Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. №16-з




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер389.81 Kb.
1   2   3
ГЛАВА 9
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ


Артыкул 45. Установы адукацыі ў галіне культуры

1. Да ўстаноў адукацыі ў галіне культуры адносяцца ўстановы, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку работнікаў культуры.

2. Вырашэнне асобных задач у галіне культуры могуць ажыццяўляць установы, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым заснавальнікам і забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Артыкул 46. Установы пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры

1. Установамі пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры прызнаюцца ўстановы, якія ажыццяўляюць эстэтычна-выхаваўчыя і асветныя функцыі праз мэтанакіраванае навучанне дзяцей і моладзі розным відам мастацтваў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, прафесійнага самавызначэння. Пералік устаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры зацвярджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Прававое становішча, парадак дзейнасці ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 10
КАДРАВАЕ І ФІНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры

1. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыі, іншых арганізацыях у адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, сродкаў фізічных і юрыдычных асоб.

3. Парадак падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў культуры, прысваення ім кваліфікацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.



Артыкул 48. Атэстацыя работнікаў культуры

1. Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, падлягаюць атэстацыі не радзей чым адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлены іншы тэрмін.

2. Парадак правядзення атэстацыі работнікаў культуры, а таксама кола асоб, якія не падлягаюць атэстацыі, вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 49. Фінансаванне культурнай дзейнасці

1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развіцця і распаўсюджвання культуры з’яўляецца бюджэтнае фінансаванне.

2. Аб’ём бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне і развіццё галіны культуры і мастацтва ўстанаўліваецца ў памеры да 1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту.

3. Фінансаванне дзейнасці дзяржаўных устаноў культуры, дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры, дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, – іншых культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

4. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды фінансавання культуры.

5. Дадатковымі крыніцамі фінансавання дзейнасці ўстаноў культуры з’яўляюцца:

5.1. даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ажыццяўленне такой дзейнасці прадугледжана статутам установы культуры і заканадаўствам;

5.2. крэдыты банкаў;

5.3. добраахвотныя ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб;

5.4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўчымі актамі.

6. Юрыдычныя і фізічныя асобы маюць права ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам ствараць фонды для фінансавання культурнай дзейнасці.

ГЛАВА 11
МІЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА


Артыкул 50. Задачы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва

Задачамі суб’ектаў культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца:

узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасці з культурай Беларусі;

інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.

Артыкул 51. Прынцыпы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва

Суб’екты культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага культурнага супрацоўніцтва кіруюцца наступнымі прынцыпамі:

прызнанне і павага годнасці, каштоўнасці і неабходнасці захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усіх культур у іх разнастайнасці ў якасці складанай часткі агульнага набытку чалавецтва;

служэнне культуры справе міру, развіццю мірных і дружалюбных адносін паміж дзяржавамі;

узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўніцтва;

абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мірны і ваенны час.



Артыкул 52. Напрамкі і прававыя асновы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва

1. Напрамкамі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца:

1.1. міжнародны культурны абмен;

1.2. культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой;

1.3. захаванне і ахова культурных каштоўнасцей;

1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню і выкарыстанню культурных каштоўнасцей;

1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галіне культуры;

1.6. правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў і іншых культурных мерапрыемстваў.

2. Прававымі асновамі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Закон, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.

 


Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

М.Дземянцей

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка