Заданні да кантрольных работ па гістарычнай граматыцы для студэнтаў завочнага факультэта




старонка3/8
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.6 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

І


ІІ

Марфемнае

Порах – порохъ

Дзёран – дьрнъ

Палажэнне

Заданне 6. Запоўніць табліцу. Успомніць паходжанне і лёс рэдукаваных Ы, И. У словах з некалькімі Ы, И падкрэсліць адпаведны і пры неабходнасці запісаць у два слупкі.





Словы са спрадвечнымі Ы, И

Словы з рэдукаванымі Ы, И


у моцным становішчы

у слабым становішчы









Жалостии, житие, костии, красьныи, тьмьныи, кроутыи, крыти, крыю.


Заданне 7. Устанавіць значэнні выдзеленых слоў у старажытнарускіх, старабеларускіх і сучасных беларускіх кантэкстах. Якія семантычныя зрухі адбыліся ў гэтых словах? Параўнаць семантыку (сукупнасць усіх значэнняў) слоў у старажытнарускай, старабеларускай і сучаснай беларускай мовах.
На десную 60 ступеней есть домъ святыя Вероники, яже видЂ Христа потна, принесе обрусъ и отре всесвятое его лице (ПСМИ).

Я зъ великою охотою и ревностю церковный столъ евангелскимъ обрусомъ прикривши, збавеный потравы прекладаю (ЕК).

Гаспадыня прынесла абрус з прошыўкай на сярэдзіне і заслала ім стол (А.Кулакоўскі).

Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта (Я.Колас).



Варыянт 4
Заданне 1. Падзяліць старажытнарускія словы па складах у адпаведнасці з законамі гукавой сістэмы старажытнарускай мовы.
Цьркъвьникъ, стълбъ, домъ, плам#, пълкъ, вихрь, измhнити, избьрати, тъгда, прhображение.
Узор выканання: голова – го-ло-ва.
Заданне 2. Узнавіць праславянскія формы слоў сучаснай беларускай мовы і растлумачыць паходжанне другасных зычных Ж, Ч, ДЖ, Ш, ШЧ, З, Ц і спалучэнняў “губны + Л′”.
Крычаць, мяшаць, намочаны, ручачка, валачы, снежны, можна, аб страсе, рэжу.
Узор выканання: ручны - *rςkьnъ – другасны зычны Ч узнік з праславянскага *К у становішчы перад галосным пярэдняга рада Ь у выніку закону складовага сінгарманізму. Аб гэтым сведчаць чаргаванні зычных К//Ч у сучаснай беларускай мове: рука – ручны.
Заданне 3. Растлумачыць гістарычную прыроду чаргаванняў у беларускай мове.
Кладу – клала, страха – аб страсе, плачу – плаціць, плачу – плакаць, мазаць – мажу.
Узор выканання: cъвhтъсъвhщание. У стараславянскай мове гук Щ узнік на месцы праславянскага спалучэння *tj. У старажытнарускую мову слова съвhщание запазычана са стараславянскай мовы.
Заданне 4. У старажытнарускіх словах прасачыць лёс рэдукаваных Ъ, Ь і ўплыў іх страты на фанетычныя змены слова.
Смольньскъ, свькрь, баснь, пhснь, льгота, вепрь.
Узор выканання: ръжь – рэдукаваны Ъ у моцным становішчы пад націскам змяніўся ў О, Ь у слабым становішчы на канцы слова знік, у выніку чаго адбылося аглушэнне звонкага Ж (слова захавалася ў рускай мове); у вытворных ад гэтага словах тыпу аржаны ўзніклі прыстаўныя галосныя перад спалучэннем зычных «санорны + шумны», цяжкім для вымаўлення, якое ўзнікла пасля страты рэдукаваных Ъ, Ь у слабым становішчы: ръжаныи.
Заданне 5. У словах сучаснай беларускай мовы размежаваць І, ІІ і ўяўнае (на стыку марфем) поўнагалоссе. Запоўніць табліцу. Для слоў з І і ІІ поўнагалоссем узнавіць старажытнарускія формы. У словах з поўнагалоссем на стыку марфем абазначыць марфемы.
Серада, валодаць, горан, малады, мараход.
Узор выканання:

І


ІІ

Марфемнае

Порах – порохъ

Дзёран – дьрнъ

Палажэнне

Заданне 6. Запоўніць табліцу. Успомніць паходжанне і лёс рэдукаваных Ы, И. У словах з некалькімі Ы, И падкрэсліць адпаведны і пры неабходнасці запісаць у два слупкі.



Словы са спрадвечнымі Ы, И

Словы з рэдукаванымі Ы, И


у моцным становішчы

у слабым становішчы









1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка