Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!




Дата канвертавання20.03.2016
Памер30.96 Kb.


Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх , хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў дзвух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:
Тэма І - Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі

Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.


Тэма ІІ - Найноўшыя метады навучання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні

- Навучанне прынцыпам супрацоўніцтва і роля каштоўнасцяў у навучанні;

- Праца над праектамі, скіраванымі на пабудову мясцовай грамадзянскай тоеснасці;

- Падрыхтоўка свойго ўласнага сцэнара заняткаў па тэме мясцовага супрацоўніцтва.


Тэма ІІІ - Сацыяльныя навыкі вучня

- Метады развіцця здольнасцяў да аналізу і рашэння праблемаў;

- Навучанне крытычнаму мысленню (на прыкладзе працы з аўдыёвізуальнымі матэрыяламі);

- Тэхнікі творчага мыслення як сродак для стымулявання пазнавальнага развіцця навучэнца.


У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

Праграма вандроўкі прадугледжвае:

- Азнаямленне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі

- Наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ

- Сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы

- Азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.
Арганізатары забяспечваюць:

Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў Польшчы

Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі

Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара

Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет

Сертыфікат аб заканчэнні курсу

Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў
Даты семінараў:

Першы цыкл

Семінар І 4-5 ліпеня

Семінар II 11-12 ліпеня

Семінар III 18-19 ліпеня

Азнаямленчая вандроўка кастрычнік 2009 года


Другі цыкл

Семінар І 1 – 2 жніўня

Семінар II 8 - 9 жніўня

Семінар III 15 -16 жніўня

Азнаямленчая вандроўка лістапад 2009

Падчас семінараў будзе прадугледжаны час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, правесці майстар-клас ці распавесці пра свой педагагічны досвед - укажыце, калі ласка у анкеце тэму, матэрыялы і час, які Вам для гэтага спратрэбіцца.


Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.


Анкета

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку _____________________________________________________

Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя ___________________________________
Адукацыйны стаж_________________________________________________________________
Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы збіраецеся выкарыстаць набыты досвед …) ____________________________________________________

________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Тэма, час Вашага майстар-класа (калі жадаеце)________________________________________


Як з Вамі звязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)__________________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка