Заслужаны настаўнік бсср




Дата канвертавання06.07.2016
Памер13.11 Kb.
Сярод васьмі педагогаў Зэльвеншчыны, якія атрымалі званне “Заслужаны настаўнік БССР” - Марыя Ігнатаўна Раманюк.Гэтае званне ёй было прысвоена ў 1968 годзе. У школе было многа настаўнікаў,дастойных атрымаць гэтае пачэснае званне. Але Марыю Ігнатаўну сярод іншых вылучала асаблівая любоў да дзяцей. І ішла гэта любоў з глыбіняў яе сэрца. І была не выдрэсіраванай доўгімі гадамі працы ў школе. А той, што даецца ад нараджэння. Свой працоўны шлях пасля заканчэння Нясвіжскага педвучылішча яна пачынала на Слонімшчыне, адкуль у 1955 годзе – ужо з сям’ёй – прыехала ў Зэльву. Дзяцей у пасляваеннай Зэльве было шмат, а школа –адна. Напаўняльнасць класаў – да 40 чалавек. Нагрузка велізарнейшая. Адных сшыткаў колькі праверыць! І на ўроку ні на хвілінку не прысядзеш, і на перапынку не пакінеш малых гарэзаў адных. Дзеці малодшага школьнага ўзросту- сама непасрэднасць. Яна любіла іх усякіх: дзівакоў, капрызнікаў, забіяк, плаксаў, сябелюбцаў. Усё жыццё папаўняла веды:выпісвала навуковыя часопісы і газеты, знаёмілася з навінкамі педагагічнай літаратуры, была актыўным удзельнікам метадычнага аб’яднання.разнастайвала ўрокі, каб дзецям было цікава. Выпрабоўвала многае, што падабалася ў методыцы іншых. Выдатнае веданне дзіцячай псіхалогіі і гарачая любоў да кожнага з іх і дапамагалі ёй выпрацаваць сваю методыку- методыку любові. Таму так любілі яе дзеці, таму так ахвотна адклікаліся на яе просьбы і станавіліся яе памочнікамі.Па стану здароўя Марыя Ігнатаўна вымушана была пайсці на пенсію раней належнага. Не хацелася, каб дзеці цярпелі з-за частых яе недамаганняў. Выпускнікі Марыі Ігнатаўны жывуць і працуюць у розных кутках былога Саюза, набылі розныя спецыяльнасці. Ёсць сярод іх і медыкі, і настаўнікі, і музыканты, і банкіры ...Але былыя вучні, іх бацькі, калегі па працы і сёння помняць сваю настаўніцу і характарызуюць яе толькі ўзнёслымі словамі: цудоўная, шчырая, непараўнальная, вялікая працаўніца, рэдкаснай душы жанчына .

па матэрыялах музея

СШ №2 г.п.Зэльва


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка