Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. №16-з




старонка2/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер389.81 Kb.
1   2   3
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ


Артыкул 21. Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры

1. Арганізацыі культуры ў Рэспубліцы Беларусь па форме ўласнасці падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасці – на камерцыйныя і некамерцыйныя.

2. Арганізацыі культуры падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

2.1. бібліятэкі;

2.2. музеі;

2.3. карцінныя, мастацкія галерэі і галерэі мастацтваў, выставачныя залы, панарамы і іншыя выставачныя арганізацыі ў галіне культуры;

2.4. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры, цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур і іншыя клубныя ўстановы (далей – клубныя ўстановы);

2.5. паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады (далей – паркі);

2.6. кніжныя палаты;

2.7. тэатры;

2.8. цыркі;

2.9. філармоніі і іншыя канцэртныя арганізацыі (далей – канцэртныя арганізацыі);

2.10. арганізацыі кінематаграфіі;

2.11. творчыя майстэрні;

2.12. арганізацыі народных промыслаў (рамёстваў);

2.13. навукова-праектныя і вытворчыя рэстаўрацыйныя арганізацыі;

2.14. навукова-даследчыя ўстановы і метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы).

3. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца арганізацыі культуры іншых, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула тыпаў, у тым ліку змешаных.

31. Арганізацыі культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз падрыхтоўку, арганізацыю, паказ i (або) правядзенне спектакляў, канцэртаў ці іншых публічных паказаў, лічацца тэатральна-відовішчнымі.

Да тэатральна-відовішчных арганізацый адносяцца тэатры, цыркі, канцэртныя арганізацыі, іншыя тыпы арганізацый культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.

32. Арганізацыі культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз забеспячэнне доступу фізічных асоб да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганізацый, або праз стварэнне ўмоў для заняцця народнай і мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для духоўнага і фізічнага развіцця, лічацца культурна-асветнымі.

Да культурна-асветных арганізацый адносяцца музеі, бібліятэкі, клубныя ўстановы, іншыя тыпы арганізацый культуры, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.

33. Арганізацыям культуры ў выпадках, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, можа быць прысвоены статус «нацыянальны».

Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» i асаблівасці прававога становішча арганізацый культуры з такім статусам вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Арганізацыйна-прававыя формы, асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці асобных тыпаў арганізацый культуры вызначаюцца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

5. Гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаванні (умовы), пры выкананні якіх дапускаецца стварэнне арганізацый культуры пэўных відаў (тыпаў), у тым ліку патрабаванні да складу фондаў культурных каштоўнасцей, а таксама маёмасці, што перадаюцца заснавальнікам арганізацыі культуры для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці.



Артыкул 22. Асаблівасці ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганізацый культуры

1. Установа культуры – арганізацыя, якая ствараецца для ажыццяўлення інфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных і іншых функцый некамерцыйнага характару ў галіне культуры і фінансуецца поўнасцю або часткова яе заснавальнікам.

2. Установа культуры дзейнічае на падставе статута, зацверджанага заснавальнікам.

3. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай культуры ажыццяўляе кіраўнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам, а таксама іншыя органы кіравання, вызначаныя заканадаўствам і (або) статутам установы культуры. Заснавальнік заключае з кіраўніком установы культуры працоўны дагавор (кантракт) у адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Установа культуры валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ёю маёмасцю на праве аператыўнага кіравання.

5. Заснавальнікі ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры будынкамі або памяшканнямі, абсталяваннем, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.

6. Перавод устаноў культуры ў памяшканні, якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаецца.

Артыкул 23. Стварэнне, дзяржаўная рэгістрацыя, рэарганізацыя і ліквідацыя арганізацый культуры

1. Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, рэарганізацыі і ліквідацыі арганізацый культуры вызначаецца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

2. У кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прымаюцца меры па стварэнню комплексу дзяржаўных арганізацый культуры, які гарантуе задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей насельніцтва.

3. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганізацыі культуры любых тыпаў звыш нарматываў, вызначаных дзяржаўнымі мінімальнымі сацыяльнымі стандартамі ў галіне культуры.

4. Пры планаванні стварэння дзяржаўных арганізацый культуры ўлічваюцца гістарычныя, нацыянальныя і геаграфічныя асаблівасці мясцовасці.

5. Ліквідацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калі такая ліквідацыя выкліча немагчымасць выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры.

6. Рэарганізацыя і ліквідацыя дзяржаўных устаноў культуры, якія маюць асаблівае значэнне для захавання, развіцця і распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры, ажыццяўляюцца са згоды Урада Рэспублікі Беларусь. Пералік такіх устаноў культуры зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5
КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ


Артыкул 24. Віды, жанры і формы калектываў мастацкай творчасці

1. Калектывы мастацкай творчасці могуць стварацца ў выглядзе:

1.1. прафесійных калектываў мастацкай творчасці (далей – прафесійны калектыў);

1.2. непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці (далей – аматарскі калектыў);

1.3. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці (далей – фальклорны калектыў).

2. Прафесійным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесійнай аснове (як правіла, у якасці асноўнага занятку, што прыносіць даход).

3. Аматарскім калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю, як правіла, на грамадскіх пачатках, за выключэннем кіраўніка аматарскага калектыву, які працуе на прафесійнай аснове. Статус аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.

4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасці, якія атрымалі і перадаюць фальклорныя веды і навыкі ў парадку вуснай традыцыі, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на аснове самаарганізацыі і самакіравання. Прававое становішча фальклорнага калектыву вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

5. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца калектывы мастацкай творчасці, розныя па жанрах (тэатральныя, вакальна-харавыя, харэаграфічныя, музычна-інструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя, выяўленчыя, цыркавыя і інш.) і формах (хор, ансамбль, аркестр, студыя і інш.).

Артыкул 25. Статус прафесійных і аматарскіх калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Прафесійны калектыў, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ствараецца ў якасці структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы і дзейнічае на падставе палажэння, зацверджанага заснавальнікам прафесійнага калектыву.

2. Аматарскі калектыў, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, можа быць створаны ў якасці структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы або ў іншых формах, прадугледжаных заканадаўствам. Аматарскі калектыў, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, дзейнічае на падставе агульнага палажэння аб аматарскім калектыве ў Рэспубліцы Беларусь, якое зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, і пашпарта аматарскага калектыву.

Артыкул 26. Пашпарт аматарскага калектыву

1. Пашпарт аматарскага калектыву – дакумент, які змяшчае асноўныя звесткі аб гэтым калектыве. Пашпарт аматарскага калектыву выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку.

2. Форма пашпарта аматарскага калектыву зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 27. Парадак стварэння прафесійных і аматарскіх калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Заснавальнікам прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, можа выступаць юрыдычная асоба, у структуры якой ствараецца гэты калектыў.

2. Парадак стварэння прафесійнага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, вызначаецца заснавальнікам гэтага калектыву.

3. Асаблівасці стварэння аматарскіх калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, у дзяржаўных клубных установах могуць устанаўлівацца заканадаўствам аб культуры і (або) статутам (палажэннем) адпаведнай клубнай установы.



Артыкул 28. Адносіны паміж заснавальнікамі, прафесійнымі і аматарскімі калектывамі, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, і іх удзельнікамі

1. Удзельнікі прафесійнага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнікам прафесійнага калектыву, ці на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора (кантракта), заключанага з заснавальнікам прафесійнага калектыву ў адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Удзельнікі аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнікам аматарскага калектыву, або прыёму (запісу) у аматарскі калектыў, што праводзіцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фізічнай асобы, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).

3. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, удзельнікі аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, маюць права на атрыманне ад заснавальніка аматарскага калектыву ўзнагароды, а таксама кампенсацыі расходаў, звязаных з ажыццяўленнем імі культурнай дзейнасці.



Артыкул 29. Кіраванне ў прафесійным і аматарскім калектывах, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Кіраванне ў прафесійным або аматарскім калектыве, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляецца заснавальнікам і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі (дакументамі, што вызначаюць статус) заснавальніка калектыву, а ў прафесійным калектыве – і палажэннем аб ім.

2. Кіраўнік прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам калектыву. Кіраўнік калектыву нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнікам.

3. Формай самакіравання ў прафесійным або аматарскім калектыве, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае мастацкі савет, што складаецца з удзельнікаў гэтага калектыву.



Артыкул 30. Правы прафесійнага і аматарскага калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

1. Прафесійны і аматарскі калектывы, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, маюць права:

1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурных праграм, калі іншае не ўстаноўлена палажэннем аб прафесійным калектыве;

1.2. ажыццяўляць навучальна-творчую, рэпетыцыйную і іншую дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку канцэртаў, спектакляў і іншых публічных паказаў, выставак, іншых культурных мерапрыемстваў;

1.3. ажыццяўляць тэатральную, канцэртную і выставачную дзейнасць, удзельнічаць у фестывалях, аглядах, конкурсах і іншых культурных мерапрыемствах;

1.4. удзельнічаць у выкананні сацыяльна-творчых заказаў.

2. Усе здзелкі і іншыя юрыдычныя дзеянні, накіраваныя на рэалізацыю і абарону правоў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама іншых правоў, прадастаўленых прафесійнаму або аматарскаму калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, як суб’екту культурнай дзейнасці ў адпаведнасці з гэтым Законам, ажыццяўляюцца заснавальнікам калектыву па прадстаўленню яго кіраўніка.

3. Адказнасць за дзейнасць прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, перад дзяржавай, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі нясе яго заснавальнік.



Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь

1. Прафесійным і аматарскім калектывам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і маюць адметныя дасягненні ў галіне мастацтва на працягу 10 гадоў, могуць быць прысвоены званні «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» і «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення прафесійнага калектыву звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», аматарскага калектыву звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», асаблівасці іх прававога становішча вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 32. Народныя (узорныя) аматарскія калектывы

1. Пастаянна дзеючым аматарскім калектывам пры наяўнасці адпаведнага мастацкага ўзроўню і творчых паказчыкаў, прадугледжаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, можа быць прысвоена найменне «народны» («узорны»).

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення наймення «народны» («узорны»), асаблівасці прававога становішча аматарскага калектыву з такім найменнем вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33. Акадэмічныя прафесійныя калектывы

1. Прафесійным калектывам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, можа быць прысвоены статус «акадэмічны».

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «акадэмічны» i асаблівасці прававога становішча прафесійных калектываў з такім статусам вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. Спыненне дзейнасці прафесійнага і аматарскага калектываў, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

Спыненне дзейнасці прафесійнага або аматарскага калектыву, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляецца па рашэнню заснавальніка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных заканадаўствам.



ГЛАВА 6
КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ


Артыкул 35. Віды культурных каштоўнасцей

1. У залежнасці ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасці падзяляюцца на:

1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасці;

1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці.

2. У залежнасці ад асаблівасцей захоўвання (аховы) і выкарыстання культурныя каштоўнасці падзяляюцца на:

2.1. гісторыка-культурныя каштоўнасці;

2.2. культурныя каштоўнасці, якія складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;

2.3. культурныя каштоўнасці, прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку для надання ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. іншыя культурныя каштоўнасці.

Артыкул 36. Гісторыка-культурныя каштоўнасці

Парадак надання матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншыя пытанні аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгулююцца заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.



Артыкул 361. Асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь

Асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.



Артыкул 37. Увоз, вываз і вяртанне культурных каштоўнасцей

1. Увоз у Рэспубліку Беларусь і вываз за яе межы культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца пад дзяржаўным кантролем.

2. Парадак вывазу за межы Рэспублікі Беларусь гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгулюецца заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), а таксама прадстаўленых у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для разгляду пытання аб наданні ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калі такі вываз ажыццяўляецца згодна з уступіўшым у сілу міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей на падставе рашэння Урада Рэспублікі Беларусь, прынятага па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей, ці iншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

4. Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), а таксама вываз за межы Рэспублікі Беларусь (часовы або на пастаяннае захоўванне) матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што адносяцца да катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз якіх з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абмежаваны, дапускаюцца пры наяўнасці пісьмовага дазволу, выдадзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Спіс катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз якіх з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

5. Тэрмін часовага знаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей за межамі Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць шасці месяцаў у год.

6. Дзеянне пунктаў 3–5 гэтага артыкула не распаўсюджваецца на культурныя каштоўнасці іншых краін, часова ўвезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і аформленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

7. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, вывезеныя за межы Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.



ГЛАВА 7
АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА СТАНОВІШЧА І ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦІ АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ


Артыкул 38. Тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі

1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганізацыяй прызнаецца арганізацыя культуры, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, арганізацыю, паказ і правядзенне спектакляў, канцэртаў або іншых публічных паказаў з мэтай эстэтычнага выхавання фізічных асоб, фарміравання і задавальнення іх патрэбнасцей у сцэнічным (музычным) мастацтве, папулярызацыі твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва, а таксама мастацкай творчасці выканаўчых калектываў і асобных выканаўцаў.

2. Усе тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі адчынены для публічнага наведвання і прагляду спектакляў, іншых публічных паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва.

3. У тэатры, цырку або канцэртнай арганізацыі ствараецца і дзейнічае мастацкі савет. Мастацкі савет з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, які забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі ў вырашэнні творчых пытанняў.



Артыкул 39. Клубныя ўстановы і іх дзейнасць

1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя і забаўляльныя функцыі праз стварэнне фізічным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай і мастацкай творчасцю, задавальнення іх пазнавальных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у самаадукацыі, духоўным і фізічным развіцці, міжасобасных адносінах і адпачынку.

2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання іх фізічнымі асобамі. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца на добраахвотнасці ўдзелу фізічных асоб у клубных фарміраваннях, прызнанні ў якасці асновы іх функцыянавання грамадскай ініцыятывы і самадзейнасці, на спалучэнні індывідуальнай і групавой работы, кіравання і самакіравання.

3. Статут клубнай установы павінен змяшчаць указанне на правы і абавязкі фізічных асоб, якія наведваюць клубную ўстанову.

4. Віды клубных устаноў, іх прававое становішча і парадак дзейнасці вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 40. Паркі і іх дзейнасць

1. Паркамі прызнаюцца арганізацыі культуры, якія ажыццяўляюць забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- і эколага-выхаваўчыя функцыі праз стварэнне на сваёй тэрыторыі спрыяльных умоў для адпачынку і забаў фізічных асоб, распаўсюджвання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей і ведаў аб прыродзе, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя.

2. Усе паркі адчынены для публічнага наведвання.

3. Статут парку павінен змяшчаць указанне на землекарыстальніка, звесткі аб зямельным участку, што складае тэрыторыю парку, вызначаць правы, абавязкі парку і фізічных асоб, якія наведваюць парк.

4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыі парку.

5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

6. Адносіны паміж паркам і мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыі парку рэгулююцца дагаворам.

7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне іншай дзейнасці, якія могуць мець экалагічныя, сацыяльныя і іншыя вынікі, што закранаюць інтарэсы насельніцтва адпаведнай тэрыторыі, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыі парку.

8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці арганізацый грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання і азелянення, а таксама іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі парку.

9. Прававое становішча паркаў, парадак іх дзейнасці вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы і метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы)

1. У мэтах правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне культуры, аказання метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь ствараюцца навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленні арганізацыі ў галіне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы).

2. Прававое становішча, парадак дзейнасці навукова-даследчых устаноў у галіне культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай дзейнасці. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 42. Бібліятэкі, музеі, арганізацыі кінематаграфіі

Асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці бібліятэк, музеяў, арганізацый кінематаграфіі вызначаюцца заканадаўствам.



ГЛАВА 8
АСАБЛІВАСЦІ НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць

1. Гастрольна-канцэртная дзейнасць – дзейнасць па арганізацыі і правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў (у тым ліку дабрачынных) на сцэнічных пляцоўках або ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам ці ў памяшканні з удзелам калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў.

2. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку тыя, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, маюць права ажыццяўляць гастрольна-канцэртную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у парадку, які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Не дапускаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

3.1. распаўсюджванне рэкламы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства да атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца), або без выхадных даных, прадугледжаных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі, іншымі актамі заканадаўства, або без указання спецыфiкi праводзiмага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (выкарыстанне або невыкарыстанне фанаграмы);

3.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасці без пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца) або з парушэннем аўтарскага права і сумежных правоў ці з выкарыстаннем звестак, што складаюць дзяржаўную або іншую ахоўваемую законам тайну.



Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў і творчых работнікаў. Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)

1. Асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці творчых саюзаў і творчых работнікаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых саюзах і творчых работніках.

2. Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка