Заданне Запішыце імёны І прозвішчы пяці беларускіх дзеячоў эпохі Адраджэння. У складзе кожнага імені павінен быць хаця б адзін санорны гук. Максімальная колькасць балаў Заданне 2




Дата канвертавання28.05.2016
Памер135.24 Kb.
КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

ХІ клас
Заданне 1. Запішыце імёны і прозвішчы пяці беларускіх дзеячоў эпохі Адраджэння. У складзе кожнага імені павінен быць хаця б адзін санорны гук.



Максімальная колькасць балаў - 5.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Заданне 2. Выпішыце словы з арфаграфічнымі і акцэнталагічнымі памылкамі. Побач запішыце нарматыўны варыянт.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Уваход у залу толькі па прапусках.

  2. Падчас гульні ў карты на руках у Антося засталася пікавая дама.

  3. Андрэй трапіў у піковае становішча.

  4. Для прагулкі Маша падрыхтавала цёплы пулавер.

  5. У летніку было пяціразавае харчаванне.

  6. У зялёнай дубраве мы начаваць будзем.

  7. У цеста маці любіла дабаўляць сываратку.

  8. Над горадам кружыць тапалёвая завея.

  9. Кірыл лавіў на вуду тоўсталобікаў.

  10. Ля цэрквы стаяла фурманка.




Слова з памылкай

Нарматыўнае напісанне

Слова з памылкай

Нарматыўнае напісанне

1




6




2




7




3




8




4




9




5




10





Заданне 3. Праз сінонімы або апісальна патлумачце значэнне дзеяслова класці.

Максімальная колькасць балаў – 5.


1. Класці фарбу на сцены




2. Класці падлогу.




3. Класці штамп.




4. Класці сцены з цэглы.




Класці сілы на рамонт кватэры.





Заданне 4. Падкрэсліце фразеалагізмы, якія ўзыходзяць да біблейскай міфалогіі, патлумачце іх.

0,5 бала за кожны правільна падкрэслены фразеалагізм.

3 балы за тлумачэнне фразеалагізмаў

час збіраць камяні

збіцца з панталыку

у свіныя галасы

ерыхонская труба вярзці грушы на вярбе

журавель у небе

казёл адпушчэння

за дзедам шведам

кітайская грамата

мафусаілаў век

фама няверы



_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 5. Запішыце словамі лічбы.

Максімальная колькасць балаў – 3.


Сустрэцца з 56 навабранцамі




Звыш 92 экземпляраў




Над 73 слухачамі





Заданне 6. Дапішыце прапушчаныя канцавыя зычныя назоўнікаў і прыметнікаў.

0,25 бала за словазлучэнне

ткаць з ільн_

сядзець на падло_

высок_ насып

зялён_ чарніла

выняць з кішэн_

беларуск_ МЗС

дуга з вяз_

чарняв_ аташэ

сумаваць па кефір_

цікав_ ронда

ехаць без педал_

сабака на ланцуг_




Заданне 7. Запішыце адпаведныя чатыры пункты з правіла.

Максімальная колькасць балаў – 4.


Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты з як, калі

1)

2)

3)

4)


Заданне 8. Запішыце словы, паставіўшы адпаведную лічбу: разам (1); асобна (2); праз злучок (3)

Максімальная колькасць балаў – 5.


Скрывіўся (па) пакутніцку

(Усё) роўна не прыйдзе

Чытаць (на) хаду

Усе мелі (па) роўну ўсяго

Стаяць (на) смерць

Гэтак (сама) паводзіць сябе

Бралася (на) відно

(Што) колечы падрыхтаваць

Глядзець (па) доўгу на дарогу

Пісаць (па) латыні


Заданне 9. Аформіце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

На возеры. Некалькі в..лікаўзроставых балб..саў забаўляюцца наб..руць поўныя прыг..ршчы галькі якую н..даўна заве..лі на пляж і кідаюць у ваду. Шум камен..чыкаў цешыць іх і яны гучна н.. па людску рагочуць.

Кампанія маладых хлопцаў. На разас..ланым пакрывале японскі магнітафон які аж заходзіцца ад крык.. пачатая пляшка віна. А самі хлопцы ў адных плаўках загарэлыя да чарнаты рэжуцца ў карты. Паводзяць с..бе надзвычай вольна п’юць гучна рагоч..ць ла..цца.

На падыходзе да пляж.. ручай з балоцістымі бер..гамі. Каб не п..цкаць ногі ў гразь нехта добры ды гаспадарлівы паклаў цераз яго некалькі дошак. Раніцай яны яшчэ ляжалі а на..в..чоркам калі мы в..рталіся дамоў дошак н.. было.

Крыху ў баку ля кустоў гарлапаніла кампанія д..ўгагрывых вісусаў. Пад гучнае дрэньканне гітары і хрыплы спеў весела гарэў кас..цёр. У ім даг..ралі зна..мыя дошкі.

Скажаце выпадковыя эпізоды якія н..чога н.. гавор..ць? Гавор..ць! Хоць бы аб т..м што чалавечая душа н.. церпіць пустаты і калі яна не засяваецца разумным добрым высокім там пачынае буяць пустазел..е.


Заданне 10. Падкрэсліце канцылярызмы. Вызначце, для якога стылю яны характэрны

Максімальная колькасць балаў – 5. (0,5 бала за кожнае словазлучэнне-канцылярызм)

1 бал за стыль

Дзядулеў сон, аказанне дапамогі, гарачы снег, у мэтах забеспячэння, любімыя песні, рознакаляровая восень, вывесці са складу, аўтабіяграфія жыцця, несці службу, адносіцца беражліва, пісаць кнігу, мець значэнне, нашы дасягненні, купалаўскія паэмы, афармленне прыёму, лячыць зубы, дзіцячы фотаздымак, мець намер, учарашнія сябры.

ХІ клас

Даведкі


Заданне 1. Запішыце імёны і прозвішчы пяці беларускіх дзеячоў эпохі Адраджэння. У складзе кожнага імені павінен быць хаця б адзін санорны гук.

Максімальная колькасць балаў - 5.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

5 б + 2 б (0,5 б за пару)

Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мікола Гусоўскі, Ян Вісліцкі




Заданне 2. Выпішыце словы з арфаграфічнымі і акцэнталагічнымі памылкамі. Побач запішыце нарматыўны варыянт. (0,5 б за пару)

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Уваход у залу толькі па прапусках.

  2. Падчас гульні ў карты на руках у Антося засталася пікавая дама.

  3. Андрэй трапіў у піковае становішча.

  4. Для прагулкі Маша падрыхтавала цёплы пулавер.

  5. У летніку было пяціразавае харчаванне.

  6. У зялёнай дубраве мы начаваць будзем.

  7. У цеста маці любіла дабаўляць сыраватку.

  8. Над горадам кружыць тапалёвая завея.

  9. Кірыл лавіў на вуду тоўсталобікаў.

  10. Ля цэрквы стаяла фурманка.




Слова з памылкай

Нарматыўнае напісанне

Слова з памылкай

Нарматыўнае напісанне

1. прапусках

пропусках

6. дубраве

дуброве

2. пікавая

піковая

7. сыраватку

сыроватку

3. піковае

пікавае

8.тапалёвая

таполевая

4. пулавер

пуловер

9.тоўсталобікаў

таўсталобікаў

5. пяціразавае

пяціразовае

10. цэрквы

царквы


Заданне 3. Праз сінонімы або апісальна патлумачце значэнне дзеяслова класці. (1 б за кожн. знач. + 0,25б за кожн. дадатк. правільн сінонім)

Максімальная колькасць балаў – 5.


1. Класці фарбу на сцены

Накладваць, наносіць

2. Класці падлогу.

Насцілаць, масціць дошкамі

3. Класці штамп.

Рабіць адбітак на чым-небудзь

4. Класці сцены з цэглы.

Будаваць

Класці сілы на рамонт кватэры.

Аддаваць, траціць


Заданне 4. Падкрэсліце фразеалагізмы, якія ўзыходзяць да біблейскай міфалогіі, патлумачце іх. 6б (0,5б за падкр. фразеал. ; 0,5 за правільнае тлумачэнне)

час збіраць камяні

збіцца з панталыку

у свіныя галасы

ерыхонская труба вярзці грушы на вярбе

журавель у небе

казёл адпушчэння

за дзедам шведам

кітайская грамата

мафусаілаў век

фама няверы




0,5 бала за кожны правільна падкрэслены фразеалагізм.

3 балы за тлумачэнне фразеалагізмаў

час збіраць камяні

Час аднаўляць разбуранае, прыводзіць у парадак што-небудзь

ерыхонская труба

Вельмі гучны голас або чалавек з такім голасам (ад назвы горада)

соль зямлі

Пра лепшых людзей, якой-небудзь грамадскай групы, грамадства

казёл адпушчэння

Пра чалавека, на якога звальваюць чужую віну, адказнасць за правіннасць

мафусаілаў век

Даўгалецце. Мафусаіл пражыў 969 год

фама няверны

Чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць чаму-небудзь



Заданне 5. Запішыце словамі лічбы. (0,5 за кожны ліч)

Максімальная колькасць балаў – 3.


Сустрэцца з 56 навабранцамі

Сустрэцца з пяццюдзесяццю шасцю навабранцамі

Звыш 92 экземпляраў

Звыш дзевяноста двух экземпляраў

Над 73 слухачамі

Над сямюдзесяццю трыма слухачамі



Заданне 6. Дапішыце прапушчаныя канцавыя зычныя назоўнікаў і прыметнікаў. (3 балы)

0,25 бала за словазлучэнне

ткаць з ільну

сядзець на падлозе

высокі насып

зялёнае чарніла

выняць з кішэні

беларускае МЗС

дуга з вязу

чарнявы аташэ

сумаваць па кефіры

цікавае ронда

ехаць без педалі

сабака на ланцугу




Заданне 7. Запішыце адпаведныя чатыры пункты з правіла.

Максімальная колькасць балаў – 4.


Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты з як, калі

1) яны з’яўляюцца іменнай часткай выказніка: Хмары як свінцовыя;

2) яны сталі ўстойлівымі выразамі: белы як снег, чырвоны як рак;

3) яны ўжытыя са значэннем “у якасці” або са значэннем тоеснасці;

4) перад імі ёсць часціца не або прыстаўка зусім, амаль.


Заданне 8. Запішыце словы, паставіўшы адпаведную лічбу: разам (1); асобна (2); праз злучок (3)

Максімальная колькасць балаў – 5.


Скрывіўся (па) пакутніцку

3

(Усё) роўна не прыйдзе

2

Чытаць (на) хаду

2

Усе мелі (па) роўну ўсяго

1

Стаяць (на) смерць

1

Гэтак (сама) паводзіць сябе

1

Бралася (на) відно

2

(Што) колечы падрыхтаваць

3

Глядзець (па) доўгу на дарогу

1

Пісаць (па) латыні

3


Заданне 9. Аформіце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

На возеры. Некалькі вялікаўзроставых балбесаў забаўляюцца: набяруць поўныя прыгаршчы галькі, якую нядаўна завезлі на пляж, і кідаюць у ваду. Шум каменьчыкаў цешыць іх, і яны гучна, не па-людску рагочуць.

Кампанія маладых хлопцаў. На разасланым пакрывале ― японскі магнітафон, які аж заходзіцца ад крыку, пачатая пляшка віна. А самі хлопцы ў адных плаўках, загарэлыя да чарнаты, рэжуцца ў карты. Паводзяць сябе надзвычай вольна ― п’юць, гучна рагочуць, лаюцца.

На падыходзе да пляжа ― ручай з балоцістымі берагамі. Каб не пэцкаць ногі ў гразь, нехта добры ды гаспадарлівы паклаў цераз яго некалькі дошак. Раніцай яны яшчэ ляжалі, а надвячоркам, калі мы вярталіся дамоў дошак не было.

Крыху ў баку, ля кустоў, гарлапаніла кампанія даўгагрывых вісусаў. Пад гучнае дрэньканне гітары і хрыплы спеў весела гарэў касцёр. У ім дагаралі знаёмыя дошкі...

Скажаце ― выпадковыя эпізоды якія нічога не гавораць? Гавораць! Хоць бы аб тым, што чалавечая душа не церпіць пустаты, і калі яна не засяваецца разумным, добрым, высокім, ― там пачынае буяць пустазелле.


Заданне 10. Падкрэсліце канцылярызмы. Вызначце, для якога стылю яны характэрны

Максімальная колькасць балаў – 5. (0,5 бала за кожнае словазлучэнне-канцылярызм)

1 бал за стыль

Дзядулеў сон, аказанне дапамогі, гарачы снег, у мэтах забеспячэння, любімыя песні, рознакаляровая восень, вывесці са складу, аўтабіяграфія жыцця, несці службу, адносіцца беражліва, пісаць кнігу, мець значэнне, нашы дасягненні, купалаўскія паэмы, афармленне прыёму, лячыць зубы, дзіцячы фотаздымак, мець намер, учарашнія сябры.



Афіцыйна-дзелавы стыль

ТЭКСТ ДЛЯ НАПІСАННЯ ВОДГУКУ

ХІ клас
ЧАЛАВЕЧАЕ СЭРЦА
Праменіць новы дзень. Гамоніць раніца.

Ці адгукнецца ў радасць, ці параніцца

За доўгі дзень свой ад зары да вечара

Жывое сэрца – сэрца чалавечае.


Як рухавік, яно істотай рухае,

Глядзіць, гамоніць, прадчувае, слухае,

Нястомнае, але зусім не вечнае,

Як мы з табою, сэрца чалавечае.


І калі сэрца чэрствасцю не скутае,

Яно адно за цэлы свет пакутуе.

То плача, то звініць, як птушка пеўчая,

Нястрыманае сэрца чалавечае.


Бунтоўнае, юнацкае, гарачае,

Жаночае, маленькае дзіцячае

Ці стомленае кволае старэчае –

Любові прагне сэрца чалавечае.


Будзь асцярожны, крыўднай раўнадушнасцю,

Пагардлівасцю, кплівасцю, бяздушнасцю

У мітусні жыццёвай непрыкмечана

Параніць можна сэрца чалавечае.

Вясковы шлях і вуліцы сталічныя

На скрыжаваннях маюць знакі звычныя.

На жаль, нідзе дагэтуль не памечана:

“Будзь асцярожны – сэрца чалавечае”.



Святлана Басурматава

___________________________________________________________________________________________________
ТЭКСТ ДЛЯ НАПІСАННЯ ВОДГУКУ

ХІ клас
ЧАЛАВЕЧАЕ СЭРЦА


Праменіць новы дзень. Гамоніць раніца.

Ці адгукнецца ў радасць, ці параніцца

За доўгі дзень свой ад зары да вечара

Жывое сэрца – сэрца чалавечае.


Як рухавік, яно істотай рухае,

Глядзіць, гамоніць, прадчувае, слухае,

Нястомнае, але зусім не вечнае,

Як мы з табою, сэрца чалавечае.


І калі сэрца чэрствасцю не скутае,

Яно адно за цэлы свет пакутуе.

То плача, то звініць, як птушка пеўчая,

Нястрыманае сэрца чалавечае.


Бунтоўнае, юнацкае, гарачае,

Жаночае, маленькае дзіцячае

Ці стомленае кволае старэчае –

Любові прагне сэрца чалавечае.


Будзь асцярожны, крыўднай раўнадушнасцю,

Пагардлівасцю, кплівасцю, бяздушнасцю

У мітусні жыццёвай непрыкмечана

Параніць можна сэрца чалавечае.


Вясковы шлях і вуліцы сталічныя

На скрыжаваннях маюць знакі звычныя.

На жаль, нідзе дагэтуль не памечана:

“Будзь асцярожны – сэрца чалавечае”.



Святлана Басурматава




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка