Запрашаем на Дзень народзінаў!




Дата канвертавання24.04.2016
Памер116.97 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 257


( 30 жніўня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Запрашаем на Дзень народзінаў! 2

Новы набор у “Школу маладога журналіста” 2

Будзьце ў “Стылі”! 2

Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3 3

Беларускі рок за права быць свабодным 3

Сустрэча з пастарам – былым вязьнем сумленьня 3

Давайце сустрэнемся і абмяркуем 4

Праца для валянтэра ў Польшчы 4

Хочаш стаць фотакарэспандэнтам “Свабоды”? 4

Праграма “Лідэрства” 2007-2008. 5

Стажыроўкі для юрыстаў 5

Візыт у Чэхію для актывістаў экалягічнага руху 5

Узнагароды для незалежных беларускіх СМІ 6

Спабор фотаздымкаў ад БАЖ 6

Вандроўка на роварах 6

Мільён эўра для беларускіх студэнтаў 7

Распрацоўка дызайну для Гарадзенскай кніжнай сэрыі 7

Сэмінар-трэнінг для трэнераў 7

Міжнародная праграма стажыровак праваабаронцаў 8





Падзеі:

Запрашаем на Дзень народзінаў!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” святкуе 9 верасьня сваё 10-годдзе!

З нагоды юбілею плянуецца ўрачыста-нефармальная сустрэча сябраў і партнэраў арганізацыі.

Апроч гэтага да канца года мае адбыцца шэраг тэматычных сустрэч-прэзэнтацый, прысьвечаных дзесяцігоддзю арганізацыі.

Віншаваньні (і падарункі:)) прымаюцца па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11 і па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com



уверх

Новы набор у “Школу маладога журналіста”


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”.

-Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год

-ТЫ жывеш у Гародні

-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!

У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.

Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11.

Заявы прымаюцца з 4 да 21 верасьня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75-71-72; (+375 29) 7843221, 1068594.



уверх

Будзьце ў “Стылі”!


Каля дваццаці маладых аўтараў працуе сёньня ў межах інтэрнэт-праекта “Твой стыль”.

Створаны ў сакавіку бягучага года он-лайн рэсурс складаецца з штотыднёвай газэты, а таксама радыё, выпускі якога рыхтуюцца маладымі карэспандэнтамі двойчы на месяц.

Стаць аўтарам матэрыялаў для “Твайго стылю” можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна толькі даслаць свае тэксты ў рэдакцыю.

Пазнаёміцца з “Тваім стылем” і яго аўтарамі можна на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.t-styl.info


уверх

Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3


Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3”.

У межах праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасьці” , які рэалізуецца з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візыты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасьцей “Сацыяльны аніматар” (2007).



Мэтай праекту з’яўляецца павышэньне ўдзелу насельніцтва ў вырашэньні мясцовых праблем праз укараненьне ў практыку дзейнасьці беларускіх грамадзкіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасьці на карысьць разьвіцьця мясцовай супольнасьці.

Дадатковую інфармацыю пра праект, а таксама форму заяўкі шукайце ў дадатку да “Кронікі”.



В. Дрэма

уверх

Беларускі рок за права быць свабодным


22 верасьня ў Луцку (Украіна) мае адбыцца Фэст беларускага року “Права быць свабодным”.

Імпрэза мае на мэце зьвярнуць увагу на права музыкаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю ўлюбёную музыку.

Выступы адбудуцца з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лэсі Ўкраінкі.

Вызначаныя удзельнікі фэсту: ZET, Крама, Neuro Dubel, ULIS, Indiga, Znich, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна (Беларусь) і Тінь Сонця (Украіна). Шукаюцца магчымасьці для ўдзелу зоркі украінскай рок-музыкі.

Для беларускіх гледачоў будзе арганізаваны даезд аўтобусамі і месца пад намётавы гарадок. Сувязь з арганізатарамі праз эл.пошту fest.svabody@gmail.com .

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўках: www.fest_svabody.livejournal.com , www.myspace.com/fest_svabody .



уверх

Сустрэча з пастарам – былым вязьнем сумленьня


3 верасьня ў межах Гарадзенскіх дзён памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў ладзіцца сустрэча з пастарам, былым вязьнем сталінскіх лягераў Эрнэстам Сабілам.

Эрнэст Сабіла выступіць у дыскусіі на тэму: “Царква Беларусі ў часы ганенняў: рэжым сталінскі і сённяшні”.

Пачатак сустрэчы ў 18.30 у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (ТБШ) па адрасе: вул.Будзёнага, 48А-44.

Уваход вольны.



Прэсавая служба Гарадзенскага “Руху За Свабоду”

Давайце сустрэнемся і абмяркуем


Грамадзкая працоўная група «Прырода і запаведная справа» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, каго хвалюе лёс Прыроды нашай Радзімы.

У верасьні-кастрычніку група плянуе правесьці шэраг сустрэч у Мінску, Гомелі, Гародні.

Сустрэчы будуць прысьвечаныя сучаснай сытуацыі з захаваньнем біяразнастайнасьці і прыроды на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях Беларусі.

Арганізатары запрашаюць на сустрэчу ўсіх ахвотных і маюць магчымасьць аплаціць праезд для іншагародніх удзельнікаў. Аб сваім жаданьні ўзяць удзел у абмеркаваньні просім паведаміць Інэсе Зенінай на e-mail: redco63@yachoo.com.

уверх

Праца для валянтэра ў Польшчы


Дом сустрэч моладзі ў Родова (Польшча) шукае валянтэра на тэрмін з 6 кастрычніка да 6 лістапада.

Патрабаваньні да кандыдата: хлопец ва ўзросьце ад 18 да 25 год, адкрыты, камунікабельны.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 1 верасьня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Гародні: (0-152) 74 39 11 (Валянціна Суворына).



уверх

Хочаш стаць фотакарэспандэнтам “Свабоды”?


Радыё Свабода запрашае на працу фотакарэспандэнта ў Менску.
Дашліце свае фота (жанр рэпартажу) і рэзюмэ на адрас: svaboda@rferl.org .
Вітаюцца высокая мабільнасьць, веданьне фаташопу, беларуская мова, досьвед працы ў СМІ.


уверх





Абвесткі:

Праграма “Лідэрства” 2007-2008.


Заўтра – апошні тэрмін прыёму заявак на ўдзел у Праграме "Лідэрства".

Удзельнікі праграмы будуць сустракацца двойчы на месяц дзеля авалоданьня новымі сучаснымі лідэрскімі якасьцямі, арганізацыйнымі навыкамі.

Запоўненыя формы мусяць быць накіраваныя на эл. адрас: pact@pact.org.ua

уверх

Стажыроўкі для юрыстаў


Цэнтральна-эўрапейскі ўнівэрсітэт(CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак Justice Initiative Fellows у 2008-2010 гг.

Праграма накіраваная на далейшае разьвіцьцё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаньнямі правоў чалавека.

Праграма ўяўляе сабою двухгадовае навучаньне і стажыроўкі: першы год праходзіць за атрыманьнем магістарскай ступені права ў Цэнтральна-Эўрапейскім Унівэрсітэце (Будапешт, Вугоршчына), другі год – праца ў арганізацыі, што намінавала студэнта.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках: http://www.justiceinitiative.org і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html .

Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх

Візыт у Чэхію для актывістаў экалягічнага руху


Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Грамадзянская Беларусь" запрашае дзесяць беларускіх актывістаў, якія працуюць у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя, наведаць з адукацыйным візытам Чэскую рэспубліку.

У межах візыту, які мае адбыцца з 29 кастрычніка да 3 лістапада, знаёмства з чэскімі экалягічнымі арганізацыямі, накірункамі іх дзейнасьці, наладзіць кантакты. Сярод чэскіх арганізацый -- «Greenpeace» (www.greenpeace.cz), Незалежны сацыальна-экалягічны рух (www.nesehnuti.cz), Інстытут эка-палітыкі (www.ekopolitika.cz), Эка-юрыдычная кансультацыя (www.eps.cz) ды іншыя.

Ахвотных да ўдзелу просім дасылаць кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1-2 старонкі) на беларускай, рускай альбо ангельскай мовах на stypendyi@seznam.cz ( тэма: eco_visit_CR).

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 29 верасьня.

Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх

Узнагароды для незалежных беларускіх СМІ


Фонд “ЦАЙТ-Шціфтунг” (г.Гамбург) сумесна з нарвэскім фондам “Свабода слова” абвяшчаюць спабор на атрыманьне прэміі імя Гэрда Буцэрыуса “Свабодная прэса Усходняй Эўропы” у 2008 годзе.

Да ўдзелу ў спаборы на атрыманьне заахвочвальнай узнагароды запрашаюцца беларускія газэты, інтэрнэт-выданьні і асобныя журналісты.

Кандыдаты мусяць даслаць на паштовы адрас БАЖ (220030, Мінск, пл. Свабоды, 17-304) заяўку ў адвольнай форме і асобнікі газет. (У заяўцы дайце як мага больш поўную інфармацыю пра выдаўца, рэдактара, наклад і гісторыю газэты, а таксама параўнальную ацэнку выданьня).

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 16 верасьня.

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы ГА “БАЖ” па адрасе www.baj.ru .

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Спабор фотаздымкаў ад БАЖ


1 верасьня стартуе спабор фотаздымкаў “Беларусь, якую заўтра мы ня ўбачым”, які ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах медыя-кампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну”.

Спабор мае на мэце прыцягнуць увагу журналістаў і грамадзкасьці да праблемы захаваньня гістарычнай спадчыны Беларусі.

Тры пераможцы спабору атрымаюць дыплёмы і падарункі ад БАЖ.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе журналісты друкаваных і электронных беларускіх СМІ.

Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за 3 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць праблематыку захаваньня гістарычнай спадчыны.
Фотаздымкі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: spadchyna@ximik.info .

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы ГА “БАЖ” па адрасе www.baj.ru .

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
уверх

Вандроўка на роварах


Амерыканскі цэнтр запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў вандроўцы на роварах па маляўнічых мясьцінах Віцебскй вобласьці з 11 да 15 верасьня.

У праекце возьмуць удзел аматары вандровак на роварах з Беларусі і Галяндыі.

Ахвотных далучыцца да вандроўкі на любым этапе просім зьвяртацца на тэлефон: +375 2159 41860 (8-021 59 418 60) да 3 верасьня.

уверх

Мільён эўра для беларускіх студэнтаў


Столькі вылучыла нідэрляндзкае міністэрства адукацыі, культуры і навукі на стыпендыі для маладых беларусаў, якія з палітычных прычын ня могуць атрымаць адукацыю на радзіме.

Ахвотныя вывучыцца на бакалаўра ці магістра могуць падаваць заяўкі на стыпэндыю ня толькі да першага верасьня, але і цягам усяго акадэмічнага году.

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://www.nuffic.nl/international-students/scholarships/asia-africa-latin-america-and-easterneurope/libertas-support-fund
уверх




Не спазьніся!

уверх

Распрацоўка дызайну для Гарадзенскай кніжнай сэрыі


Гарадзенскі Рух “За Свабоду” абвяшчае адкрыты творчы спабор на распрацоўку дызайну кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка “Горад Сьвятога Губерта”.

Прапаноўваецца таксама распрацоўка лягатыпу кніжнай сэрыі, які мусіць адлюстроўваць ідэю сэрыі – Гарадзенская бібліятэка “Горад Сьвятога Губерта”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросьце ад 13 год.

Апошні тэрмін прыманьня прапановаў: да 1 кастрычніка.

Матэрыялы на спабор дасылаць на электронны адрас Гарадзенскага Руху “За Свабоду” zasvabodu.hrodna@gmail.com з пазнакай “Гарадзенская бібліятэка”.

уверх


Сэмінар-трэнінг для трэнераў


З 5 па 7 кастрычніка Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын ладзіць сэмінар-трэнінг у межах праграмы “Ла Страда: Папярэджаньне гандлю людзьмі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы”.

Мэта мерапрыемства - падрыхтоўка трэнераў, здольных праводзіць прафіляктычную працу сярод моладзі. Запрашаюцца сябры і валянтэры грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маюць досьвед правядзеньня трэнінгаў і доступ да мэтавых групаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на e-mail: lastrada@infonet.by

Лана Руднік

уверх

Міжнародная праграма стажыровак праваабаронцаў


Міжнародная праграма стажыровак праваабаронцаў (IHRIP) запрашае праваабарончыя арганізацыі да ўдзелу ў праекце па прафэсыйным разьвіцьці праз абмен супрацоўнікамі.

Апошнія тэрміны падачы заявак на праграму - 31 жніўня і 31 сьнежня.

Больш падрабязную інфармацыю і аплікацыйную заяўку на ўдзел у

абмене можна знайсьці на вэб-пляцоўцы IHRIP: www.iie.org/ihrip альбо праз эл. адрас ihrip@iie.org.


уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка