Заслужаны лесавод пудаў Iван Iванавiч




Дата канвертавання27.03.2016
Памер96.29 Kb.
Заслужаныя работнiкi Рэспублiкi Беларусь
ЗАСЛУЖАНЫ ЛЕСАВОД

ПУДАЎ Iван Iванавiч, н. у 1911 г. у в. Вялiкае Сяло Верхнядзвiнскага р-на Вiцебскай вобл. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Снончыў лясны iнстытут у Гомелi (1935). Працавау iнжынерам лясгаса ва Ушацкiм р-не Вiцебскай вобл. У1945-54 гг. дырэктар Ушацкага ляс­гаса, у 1954-71 гг. дырэктар Расон­снага лясгаса. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зopкi, Айчыннай вайны I i II ступеняў, медалямi. Званне “Заслужаны лесавод БССР» прысвоена ў 1968 г. Памёр I. I. Пудаў у 1991 г.

ЗАСЛУЖАНЫЯ HACTAЎHIКI


АВЯРКОВIЧ Ефрасiння Фёдараўна, н. у 1919 г. у в. Грачушына Расонскага р-на. У 1936-41 гг. настаўнiца Межаўскай, Азерацкай пачатковых школ. З 1944 г. загадчыца Расонскага дзiцячага дома, настаўнiца Першамайскай па­чатковай школы, у 1946-71 гг. настаў­нiца, загадчык Грачушынскай пачатковай школы Расонскага р-на. З 1971 г. на пенcii. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Званне прысвоена ў 1968 г. Памерла Е. Ф. Авярковiч у 1971 г.

ВАРАТЫНСКАЯ Вера Эдуардаўна, н. у 1920 г. у г. п. Расоны. З 1935 г. настаўнiца пачатковых класаў Галоўчыц­кай пачатковай школы, Гарбачэўскай i Расонскай сярэднiх школ. На педага­гiчнай нiве адпрацавала больш за 45 гадоў. На пенсii. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Званне прысвоена ў 1966 г. Жыве ў г. п. Расоны.

ГОЛIКАВА Надзея Пятроўна, н. у 1919 г. ў в. Горкi Расонскага р-на. Скончыла Полацкi педагагiчны тэхнiкум. 38 гадоў працавала настаўнiцай у школах Расонскага раёна i у г. п. Расоны. Званне прысвоена ў 1970 г. Памерла Н. П. Голiкава 25.1.1973 г.

Е. Ф. Авярковiч В. Э. Варатынская. Н. П. Голiкава. П. М. 3айкiн.
ЗАЙКIН Парфiрый Мiкалаевiч, н. у 1916 г. у в. Жалезнiкi Расонскага р-на.Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў педагагiчнае вучылiшча ў По­лацку, БДУ iмя Ленiна. Да вайны i ў першыя пасляваенныя гады працаваў настаўнiкам, потым дырэктарам Тродавiц­кай няпоўнай сярэдняй школы. З 1950 г. настаўнiк, дырэктар Расонскай сярадняй школы. Узнагароджаны Ганаровай грама­тай Вярхоўнага Савета БССР. Званне прысвоена ў 1968 г. Памёр П. М. Зайкiн 2.8.1979 г.

МАЖАЙСКАЯ Нiна Барысаўна, н. у 1933 г. у в. Шлях Расонскага р-на. Скончыла педагагiчны iнстытут у Вiцеб­ску. У 1957-58 гг. настаўнiца Галубоўскай, з 1958 г. Клясцiцкай сярэднiх школ. З 1991 г. на пенсii. Званне прысвоена ў 1974 г. Жыве ў в. Клясцiцы.

МАСКАЛЕНКА Вера Паўлаўна, н. у 1920 г. у в. Сакалiшча Расонскага р-на. Напярададнi вайны скончыла 4 курсы БДУ iмя Лeнiнa. Эвакуiравалася ў Саратаў, працавала настаўнiцай у раённым цэнтры Туркi. У 1943-44 гг. на ст. Сходня Акцябрскай чыгункi пад Масквой за­кончыла вучобу ў БДУ. Працавала ма­лодшым навуковым супрацоўнiкам у Iнстытуце гiсторыi Акадэмii навук Бела­pyci. З 1945 г. звязала свой лёс з журна­лiстыкай - у “Настаўнiцкай газеце” прайшла шлях ад малодшага супрацоўнiка да намеснiка галоўнага рэдактара. З 1961 г. у часопiсе “Народная асвета”: намеснiк рэдактара, з 1972 г, галоўны рэдактар. З 1984 г. на пенсii. Узнагароджана 2 ордэнамi «Знак Пашаны”, медалямi, 2 Граматамi Вярхоўнага Савета БССР. Званне прысвоена ў 1975 г. Жыве ў Мiнску.

HIКУЛЕНКА Сцяпан Кузьмiч, н. у 1934 г, у в. Крывашапава Расонскага р-на. Скончыў педагагiчны iнстытут у Вiцебску (1961). Працаваў настаўнiкам, з 1957 г. дырэктарам Матылёўскай, Альбрэхтаўскай васьмiгадовай школ, з 1965 г.- Расонскай сярэдняй школы. У 1968-72 гг. загадчык Расонскага раённага аддзела народнай адукацыi.У 1972-81 гг. дырэктар Андрэеўскай сярэдняй школы-iнтэрната Аршанскага р-на, з 1981 г. дырэктар Полацкай ся­рэдняй школы-iнтэрната. Узнагароджаны ордэнам «3нак Пашаны”, медалямi. Званне прысвоена у 1968 г.

Н. Т. Прыбыткiна. Р. І Садоўская.



ПРЫБЫТКIНА Надзея Тарасаўна, н. у 1927 г. у в. Янкавiчы Расон­скага р-на. Скончыла Полацкае педага­гiчнае вучылiшча (1947), настаўнiцкi iнстытут у Вiцебску (1952), Miнскi педагагiчны iнстытут iмя Горкага (1970). З 1947 г. працавала настаўнiцай Двор­жыцкай сямiгадовай, Клясцiцкай сярэд­няй, Сiнскай сямiгадовай школ. У 1956­ - 82 гг. настаўнiца, завуч Расонскай сярэдняй школы. З 1982 г. на пенсii. Званне прысвоена ў 1976 г.

САДОЎСКАЯ Pэгінa Iсакаўна, н. у 1935 г. у в. Паўлава Расонскага р-на. Скончыла Maгiлёўcкi педагагiчны iнсты­тут (1972). Працавала настаўнiцай у бы­лым Дзiсенскiм i Расонскiм раёнах,загадчыцай Клясцiцкага дзiцячага сада, дырэктарам Прохараўскай пачатковай, Сакалiшчанскай васьмiгадовай школ, са­кратаром Расонскага райвыканкома, з 1990 намеснiкам старшынi прэзiды­ума Расонскага раённага Савета народных дэпутатаў. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны» (1986), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Званне пры­своена ў 1967 г.

З. Л. Фенчанка. В.П. Герасiменка. Г. Ц. Крукава. Л.А. Валковiч.



СТУДЗЯНКОЎ Пётр Васiлевiч, н. у 1925 г. у в. Тродавiчы Расонскага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў Maгiлёўcкi педагагiчны iнстытут (1958). З 1950 г. працаваў настаўнiкам Тродавiцкай сярэдняй школы, iн­структарам Расонскага РК КПБ. З 1957 г.настаўнiчае ў Дварышчанскай няпоўнай, Краснапольскай сярэдняй школах, дырэк­тар Краснапольскай сярэдняй школы. З 1985 г. на пeнcii. Узнагароджаны ордэнамi Славы III ступенi, Айчыннай вайны I ступенi, медалямi. Званне прысвоена ў 1971 г. Жыве ў в. Красна­полле.

ФЕНЧАНКА Зiнаiда Логiнаўна, н. у 1916 г. у в. Вялiкiя Асёткi Расонскага р-на. Настаўнiчаць пачала яшчэ да пачат­ку Вялiкай Айчыннай вайны. З канца 1943 г. настаўнiца ў Расонскiм дзiця­чым доме ў в. Малыя Асёткi, у Тродавiцкай, Краснапольскай няпоўных ся­рэднiх школах, загадчыца Асiнаўскай, на­стаўнiца Горскай пачатковых школ, у 1951-71 гг. настаўнiца пачатковых кла­саў Тродавiцкай сярадняй школы. З 1971 г. на пeнcii. Званне прысвоена ў 1966 г.

ЗАСЛУЖАНЫЯ РАБОТНIКI АХОВЫ ЗДАРОЎЯ



ГЕРАСIМЕНКА Вiктар Паўлавiч, н. у 1920 г, у в. Пруды Расонскага р-на. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў фельчарска-акушэрскую школу ў Вiцебску (1940). Працаваў фельчарам у в. Краснаполле Расонскага р-на, служыў у Чырвонай Apмii, з 1943 быў палiтруком роты партызанскай брыгады iмя Варашылава Вiлейскай вобл. З жнiў­ня 1944 г. на медыцынскай рабоце: памочнiк санiтарнага ўрача Мядзельскага, загадчык аддзела аховы здароўя Смар­гонскага раёнаў, у 1949-51 гг. загадчык сельгасаддзела Смаргонскага РК КПБ, з 1951 г. на медыцынскай рабоце ў Смаргонскiм раённым аддзеле аховы зда­роўя. З 1952 г. у Расонскiм р-не: па­мочнiк санiтарнага ўрача, iнспектар ра­ённага аддзела аховы здароўя, загадчык дэзiнфекцыйнага аддзялення мясцовай санслужбы. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступенi, медалямi.

Званне прысвоена ў 1976 г. Памёр В. П. Герасiменка ў 1991 г.



КРУКАВА Ганна Цiмафееўна, н. у 1928 г. у в. Кругаўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Скончыла фельчарска-акушэрскую школу ў Гомелi (1948). З 1948 г. у Расонскiм р-не: фельчар, загадчык Гарбачэўскага фельчарска-акушэрскага пункта. З 1984 г. на пенсiі. Званне прысвоена ў 1980 г. Жыве ў в. Гарбачэва.

ЗАСЛУЖАНЫЯ РАБОТНIКI КУЛЬТУРЫ


ВАЛКОВIЧ Леў Алякееевiч, н. у 1924 г. у в. Лугавыя Расонскага р-на. Удзель­нiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. У 1941-42 гг.член Расонскай падпольнай арганiзацыi, з 1942 г. партызан брыгады iмя Рака­соўскага. У 1944-56 гг. на камсамоль­скай i партыйнай рабоце ў Расонскiм р-не, з 1956 г. выкладчык Полацкага педагагiчнага вучылiшча, з 1962 г. старшы выкладчык Вiцебскага педагагiчнага iн­стытута. Узнагароджаны 2 ордэнамi Ай­чыннай вайны II ступенi, Ганаровай гра­матай Вярхоўнага Савета БССР, медалямi. Званне прысвоена ў 1984 г. Жыве ў Вiцебску.

МАРОЗАВА Алена Iосiфаўна, н. у 1928 г. у в. Абухава Расонскага р-на. Скончыла IIолацкае педагагiчнае вучы­лiшча, Рэспублiканскую партыйную шко­лу пры ЦК КПБ у Мiнску (1955), ВПШ пры ЦК КПСС у Маскве (1957). З 1946 г. старшая пiянерважатая ў дзi­цячым доме, загадчык аддзела пiянераў i школьнiкаў РК ЛКСМБ, сакратар рэдакцыi, рэдактар газеты “Сцяг Ленiна» Miёpcкaгa р-на Вiцебскай вобл. З 1960 г. рэдактар, старшы рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР i выдавецтве «Бела­русь”, з 1967 г. старшы навуковы рэдактар, загадчык рэдакцыi гiсторыi СССР у выдавецтве «Беларуская Энцы­клапедыя» iмя П. Броўкi. З 1991 г. на пенсii. Узнагароджана Ганаровай гра­матай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «Ветэран працы». Званне прысвоена ў 1988 г. Жыве ў Мiнску.

ШЧАДРОЎ Павел Сцянанавiч, н. у 1922 г. у в. Лунёва Расонскага р-на.Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Скончыў Сакалiшчанскую сямiгадовую школу (1938), Дзёрнавiцкую сярэднюю школу (Верхнядзвiнскi р-н, 1941), ВПШ у Мiнску (1955) i ў Маскве (1957). З 1942 г. партызан брыгады iмя Ра­касоўскага, потым у партызанскiм атрадзе “Баявы», з 1944 г. у ваенным вучы­лiшчы, у 1945-50 гг. у савецкай ваен­най адмiнiстрацыi ў Германii. У 1950­ - 52 гг. лiтсупрацоўнiк Полацкай абласной газеты. З 1955 г. працаваў рэдактарам асвейскай, адказным сакратаром заслаў­скай, намеснiкам рэдактара лагойскай раённых газет. З 1961 г. у выдавецт­ве «Беларусь»: рэдактар, старшы рэдак­тар, з 1969 г. загадчык рэдакцыi. З 1990 г. на пенсii. Член Саюза журналiстаў Бела­pyci. Узнагароджаны ордэнамi Айчыннай вайны І ступенi, Чырвонай Зopкi, медалямi, Ганаровай граматай Вярхоўнага Са­вета БССР. Званне прысвоена ў 1975 г. Жыве ў Мiнску.

ЗАСЛУЖАНЫ ЎРАЧ



Я. А. Алесiн.



АЛЕСIН Ягор Анiсiмавiч, н. у 1914 г. у в. Гасподы Дрыбiнскага р-на Магiлёўскай вобл. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вай­ны, быў начальнiкам шпiталя Расонскай партызанскай брыгады iмя Сталiна. Скон­чыў Maгiлеўcкi медыцынскi тэхнiкум (1935), Maгiлёўcкi медыцынскi iнстытут (1947). З 1944 г. на розных урачэбных пасадах у Расонскiм р-не, 12 гадоў узна­чальваў раённы аддзел аховы здароўя. З 1977 г. на пенсii. Мае дзяржаўныя узна­гароды. Званне прысвоена ў 4964 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка