Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка8/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Тэма 20. Палітычныя і прававыя ідэі ў Заходняй Еўропе ў пер. пал. ХIХ ст.


І. Бентам. Утылітарысцкая канцэпцыя дзяржавы, мэты, задачы і межы кампетэнцыі дзяржавы. Роля права ў рэгуляванні грамадскіх адносін. Суадносіны маральных і прававых нормаў. Стаўленне да ўласнасці. Метад утылітарызму пры падыходзе да палітыка-прававых з'яў. Чатыры пастулаты утылітарызму. Суадносіны свабоды і карысці. Прычыны крытыкі натуральна-прававых ідэй, неад'емных правоў чалавека. Адрозненне права ад закона. Дагаварная тэорыя паходжання грамадства і дзяржавы. Праект дэмакратызацыі палітычнай сістэмы. Асаблівасці падзелу ўладаў і аб'ёму ўрадавай дзейнасці.

Дж.Ст. Міль. Крытыка пазіцыі І. Бентама на дзяржаву. Паняцце і віды індывідуальнай свабоды, асабістая карысць і ўзгадненне інтарэсаў. Суадносіны парадку і прагрэсу: абгрунтаванне прадстаўнічага кіравання і праблема сферы ўрадавага ўмяшання. "Масавая дэмакратыя" і нівеляванне асобы. Ідэалогія гістарычнага прагрэсу: ідэя прыналежнасці народа да ладу і дзейнасці дзяржавы.

Б. Канстан. Адзнака рэвалюцый. Грамадзянская і асабістая свабода індывіда і гісторыя іх развіцця. Прычыны неўмяшання ў эканамічную дзейнасць індывідаў. Палітычныя гарантыі, прадстаўленыя дзяржавай індывіду, іх значэнне ў забеспячэнні бяспекі. Інстытут грамадскага меркавання. Падзел і раўнавага ўладаў. Значэнне ўсеагульнага выбарчага права. Абмежавальная трактоўка народнага суверэнітэту, канстытуцыйная манархія як ідэал. Права як гарант індывідуальнай свабоды.

Тэорыя дэмакратызму А.Токвіля. Усеагульная роўнасць і аўтаномія індывіда. Суадносіны свабоды і роўнасці, лібералізму і дэмакратыі. Адзнака цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. Падзел уладаў, мясцовае самакіраванне як аснова народнага суверэнітэту. Прадстаўнічая форма праўлення як ідэал. Грамадзянскасць і індывідуалізм. Свабода як вышэйшая каштоўнасць.

В.Гумбальдт. Тры ўзроўні размежавання дзяржавы і грамадства. Канцэпцыя "мінімальнай дзяржавы". Адмаўленне ад патэрналісцкай місіі дзяржаўнай улады. "Натуральнае і агульнае права" як аснова для пазітыўнага права. Прававы закон і свабода.

Л.Штэйн. Узаемаадносіны дзяржавы і грамадства. План сацыяльных рэформаў. Індывід — грамадства — дзяржава, іх суадносіны. Дзяржава як персаніфікаваны арганізм усеагульнай волі. Прынцып прававой дзяржавы. Канстытуцыйная манархія як форма прававой дзяржавы.

А. Сен-Сімон. Тэалагічная, метафізічная і пазітыўная фазы гістарычнага працэсу. "Залаты век". Пераход улады ад "пасрэдніцкага класу" да "індустрыяльнага", ідэя абмежавання палітычнага ўладарання.

Ш. Фур'е. Ідэя паслядоўнага развіцця гісторыі. Аналогія чатырох рухаў. Анархічныя тэндэнцыі праекту фалангі. Мадэль соцыэтарнага грамадства. Арганізацыя ўлады. Дзяржаўны лад.

Р. Оўэн. План сацыяльных рэформаў, канстытуцыі "селішчаў супольнасці". Характар грамадства. Адмаўленне ад рэвалюцыйнага дзеяння. Ацэнка ведаў дзяржаўных і прававых інстытутаў.

Ж. дэ Местр. Абсалютная манархія як найлепшая форма кіравання. Уладны характар саслоўных прывілеяў. Рэстаўрацыя палітыка-прававой сістэмы. Кіруючая роля каталіцкай царквы і рэлігіі. Адмаўленне рэвалюцыі. Крытыка канстытуцыйных актаў Францыі, якія складзены на прынцыпах Розума. Сярэднявечныя асновы і "сярэднявечная тэакратыя" як ідэал дзяржаўна-палітычнага ладу.

Л. дэ Банальд. Законы як выяўленне божай волі, прыроды чалавека і агульнай волі. Манархія як натуральны лад грамадства. Сям'я як правобраз і асноўны элемент манархіі. Немагчымасць рэалізацыі ідэі падзелу ўлады. Саслоўна-прадстаўнічая манархія з моцнай роляй Царквы як ідэал. Саслоўі і касты ў сацыяльнай структуры грамадства.

Суадносіны дзяржавы і хрысціянства (рэлігіі).

Л. фон Галер. Натуральны закон кіравання ў чалавечых грамадствах. Апраўданне няроўнасці. Крытыка тэорыі грамадскага дагавора. Узнікненне дзяржавы. Панаванне духоўнай улады над свецкай. Манархія і правы падначаленых.

Тэорыя пазітывізму О. Конта. Сацыялогія як навука пра паходжанне і развіццё чалавечага грамадства. Закон трох стадый. Тры крыніцы грамадскіх вымярэнняў. Стаўленне да ўласнасці. Сацыякратыя — ідэал арганізацыі чалавечага грамадства. Сацыялогія (сацыяльная статыка і дынаміка) як тэараэтычная аснова сацыякратыі. Вызначэнне права. Крытыка паняцця "правоў чалавека". Ідэя пазытывісцкай рэлігіі і царквы.

К. Маркс і Ф. Энгельс. Вучэнні пра класы, уласнасць, дзяржаву і рэвалюцыю. Роля рэвалюцыі ў гістарычным прагрэсе. Дыктатура як форма палітычнага панавання пралетарыяту. Азначэнне дзяржавы і права. Дзве фазы развіцця камуністычнага грамадства. Сутнасць гісторыка-матэрыялісцкай канцэпцыі дзяржавы і права. Характар уздзеяння "рэальнага базіса" – сацыяльна-эканамічнай фармацыі на палітыка-юрыдычную надбудову. Канцэпцыя класавай барацьбы: агульныя і класавыя рысы дзяржаўнасці, роля гвалту. Тры фазы пераходу да камунізму, ідэал дыктатуры пралетарыяту. Дзяржава як апарат падаўлення; права як узведзеная ў закон воля пануючага класа.

















3.2.1. – 1, 3, 15, 19, 22

3.2.2.1 – 36, 57



самастойная работа, экзамен



Тэма 21. Палітыка-прававая думка ў Заходняй Еўропе ў друг. пал. ХIХ ст.


Р. Іерынг. Гісторыя развіцця права. Эвалюцыя поглядаў ад “юрыспрудэнцыі тэрмінаў” да “юрыспрудэнцыі інтарэсаў”. “Фізіялагічнае” і “аналітычнае” даследаванні права. Тэлеалагічная трактоўка паходжання права і паняцце “інтарэсу”. Суадносіны дзяржаўнай улады, грамадскага дабрабыту і закона. Канцэпцыя “барацьбы за права”. Мэта ў праве.

Вучэнне пра права Р. Штамлера. Крытыка марксізму. Суадносіны права і “сацыяльнай гаспадаркі”. Аддзяленне права ад маралі і свавольства. Ідэя справядлівага і несправядлівага права. Прагрэс грамадства і абстрактны прававы ідэал.

Дж. Осцін. Юрыдыка-пазітывісцкі падыход у разуменні права (“закон ёсць закон”). Праватворчасць як умова атрымання нормай юрыдычнага характару. Размежаванне тэрмінаў этыкі, навукі пра законатворчасць і юрыспрудэнцыі. Суверэнная ўлада як крыніца права. Права як загад улады. Утылітарызм, метад эмпірычнага пазнання права (“права як факт”) як філасофская аснова вучэння. Праватворчая роля суддзяў і судоў.

Г. Спенсэр. Арганічная тэорыя. Метад біялагічных аналогій, тэзіс пра падобнасць стадыяльнасці арганічнага і сацыяльнага жыцця. Катэгорыя “інтэграцыі” і “дыферэнцыяцыі” ў структуры і дзейнасці сацыяльна-палітычных агрэгатаў. “Вайсковы” і “прамысловы” тыпы арганізацыі грамадства, адпаведныя ім тыпы права. Асуджэнне метадаў дзяржаўнага сацыялізму, умяшанне ў прамысловае і духоўнае жыццё.

Сацыялагічная тэорыя дзяржавы Л.Гумпловіча. Сутнасць і генезіс дзяржаўнасці. Эканамічныя матывы як асноўны фактар сацыяльнага руху. Фактар “заваявання” і трансфармацыі сутыкненняў расава разнастайных “ордаў” у сацыяльныя канфлікты. Дзяржава як вынік адносін пераможцаў і пераможаных. Суадносіны дзяржавы і права.

Ф.Ніцшэ. Эвалюцыя дзяржаўнасці як вынік барацьбы дзвюх воль за ўладу. Аб’яднанне элітызму з антыэтатызмам. Біялагічнае абгрунтаванне каставых ідэалаў. Арыстакратычны, дэмакратычны і сацыялістычны тыпы дзяржавы. Дзяржава, права, заканадаўства як службовая зброя барацьбы сілаў і воль. Крытыка ліберальных і дэмакратычных канцэпцый маралі, культуры, грамадства і дзяржавы. Няроўнасць правоў і справядлівасць.

Г. Елінэк. Сацыяльныя і юрыдычныя паняцці дзяржавы і права. Пісаная і фактычная канстытуцыі. Права як сукупнасць нормаў узаемных стасункаў асоб. Праблема законнасці дзеянняў дзяржаўнай улады. Парламент і прадстаўнічае кіраванне.


1













3.2.1. – 4, 10, 15, 17

3.2.2.1 – 44, 94, 75, 73



самастойная работа, экзамен



1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка