Заява №2 (запыт)




Дата канвертавання06.07.2016
Памер40.55 Kb.
У Жодзінскі Гарвыканкам

40 Год Кастрычніку, 7


Аляксея Лапіцкага,

……………………………..




Заява №2

(запыт)
Просім даць разгорнутае пісьмовае тлумачэньне да прынятага Вамі 23.06.2009г. Рашэньня за №928 у частцы адмены беларускамоўнай праграмы навучаньня ў Гімназыі №1 горада Жодзіна для нашага сына, Янкі Лапіцкага, з

  1. неабходным канкрэтным праўным абаснаваньнем і

  2. падрабязнай калькуляцыяй выдаткаў і заяўляемых Вамі стратаў, выкліканых рэалізацыяй намі нашага Канстытуцыйнага права на бясплатную сярэднюю адукацыю на роднай мове,

якія дазволілі матываваць прыняцьцё падобнай дыскрымінацыйнай пастановы

а) насуперак вядомай, ясна артыкуляванай намі пасьлядоўнай грамадзянскай і праўнай пазыцыі,

зьвязанай з

- катэгарычнай непрыймальнасьцю іншай мовы навучаньня, акрамя роднай-дзяржаўнай,

а таксама

- нашымі перакананьнямі й поглядам,

- дзяржаўнай і нацыянальна-моўнай прыналежнасьцю,

- тымі канстытуцыйнымі правамі й жыцьцёва важнымі, законнымі інтарэсамі, належнае захаваньне якіх гарантуецца НАШАЙ дзяржаваю адпаведна з Асноўным Законам краіны й міжнароднымі дамовамі ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека;

б) у парушэньне дзейсных у краіне прыярытаў канстытуцыйных і міжнародных стандартаў права, наяўных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь (у асобе кожнага ейнага суб’екту права) па іх рэалізацыі,

без уліку пажаданьняў, здольнасьцяў і магчымасьцяў,

натуральнай беларускамоўнасьці, інтарэсаў і стану здароўя самаго вучня.

ТРЭБА ЗАЎВАЖЫЦЬ што ў выпадку рэалізацыі ДАЗЕНАЙ ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНАЙ ПАСТАНОВЫ і спыненьня навучаньня ў Гімназыі №1 па-беларуску ўзьнікне неабходнасьць пошуку адэкватнай адукацыйнай установы ў іншым горадзе (напрыклад у Менску), а падлетак і сям’я будуць несьці непамерныя, вымушаныя выдаткі, страты матэрыяльнага й маральнага зьместу.

Пры гэтым, нельга не заўважыць, што прынятае Вамі Рашэньне №928 па Гімназыі №1, абсалютна ігнаруе той факт, што ў сувязі з наяўным станам здароў’я нашага сына Янкі

(дырэктар Гімназыі валодае гэтай інфармацыяй, бо за мінулы навучальны год з-за частых шпіталізацыяў наш сын, зь ягоных словаў, страціў больш за 20% навучальнага часу ў Гімназыі …)

ён проста ня мае элемэнтарнай фізычнай магчымасьці й здароўя:



  1. альбо езьдзіць штодня ў Менск і вяртацца абратна (ягоны арганізм ня здольны вынесьці падобных пераездаў);

  2. альбо знаходзіцца доўгі час (напрыклад, напрацягу тыдня) без уважлівага нагляду бацькоў, што тлумачыцца наяўнасьцю ў яго хранічнага захворваньня, якое патрабуе пастаяннага кантролю з боку бацькоў і рэгулярнай альбо экстранай, тэрміновай шпіталізацыі хлапчука ў выпадку чарговага абвастрэньня хваробы ….


Акрамя таго, нават у гіпатэтычным выпадку зьдзяйсьненьня такой альтэрнатывы па навучаньні сына ў Менску,

ён будзе мець альбо велізарныя страты часу на пераезды ці пражываньне па месцу новай вучобы з відавочнымі вымушанымі стратамі сацыяльна-матэрыяльнага, псыхалягічна-этычнага й адукацыйнага зьместу – Янкам будзе вымушана страчана магчымасьць працягваць свае заняткі ў музычнай школе па клясе саксафону ...


У сувязі з нашым запытам ТАКСАМА ПРОСІМ прывесьці

  1. канкрэтныя спасылкі на артыкулы й нормы дзейснага заканадаўства з вытрымкамі зь іх (у тым ліку Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, маючых імпэратыўны характар для краіны й кожнага ейнага суб’екта права),

  2. падрабязную калькуляцыю канкрэтных выдаткаў на беларускамоўнае навучаньне з прывядзеньнем падліку сумы стратаў, зьвязаных зь ім.


Запытваемая інфармацыя патрэбная

  • для вывучэньня й асэнсаваньня Вашых матываў і пазыцыі, таго канкрэтнага юрыдычна-праўнага й эканамічнага абгрунтаваньня, якое прынята Вамі ўчасе вынясеньня дадзенага рашэньня,

а таксама

  • для ацэнкі таго, ці мае выкарыстанае абгрунтаваньне памылкова-неправамерны характар альбо ўтрымлівае асэнсаваную ды ўзважаную пазыцыю ці наўмысны характар, а таму Рашэньне прымалася сьвядома й мэтанакіравана з разуменьнем ягонай канфліктагеннасьці й дыскрымінацыйнасьці, неадпаведнасьці палажэньням дзейснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаным міжнародным нормам і стандартам права ...

У ВЫПАДКУ ПЕРААСЭНСАВАНЬНЯ ВАМІ НЕКАТОРЫХ ПРАЎНЫХ І САЦЫЯЛЬНА-ГУМАНІСТЫЧНЫХ АСПЭКТАЎ, ЯКІЯ БЫЛІ ПАМЫЛКОВА АЛЬБО ПА НЕЙКІХ ІНШЫХ ПРЫЧЫНАХ (НЕДАХОПУ ІНФАРМАЦЫІ) НЕ ЎЛІЧАНЫЯ ПРЫ ВЫНЯСЕНЬНІ ВАМІ РАШЭНЬНЯ №928 ПА БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ПРАГРАМЕ НАВУЧАНЬНЯ Ў ГІМНАЗЫІ №1,



НАСТОЙЛІВА ПРОСІМ ВАС

ПЕРАГЛЯДЗЕЦЬ ДАДЗЕНАЕ РАШЭНЬНЕ Ў ГЭТАЕ ЧАСТЦЫ Й ЗАХАВАЦЬ АДЗІНУЮ Ў РЭГІЁНЕ ГІМНАЗЫЧНУЮ БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ ПРАГРАМУ НАВУЧАНЬНЯ, ПА ЯКОЙ НАВУЧАЎСЯ НАШ СЫН, ЯНКА ЛАПІЦКІ,

а таксама

надалей гарантаваць “стабільны дзяржаўны прыярытэт” і падтрымку для няспыннага й безканфліктнага працягу навучаньня нашага сына на дзяржаўнай беларускай мове ў беларускім горадзе Жодзіне дзяржавы Беларусь.


Лічым, што запрашваемыя намі матэрыялы павінны быць адпаведным чынам завераныя й мець поўную, усю замаўляемую намі інфармацыю, дастатковую для ейнага аналізу й прыняцьця рашэньня аб абароне сваіх грамадзянскіх правоў і законных інтарэсаў у вышэйшых установах, а таксама праз судовыя й праваахоўныя установы.

"24" ліпеня 2009 ___________Аляксей Лапіцкі

___________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка