнання вызначце самастойна. Зрабіце выснову аб эканамічнай эфектыўнасці праведзеных мерапрыемстваў.

Параўнайце палітыку беларусізацыі і паланізацыі. Прыкметы для параўнання вызначце самастойна. Зрабіце выснову аб ідэалагічнай сутнасці параўноўваемых палітык.

Параўнайце працэс аднаўлення гаспадаркі Беларусі пасля грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Зрабіце выснову аб асаблівасцях пасляваеннага аднаўлення ў БССР у другой палове 1940-х—першай палове 1950-х гг..

Прыкметы для параўнання

Перыяд пасля грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі

Перыяд пасля

Вялікай Айчыннай вайны



Знешнепалітычныя ўмовы працэсу аднаўлення







Тэрыторыя, на якой праходзіў працэс аднаўлення







Галіны эканомікі, якія аднаўляліся ў першую чаргу







Мадэль эканамічнага развіцця







Параўнайце паказчыкі і эканамічную эфектыўнасць развіцця эканомікі БССР па экстэнсіўнаму і інтэнсіўнаму шляхам. Прыкметы для параўнання вызначце самастойна.

ТЛУМАЧЭННЕ ПРЫЧЫННА-СЛЕДЧЫХ СУВЯЗЕЙ

ПАМІЖ ГІСТАРЫЧНЫМІ ФАКТАМІ (ПРАЦЭСАМІ)
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей

паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі)

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці сферы грамадскага жыцця, да якіх адносяцца гістарычныя факты (працэсы) (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Вызначэнне агульнай прыкметы (лагічнай паслядоўнасці), на падставе якой звязваюцца паміж сабой гістарычныя факты (працэсы) (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага (тэарэтычнага) матэрыялу ў адпаведнасці з прычынна-выніковай сувяззю паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі) пры вызначэнні, якія з іх з’яўляюцца прычынай, а якія — вынікам (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне асаблівага (характэрнага) для прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі) у Беларусі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры тлумачэнні прычынна-выніковых сувязей

паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі)

Раскрыцце прычынна-следчай сувязі паміж палітыкай Польшчы ў «крэсах усходніх» і разгортваннем нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

1. Гістарычныя падзеі, звязаныя з палітыкай Польшчы ў «крэсах усходніх» і разгортваннем нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі, адносяцца да 1920-х—1930-х гг. і да грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сфер жыцця (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Лагічная паслядоўнасць гістарычных падзей, звязаных з палітыкай Польшчы ў «крэсах усходніх» і разгортваннем у Заходняй Беларусі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, заключаецца ў яе абумоўленасці дзеяннямі польскіх улад, накраванымі на паланізацыю мясцовага насельніцтва (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Прычыны разгортвання барацьбы супраць польскіх улад у Заходняй Беларусі былі абумоўлены палітыкай начальніка Польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага, якая атрымала назву «санацыя» («аздараўленне»). На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала польская тайная палітычная паліцыя, шматлікія суды і турмы, быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Масавыя арышты, здзекі і катаванні выклікала нянавісць народа да польскіх кіраўнiкоў. У выніку курса на паланізацыю ў 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы. Адной з праяў нацыянальнага ўціску стала парушэнне права на свабоду веравызнання і рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускамоўнага насельніцтва. Аграрная палітыка польскіх улад была накіравана на эксплуатацыю сялянства, якое ў Заходняй Беларусі пакутавала ад малазямелля і беззямелля. Рабочыя ў Заходняй Беларусі працавалі па 12—14 гадзін у суткі, а іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласна польскіх землях (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Асаблівым ў дадзенай прычынна-следчай сувязі з’яўляецца тое, што польскія ўлады разглядалі анексіраваные імі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. заходнебеларускія землі як уласна польскія, бо ў афіцыйных польскіх дакументах яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія», што азначала усходнія ўскраіны Рэчы Паспалітай (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Раскрыцце прычынна-следчай сувязі паміж спыненнем існавання СССР і пачаткам інтэграцыйнага працэсу паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

1. Гістарычныя падзеі, звязаныя з спыненнем існавання СССР і пачаткам інтэграцыйнага працэсу паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, адносяца да 1990-х гг. і да грамадска-палітычнай і знешнепалітычнай сфер (працэсы) (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Лагічная паслядоўнасць гістарычных падзей, звязаных з спыненнем існавання СССР і пачаткам інтэграцыйнага працэсу паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі СНД, заключаецца ў пошуку новых форм аб’яднання былых савецкіх рэспублік пасля распада Савецкага саюза (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. З распадам СССР адбыўся разрыў адзінай эканамічнай прасторы, разбурыліся гаспадарчыя сувязі паміж былымі савецкімі рэспублікамі, якія існавалі ў межах народнагаспадарчага комплексу, што патрабавала іх аднаўлення на новай рыначнай аснове. У 2007 г. падпісаны Дагавор аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам. У 2011 г. Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі Дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцы, якая азначала паступовы пераход ад дзеючага Мытнага саюза да фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы і далей да стварэння на яе аснове к 2015 г. Еўразійскага эканамічнага саюза (па аналогіі з Еўрапейскім саюзам).

У 1993 г. Беларусь далучылася да Дагавора аб стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі СНД з агаворкай, што беларускія ваеннаслужачыя не будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях па-за межамі Беларусі. У 2002 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана падпісалі Статут Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).



4. Асаблівым ў дадзенай прычынна-следчай сувязі з’яўляецца тое, што ў геапалітчыным аспекце стварэнне інтэграцыйнага аб’яднання паміж Рэспублікай Беларусь і некаторымі краінамі СНД, у прыватнасці, Расіяй і Казахстанам, дазваляе супрацьстаяць спробам усталявання аднапалярнага свету і садзейнічае рэалізацыі адзінай знешнеэканамічнай палітіцы ў межах адзінай мытнай прасторы (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей

паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі)

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж устаноўкай партыі бальшавікоў на сусветную пралетарскую рэвалюцыю і пазіцыяй кіраўнікоў Аблвыканкамзаха па пытанні аб беларускай дзяржаўнасці (курсам партыі бальшавікоў на ажыццяўленне сусветнай пралетарскай рэвалюцыяй і паходам Чырвонай арміі на Варшаву ў 1920 г.).

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж пачаткам польска-савецкай вайны і абвяшчэннем Літбел.

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж правядзеннем фарсіраванай індустрыялізацыі і пачатак суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР.

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж умовамі заключэння Рыжскага мірнага дагавору і рашэннем Народнага сходу Заходняй Беларусі.

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж пачаткам Другой сусветнай вайны і паходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж правядзеннем меліярацыі і хімізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР і ўскладненнем экалагічных праблем.

Растлумачце прычынна-следчую сувязь паміж індустрыяльным развіццём БССР і арганізацыяй сістэмы прафесійна-тэхнічнага навучання.



РАСКРЫЦЦЁ ЗМЕСТУ ГІСТАРЫЧНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ (ТЭРМІНАЎ)
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў)

1. Вызначэнне храналагічнага перыяду ці сферы грамадскага жыцця, да якіх адносяцца гістарычнае паняцце (тэрмін) (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Вызначэнне прыкмет гістарычнага паняцця (тэрміна) (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага матэрыялу, з дапамогай якога раскрываецца змест гістарычнага паняцця (тэрміна) (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне асаблівага для гістарычнага паняцця (тэрміна) пры характарыстыцы грамадска-гістарычнага працэса ў Беларусі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры раскрыцці зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў)

Раскрыцце зместу гістарычнага тэрміна «буферная дзяржава».

1. Тэрмін «буферная дзяржава» выкарыстоўваецца ў гістарычнай навуцы для характарыстыцы становішча Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел), якая існавала з лютага па ліпень 1919 г. (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Прыкметы буфернай дзяржавы звязаны з яе геаграфічным (геапалітычным) становішчам паміж суседнімі краінамі, пры якім яе тэрыторыя выкарыстоўваецца ў якасці своеасаблівай пагранічнай зоны для прадухілення верагодных супярэчнасцей паміж суседнімі краінамі (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Рашэнне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел) было прынята ў лютым 1919 г. на Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў зыходзячы з мэты прадухілення адкрытай вайны паміж паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Тэрыторыя Літбел выкарыстоўвалася для адмежавання РСФСР ад Рэчы Паспалітай (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Асаблівым для працэса афармлення дзяржаўнасці Беларусі стаў статус Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел) як буфернай дзяржавы, абумоўлены яе стварэннем ва ўмовах распачаўшайся ў 1919 г. польска-савецкай вайны за аднаўленне тэрыторыі Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г., што азначала імкненне ўрада Ю. Пілсудскага вярнуць тэрыторыі Беларусі і Літвы, дзе ўжо была ўстаноўлена Савецкая ўлада, у склад Польшчы (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Раскрыцце зместу гістарычнага тэрміна «развіты сацыялізм».

1. Тэрмін «развіты сацыялізм» быў выкарыстаны ў 1971 г., калі адзначалася, што ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Прыкметы тэрміна «развіты сацыялізм» вызначаліся кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) як этап грамадскага развіцця СССР на шляху будаўніцтва камунізму, звязаны з вышэйшым дасягненнем сацыяльнага прагрэсу ў пачатку 1970-х гг. (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. У сувязі з неабгрунтаванасцю курса на будаўніцтва камунізму, прынятага яшчэ ў 1961 г., была распрацавана канцэпцыя «развітога сацыялізму». У 1971 г. на XXIV з’ездзе КПСС адзначалася, што ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства. Была таксама зроблена выснова аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць — савецкі народ. У 1977 г. і 1978 г. былі прыняты адпаведна Канстытуцыі СССР і БССР, атрымаўшыя неафіцыйную назву «Канстытуцый развітога сацыялізму», у шостых артыкулах якіх была афі­цыйна замацавана кіруючая і накіроўваючая роля КПСС (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Асаблівым для грамадска-гістарычнага працэса ў БССР, звязанага з характарыстыкай пабудаванага грамадства як «развітога сацыялізму», з’яўлялася тое, што ў склад новай гістарычнай супольнасці — савецкі народ уключалася ўсё насельніцтва БССР. Пры гэтым разам з фарміраваннем ва ўмовах адзінай камуністычнай ідэалогіі такіх агульных для савецкага народу прыкмет, як савецкі патрыятызм і інтэрнацыяналім, недастаткова ўвагі партыйным кіраўніцтвам надавалася ўласна нацыянальна-культурным асаблівасцям беларускага народа (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады канструявання рознаўроўневых заданняў

на раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў)

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «беларусізацыя».

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «індустрыялізацыя» («калектывізацыя») і вызначце, аб якіх асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага жыцця ў Беларусі ён сведчыць.

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «прышчэпаўшчына».

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «нацыянал-дэмакратызм».

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «крэсы ўсходнія».

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна план «Ост».

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна аперацыя «Баграціён».

Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна «пасляваеннае аднаўленне».
АНАЛІЗ ЗМЕСТУ ГІСТАРЫЧНАГА ДАКУМЕНТА
Алгарытм выканання рознаўроўневых заданняў

на аналіз зместу гістарычнага дакумента

1. Атрыбутацыя гістарычнай крыніцы, г.зн. вызначэнне зыходных даных дакумента (аўтарства, назва, час і месца стварэння) (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Характарыстыка гістарычнай сітуацыі, у якой ствараўся дакумент (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Сістэматызацыя факталагічнага матэрыялу, які прадстаўлены ў гістарычным дакуменце, ва ўзаемасувязі з вучэбнымі тэарэтычнымі ведамі (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

4. Вызначэнне пазіцыі аўтара гістарычнага дакумента і яго мэт ці матывацыі (пяты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
Прыклады афамлення адказаў

пры аналізе зместу гістарычнага дакумента

Вызначэнне назвы гістарычнага дакумента, абставін яго стварэння, пазіцыі аўтараў (складальнікаў).

«…Арганізаваны рабочы клас і працоўнае сялянства Беларусі, …абапіраючыся на волю працоўных мас, праяўленую на І з'ездзе Саветаў Беларусі ў лютым 1919 г., … абвяшчаюць незалежную Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусі…, усе законы і пастановы польскай акупацыйнай улады аб аднаўленні прыватнай уласнасці ў Беларусі адмяняюцца.

Асноўныя палажэнні аб арганізацыі народнагаспадарчага жыцця, абвешчаныя 1 студзеня 1919 г. у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, аднаўляюцца ў поўнай ступені…

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і прымыкаючымі да яе буржуазнымі дзяржавамі. Мяжа Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаецца свабоднымі выражэннямі волі беларускага народа на павятовых і губернскіх з’ездах Саветаў у поўнай згодзе з ўрадамі РСФСР і УССР…».



1. Дадзены гістарычны дакумент уяўляе сабой Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, прынятую 31 ліпеня 1920 г. у Мінску (другі ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

2. Гістарычная сітуацыя, у якой ствараўся дакумент, звязана з тым, што дадзеная Дэкларацыя прынята ва ўмовах заканчэння польска-савецкай вайны, калі войскі Чырвонай Арміі вызвалілі ад польскіх інтэрвентаў Мінск (трэці ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).

3. Другое абвяшчэнне ССРБ у дадзенай Дэкларацыі з’яўляецца лагічным працягам дзяржаўнаўтваральнага працэса, распачатага абвяшчэннем ССРБ 1 студзеня 1919 г. у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. (чацверты ўзровень засваення ведаў і спосабаў дзейнасці).
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка