Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»




Дата канвертавання27.03.2016
Памер43.29 Kb.


Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх , хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

Плануецца правесці:

- 2 семінары для азнаямлення з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў)

- 1 трэнінг для трэнераў (для настаўнікаў і метадыстаў, якія плануюць дзяліцца з калегамі набытым досведам)


У кожным з трох семінараў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
Праграма семінара прадугледжвае:
Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.
Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадысты.
Працягласць курсаў: 2 дні х 6-7 гадзін
Тэрміны правядзення семінараў: 
Семінар I 18-19 ліпеня 2011 г.

Семінар II 20-21 ліпеня 2011 г.



Мэты семінара:

  • пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі

  • выкласці элементы актыўнай ацэнкі

  • выканаць з удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі

  • паспрыяць прыняццю рашэння аб выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі


Меркаваныя вынікі семінара:

Удзельнікі пазнаёмяцца з элементамі актыўнай ацэнкі; вызначацца, ці жадаюць яны выкарыстоўваць актыўную ацэнку ва ўласнай школьнай практыцы; заплануюць падвышэнне сваёй кваліфікацыі ў гэтым кірунку.


Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія лекцыі, мадэляванне. Курсы праводзяцца ў форме семінараў і патрабуюць актыўнасці ад удзельнікаў.
Асноўныя пытанні:

  • Чаму неабходна вызначаць мэты урока?

  • Чаму вучань павінен ведаць мэты урока?

  • Ці трэба агучваць крытэрыі поспеху перад урокам і перад кантрольным заняткам?

  • Якую зваротную сувязь павінен атрымліваць вучань ад настаўніка?

  • У чым розніца паміж адзнакай і актыўнай ацэнкай?

  • Як задаваць вучням добрыя пытанні?

  • Як выкарыстоўваць калектыўную ацэнку і самаацэнку?

  • Якія перавагі і якія цяжкасці дае выкарыстанне актыўнай ацэнкі?

Вядоўцы: Трэнеры праграмы "Школа навучання" Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку.
Праграма вандроўкі ў Варшаву прадугледжвае:
- Азнаямленне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі.

- Наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ.

- Сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і

Цэнтральнай Еўропы.

- Азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.
Тэрмін вандроўкі:  кастрычнік 2011 года
Арганізатары забяспечваюць:
- Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў Польшчы.

- Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі.

- Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара.

- Сертыфікат аб заканчэнні курсу.

- Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Даты трэнінгу для трэнераў: 13-17 ліпеня

Для ўдзелу ў трэнінгу для трэнераў запрашаюцца ўдзельнікі семінараў 2009 году па тэме “Актыўная ацэнка”, слухачы аўтарскіх курсаў М.І. Запрудскага па тэме “Актыўная ацэнка”, а таксама новыя настаўнікі і матадысты, зацікаўленыя ў тэме.


(Праграма трэнінгу для трэнераў будзе размешчана пазней на сайце Nastaunik.info)

Падчас семінараў будзе прадугледжаны час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, правесці майстар-клас ці распавесці пра свой педагагічны досвед - пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбіцца. Арганізатары будуць спрыяць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.


Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 30 чэрвеня ўключна на адрас metodyka2009@gmail.com .

Анкета

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку _____________________________________________________

Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя ___________________________________
Адукацыйны стаж_________________________________________________________________

Дата семінара (ці трэнінга для трэнераў), у якім Вы плануеце прыняць удзел_______________

Метады, якімі Вы карыстаецеся падчас Вашай педагагічнай дзейнасці_____________________

________________________________________________________________________________

Ці маеце досвед самастойнага правядзення семінараў («Так» ці «Не»)____________________
Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы збіраецеся выкарыстаць набыты досвед …) ____________________________________________________

________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Тэма, час Вашага майстар-класа (калі жадаеце)________________________________________


Як з Вамі звязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)__________________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка