Закон рэспублiкi беларусь 4 чэрвеня 1991 г. N 832-xii аб культуры ў рэспублiцы беларусь




старонка3/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер431.63 Kb.
1   2   3
Глава 7

АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI

АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 38. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi
1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганiзацыяй прызнаецца арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i арганiзацыю i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў з мэтай эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб, фармiравання i задавальнення iх патрэбнасцей у сцэнiчным (музычным) мастацтве, папулярызацыi твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва, а таксама творчай дзейнасцi выканаўцаў i прафесiйных калектываў.

(в ред. Законов Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З, от 23.04.2014 N 132-З)

2. Усе тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi адчынены для публiчнага наведвання i прагляду культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З)

3. У тэатры, цырку або канцэртнай арганiзацыi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет. Мастацкi савет з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З)

4. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

(п. 4 статьи 38 введен Законом Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З)


Артыкул 39. Клубныя ўстановы i iх дзейнасць
1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя i забаўляльныя функцыi праз стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай i мастацкай творчасцю, задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у самаадукацыi, духоўным i фiзiчным развiццi, мiжасобасных адносiнах i адпачынку.

2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання iх фiзiчнымi асобамi. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных асоб у клубных фармiраваннях, прызнаннi ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i самадзейнасцi, на спалучэннi iндывiдуальнай i групавой работы, кiравання i самакiравання.

3. Статут клубнай установы павiнен змяшчаць указанне на правы i абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову.

4. Вiды клубных устаноў, iх прававое становiшча i парадак дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 40. Паркi i iх дзейнасць
1. Паркамi прызнаюцца арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- i эколага-выхаваўчыя функцыi праз стварэнне на сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў фiзiчных асоб, распаўсюджвання i папулярызацыi культурных каштоўнасцей i ведаў аб прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных адносiн да навакольнага асяроддзя.

2. Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.

3. Статут парку павiнен змяшчаць указанне на землекарыстальнiка, звесткi аб зямельным участку, што складае тэрыторыю парку, вызначаць правы, абавязкi парку i фiзiчных асоб, якiя наведваюць парк.

4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыi парку.

5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.

6. Адносiны памiж паркам i мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку рэгулююцца дагаворам.

7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi, што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва адпаведнай тэрыторыi, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку.

8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi арганiзацый грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкавання i азелянення, а таксама iншых арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi парку.

9. Прававое становiшча паркаў, парадак iх дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)
1. У мэтах правядзення фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у галiне культуры, аказання метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленнi арганiзацыi ў галiне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).

2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi навукова-даследчых устаноў у галiне культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай дзейнасцi. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 42. Бiблiятэкi, музеi, арганiзацыi кiнематаграфii
Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi бiблiятэк, музеяў, арганiзацый кiнематаграфii вызначаюцца заканадаўствам.
Глава 8

АСАБЛIВАСЦI НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 43. Арганiзацыя i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў
(в ред. Законов Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З, от 23.04.2014 N 132-З)
Парадак арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў. Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)
1. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi творчых саюзаў i творчых работнiкаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых саюзах i творчых работнiках.

2. Асаблiвасцi дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).


Глава 9

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 45. Установы адукацыi ў галiне культуры
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)
1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь або структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галiне культуры.

(в ред. Законов Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З, от 23.04.2014 N 132-З)

2. Установы адукацыi, якiя не адносяцца да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры, могуць вырашаць асобныя задачы ў галiне культуры.
Артыкул 46. Выключаны.

(статья 46 исключена. - Закон Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З)


Глава 10

КАДРАВАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры
1. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.

2. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб.

3. Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 48. Атэстацыя работнiкаў культуры
1. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва, падлягаюць атэстацыi не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў, калi заканадаўчымi актамi не ўстаноўлены iншы тэрмiн.

2. Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры, а таксама кола асоб, якiя не падлягаюць атэстацыi, вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 49. Фiнансаванне культурнай дзейнасцi
1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развiцця i распаўсюджвання культуры з'яўляецца фiнансаванне з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 31.12.2009 N 114-З)

2. Выключаны.

(п. 2 статьи 49 исключен с 1 января 2010 года. - Закон Республики Беларусь от 31.12.2009 N 114-З)

3. Фiнансаванне дзейнасцi дзяржаўных устаноў культуры, дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры, дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, - культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З)

4. Выключаны.

(п. 4 статьи 49 исключен с 1 января 2010 года. - Закон Республики Беларусь от 31.12.2009 N 114-З)

5. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дзейнасцi ўстаноў культуры з'яўляюцца:

5.1. даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, калi ажыццяўленне такой дзейнасцi прадугледжана статутам установы культуры i заканадаўствам;

5.2. крэдыты банкаў;

5.3. добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб;

5.4. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.

6. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы маюць права ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам ствараць фонды для фiнансавання культурнай дзейнасцi.


Глава 11

МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА
Артыкул 50. Задачы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Задачамi суб'ектаў культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:

узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi;

iнтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.


Артыкул 51. Прынцыпы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Суб'екты культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва кiруюцца наступнымi прынцыпамi:

прызнанне i павага годнасцi, каштоўнасцi i неабходнасцi захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усiх культур у iх разнастайнасцi ў якасцi складанай часткi агульнага набытку чалавецтва;

служэнне культуры справе мiру, развiццю мiрных i дружалюбных адносiн памiж дзяржавамi;

узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўнiцтва;

абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мiрны i ваенны час.
Артыкул 52. Напрамкi i прававыя асновы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
1. Напрамкамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:

1.1. мiжнародны культурны абмен;

1.2. культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой;

1.3. захаванне i ахова культурных каштоўнасцей;

1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню i выкарыстанню культурных каштоўнасцей;

1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галiне культуры;

1.6. арганiзацыя i (або) правядзенне культурных мерапрыемстваў.

(пп. 1.6 статьи 52 в ред. Закона Республики Беларусь от 04.05.2012 N 356-З)



2. Прававымi асновамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь, рашэннi мiжнародных арганiзацый, удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета

Рэспублiкi Беларусь М.Дземянцей
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка