Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. №16-з




старонка1/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер389.81 Kb.
  1   2   3
Изменения и дополнения:

Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. № 16-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759)

;

Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. № 282-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) – новая редакция

;

Закон Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 78, 2/1202)

;

Закон Республики Беларусь от 8 ноября 2006 г. № 177-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 186, 2/1274)

;

Закон Республики Беларусь от 18 июля 2007 г. № 265-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 173, 2/1362)

;

Закон Республики Беларусь от 7 мая 2009 г. № 15-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 119, 2/1567)

 

ГЛАВА 1


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


Артыкул 1. Асноўныя паняцці, якія прымяняюцца ў гэтым Законе

1. У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняцці і іх азначэнні:

1.1. культура – сукупнасць культурных каштоўнасцей, арыентаваных на задавальненне духоўных патрэбнасцей людзей і створаных (пераўтвораных) у выніку дзейнасці чалавека або цесна звязаных з такой дзейнасцю;

1.2. культурная дзейнасць – дзейнасць па стварэнню, аднаўленню (адраджэнню), захаванню, ахове, вывучэнню, папулярызацыі, выкарыстанню і распаўсюджванню культурных каштоўнасцей, эстэтычнаму выхаванню, мастацкай і культуралагічнай адукацыі, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва;

1.3. культурныя каштоўнасці – створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія маюць мастацкае, гістарычнае, навуковае або іншае значэнне;

1.4. дзяржаўная палітыка ў галіне культуры – комплекс мер, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры, арганізацыйнаму, прававому, фінансаваму, матэрыяльна-тэхнічнаму, кадраваму, інфармацыйнаму і іншаму забеспячэнню культурнай дзейнасці;

1.5. аб’екты культурнай інфраструктуры – будынкі, збудаванні, памяшканні і іншая нерухомая маёмасць, якія прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці;

1.6. арганізацыя культуры – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасці асноўнай дзейнасці культурную дзейнасць;

1.7. дзеячы культуры і мастацтва – работнікі культуры, творчыя работнікі, якія маюць ганаровыя званні ў галіне культуры;

1.8. калектыў мастацкай творчасці – аб’яднанне фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю;

1.9. манапалізм у культуры – дзеянні (бяздзеянне) суб’ектаў культурнай дзейнасці (за выключэннем фізічных асоб), якія супярэчаць гэтаму Закону, накіраваны на недапушчэнне, абмежаванне або ўстараненне канкурэнцыі і таксама наносяць шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян у галіне культуры;

1.10. мастацкая творчасць – стварэнне і (або) выкананне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

1.11. работнік культуры – фізічная асоба, якая знаходзіцца ў працоўных адносінах з арганізацыяй культуры на падставе заключанага працоўнага дагавора (кантракта) і займаецца культурнай дзейнасцю;

1.12. творчая дзейнасць – від культурнай дзейнасці, які ўключае мастацкую творчасць і іншую інтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з’яўленнем новага, не існаваўшага раней самастойнага выніку інтэлектуальнай дзейнасці ў галіне культуры.

2. Змест асобных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Закона.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры і адносіны, якія ім рэгулююцца

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць грамадскія адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці.

2. Калі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца нормы міжнароднага дагавора.

3. Гэты Закон і іншыя акты заканадаўства аб культуры рэгулююць грамадскія адносіны ў наступных напрамках:

3.1. ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

3.2. бібліятэчная справа;

3.3. дзейнасць творчых саюзаў і творчых работнікаў;

3.4. кінематаграфія;

3.5. музейная справа;

3.6. народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы);

3.7. гастрольна-канцэртная дзейнасць;

3.8. выдавецкая справа ў частцы, звязанай з выданнем твораў літаратуры, якія маюць значэнне для захавання, развіцця і распаўсюджвання культуры, дзейнасць па распаўсюджванню і папулярызацыі ўказаных выданняў;

3.9. дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва;

3.10. дзейнасць па стварэнню аб’ектаў культурнай інфраструктуры, вытворчасці (вырабу) інструментаў, абсталявання і іншай маёмасці, прызначаных для ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці;

3.11. дзейнасць па эстэтычнаму выхаванню, мастацкай і культуралагічнай адукацыі;

3.12. дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі ў частцы, звязанай са стварэннем, выкарыстаннем, распаўсюджваннем і папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;

3.13. мастацкая творчасць;

3.14. міжнароднае культурнае супрацоўніцтва;

3.15. навукова-даследчая і метадычная дзейнасць у галіне культуры;

3.16. прафесійная дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры;

3.17. прафесійная дзейнасць у галіне мастацтва;

3.18. іншыя напрамкі, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці, калі іншае не вызначана гэтым Законам.



Артыкул 3. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры

Заканадаўствам устанаўліваецца крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная, матэрыяльная і іншая адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры.



Артыкул 4. Суб’екты культурнай дзейнасці

1. Суб’ектамі культурнай дзейнасці з’яўляюцца:

1.1. работнікі культуры, іншыя фізічныя асобы;

1.2. арганізацыі культуры;

1.3. суб’екты творчай дзейнасці:

творчыя работнікі і іншыя фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць;

калектывы мастацкай творчасці;

1.4. дзяржаўныя органы;

1.5. органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.6. навукова-даследчыя ўстановы і ўстановы адукацыі ў галіне культуры;

1.7. іншыя юрыдычныя асобы.

2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі аб культуры, суб’ектамі культурнай дзейнасці могуць выступаць падраздзяленні юрыдычных асоб, у тым ліку адасобленыя.



Артыкул 5. Ажыццяўленне і забеспячэнне культурнай дзейнасці

1. Суб’екты культурнай дзейнасці маюць права ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства ажыццяўляць і (або) забяспечваць культурную дзейнасць.

2. Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці з’яўляюцца:

2.1. свабода мастацкай творчасці і іншай творчай дзейнасці, самаразвіццё творчых працэсаў;

2.2. разнастайнасць напрамкаў, форм, жанраў і стыляў у творчай дзейнасці, недапушчальнасць манапалізму ў культуры і манапалізацыі культурнай дзейнасці;

2.3. прыярытэт развіцця беларускай нацыянальнай культуры;

2.4. агульнадаступнасць культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах;

2.5. роўнасць суб’ектаў культурнай дзейнасці перад законам, недапушчальнасць устанаўлення пераваг і прывілей у галіне культуры, якія супярэчаць закону;

2.6. арыентацыя на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці, культурныя каштоўнасці, якія носяць высокамастацкі і высокамаральны характар;

2.7. гуманістычная накіраванасць і ўзмацненне асобаснага пачатку ў культурнай дзейнасці;

2.8. усямерная ахова, захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і памнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны і інтэлектуальнай уласнасці ў галіне культуры;

2.9. свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

2.10. узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамі іншых народаў і яе інтэграцыя ў сусветную культуру;

2.11. спалучэнне дзяржаўных і грамадскіх пачаткаў у арганізацыі культурнай дзейнасці і кіраванні ёю.



Артыкул 6. Свабода творчай дзейнасці

1. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў і метадаў творчай дзейнасці, самастойнага вызначэння формы і зместу, жанру, мовы, стылю, годнасці і прызначэння ствараемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, рэпертуару выконваемых твораў, мовы, стылю і манеры выканання.

2. Умяшанне дзяржаўных органаў (арганізацый), іх службовых асоб, юрыдычных і фізічных асоб у працэс стварэння і (або) выканання суб’ектамі творчай дзейнасці твораў мастацкай літаратуры і мастацтва (далей – творчы працэс) з мэтай вызначыць змест творчага працэсу і (або) уздзейнічаць на яго вынікі не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі вынікі творчага працэсу:

2.1. могуць быць накіраваны супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, заклікаюць да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

2.2. змяшчаюць і распаўсюджваюць паведамленні, што знеслаўляюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

2.3. прапагандуюць вайну, гвалт і жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную, расавую выключнасць, нецярпімасць або варожасць, парнаграфію, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў;

2.4. змяшчаюць інфармацыю аб спосабах забойства чалавека, вырабу прылад і сродкаў забойства;

2.5. могуць прычыніць шкоду здароўю і маральнасці чалавека;

2.6. у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

3. Не з’яўляюцца ўмяшаннем у творчы працэс дзеянні, заснаваныя на дагаворы з суб’ектам творчай дзейнасці аб стварэнні і выкарыстанні вынікаў творчага працэсу.

4. Любое ўмяшанне ў творчы працэс суб’екта творчай дзейнасці можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 7. Ажыццяўленне творчай дзейнасці

1. Творчая дзейнасць, уключаючы аўтэнтычна-фальклорную дзейнасць, ажыццяўляецца як на прафесійнай, так і на непрафесійнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як індывідуальна, так і на калектыўнай аснове.

Артыкул 8. Сацыяльна-творчыя заказы

1. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы маюць права размяшчаць у суб’ектаў культурнай дзейнасці з іх згоды сацыяльна-творчыя заказы з мэтай стымулявання творчага пошуку, падтрымкі таленавітых аўтараў і выканаўцаў, рашэння іншых сацыяльна-культурных задач.

2. Сацыяльна-творчы заказ – дагавор на стварэнне новых твораў мастацкай літаратуры, фільмаў, тэатральных пастановак і канцэртных праграм, іншых вынікаў творчай дзейнасці, арганізацыю і правядзенне выставак, фестываляў, аглядаў, конкурсаў, іншых культурных мерапрыемстваў, аказанне паслуг у галіне культуры.

Артыкул 9. Парадак распаўсюджвання і папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці

1. Суб’екты культурнай дзейнасці, якія распаўсюджваюць і (або) папулярызуюць вынікі творчай дзейнасці, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурных праграм, распаўсюджваць і (або) папулярызаваць творы мастацкай літаратуры і мастацтва, розныя па відах, напрамках (школах), форме і зместу, жанры, мове, стылю, папулярызаваць творчасць розных аўтараў, выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці.

2. Забараняюцца распаўсюджванне і (або) папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва ў выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 гэтага Закона.

3. Парадак прыняцця рашэнняў аб забароне або абмежаванні апублікавання, публічнага выканання і паказу твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, абнародавання іх іншым спосабам, аб забароне або абмежаванні правядзення іншых культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 гэтага Закона, а таксама дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на прыняцце такіх рашэнняў, вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4. Рашэнне дзяржаўнага органа, дзеянні ўказанага органа або яго службовай асобы, звязаныя з забаронай або абмежаваннем абнародавання твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, а таксама з забаронай або абмежаваннем правядзення культурных мерапрыемстваў, могуць быць абскарджаны ў суд у адпаведнасці з заканадаўствам.

5. Асаблівасці парадку распаўсюджвання і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці ў ходзе правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў устанаўліваюцца актамі заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.



ГЛАВА 2
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ І КІРАВАННЕ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ


Артыкул 10. Асноўныя мэты і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры

1. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры грунтуецца на прызнанні культуры ў якасці аднаго з галоўных фактараў самабытнасці беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пераемнасці пакаленняў, а таксама ў якасці асновы развіцця і самарэалізацыі асобы, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі.

2. Асноўнымі мэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з’яўляюцца:

2.1. забеспячэнне і абарона канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыцці;

2.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасці і іншай творчай дзейнасці;

2.3. садзейнічанне захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на карысць інтарэсаў чалавека і грамадства;

2.4. сацыяльная абарона работнікаў культуры і творчых работнікаў;

2.5. абарона грамадскай маралі, сцвярджэнне гуманістычных ідэй і высокіх маральных пачаткаў у грамадскім жыцці, фарміраванне эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;

2.6. развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры.

3. Прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з’яўляюцца:

3.1. захаванне, развіццё і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры і мовы;

3.2. стварэнне, распаўсюджванне і папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва для дзяцей і моладзі;

3.3. стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання, мастацкай і культуралагічнай адукацыі дзяцей і моладзі;

3.4. папулярызацыя класічных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іншых эстэтычных і маральных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры;

3.5. забеспячэнне функцыянавання і развіцця культуры ў сельскай мясцовасці.

Артыкул 11. Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры

Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры ажыццяўляюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі.



Артыкул 12. Напрамкі дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры

Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры, у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй:

фарміруюць і рэалізуюць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці і прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, вызначаюць агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця ва ўказанай галіне;

распрацоўваюць і зацвярджаюць дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры, забяспечваюць іх выкананне;

пры распрацоўцы дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, іншых дзяржаўных праграм улічваюць магчымасць уздзеяння вынікаў іх рэалізацыі на захаванне і развіццё культуры, а таксама ўздзеяння самой культуры на гэтыя вынікі;

устанаўліваюць і перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне культуры, забяспечваюць іх рэалізацыю;

ствараюць дзяржаўныя арганізацыі культуры і кіруюць іх дзейнасцю, садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры;

ажыццяўляюць планаванне, забяспечваюць праектаванне і будаўніцтва (стварэнне) аб’ектаў культурнай інфраструктуры, неабходных для выканання дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, рэалізацыі дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры;

забяспечваюць уключэнне ў праекты будаўніцтва грамадскіх і жылых будынкаў (комплексаў), забудовы жылых масіваў заданняў па іх мастацкаму афармленню, а таксама спалучэнне архітэктурных рашэнняў новых збудаванняў з існуючай забудовай, прыродным ландшафтам з улікам ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, выкарыстанне нацыянальных традыцый і прыёмаў забудовы, ландшафтнай архітэктуры з мэтай фарміравання эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;

пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на чарговы фінансавы год прадугледжваюць выдзяленне сродкаў на фінансаванне культурнай дзейнасці;

стымулююць культурную дзейнасць, дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў галіне культуры шляхам устанаўлення і прадастаўлення гарантый суб’ектам творчай дзейнасці, ільгот некамерцыйным арганізацыям культуры, а таксама фізічным і юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў галіне культуры;

маральна і матэрыяльна заахвочваюць работнікаў культуры, суб’ектаў творчай дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне, развіццё і распаўсюджванне культуры;

аказваюць асаблівую падтрымку юным таленавітым аўтарам і выканаўцам, творчай моладзі, а таксама пачынаючым калектывам мастацкай творчасці;

забяспечваюць у адпаведнасці з заканадаўствам свабодны доступ да культурных каштоўнасцей і культурнай дзейнасці на льготных умовах для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, ваеннаслужачых тэрміновай службы, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцаў устаноў адукацыі, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама для тых, хто мае асаблівыя заслугі перад дзяржавай;

ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання, мастацкай і культуралагічнай адукацыі дзяцей і моладзі шляхам гуманітарызацыі ўсёй сістэмы адукацыі, падтрымкі і развіцця ўстаноў адукацыі ў галіне культуры;

арганізуюць правядзенне культурных мерапрыемстваў, звязаных з распаўсюджваннем і папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;

спрыяюць стварэнню, распаўсюджванню і папулярызацыі суб’ектамі культурнай дзейнасці культурных каштоўнасцей, якія маюць высокамастацкае і высокамаральнае значэнне, у тым ліку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў і фінансавання культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў);

ствараюць умовы для адраджэння і развіцця гістарычных традыцый народнай творчасці, заахвочваюць культурную дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб ва ўказанай сферы;

садзейнічаюць развіццю літаратурнай і мастацкай крытыкі, арганізацыі і правядзенню фестываляў, аглядаў, конкурсаў, экспертыз і іншых форм аб’ектыўнай і незалежнай ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці;

ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымаюць меры па абароне грамадскай маралі;

забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўку і ажыццяўленне навуковых праграм і праектаў у галіне культуры, аказанне метадычнай дапамогі арганізацыям культуры;

арганізуюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі работнікаў культуры;

ажыццяўляюць выяўленне, улік, вывучэнне, рэстаўрацыю і ахову аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

забяспечваюць афіцыйнае апублікаванне актаў заканадаўства аб культуры, якія прыняты, выдадзены імі, давядзенне да ўсеагульнага ведама ў іншай форме актаў заканадаўства аб культуры, дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, іншай дакументаванай інфармацыі аб культурным жыцці, калі яна мае грамадска значны характар;

вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў i ўказаннях па ix запаўненню, якія распрацоўваюцца iмi і зацвярджаюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі;

ствараюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія спецыялізуюцца на асвятленні культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь і замежных дзяржавах; стымулююць публікацыі або паведамленні на тэмы, звязаныя з культурным жыццём, у іншых дзяржаўных, а таксама недзяржаўных сродках масавай інфармацыі, у тым ліку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў, прадастаўлення падатковых і іншых ільгот;

стымулююць выданне літаратуры, якая мае значэнне для захавання, развіцця і распаўсюджвання культуры (творы літаратуры нацыянальнай тэматыкі, для дзяцей і моладзі, класічныя творы мастацкай літаратуры і інш.);

садзейнічаюць укараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць арганізацый культуры, ствараюць адзіную дзяржаўную сістэму інфармацыйнага забеспячэння культурнай дзейнасці і адзіную інфармацыйную адукацыйную прастору ў галіне культуры;

рэгулююць перамяшчэнне культурных каштоўнасцей праз мяжу Рэспублікі Беларусь, перашкаджаюць незаконнаму вывазу за межы Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей і незаконнай перадачы права ўласнасці на іх, прымаюць меры па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з яе тэрыторыі або не вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

ствараюць умовы для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, развіваюць культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой;

аказваюць падтрымку міжнародным арганізацыям, якія створаны і (або) дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь у мэтах выканання яе міжнародных абавязацельстваў у галіне культуры;

могуць аказваць падтрымку творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам;

ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця клубных устаноў для інвалідаў;

выконваюць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.



Артыкул 13. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры з органамі мясцовага самакіравання і грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі)

1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры ва ўзаемадзеянні з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама творчымі саюзамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі), якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць. Напрамкі і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

2. З мэтай стварэння арганізацыйных асноў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры і грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, дзеячаў культуры і мастацтва, іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці пры дзяржаўных органах могуць стварацца грамадскія саветы і іншыя кансультатыўныя органы.

Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры

1. Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры падзяляюцца на рэспубліканскія і рэгіянальныя.

2. Рэспубліканскія праграмы захавання і развіцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

3. Рэгіянальныя праграмы захавання і развіцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на ўзроўні адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь.

4. Рэспубліканскія праграмы захавання і развіцця культуры распрацоўваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не менш чым на пяць гадоў і зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

5. Рэгіянальныя праграмы захавання і развіцця культуры могуць распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Указаныя праграмы зацвярджаюцца адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў.



ГЛАВА 3
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ


Артыкул 15. Правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў галіне культуры

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у галіне культуры маюць права на:

1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця;

1.2. атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці;

1.3. удзел у культурным жыцці;

1.4. свабоду творчай дзейнасці;

1.5. захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый;

1.6. ахову інтэлектуальнай уласнасці ў галіне культуры;

1.7. эстэтычнае выхаванне, мастацкую і культуралагічную адукацыю;

1.8. свабоду аб’яднанняў у галіне культуры;

1.9. стварэнне арганізацый культуры.

2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у галіне культуры абавязаны:

2.1. берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя культурныя каштоўнасці;

2.2. паважаць культуру і мову ўсіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

3. Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, абавязаны клапаціцца аб эстэтычным выхаванні, культурным развіцці дзяцей, далучэнні іх да культурных каштоўнасцей.

4. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карыстаюцца правамі і свабодамі і выконваюць абавязкі ў галіне культуры нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 16. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень забяспечанасці з улікам іх месца жыхарства агульнадаступнымі паслугамі ў галіне культуры, арганізацыямі культуры, якія аказваюць такія паслугі, аб’ектамі культурнай інфраструктуры, а таксама якасны ўзровень распаўсюджваемых і папулярызуемых культурных каштоўнасцей і эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.



Артыкул 17. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці

1. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне, распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб змесце культурнай дзейнасці, культурных каштоўнасцях і аб’ектах культурнай інфраструктуры.

2. Не можа быць прадастаўлена або распаўсюджана інфармацыя аб культурным жыцці, калі звесткі, што складаюць гэту інфармацыю, належаць да дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайны.

Артыкул 18. Права на ўдзел у культурным жыцці

1. Грамадзяне прымаюць удзел у культурным жыцці шляхам заняцця культурнай дзейнасцю, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і карыстання імі.

2. Права кожнага на заняцце культурнай дзейнасцю прадугледжвае:

2.1. свабоду выбару сферы, віду, напрамку і формы культурнай дзейнасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі (магчымасцямі);

2.2. магчымасць самастойна ці сумесна з іншымі суб’ектамі культурнай дзейнасці ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.

3. Права кожнага на доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і карыстанне імі прадугледжвае:

3.1. свабоду выбару віду культурных каштоўнасцей, якія цікавяць, а таксама формы далучэння да іх;

3.2. магчымасць наведвання арганізацый культуры, аб’ектаў культурнай інфраструктуры з мэтай азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення;

3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай інфармацыі, зафіксаванай на матэрыяльных носьбітах, а таксама аўдыё-, аўдыёвізуальных і іншых паведамленняў, якія распаўсюджваюцца сродкамі масавай інфармацыі;

3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;

3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнічае ў адносінах да:

4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве і (або) знаходзяцца ў фондах арганізацый культуры, поўнасцю або часткова фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якіх належаць дзяржаве, арганізацыям культуры, поўнасцю або часткова фінансуемым з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлі ў грамадскі набытак.

5. Умовы і парадак свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, вызначаюцца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

6. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, не выключае магчымасці ўстанаўлення заканадаўчымі актамі аб культуры або ў адпаведнасці з імі абмежаванняў, якія грунтуюцца на спецыфіцы культурных каштоўнасцей і (або) неабходнасці забеспячэння іх захавання.

7. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не ўказаных у пункце 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы і парадак такога доступу вызначаюцца ўласнікам або ўладальнікам выключных правоў на культурныя каштоўнасці, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Артыкул 19. Права на захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый

1. Грамадзяне, якія належаць да любой нацыянальнай супольнасці і пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права захоўваць і развіваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай.

2. Грамадзяне, якія належаць да любой нацыянальнай супольнасці, маюць права на стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь грамадскіх аб’яднанняў, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне, мастацкую і культуралагічную адукацыю

Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на выбар форм і спосабаў эстэтычнага выхавання, мастацкай і культуралагічнай адукацыі ў адпаведнасці з гэтым Законам і заканадаўствам аб адукацыі.



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка