Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка9/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Тэма 22 Палітычныя і прававыя вучэнні ў Расіі ў друг. пал. ХIХ ст.


Б.М. Чычэрын. Асноўныя пачаткі грамадска-палітычнага існавання. Роля дзяржавы і грамадства. Асноўныя элементы дзяржавы. Канстытуцыйная манархія як ідэал кіравання. Асоба (грамадзянін), дзяржава, іх узаемаадносіны. Гегельянская трактоўка прыроды права. Суадносіны права і маральнага закону. Уласнасць як праява свабоды. Стаўленне да права як да спосабу рэалізацыі свабоды. Тры віды лібералізму. Уяўленне пра эвалюцыю палітычных ідэй. Перспектывы рускай дзяржаўнасці і небяспечнасці, якія ёй пагражаюць.

С.А. Мурамцаў. Тэорыя сацыяльнай абароны. Прававая і юрыдычная форма абароны. Юрыдычныя нормы, права і правапарадак. “Прававыя” (якія абараняюцца) і “юрыдычныя” адносіны (вымушаныя, ці якія абараняюць). Права як прававы парадак. Заканамернасці развіцця права. Права як грамадская салідарнасць. Крытыка натуральных правоў. Ацэнка судовай праватворчасці.

М.М.Каркуноў. Права як сродак дасягнення сацыяльных інтарэсаў асобы і грамадства. Дзяржава і дзяржаўная ўлада. Трактоўка тэорыі падзелу ўладаў. Права як сродак размежавання інтарэсаў. Аб’ектыўны і суб’ектыўны бакі права. Роля дзяржавы ў рэалізацыі права. Закон і загад. Выбарчае права. Роля суда.

М.М.Кавалеўскі. Паходжанне дзяржавы. Умовы ўзнікнення развіцця права і грамадская салідарнасць. Стадыі развіцця грамадства і дзяржавы. Крытыка сацыялістычнай дактрыны дзяржавы. Роля права ў стварэнні “улагоджанага асяродку”. Уплыў пазітывізму, параўнальны метад у правазнаўстве, новае ў даследваннях гісторыі палітыка-прававых ідэй.

М.Я.Данілеўскі. Тэорыя культурна-гістарычных тыпаў. Законы гістарычнага ўзнікнення, развіцця і заняпаду культурнага свету. Культурна-гістарычны тып і капіталістычная сістэма дзяржаў. Крытыка прагрэсу. Суадносіны нацыянальнага і “агульнаграмадскага”.

К.М.Лявонцьеў. Агульныя заканамернасці жыцця дзяржаўных арганізмаў; крытыка эгалітарна-ліберальнага працэсу і “сацыялістычнага феадалізму” як вынікаў распаду і змешвання. Крытыка дэмакратыі і тэакратыі В. Салаўёва. Гістарычнае спалучэнне – Царква і цар як ідэал Візантызму. Месіянства і руская нацыя. Уяўленне пра культуру як арганічнае (якое расце і памірае) адзінства. Дэспатычная дзяржава як абарона іерархічнай і шматкаляровай культуры.

К.М.Пабеданосцаў. Пра форму праўлення ў Расійскай імперыі. Стаўленне да права і заканадаўства. Асноўныя патрабаванні да закону. Крытыка прагрэсу і заходняй дэмакратыі. Царква і дзяржава. Стаўленне да друку, суда прысяжных, сям’і.

Ф.М.Дастаеўскі. Погляды на палітыку, дзяржаву, права. Почвеніцтва. Стаўленне да ўласнасці. Погляды на Заходнюю Еўропу і яе каштоўнасці. Руская ідэя. Рускі народ і яго сусветная роля. Справядлівая дзяржава, рускі народ і Хрыстос. Стаўленне да прыгонніцтва.

Л.А.Ціхаміраў. Крытыка дэмакратыі і канстытуцыйнага руху ў Расіі. Манархія, арыстакратыя, дэмакратыя як асноўныя формы праўлення. Ідэал – манархія з камбінаваннем арыстакратыі і дэмакратыі. Крытыка абсалютызму і бюракратыі. Праваслаўны ідэал і сацыяльная іерархія. Манархічная ідэя як маральны ідэал. Манархія як форма і змест.

Тэакратычная утопія Ўл. Салаўёва. Узаемаадносіны дзяржавы і Царквы. Хрысціянская палітыка і задачы хрысціянскай дзяржавы (ахавальная і прагрэсіўная). Суадносіны статусаў "чалавека" і "грамадзяніна", сутнасці натуральнага і станоўчага права. Права і мараль. Маральны і юрыдычны закон. Канцэпцыя "адроджанага" натуральнага права. Роля славянскага Ўсходу ў гісторыі развіцця чалавецтва. Нацыянальнае пытанне ў Расіі, шляхі вырашэння.

Я.М.Трубяцкі. Права як знешняя свабода. Суадносіны права і маралі. Разуменне "адроджанага" натуральнага права. Ідэя тэорыі натуральнага права са зменлівым зместам. Рэлігійная філасофія ўсеадзінства. Прававыя катэгорыі, якія выцякаюць з паняццяў "дзяржавы", "сілы", "інтарэсу", "маралі". Крытыка "чорнага звера" і "чырвонага звера".

Адроджанае натуральнае права ў інтэрпрэтацыі П.І.Наўгародцава. Нарматыўна-этычная канцэпцыя права. Абгрунтаванне грамадскага ідэалу. Абсалютны і адносны ідэалы. Суадносіны права і маралі. Права і этычны ідэал. Натуральнае права са зменлівым зместам. Асноўныя ідэі прававой дзяржавы.

Б.А.Кісцякоўскі. Права як частка духоўнага жыцця чалавека. Асноўныя азначэнні паняцця права. Дзяржава і дзяржаўная ўлада. Правы чалавека і ідэя прававой дзяржавы. Атаясамленне канстытуцыйнага і прававога паняццяў дзяржавы. Ідэя сацыяльна-справядлівай дзяржавы. Суадносіны права і дзяржавы.

Азначэнне дзяржавы П.А.Крапоткіна. Дзяржава і сацыяльная рэвалюцыя. Крытыка правасуддзя і дзяржаўнай арганізацыі. Свабода як сутнасць гісторыі. Выпадковасць і перапыннасць дзяржаўнай арганізацыі. Умовы існавання бездзяржаўнага ладу. Крытыка марксізму. Сувязь вучэння пра анархію і навукі пра прыроду і грамадства. Сацыяльная рэвалюцыя і ідэал камуністычнага грамадства. Ступені пераходу: дзяржава – дзяржаўная федэрацыя – анархакамунізм. Правасуддзе як узаконеная помста і права.

К.Д.Кавелін. Гістарычны працэс грамадскіх формаў. Апраўданне Пятроўскіх рэформаў. Пазямельная абшчына як арганічнае ўтварэнне з прававымі механізмамі і прынцыпамі, якія не супярэчаць афіцыйнаму праву. Юрыдычная і грамадская супольнасць.

П.Л.Лаўроў. "Рускі сацыялізм" і "формула прагрэсу". Народная федэрацыя рускіх рэвалюцыйных абшчын і арцеляў. Дзяржава і "мінімальны мінімум". Спыненне кіравання чалавека чалавекам.

П.Г.Ткачоў. Камунізм як народны ідэал сялянства ў Расіі. Партыя меньшасці і народная рэвалюцыя. "Рэвалюцыя зверху" як пераўтварэнне абшчын у камуны, аграмадзянліванне прыладаў вытворчасці, аслабленне і скасаванне цэнтральных функцый дзяржаўнай улады.




















самастойная работа, экзамен



1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка