Залатыя зоркі расоншчыны. Пётр mipohabiч машэраў




Дата канвертавання30.03.2016
Памер240.8 Kb.
ЗАЛАТЫЯ ЗОРКІ РАСОНШЧЫНЫ.


ПЁТР MIPOHABIЧ МАШЭРАЎ

П. М. Машэраў.


Адзiн з арганiзатараў i кipaўнiкoў пад­полля i партызанскага руху на Беларусi ў Вялiкую Айчынную вайну, савецкi дзяр­жаўны i партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялiстычнай Працы (1978). Нарадзiўся 13 лютага 1918 г. у в. Шыркi Сенненскага раёна Вiцебскай вобласцi ў сям'i сялян. Скончыў Вiцебскi педiнстытут у 1939 г., працаваў выкладчыкам фiзiкi i матэматыкi ў Расон­скай сярэдняй школе. У жніўнi 1941 г. стварыў i ўзначалiў Расонскае падполле. З красавiка 1942 г. камандзiр партызан­скага атрада iмя М. А. Шчорса, якi дзей­нiчаў у Расонскiм, Дрысенскiм, Асвейскiм раёнах, а таксама ў суседнiх раёнах РСФСР i Латвii. З сакавiка 1943 г. П. М. Машэраў стаў камiсарам партызан­скай брыгады iмя К. К. Ракасоўскага Вiцебскай вобласцi. У вер. 1943 - лiпенi 1944 г.-1-ы сакратар Вiлейскага падполь­нага абкома ЛКСМБ. У барацьбе супраць акупантаў П. М. Машэраў паказаў acaбi­стую мужнасць i выдатныя здольнасцi ар­ганiзатара i кipaўнiкa, прымаў удзел у распрацоўцы i правядзеннi многiх баявых аперацый. З лiпеня 1944 г. П. М. Машэраў працаваў 1-м сакратаром Маладзечанска­га абкома ЛКСМБ, з лiпеня 1946 г.­сакратаром, з кастрычнiка 1947 г,-1-м са­кратаром ЦК ЛКСМБ. З лiпеня 1954 г. 2-i сакратар Мiнскага, з жнiўня 1955 г. 1-ы сакратар Брэсцкага абкомаў КПБ. З красавiка 1959 г. сакратар, з снежня 1962 г. 2-i сакратар ЦК КПБ, з сакавiка 1965 г. 1-ы сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1950-62 гг. i з 1966 г., член Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР з 1966 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-55 гг. i з 1959 г., член Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951-55 гг. i з 1963 г. Трагiчна загiнуў 4.10.1980 г. Пахаваны ў Miнcкy на Усходнiх могiлках, на мaгілe пастаў­лены помнік.

Iмя П. М. Машэрава прысвоена Miн­скаму заводу аўтаматычных лiнiй, калгасу ў Iванаўскiм, саўгасу ў Сенненскiм раё­нах, сярэдняй школе ў г. п. Расоны. Яго iмем названы праспект у Мiнску, вулiцы ў гарадах Глыбокае, Давыд-Гарадок, Жыткавiчы, Лiда, у гарадскiх пасёлках Дзят­лава, Краснаполле, у вёсках Рэпiн Акця­брскага i Азярыцкая Слабада Смалявiц­кага раёнаў. У Расонах П. М. Машэра­ву прысвечана адна з залаў музея баявой садружнасцi, створаны музей у школе, дзе ён выкладаў, на будынках школы i былой канспіратыўнай кватэры падпольшчыкаў устаноўлены мемарыяльныя дошкi. У Bi­цебскiм педiнстытуце, у школе в. Машканы Сенненскага раёна, дзе ён вучыўся, створаны прысвечаныя яму музеi. У Мiн­ску на доме, дзе жыў П. М. Машэраў, i на будынку Вiцебскага педiнстытута - мемарыяльныя дошкi. У Вiцебску пастаўлены помнiк. У Маладзечне яго iмя вы­сечана на летапiсным каменi.




З успамiнаў Л. Валковiча, былога памоч­нiка камiсара па камсамоле

партызанска­га атрада iмя М. А. Шчорса

брыгады iмя К. К. Ракасоўскага.

Пётр Мiронавiч Машэраў быў класным кipaўнiкoм у маiм дзесятым. Дагэтуль помнiм задушэўныя гутаркi, ажыўленыя дыспуты, баявыя сходы. З класнага кipaў­нiка хацелася браць прыклад, быць падобным на яго. Ён выкладаў у нашым кла­се фiзiку, але добра ведаў i лiтаратуру, i гiсторыю, актыўна ўдзельнiчаў у драма­тычным калектыве раённага дома куль­туры. Сам добры спартсмен, Пётр Міpo­навiч прывiваў любоў да спорту i нам. Лыжныя кросы, паходы, спаборніцтвы сталi для нас справай звычайнай, хоць i заўсёды святочнай.

Ен застаўся для нас настаўнiкам i ў суровыя гады падполля i партызанскай барацьбы. Менавiта яго выхаванцы сталi актыўнымi падпольшчыкамi, змагалiся ў радах партызанскiх атрадаў на Расоншчы­не. Уладзiмiр Шчуцкi, Вiктар Язутаў, Уладзiмiр Шаблоў, Iван Малахаў, Iван Марачкоўскi - байцы партызанскага атрада iмя Шчорса, арганiзатарам i камандзiрам якога быў Пётр Мiронавiч Машэ­раў, Мiкалай Iваноў, Канстанцiн Пянь­кoўскi, Вольга Паршанка, Марыя Багуль­ская, Марыя Язутава, Соня Шабасова, Hi­на Мажайская i яшчэ многiя вучнi Расон­скай сярэдняй школы змагалiся ў iншых партызанскiх атрадах i злучэннях.

Атрад iмя М. А. Шчорса пад каманда­ваннем П. М. Машэрава лiчыўся адным з самых баявых i мабiльных на Расон­шчыне.

Ядро партызанскага атрада, як i ядро падпольнай арганiзацыi, якой таксама кіраваў Пётр Мiронавiч, складалi настаў­нiкi i ix вучнi. Адметна, што ў новых умовах мы, байцы, звярталiся да яго не афiцыйна - таварыш камандзiр, а па-ра­нейшаму, як i да вайны - Пётр Mipoнa­вiч. Павага вучняў да сваiх настаўнiкаў захавалася i ў партызанскiм атрадзе. I яны ў сваю чаргу заўсёды помнiлi аб прысутнасцi вучняў, аб сваiм абавязку выхава­целяў, сваёй адказнасцi. Пётр Мiронавiч Машэраў, Сяргей Бранiслававiч Пятроў­cкi, Уладзiмiр Антонавiч Хамчаноўскi, Уладзiмiр Аляксандравiч Яфрэменка i iн­шыя бачылiся нам не столькi камандзiра­мi, як настаўнiкамi, старэйшымi тавары­шамi. Пётр Мiронавiч карыстаўся вялiкай павагай i бясспрэчным аўтарытэтам сярод байцоў i камандзiраў. Гэты аўтарытэт ствараўся не ўладай камандзiра (хоць, трэба сказаць, ён вызначаўся строгасцю i патрабавальнасцю). Рэпутацыi спрыялi яго паводзiны, учынкi, адносiны да людзей. Важнай рысай яго паводзiн была асабістая мужнасць. Гэта праяўлялася i ў дні падполля, і ў пярыяд адкрытай пар тызанскай барацьбы. Ва ўcix значных баявых аперацыях Пётр Мiронавiч пры­маў непасрэдны ўдзел. Больш таго, быў заўсёды наперадзе, на вырашальных уча­стках. Ужо ў першай аперацыi 8 красавiка 1942 г. Пётр Мiронавiч быў паранены.

У буйной аперацыi, праведзенай летам 1942 г. у нашай партызанскай зоне,­- узрыў чыгуначнага моста на рацэ Дры­са - Пётр Мiронавiч камандаваў адной са штурмавых груп i быў другi раз паранены. Як камандзiр ён нiколi не ставiў сябе ў асаблiвыя ўмовы i таго ж патрабаваў ад iншых. Усе цяжкасцi партызанскага па­ходнага жыцця пераносiлi разам, на роў­ных. Еў з аднаго катла, спаў у такой жа палатцы, як i ўсе iншыя байцы. Разам з тым Пётр Мiронавiч быў рашучым i патрабавальным камандзiрам, добра разу­меў, што ўмовы партызанскай барацьбы патрабуюць абавязковага захавання стро­гай дысцыплiны.

Такiм мы помнiм нашага настаўнiка i камандзiра, чалавека гераiчнага лёсу Пятра Мiронавiча Машэрава.
З успамiнаў Н. П. Машэравай, дачкi П. М. Машэрава

Бацька рэдка гаварыў з намi пра вайну. Спачатку здавалася, з-за сваёй незвычайнай сцiпласцi не ўспамiнае мiну­лае. Аднак гэта была толькi частка праўды. Ен лiчыў, што вайна - гэта нена­туральны стан для чалавечага грамадства. Неяк у размове пра апошнюю аповесць нашага знакамiтага земляка-пiсьменнiка бацька сказаў, што вельмi вялiкую частку выхаваўчай работы мы узвалiлi на пле­чы пакалення ваенных гадоў, будуючы яе на прыкладах ратных подзвiгаў нашых людзей. Маральныя ўрокi вайны i мiру павiнна даваць не толькi памяць, але i само жыццё.

Усю вайну прайшла з бацькам i мацi, Палiна Андрэеўна. I праз усё жыццё яны пранеслi незвычайнае пачуццё адзiн да аднаго, якое нарадзiлася тады, у цяжкiя ваенныя гады.

У бацькi нiколi не сцiхаў боль вайны, i такiя раны яшчэ не ўмеюць лячыць нi ўра­чы, нi час. У Расонах ёсць абелiск над брацкай магiлай. Там пахавана i Дар'я Пятроўна Машэрава. Я не помню, каб хоць аднойчы бацька стаяў да яго спiной. I, развiтваючыся, кожны раз iшоў, пакуль бачаць вочы, не адрываючы позiрку ад абелiска. Нiбы вiнавацiў сябе, што не змог, не паспеў...

Шмат сiл i часу аддаваў ён увекаве­чанню подзвiгу народнага, святой справай людской лiчыў клопат аб ветэранах. Дзень Перамогi ў нашай сям'i быў i застаецца самым галоўным святам.


УЛАДЗIМIР АНТОНАВIЧ ХАМЧАНОЎСКІ


У. А. Хамчаноўскі.







Удзельнiк Расонскага падполля i пар­тызанскага руху на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вай­ны. Герой Савецкага Саюза (1965). Нара­дзiўся ў 1920 г. у в. Пipaгi Расонскага раёна. У 1939 г. У. А. Хамчаноўскi скончыў Аршанскi настаўнiцкi iнстытут, выкладаў у Сакалiшчанскай сямiгадовай школе. З жнiўня 1941 г. стаў членам падпольнай групы П. М. Машэрава. Вёў работу сярод насельнiцтва ў вёсках Клясцiцы, Пipaгi, Забор'е. З красавiка 1942 г. намеснiк камандзiра па разведцы партызанскага атрада iмя М. А. Шчорса брыгады iмя К. К. Ракасоўскага. 19 снеж­ня 1942 г. адважны разведчык каля в. Глi­снаўка Полацкага раёна трапiў у засаду. Сiлы былi няроўныя. Хамчаноўскi за­гiнуў у гэтым бai, прыкрываючы адыход групы. Пахаваны ў г. п. Расоны ў мема­рыяльным парку.

Iмя У. А. Хамчаноўскага прысвоена Клясцiцкай сярэдняй школе. Яго iмем на­звана вулiца ў Расонах, устаноўлены бюст у Мiнску каля сярэдняй школы № 53, помнiк у в. Пipaгi, стэла на месцы дома, у якiм ён нарадзiўся.



З успамiнаў А. В. Раманава, былога ка­мандзiра

брыгады iмя К. К. Ракасоўскага
Агульным любiмцам партызан быў Ула­дзiмiр Хамчаноўскi. Яго любiлi не толькi за таварыскi характар, але i за невычэрп­ную энергiю, цягу да рызыкоўных, адказ­ных заданняў, за адвагу i знаходлiвасць пры ix выкананнi. Ужо ў першыя днi ад­крытай барацьбы па даручэннi камандзiра атрада П. М. Машэрава Уладзiмiр з дапа­могай Taнi i Надзi Буланавых арганiза­ваў пераход на бок партызан вялiкай гру­пы палiцэйскiх. Хутка пасля гэтага група Хамчаноўскага правяла ўдалую аперацыю на шашы Себеж - Полацк. Пад мостам партызаны зрабiлi засаду i падпiльнавалi нямецкую легкавую машыну, у якой ехалi генерал i два афiцэры. У вынiку партыза­ны завалодалi дакументамi, картай, збро­яй i iншымi трафеямi, якiя знаходзiлiся ў машыне. Каштоўныя дакументы, якiх ака­залася шмат, удзельнiкi аперацыi перадалi ў распараджэнне камандавання 4-й удар­най apмii i Вiцебскага абкома партыi.

Цяжка пералiчыць усе аперацыi, у якiх удзельнiчаў Уладзiмiр Хамчаноўскi. Ix было многа. Вялiкi ўклад унёс разведчык у падрыхтоўку i правядзенне аперацыi па разгроме ахоўнага гарнiзона i знiшчэннi 110-метровага моста на чыгунцы По­лацк – Дзвiнск. Гэты мост знаходзiўся на адной з важнейшых магiстраляў, па якой рухалiся на фронт варожыя саставы з тэхнiкай. Узарваць яго - значыла вывес­цi чыгунку са строю недзе на два тыднi. Правесцi разведку штаб брыгады дару­чыў Уладзiмiру Хамчаноўскаму. Некалькi дзён спатрэбiлася разведчыку, каб выву­чыць падыходы да чыгункi, час змены каравула. Адважна дзейнiчаў Хамчаноўс­кi i ў час бою. Ведучы бесперапынны агонь з самазарадкi, ён у лiку першых уварваўся ў размяшчэнне гарнiзона. Аб гэтай аперацыi шмат пiсалася. У кнiзе

“Камунiстычныя партызанскiя дзеяннi” палкоўнiк генштаба англiйскай apмii Дыксан i ваенны журналiст Гейльдбрун адазвалiся аб ёй як па-майстэрску праве­дзенай у глыбокiм тыле працiўнiка з пры­мяненнем артылерыi. Тым часам гiтлераў­цы распусцiлi чуткi, што дзейнiчалi дзве дывiзii, якiя дэсантавалiся з-за лiнii фронту.

Неўзабаве пасля гэтага Хамчаноўскi ўдзельнiчаў у падрыхтоўцы i правядзеннi аперацыi на станцыi Свольна. Станцыя была занятая, гарнiзон часткова разбiты, захоплены эшалон з тэхнiкай. Але левы фланг не забяспечыў узрыў палатна, i да канца аперацыi на станцыю ўварваўся бронецягнiк з дэсантам аўтаматчыкаў. Партызанам прыйшлося адысцi.

...У снежнi 1942 г. партызаны рыхтава­лiся да буйной дыверсii на чыгунцы пад Полацкам:планавалася пусцiць пад адхон эшалон з варожай тэхнiкай, узарваць не­калькi чыгуначных мастоў i, акрамя таго, зрабiць засаду на бельскі гарнiзон.

У час разведкi партызаны праходзiлi праз вёску, якая даўно знаходзiлася ў партызанскай зоне. На ўскрайку вёскi разведчыкi заўважылi людзей i смела па­ехалi насустрач. Раптам застракаталi аўтаматы. Спужана кiнулiся ўбок конi. Хамчаноўскi ўбачыў у аднаго з незнаёмых на рукаве блакiтную павязку.

Адыходзiлi марудна, ведучы прыцэльны аўтаматны i вiнтовачны агонь. На калёсах былi i кулямёты, але з ix не стралялi, баялiся паранiць каго-небудзь з жыхароў вёскi. Палiцаi рвалiся ўперад. Адважны разведчык убачыў злева за дамамi на да­волi высокiм пагорку адзiнокi драўляны будынак. Мiльганула думка: гэта ж цудоў­ная пазiцыя, адкуль можна ўдарыць па ворагу з тылу. Уладзiмiр непрыкметна ад­лучыўся ад сваiх i кароткiмi перабежкамi праз агароды дасягнуў пагорка, залёг ка­ля будынiны i адкрыў агонь з аўтамата.

Палiцаi хутка апамяталiся i адкрылi агонь у адказ. Але стары будынак надзей­на абараняў Уладзiмiра.

Нечакана трэск аўтамата пачуўся спра­ва. Хамчаноўскi адпоўз крыху назад i ха­цеў заняць пазiцыю з левага боку. Але як толькi ён паказаў галаву з-за вугла, разанула кароткая чарга i шапка iмгненна зляцела на снег. Кальнула ў сэрца: “Акружаюць”. Ён паглядзеў на апошнi дыск, перазарадзiў аутамат i дастаў з ка­буры пiсталет...

Палiцаi паўзлi да яго з трох бакоў. Стралянiна прыцiхла, але кулi ўсё яшчэ праляталi над самай галавой. Хамчаноўскi адказваў коратка i злосна, перапаўзаючы то ўлева, то ўправа. Разгарачаны боем, ён нават не адчуў ранення. Заўважыў гэта толькi тады, калi скончылiся патроны, i ён, агледзеўшыся вакол сябе, убачыў на снезе вялiкую крывавую пляму...

Заставаўся яшчэ пiсталет. I ў iм апошнi патрон. У каго ж яго накiраваць - у сябе або ў ворага? А калi палiцаi падлаўзлi зусiм блiзка i хавацца далей не было ўжо сэнсу, Хамчаноўскi ўзняўся ва ўвесь рост i зрабiў крок iм насустрач. Гэта, пэўна, было настолькi нечакана, што на iмгненне стала цiха-цiха.

- Што ж вы замаўчалi! Страляйце, нягоднiкi, страляйце! Партызаны рук не ўзнiмаюць!..- i прыцэлiўся ў аднаго са здраднiкаў.

Гэта здарылася 9 снежня 1942 года. Пе­растала бiцца сэрца адважнага партызан­скага разведчыка. Сколатае, страшэнна знявечанае цела Уладзiмiра Хамчаноў­скага было дастаўлена ў в. Роўнае Поле, дзе стаялi ў той час атрад “Дубняка” i штаб брыгады.

Пазней землякi перапахавалi астанкi героя ў раённым цэнтры Расоны. Тут, на мемарыяльных могiлках, на чорнай чы­гуннай плiце адлiта яго прозвiшча.



С. I. Жукаў. П. I. Pyбic. А. К. Шалепень. З. М. Тусналобава-

Мар­чанка.

ЖУКАЎ Сцяпан Iванавіч. Герой Савец­кага Саюза (15.5.1945). Нарадзiўся 1.5.1923 г. у в. Пушча Расонскага р-на ў сям'i селянiна. Беларус. Скончыў Bi­цебскi аэраклуб (1941), Чарнiгаўскую знiшчальную школу пiлотаў (1942), вышэйшыя афiцэрскiя курсы (1952). У Чырвонай Apмii з 1941 г. Са жніўня 1943 г. на Цэнтральным i 1-м Беларускiм франтах - лётчык-штурмавiк. Удзельнiк Курскай бiтвы, вызвалення Украiны, Бе­ларусi, баёў у Германii. Намеснiк каман­дзiра авiяэскадрыллi старшы лейтэнант С. I. Жукаў зрабiў 170 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сiлы i тэхнiкi працiўнiка, у тым лiку ў час вызвалення Беларусi 50 вылетаў на чале групы са­малётаў і 30 на разведку.

Пасля вайны да 1957 г. С. I. Жукаў служыў у Савецкай Apмii, маёр. Жыве ў г. Полацку.


РУБIС Павел Iванавiч. Поўны кава­лер ордэна Славы. Нарадзiўся 7.2.1923г. ў в. Miкyлiнкi Расонскага р-на ў сям'i селянiна. Беларус. Скончыў Полацкае вучылiшча механiзацыi сельскай гаспа­даркi (1954). Працаваў трактарыстам Расонскага лясгаса.У час Вялiкай Айчыннай вайны партызан Расонскай брыгады iмя Сталiна. Са снежня 1943 г. на фронце. Камандзiр кулямётнага разлiку, сяржант П. I. Pyбic вызначыўся ў баях пры вы­зваленнi Віцебскай вобласцi i Лaтвii. 26.12.1943 г. праявiў гераiзм пры адбiццi варожых контратак; 14.9.1944 г. агнём з кулямёта прыкрываў_пераправу савец­кix войск цераз р. Лiелупе, знiшчыў 2 кулямёты i 2 гарматныя разлiкi гiтлераўцаў; 13.1.1945 г. у раёне Мемеля агнём кулямёта нанёс вялiкiя страты працiўнiку. Быў кантужаны, але не пакiнуў поля бою.

Пасля вайны П. I. Pyбic працаваў трактарыстам у саўгасе “Расонскi», у Ра­сонскiм лясгасе. Зараз на пенсii. Жыве ў Расонах.


ШЭЛЕПЕНЬ Аляксандр Кiрылавiч. Герой Савецкага Саюза (15.5.1946). На­радзiўся 14.10.1918 г. у в. Забор'е Расон­скага р-на. Беларус. У Чырвонай Apмii 1938г. Вялiкую Айчынную вайну сустрэў на Заходнiм фронце ў якасцi камандзiра гарматнага разлiку ў арты­лерыйскай часцi. У 1942 г. пасля скан­чэння курсаў малодшых лейтэнантаў стаў камандзiрам артылерыйскай бата­рэi, ваяваў на Волхаўскiм, Ленiнградскiм, 1-м Беларускiм франтах. Удзельнiк аба­роны Масквы. Асаблiва вызначыўся ў баях за Берлiн. Як пicaў ва ўзнагародным лiсце камандзiр 121-й артылерыйскай брыгады, «у цяжкiх вулiчных баях старшы лейтэнант Шэлепень па-майстэрску кiраваў батарэяй вялiкай магутнасцi, што стаяла на прамой наводцы, сваiм асабiстым прыкладам натхняў байцоў батарэi на баявыя подзвiгi. 22-28.4.1945 г. у вулiчных баях батарэя разбурыла 26 аб'ектаў з агнявымi пунктамi, 4 бары­кады, знiшчыла шмат жывой сiлы. Калi разлiк адной з гармат выйшаў са строю, А. К. Шэлепень сам абстрэльваў варожыя агнявыя пункты, чым садзейнiчаў прасоўванню падраздзяленняў 26-га страл­ковага корпуса адразу на 3 кварталы ў глыб Берлiна.

Пасля вайны да 1947 г. А. К. Шэлепень служыў у Савецкай Apмii, капiтан. У 1951-53 гг. працаваў старшынёй Полацкага абкома прафсаюза работнiкаў дзяржгандлю i спажыўкааперацыi. По­тым жыў у Карэльскай АССР, у Казах­стане. Памёр 12.6.1964 г. Iмем героя названа вулiца ў г. п. Расоны.


ЖАНЧЫНА З ЛЕГЕНДЫ.

Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна. Герой Савецкага Саюза (16.12. 1957) Нарадзілася 23.11.1920г. на хутары Шаўцова Расонскага раёна.(1) З рабочых. Руская. Да Вялікай Айчыннай вайны лабарантка-хімік вугальнага трэста ў Кузбасе. У 1941 г. скончыла школу медсясцер і з 1942г. на фронце – старшына медслужбы. За 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых. У лютым 1943 г. у бai за ст. Гаршэчнае Кур­скай вобл. Тусналобава-Марчанка была цяжка паранена, абмарожана. Ёй ампу­тавалi рукi i ногi.

Мужная жанчына выступала са зваро­тамi да рабочых, салдат, гэтыя звароты гучалi па радыё, ix друкавалi газеты. Камсамольцы аднаго з уральскiх заводаў у нерабочы час пабудавалi 5 танкаў i назвалi iх iмем З. М. Тусналобавай. Бай­цы пicaлi на танках i самалётах «За Зiну Тусналобаву», з імем гepaiнi iшлi ў бой, вызвалялi яе родную Беларусь. Узнагароджана медалём Мiжнароднага Чырвонага Крыжа iмя Ф. Найцiнгейл.

Пасля вайны жыла ў Полацку, з'яў­лялася ганаровай грамадзянкай горада, там iмем З. Тусналобавай названа ву­лiца. Памерла 20.5.1980 г.

3 артыкула Уладзiмiра Зайцава, надрукаванага

у газеце «Вiцебскi рабочы» 5 жнiўня 1988 г.

...Да свайго ратнага подзвiгу старшына медыцынскай службы сёмай роты трэцяга батальёна 849-га гвардзейскага палка 303-й Сiбiрскай стралковай дывiзii Зiна Тусналобава-Марчанка iшла па апале­ных вайной дарогах 249 дзён i начэй з таго часу, як у лiку пяцiдзесяцi дзяўчат­-добраахвотнiц пайшла з Ленiнска-Кузнец­кага на фронт...

Ракавым для сястры мiласэрнасцi ака­заўся бой 2 лютага 1943 года на Курскiм напрамку каля станцыi Гаршэчная. Апош­нiм на яе рахунку, каго яна ратавала на полi бою, быў камандзiр роты лейтэ­нант

Цiмашэнка. Сто дваццаць восьмы.

Пад прыкрыццём нашай артылерыi са­вецкiя воiны, апранутыя ў маскiровачныя халаты, пайшлi за сваiм камандзiрам па снежным полi ў атаку. Разам з iмi ў баявых парадках з аўтаматам i санiтар­най сумкай цераз плячо знаходзiлася i Зiна. Засеўшыя ва ўмацаваннi, гiтлераўцы сустрэлi атакуючых шквальным агнём. З ускраiны станцыi застракаталi варожыя кулямёты, ударылi гарматы i мiна­мёты. Байцы беглi i падалi, узнiмалiся i зноў iмкнулiся наперад. З'явiлiся пара­неныя. А Зiна аказвала iм медыцынскую дапамогу. Тых жа, хто не мог рухацца, адцягвала ў бяспечнае месца. А бой узмацняўся. Байцам заставалася пераадо­лець усяго 30 метраў. Але якi гэта доўгi i цяжкi шлях! Перамагаючы страх i смяртэльную стомленасць, Зінa пад няспынным агнём гiтлераўцаў ужо ў якi раз паўзла па-пластунску па глыбокiм снезе на стогны параненых, дапамагала iм.

Раптоўна на яе шляху вогненным смерчам узнялася мёрзлая зямля. Выбуховая хваля збiла з ног дзяўчыну i прыцiснула да снежнага поля, ногi апёк страшэнны боль. Прыйшоўшы ў сябе, Зінa прыўзняла галаву i скрозь кананаду да яе слыху данеслася:

- Сястрыца, камандзiр роты пара­нены!

Гэтыя словы сарвалi з месца медсястру. Упiраючыся локцямi ў снег, Зiна цягнула адзервянелыя ногi i паўзла на дапамогу ротнаму. Намацала пульс. Жывы. Стала перавязваць параненую галаву камандзiра. Цiмашэнка цiха стагнаў, а затым яго губы перасталi варушыцца. Зінa зра­зумела, што лейтэнант мёртвы, i горка заплакала. Побач грымнуў новы выбух. Усё паплыло перад вачыма, i Зінa, тра­цячы прытомнасць, пачала правальвацца ў бездань.

________________________________________________________

(1) Зінаіда Міхайлаўна нарадзілася ў сям’і Марозавых. У часы сталіншчыны яе бацька, ратуючыся ад рэпрэсій, выехаў у Сібір і памяняў прозвішча. Гэта перасцярога была не дарэмнай – яго брат, Марозаў Сямен Міхайлавіч, інвалід 1-й сусветнай вайны, Георгіеўскі кавалер, быў рэпрэсіраваны.

К вечару гiтлераўцы перайшлi ў контр­атаку. Зінa апрытомнела ад выстралу, якi чуўся побач. Чужая гартанная гаворка. У некалькiх кроках ад сябе медсястра ўбачыла гiтлераўскага бамбiзу, якi па­садысцку наставiў вiнтоўку i застрэлiў ва ўпор параненага салдата. «Taкi ж лёс чакае i мяне», - мiльганула ў галаве. Рашэнне прыйшло iмгненна: прыкiнуцца мёртвай. Пачалiся доўгiя секунды выпра­баванняў. Гiтлеравец падышоў да дзяў­чыны, якая ляжала нерухома ў акрываў­леным снезе, адкiнуўшы галаву, i ўдарыў яе каваным ботам у жывот. Затым фа­шыст нанёс удар прыкладам, i раненая страцiла прытомнасць.

Толькi на другiя суткi Зінa апрытомне­ла. Яна паспрабавала паварушыцца, але не змагла: валасы, валёнкi, напоўненыя крывёю, рукавы кажушка прымерзлi да снегу. I раптам, як скрозь сон, пачула рускую мову. «Гэта выратаванне», - i дзяўчына цiха застагнала. Над абмаро­жанай i знясiленай медсястрой схiлiлiся нашы воiны-разведчыкi.

Разведчыкi фiнскiм нажом раздзяўблi цвёрды акрываўлены снег, вызвалiлi Зінy з лёдавага палону i даставiлi ў мед­санбат. Дзяжурны урач здрыгануўся. Рэзкiм тонам ён загадаў: «Неадкладна на аперацыйны стол!».

Затым, ужо ў Свярдлоўску, урачы амаль два гады змагалiся за жыццё гераінi. Яна перанесла восем складаных апе­рацый.

Кожную новую вышыню ў пасляапера­цыйным жыццi Зiнаiда брала з боем. 1 заўсёды ўпарта паўтарала слова “буду»: буду жыць, буду змагацца, буду карыснай людзям i савецкаму грамадству.

Як толькi справа пайшла на папраўку, Зiна, яшчэ знаходзячыся на шпiтальным ложку, цвёрда вырашыла навучыцца пiсаць. Пераварочвалася на жывот, брала ў зубы аловак i падоўгу выводзiла ў сшытку кручкi i палачкi.

Бачачы нястрымнае жаданне Зiны ава­лодаць пiсьмом, урач пapaiў ёй прыбiн­таваць аловак да правай кульцi. Справа пайшла лепш, але марудна. А Зiна, што­дзённа прыступаючы да знясiльваючых заняткаў, зноў спасцiгала азы пiсьма, як налiсьцi ў першым класе.

Праз месяц прыйшла перамога. Зiна сама напiсала лiст мацi i брату. Старанна выводзiла словы: “Дарагiя мае мама i Жэня! Можаце не верыць, але i пiшу сама. Гэта мая чарговая перамога. На фронце за кожную вышыню вядзецца бой. А мне яшчэ столькi трэба пераадолець перашкод, столькi жыццёвых вышынь узяць з боем! Ведайце, мае родныя, я га­това на вечны бой...».

I гэты бой Зiна працягвала ўсё сваё жыццё, да апошняга дыхання. Праз не­калькi месяцаў яна ўжо змагла сама­стойна ўзяць левай рукой, на якой не было кicцi, лыжку, кубак, аркуш паперы, зашпiлiць гузiк. I дапамог ёй у гэтым нястомны xipypг Сакалоў. Ён пераканаў сваю пацыентку зрабiць яшчэ адну скла­даную аперацыю: раздзялiць левую куль­цю i апрацаваць косцi так, каб яны вы­конвалi ролю двух пальцаў. Пасля трэнi­ровак “пальцы» сталi свабодна рухацца ўлева i ўправа, уверх i ўнiз. Зноў перамо­га. Гэта было свята не толькi для Зiны, але i для ўсяго шпiталя.

Вясной 1944 года З. М. Тусналобава­-Марчанка па накiраваннi Свярдлоўскага шпiталя выехала ў Маскву ў навукова-­даследчы iнстытут пратазавання, каб навучыцца другi раз у жыццi хадзiць на “драўляных», як яна гаварыла, на­гах. Пасля доўгiх транiровак мужная жанчына дабiлася свайго.

Радасцi не было канца. Але гэта ра­дасць яшчэ больш сагрэла сэрца Зiны, калi яна атрымала франтавы трохкутнiк ад мужа Iociфa Марчанкi.

Усяго тры месяцы пражылi яны разам пасля жанiцьбы ў Ленiнску-Кузнецкiм. Вайна разлучыла на гады. I вось доўгача­каная вестачка ад каханага.

Усхвалявана затрымцела сэрца. Дрыжа­чыя pyкi раскрылi пiсьмо. Знаёмы почырк. Камяк радасцi падкацiўся да горла. Калi прачытала першы радок: “Мiлая мая Малышка»- з вачэй палiлiся слёзы. Думкi абганялi адна адну: «Што ж да­лей?». А ўзнiкшы быццам увачавiдкi Iociф гаварыў з пiсьма спакойным ласка­вым голасам з украiнскiм акцэнтам: «Родная мая пакутнiца! Нiякiя няшчасцi не змогуць нас разлучыць. Няма такой бяды, няма такiх пакут, якiя прымусiлi б забыць цябе, мая каханая. I ў радасцi, i ў горы - мы заўсёды будзем разам. Я той жа ранейшы Iociф. Вось толькi б дача­кацца Перамогi, толькi б вярнуцца дадо­му, да цябе, мая каханая. I зажывём мы шчаслiва...».

Акрыленай вярталася Зінa дадому ў Ленiнск-Кузнецкi, дзе яе чакалi з нецярп­лiвасцю мацi Таццяна Мiкалаеўна i брат Жэня. З поезда на пратэзах сышла сама, без старонняй дапамогi. На вакзале Зінy сустрэў Жэня i адвёз дадому. Сабралiся госцi. Таццяна Мiкалаеўна любавалася дачкой i вачам сваiм не верыла. У шпi­талi, калi яна прыязджала ў Свярдлоўск наведаць дачку, Зінy вынеслi з палаты на руках. А цяпер яна самастойна хо­дзiць па пакоi, спрытна ўпраўляецца вi­дэльцам i лыжкай i нават келiх сама ўзняла за святочным сталом.

У хуткiм часе пасля Перамогi ў дом № 1 па вулiцы Кiрава ў кватэру № 12 Лeнiнcкa-Кузнецкага ўвайшоў, накульг­ваючы, Iociф. Усю вайну ён беражлiва захоўваў светлае пачуццё. I застаўся вер­ным яму да канца.

Дружна i шчаслiва пачалi жыць Iociф i Зiна. Следам за Славiкам у ix нарадзiў­ся другi сын Toлік. Але падкралася стра­шэнная бяда: дзецi захварэлi i абое рап­тоўна памерлi.

Знясiленыя горам, Зiна i Iociф вырашы­лi на сямейным савеце памяняць месца жыхарства, каб неяк згладзiць цяжкую страту. На чацвёртым пасляваенным годзе яны разам з Зiнiнай мацi i братам Жэнем пераехалi ў Полацк. Шматпакутную зям­лячку i яе сям'ю старажытны горад сустрэў ветлiва. Мясцовыя партыйныя i савецкiя органы дапамаглi ўладкаваць жыццёвыя пытаннi. Iociф уладкаваўся на работу.

На другiм годзе пасля прыезду ў По­лацк у ix сям'ю зноў зазiрнула шчасце. Шчаслiвая Зiнаiда Мiхайлаўна нарадзiла сына Валодзю. Праз некалькi гадоў нарадзiлася дачка Нiна. У Зiнаiды Mi­хайлауны прыбавiлася i радасцi, i кло­патаў. Мужная жанчына сабрала ў адзiны камяк сваю ўсю энергiю i працавiтасць i па-ранейшаму адказвала на шматлiкiя пiсьмы, актыўна ўдзельнiчала ў грамад­скiм жыццi, сустракалася з баявымi сяб­рамi i з дапамогай Таццяны Мiкалаеўны i мужа выхоўвала дзяцей.



Гэтым самым Тусналобава-Марчанка здзейснiла следам за ратным свой другi, грамадзянскi доўг. Яна стала чалавекам з легенды, яе iмя залатымi лiтарамi на­вечна ўпiсана ў гераiчны летапiс савец­кага народа.

Радзiма высока ацанiла подзвiгi сваёй слаўнай дачкi. Зiнаiдзе Мiхайлаўне Тусналобавай-Марчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яна ўдастоена ордэнаў Ленiна, Чырвонага Сцяга, Чыр­вонай Зоркi i многiх медалёу СССР. А ў 20-ю гадавiну Перамогi над гiтлераўскiм фашызмам камiтэт таварыства Чыр­вонага Крыжа ўзнагародзiў Зiнaiдy Mi­хайлаўну Тусналобаву-Марчанка за вы­датныя маральныя i прафесiйныя якасцi пры аказаннi дапамогi раненым i хворым у цяжкiх i небяспечных умовах Вялiкай Айчыннай вайны медалём iмя Флоранс Найцiнгейл. Наша праслаўленая зямлячка стала трэцяй савецкай жанчынай, удастоенай гэтай высокай мiжнароднай узнагароды, заснаванай у 1912 годзе...


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка