Законнiкаў Сяргей Iванавiч
Н арадзіўся 16.09.1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969-1970). Пасля - літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970-1971), сакратар Ушацкага райкома камсамола (1972-1975). З сакавіка 1975 г. - карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. - карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. інструктар, з 1979 г. загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя. А.Куляшова (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза».
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:
Беларуская сэрца: публіцыстычны роздум, эсэ – Мн.: Беларусь, 1993. – 140с. – (Плошча Свабоды).
Вера, Надзея, Любоў: зборнік паэзіі – Мн.: Маст. літ., 1983. – 94с.іл.
Лістам дарога запала...: выбранае – Мн.: Маст. літ., 2000. – 278с. іл.
Вячэра пад райскім дрэвам: падарожныя нарысы, дзённікі– Мн.: Маст. літ., 1996. – 301с.
Пакуль жыве мая бяроза: вершы і паэма – Мн.: Маст. літ., 1984. – 143с.іл.
Святая воля: выбраная лірыка – Мн.: Маст літ., 1993. – 174с. - (Б-ка беларускай паэзіі).
Сутнасць: кніга паэзіі – Мн.: Маст. літ., 1987. – 95с. іл.
Сэрцам табе прысягаю – Мн.: Нар. пасвета, 1978. – 156с. іл.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
Бельскі,А. Радасць быцця і страчаны рай //Роднае слова. – 2004. - №3. – С.50-53.
Жук,А. Адвечная радасць – праца //Роднае слова. – 2006. - №9. – С.92-96.
Сцэнарныя матэрыялы
Выходзіць сэрца з берагоў: матэрыял да вечара-партрэта С.Законнікава //Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2011 года: метадычныя парады па рабоце з творамі беларускіх пісьменнікаў - Віцебск, 2011. – С.14-21. |