Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка7/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   13

Тэма 17. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Германіі і Англіі ў кан. ХVIII – пач. ХIХ ст.ст.


І.Кант, трактоўка "катэгарычнага імператыву" і "практычнага розуму". Права і свабода як фактар аўтаноміі волі. Прычыны неабходнасці дзяржавы, разуменне грамадскага дагавора і асаблівасці суверэнітэту народа. Віды дзяржаўных формаў і метадаў кіравання; крытыка айчыннага праўлення. Мадэль падзелу ўладаў. Ідэал дзяржавы. Правы падначаленых у дачыненні да дзяржавы. Тыпалогія права, крыніцы розных відаў права, іх інстытуты.

Класіфікацыя права. Ідэя “вечнага міру” і супольнасці дзяржаў.

І.-Г. Фіхтэ. Суб’ектыўны ідэалізм. Права і “чыстая форма розуму”, юрыдычны закон і мараль. Праект дзяржаўнага ўладкавання. Паходжанне дзяржавы. Натуральна-прававая дактрына. Мера свабоды грамадзян, кантроль над уладай і юрыдычны закон.

Гістарычная школа права як рэакцыя на натуральна-прававую і дагаварную тэорыі існавання і паходжання дзяржавы і права. Паходжанне і развіццё права, суадносіны фактара “народнага духу” і ролі заканадаўцы. Права як аб’ектыўны працэс (Г. Гуго). Залежнасць эвалюцыі права ад руху нацыянальнага духу. Гісторыя права як раскрыццё субстанцый на глебе народнага руху. Юрыдычныя інстытуты як апора знешняга парадку. Права як мова. (К.Савіньі). Права як агульныя перакананні нацыі, права і народны дух. Тры эпохі развіцця права (звычай, заканадаўства і юрыспрудэнцыя) (Г. Пухта).

Г.-В.-Ф. Гегель. Паходжанне дзяржавы. Суадносіны дзяржавы і грамадства. Адносіны да прыватнай уласнасці. Палітычны ідэал. Катэгорыі маралі (сям’я, грамадства і дзяржава). Месца права ў суб’ектыўнай, аб’ектыўнай і абсалютнай ступенях развіцця “сусветнага духу”, прадмет філасофіі права. Тры значэнні права: “ідэя права”, “асаблівае права”, “пазітыўнае права”. Тры разнавіднасці свабоднай волі: абстрактнае права, мараль, маральнасць і яго саслоўная структура. Траістая праява ідэі дзяржавы. Этычная версія прававой дзяржавы. Гегелеўская крытыка тэорыі падзелу ўладаў і народнага суверэнітэту. Суадносіны і арганізацыя заканадаўчай і ўрадавай уладаў; прынцыпы міждзяржаўных адносін.

Э. Бёрк. Удасканаленне дзяржаўнага ладу і векавыя звычаі. Народ як аб’ект доследаў. Трактоўка тэрміну “правы чалавека”. Эмпірычнае вызначэнне правоў чалавека і дзяржаўнага ладу. Канстытуцыя і звычаі, рэлігія, норавы. Сіла Канстытуцыі і традыцыі. Аб’ектыўны ход развіцця права.






2










3.2.1. – 4, 6, 10, 16

3.2.2.1 – 25, 71, 100




самастойная работа, экзамен



Тэма 18. Палітычныя і прававыя ідэі на тэрыторыі Беларусі XVIII- ХIХ ст.ст.


Палітычныя і прававыя ідэі ў Рэчы Паспалітай. Адлюстраванне ідэй Асветніцтва. Аналіз прычын заняпаду дзяржаўнасці. Прапановы дзяржаўных пераўтварэнняў. Ідэі канфедэрацый (Барская, Таргавіцкая, Слуцкая).

Ідэі Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г. Адлюстраванне ідэй Амерыканскай і Французкай рэвалюцыі. Ураўнанне правоў саслоўяў. Абмежаванне свавольства шляхты. Ліквідацыя федэратыўнага ладу Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка.

Фізіякраты. Іеранім Страйноўскі. Натуральнае, палітычнае, міжнароднае права. Вучэнне пра натуральны парадак. Законы прыроды і грамадства. Усеагульная асвета і патрабаванні прыроды. Біялагічная прырода асобы і грамадскае жыццё. Натуральныя правы і абавязкі асобнага чалавека. Дзяржава як вынік грамадскага дагавора. Іаахім Літавор Храптовіч. Натуральны парадак і правы і абавязкі членаў грамадства. Маральны парадак і фізічны парадак прыроды. Канстанцін Багуслаўскі. Суадносіны вечных законаў прыроды і законаў грамадства. Прырода чалавека і заканадаўства. Патрабаванні да заканадаўства. Канстытуцыйная манархія як ідэальная форма праўлення.

Антоній Тызенгауз. Разважанні пра веліч дзяржавы. Вытокі дзяржаўнага багацця. Ідэі адраджэння Вялікага княства Літоўскага ў Расійскай імперыі. Міхал Клеафас Агінскі. Адам Чартарыйскі. Старажытная Літва ў ідэях рамантызму.

Тайныя таварыствы (філаматы, філарэты). Ідэі натуральных правоў чалавека. Крытыка дэспатызму. Пошук нацыянальных каранёў. Канцэпцыя заходне-русізму (М.Каяловіч). Рэлігійнае ў палітычных і прававых ідэях. Польскія і рускія акцэнты ва ўяўленнях пра дзяржаву. Польскія і рускія прэтэнзіі на тэрыторыю Беларусі як на "спрадвечныя" землі.

Ідэі паўстанняў 1830 і 1863 гг. Месца ў Беларусі ў праграмах “белых” і “чырвоных”. Кастусь Каліноўскі. Стаўленне да ўлады, Царквы, Расіі і Польшчы. Ідэалізацыя сялянства. Роўнасць перад законам і сацыяльная справядлівасць.


















3.2.1. – 1, 3, 17, 19, 20

3.2.2.1 – 121, 110, 107, 72



самастойная работа, экзамен



Тэма 19. Палітычныя і прававыя ідэі ў Расіі ў пер. пал. ХIХ ст.


М.М. Карамзін. Развіццё гістарычнай школы ў Расіі. Неабмежаваная манархія як ідэальная форма праўлення для Расіі. Ідэал моцнага манарха. Фактары, якія прадвызначаюць падрыхтаванасць краіны да адпаведнай формы праўлення. Крытыка падзелу ўладаў. Самаўладдзе і тыранія. Магчымасці юрыдычнага рэгулявання расійскага самаўладдзя. Крытыка бюракратычнага дзяржаўнага апарату. Крытыка рэформаў. Натуральна-прававая тэорыя. План развіцця адукацыі ў Расіі. Прапановы па саслоўнай арганізацыі грамадства. Юрыдычнае рэгуляванне прыгонннага права.

М.М.Сперанскі. Паходжанне, мэты і задачы дзяржавы. План дзяржаўных пераўтварэнняў. Канстытуцыйная манархія. Праект рэформаў дзяржаўнага кіравання. Падзел і аб'яднанне ўладаў. Арганізацыя мясцовай улады. Праект прававога афармлення саслоўнага ладу. Вучэнне пра палітычную і грамадскую свабоду. План ліквідацыі прыгонніцтва.

Культуралагічныя ідэі П.Я.Чаадаева. Меркаванні пра шляхі развіцця Расіі. Палітычная эвалюцыя расійскай дзяржаўнасці, яе пажаданая і непажаданая накіраванасць. Асвета як адзін з самых моцных рычагоў сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў дзяржавы.

Палітычныя ідэі дзекабрыстаў. "Руская праўда" Пестэля. Форма праўлення і форма дзяржаўнага ладу. Аграрныя пераўтварэнні. Знішчэнне саслоўных прывілеяў. Вырашэнне нацыянальнага пытання. Рэвалюцыйнае і канстытуцыйнае кіраванне. Таталітарызм і дыктатура грамадства. Катэгорыя "Дабрадзейства" і прыярытэт дзяржаўных інтарэсаў. Патрабаванні да заканадаўства. Зямельная рэформа і сацыяльная арганізацыя. Будова вярхоўнай улады: Часовае Вярхоўнае кіраванне, Народнае веча, дзяржаўная Дума. Правы і свабоды грамадзян.

М.М.Мураўёў. Тры варыянты Канстытуцыі: форма праўлення, форма дзяржаўнага ладу. Найлепшая форма кіравання. Судовая ўлада. Натуральнае права і дагаварная тэорыя паходжання дзяржавы. Вырашэнне сялянскага пытання. Умовы ліквідацыі прыгонніцтва і саслоўнай няроўнасці. Правы і свабоды грамадзян.

Палітыка-прававыя погляды славянафілаў. А.С. Хамякоў. Дзяржаўная ўлада і народ, ідэал у іх разуменні. Прынцыпы права, іх суадносіны ў пазітыўным праве і звычаі. Права і закон. Перагляд вопыту дапятроўскай Русі. Уплыў Пятроўскай рэформы на адносіны дзяржавы і грамадства, дзяржавы і Царквы. Новы погляд на функцыі Царквы. І.В. Кірэеўскі.

Супрацьпастаўленне грамадскіх пачаткаў Расіі індывідуалізму і фармалізму Заходняй Еўропы. Закон і звычай. К.С. Аксакаў. Славянская абшчына. Хрысціянскі рэлігійны ідэал. Крытыка еўрапейскага парламентарызму. Саборнасць і грамадства. Ідэя асаблівага рускага шляху. Узаемаадносіны Царквы і дзяржавы. Самаўладдзе як ідэальная форма праўлення. Суадносіны палітычнай і маральнай свабоды.

Палітыка-прававая ідэалогія заходніцтва. А.І.Герцэн. Паходжанне, мэты і задачы дзяржавы. Дагаварная тэорыя паходжання дзяржавы. Манархія і рэспубліка. Адрозненне палітычнай і сацыяльнай рэспублік. Крытыка самаўладдзя і прыгонніцтва. Калектывізм рускай абшчыны. Форма арганізацыі чалавечага сумеснага пражывання.

Н.Г. Чарнышэўскі. Паходжанне дзяржавы. Сувязь палітычных і эканамічных працэсаў у грамадскім жыцці. Крытыка ўраду, бюракратыі і прыгонніцтва. Перамены ва ўладкаванні грамадства і дзяржавы, ацэнка народных звычаяў і ўрадавых законаў. Роля прыватнай уласнасці ва ўтварэнні дзяржавы і права. Шляхі і сродкі дасягнення сацыяльна-палітычнага ідэалу.

В. Белінскі. Канцэпцыя "рэвалюцыі зверху". Ідэал — асветніцкі абсалютызм. Канцэпцыя нацыянальнага сацыялізму.

М. Бакунін. Сацыяльная і палітычная рэвалюцыя як разбуральнікі "Улады", "Рэлігіі" і "Дзяржавы". Адмаўленне ад усіх формаў палітычнай улады, уяўленне пра сапраўдную свабоду. Ідэал — федэрацыя камун, абласцей і правінцый, суполак і арцеляў з самакіраваннем без цэнтральнай улады і кіравання.


1













3.2.1. – 4, 14, 17, 24, 25

3.2.2.1 – 14, 26,



самастойная работа, экзамен



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка