Закон республики Беларусь от 09. 01. 2006 n 98-з "аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь"




старонка2/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.79 Mb.
1   2   3   4
Глава 4

ВЫЯЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ'ЕКТАЎ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ

ПРАЯЎЛЕННЯЎ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА, ЯКIЯ МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ КАШТОЎНАСЦЬ


Артыкул 17. Выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў

творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць


1. Матэрыяльныя аб'екты, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную

каштоўнасць, выяўляюцца шляхам прафесiйнага або выпадковага выяўлення.

2. Нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць

гiсторыка-культурную каштоўнасць, выяўляюцца шляхам прафесiйнага выяўлення.

3. Выяўленыя матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi

чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, падлягаюць

фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы ў парадку, устаноўленым

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 18. Прафесiйнае выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных

праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную

каштоўнасць
1. Прафесiйнае выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў

творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць,

ажыццяўляецца:

1.1. у час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi;

1.2. пры накiраваннi матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў

творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, у

адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ва ўласнасць дзяржавы.

2. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што ў час прафесiйнай навукова-даследчай

дзейнасцi выявiла матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi

чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана

правесцi iх фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку, прыняць меры па iх

захаванню (з моманту выяўлення да перадачы ўласнiку) i не пазней чым у

двухдзённы тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб

выяўленых матэрыяльным аб'екце або нематэрыяльным праяўленнi творчасцi чалавека.

3. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што ў час прафесiйнай навукова-даследчай

дзейнасцi выявiла матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi

чалавека, якiя прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i

могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, не мае права распараджацца

выяўленымi матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленнем творчасцi

чалавека.

4. Матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя

могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, пры накiраваннi iх у

адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ва ўласнасць дзяржавы па

рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь перадаюцца ўстановам культуры,

iншым юрыдычным асобам.
Артыкул 19. Выпадковае выяўленне матэрыяльных аб'ектаў, якiя могуць уяўляць

гiсторыка-культурную каштоўнасць


1. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выпадкова выявiла рухомы матэрыяльны

аб'ект, якi прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i

можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана прыняць меры па яго

захаванню i не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у мясцовы выканаўчы i

распарадчы орган або ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў аб выяўленым аб'екце.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў

пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi рухомага матэрыяльнага аб'екта, якi

можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязаны прыняць гэты аб'ект ад

асобы, што яго выявiла, у адпаведнасцi з актам прыёму, адзiн экземпляр якога

перадаецца гэтай асобе, i не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб выяўленым аб'екце.

Захаванне рухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-

культурную каштоўнасць, з моманту яго выяўлення да перадачы ў мясцовы выканаўчы

i распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў забяспечвае юрыдычная

або фiзiчная асоба, што яго выявiла, а з моманту яго перадачы - мясцовы

выканаўчы i распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў, якi прыняў

гэты рухомы матэрыяльны аб'ект, цi асоба, вызначаная пiсьмовым прадпiсаннем

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання паведамлення аб

выяўленнi рухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную

каштоўнасць, у пяцiдзённы тэрмiн прымае выяўлены аб'ект у адпаведнасцi з актам

прыёму-перадачы або пры вiдавочнай беспадстаўнасцi меркавання аб наяўнасцi ў

аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей складае

акт аб адсутнасцi ў выяўленага рухомага матэрыяльнага аб'екта адметных духоўных,

мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

2. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выпадкова выявiла нерухомы матэрыяльны

аб'ект (археалагiчны аб'ект, элемент дэкору, мастацкага аздаблення, рэшткi

роспiсу i г.д.), якi прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага

Закона i можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана безадкладна

прыпынiць работы або iншую дзейнасць, якiя могуць аказваць уздзеянне на гэты

аб'ект, прыняць меры па яго захаванню i паведамiць у Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь або мясцовы выканаўчы i распарадчы орган аб выяўленым

аб'екце.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган пасля атрымання паведамлення аб

выяўленнi нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-

культурную каштоўнасць, абавязаны не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб выяўленым аб'екце.

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання паведамлення аб

выяўленнi нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-

культурную каштоўнасць, арганiзуе не пазней чым у трохдзённы тэрмiн прыезд

свайго прадстаўнiка на месца выяўлення гэтага аб'екта.

Прадстаўнiк Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля агляду на месцы

выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-

культурную каштоўнасць, выдае пiсьмовае прадпiсанне, у якiм вызначае часовы

рэжым утрымання гэтага аб'екта з указаннем тэрмiну яго дзеяння, або пры

вiдавочнай беспадстаўнасцi меркавання аб наяўнасцi ў аб'екта адметных духоўных,

мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей складае акт аб адсутнасцi ў

выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або)

дакументальных вартасцей. Тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомага

матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, можа

быць скарочаны або прадоўжаны Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Прыпыненыя ў сувязi з выяўленнем нерухомага матэрыяльнага аб'екта работы або

iншая дзейнасць аднаўляюцца толькi з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычнай або фiзiчнай асобе, што выпадкова выявiла нерухомы матэрыяльны

аб'ект, якi прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i

можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, пакрываюцца страты, прычыненыя ёй

прыпыненнем работ або iншай дзейнасцi ў сувязi з выяўленнем гэтага аб'екта, у

парадку i памерах, вызначаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Матэрыяльны аб'ект, выпадкова выяўлены ў парадку, устаноўленым пунктамi 1

i 2 гэтага артыкула, разглядаецца Навукова-метадычнай радай для прыняцця рашэння

аб неабходнасцi надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб

адсутнасцi неабходнасцi надання яму такога статусу. У гэтым выпадку аўтарам

прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi лiчыцца асоба, што выпадкова выявiла гэты аб'ект або паведамiла аб

iм. Пры гэтым ад названай асобы не патрабуецца ўнясення ў пiсьмовай форме

прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi i яе абгрунтавання.

4. Калi выпадкова выяўленаму матэрыяльнаму аб'екту, прадугледжанаму

падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона, нададзены статус гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi, ён у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам

Рэспублiкi Беларусь накiроўваецца ва ўласнасць дзяржавы, а ўласнiк зямельнага

ўчастка або iншай маёмасцi, дзе быў выяўлены гэты аб'ект, а таксама асоба, што

яго выявiла, маюць права на атрыманне ўзнагароджання ў парадку i на ўмовах,

вызначаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 5

НАДАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫМ АБ'ЕКТАМ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫМ ПРАЯЎЛЕННЯМ

ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ

КАШТОЎНАСЦI. УЛIК ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ


Артыкул 20. Крытэрыi адбору матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных

праяўленняў творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi
1. Навукова-метадычная рада пры разглядзе прапаноў аб наданнi матэрыяльным

аб'ектам або нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi зыходзiць з наяўнасцi ў прапанаваных для разгляду

матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека адметных

духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, што пацвярджаецца

адпаведнасцю аднаму з крытэрыяў:

1.1. яны з'яўляюцца:

адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

рэдкiм цi каштоўным сведчаннем iснавання знiклай цывiлiзацыi;

эпiчным творам, створаным або iстотна пераасэнсаваным i вiдазмененым народам

Беларусi;

аўтарскiм творам мастацтва, створаным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або

пад уплывам беларускай гiсторыi, рэчаiснасцi, менталiтэту, асяроддзя цi iншых

фактараў;

выдатным мастацкiм творам, шэдэўрам, створанымi i (або) прызнанымi за межамi

Рэспублiкi Беларусь;

матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленнем творчасцi чалавека,

асаблiвасцямi ладу жыцця, характэрнымi толькi для культуры народа Беларусi;

дакументальнай фiксацыяй, сiмвалам або iншым праяўленнем цi абазначэннем

з'яў, падзей або працэсаў, якiя звязаны з гiсторыяй Рэспублiкi Беларусь, яе

асобных рэгiёнаў, радаводаў цi этнiчных груп або маюць мiжнароднае значэнне;

выдатным цi арыгiнальным вынiкам творчага або навукова-тэхнiчнага

эксперыменту;

рэдкiм на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або выдатным дасягненнем iншага

народа;

вынiкам або сведчаннем недаследаваных працэсаў;



пахаваннем славутага чалавека, брацкай магiлай воiнаў, змагароў, якiя

загiнулi за якую-небудзь адзiную высакародную справу, i (або) ахвяр ваенных

падзей, узброеных канфлiктаў, масавых рэпрэсiй;

традыцыйнай тапанiмiчнай назвай;

1.2. яны з'яўляюцца рэдкiм або выдатным узорам:

створанага чалавекам асяроддзя;

выкарыстання ў дзейнасцi чалавека прыродных фактараў i асаблiвасцей;

збудавання цi iншага твора, якiя маюць тыповыя ўласцiвасцi, характэрныя

толькi для культуры народа Беларусi;

збудавання цi iншага твора, прадметаў быту або прадметаў iншага прызначэння

пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы;

твора народнага мастацтва пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай

групы;

вырашэння гаспадарчых, вытворчых, фартыфiкацыйных, арганiзацыйных i iншых



пытанняў;

стылiстычнага напрамку або рэгiянальнай цi этнiчнай асаблiвасцi, выяўленых у

любым вiдзе мастацтва;

1.3. яны непасрэдна звязаны з:

падзеямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход

гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця чалавецтва i народа

Беларусi;

жыццём i дзейнасцю выдатных асоб свету i Рэспублiкi Беларусь;

1.4. яны лiчацца:

звязанымi з народнымi паданнямi, легендамi, iншымi эпiчнымi творамi,

народнымi абрадамi;

матэрыяльнымi аб'ектамi, якiя маюць выдатныя ўласцiвасцi;

1.5. яны аказалi (аказваюць) значны ўплыў на развiццё мастацтва, духоўнасць

грамадства, светапогляд людзей у пэўны гiстарычны перыяд або на тэрыторыi

асобнага рэгiёна цi этнiчнай групы;

1.6. яны змяшчаюць у сабе недаследаваны (не поўнасцю даследаваны) культурны

пласт.

2. Рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам статусу гiсторыка-



культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнага цi

рэстаўрыраванага ў адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага

аб'екта. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомага матэрыяльнага

аб'екта павiнна прайсцi не менш чым 40 гадоў i ён павiнен быць поўнасцю або не

менш чым на 90 працэнтаў адноўлены ў адпаведнасцi з гiстарычнымi данымi на

ранейшым месцы.


Артыкул 21. Вылучэнне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў

творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi


1. Матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя

могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, вылучаюцца для надання iм

статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з:

1.1. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi

чалавека, якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека або

прадстаўлены ў форме фiксаваных нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека,

iншых формах праяўлення адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных

вартасцей незалежна ад месца iх знаходжання;

1.2. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi

чалавека, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi i

ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права

ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi

Беларусь;

1.3. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi

чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi

бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых

матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека.

2. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выявiла матэрыяльны аб'ект або

нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, прадугледжаныя пунктам 1 гэтага

артыкула, уносiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у пiсьмовай форме

прапанову аб наданнi выяўленым матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму

праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з

абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3

артыкула 19 гэтага Закона.


Артыкул 22. Разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльным аб'ектам i

нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi
1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання прапановы аб

наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека

статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi паведамляе аб гэтым уласнiку

(уладальнiку) матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi

чалавека, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган i арганiзуе

квалiфiкаваны разгляд гэтай прапановы Навукова-метадычнай радай, уключаючы

разгляд фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi матэрыяльнага аб'екта

або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб

неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню

творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi

неабходнасцi надання iм такога статусу.

2. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, а таксама ўласнiк (уладальнiк)

матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека з

моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага пунктам 1 гэтага артыкула, i да

моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або

нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу прымае меры

па прыпыненню работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння або

пагрозы знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення,

прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або

пагрозы яго пагаршэння, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi

пагаршэння ўмоў успрымання названых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага

праяўлення творчасцi чалавека.

3. Матэрыяльныя аб'екты, вылучаныя для надання iм статусу гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя

каштоўнасцi без катэгорыi.

4. Навукова-метадычная рада на падставе квалiфiкаванага разгляду пры ўмове

адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi

матэрыяльнага аб'екта або фiксаванага нематэрыяльнага праяўлення творчасцi

чалавека прымае рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або

нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу. Пры гэтым

у рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму

праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

ўказваецца катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, да якой iх неабходна

аднесцi.


5. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены матэрыяльнаму

аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека, якiя афiцыйна лiчацца

гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi

бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых

матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.
Артыкул 23. Наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням

творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленне iх

такога статусу
1. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прымае рашэнне аб наданнi статусу

гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму

праяўленню творчасцi чалавека, па якiх Навукова-метадычнай радай прынята

адпаведнае рашэнне аб неабходнасцi надання iм такога статусу.

2. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, па

якiх Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняты рашэннi аб наданнi iм статусу

гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-

культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

3. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека

Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi ў выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i

(або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў

вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх

аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтых

гiсторыка-культурных каштоўнасцей даецца Навукова-метадычнай радай.

4. Пры неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач помнiкi археалогii

пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Заключэнне аб поўным

вывучэннi помнiкаў археалогii даецца Навукова-метадычнай радай.

5. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека,

пазбаўленыя статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выключаюцца з Дзяржаўнага

спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 24. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi

Беларусь
1. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

змяшчае наступныя раздзелы:

1.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi

Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi

Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);

1.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам

Рэспублiкi Беларусь знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел

уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi

апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам

мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi

самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi

Беларусь;

1.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi

Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм

мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi

апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

1.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры

нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i

нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна

засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi

гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай

знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных

i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад

пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць

пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных

каштоўнасцей.

2. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны

спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс

уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных

праяўленняў творчасцi чалавека, якiя ўваходзяць у склад комплекснай гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або)

дакументальных вартасцях могуць лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай

каштоўнасцю.

3. Вядзенне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi

Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у парадку,

устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 25. Улiковыя дакументы на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. На кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца ўлiковая картка

гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору i складаецца пашпарт гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору.

2. Ва ўлiковай картцы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчаюцца сцiслыя

фактычныя звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (назва, вiд каштоўнасцi,

яе месцазнаходжанне, дата ўзнiкнення, стваральнiк, уласнiк (уладальнiк), парадак

выкарыстання, сучасны тэхнiчны стан, навуковы кiраўнiк), а таксама ўказваюцца

звесткi аб наяўнасцi дакументацыi i праверках тэхнiчнага стану гiсторыка-

культурнай каштоўнасцi.

3. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i

фактычныя звесткi аб гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (апiсваюцца яе

гiсторыя, сучасны тэхнiчны стан, указваецца яе месцазнаходжанне, змяшчаюцца

ўлiковыя даныя, ацэнка яе гiстарычнага, навуковага, мастацкага, культурнага або

iншага значэння, указваюцца элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя,

мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, звесткi аб уласнiку (уладальнiку),

рэквiзiты ахоўнага абавязацельства (дата i нумар), звесткi аб зонах аховы

нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, навукова-праектнай

дакументацыi, яе выканаўцах, а таксама дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах,

звязаных з гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, архiўныя i бiблiяграфiчныя

крынiцы, графiчны матэрыял).

4. Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ва

ўлiковыя дакументы на яе ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi.

5. Ва ўлiковых дакументах на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi ўказваюцца iх

катэгорыi са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi

Беларусь.

6. Формы i ўзоры ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi i

парадак iх запаўнення ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi

Беларусь.

7. Складанне ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурную каштоўнасць, за

выключэннем унясення ў iх дапаўненняў i (або) змяненняў, ажыццяўляецца за кошт

сродкаў яе ўласнiка.
Артыкул 26. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi

Беларусь
1. У мэтах захавання i сiстэматызацыi ўлiковых дакументаў на гiсторыка-

культурныя каштоўнасцi, звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага,

культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, аб страчаных матэрыяльных

аб'ектах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх

дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурнай

каштоўнасцi, а таксама ў мэтах выканання работ па збору, сiстэматызацыi i

захаванню навукова-даследчых, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, што датычацца

гiсторыка-культурных каштоўнасцей, фармiруецца Банк звестак аб гiсторыка-

культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.

2. Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi

Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або

ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм

бюджэце на спецыяльныя сацыяльныя праграмы i мерапрыемствы ў галiне культуры,

iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. У Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

могуць захоўвацца эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных

каштоўнасцей па прапанове iх уласнiкаў.

4. Парадак фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне

Рэспублiкi Беларусь i парадак азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм,

устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка