Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка6/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Тэма 15. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Расіі ХVII – ХVIII ст.ст.


Агульная характарыстыка, палітычна-прававое асэнсаванне гістарычнага перыяду і вызначэнне далейшага шляху Расіі ("грэкафільства", "лацінства", стараабрадніцтва). Патрыярх Нікан і цар Аляксей Міхайлавіч, спроба "сімфоніі", раскол.

Юры Крыжаніч. Класіфікацыя формаў праўлення (правільныя, няправільныя, "дасканалае самаўладства"). Вярхоўны кіраўнік, гарантыі ад усталявання тыраніі. Сутнасць, паходжанне і прызначэнне дзяржавы. Абгрунтаванне неабходнасці адмаўлення ад царскага тытула, апеляцый да старажытнага легендарнага паходжання. Суадносіны справядлівасці, права і законаў. Месца і роля законаў у жыцці дзяржавы. Судаводства і арганізацыя правасуддзя. Знешняя палітыка. Суадносіны рабства сацыяльнага і палітычнага.

Сімяон Полацкі. Асветніцкая абсалютная манархія. Розніца паміж царом і тыранам. Уяўленні пра належны лад правасуддзя. Суадносіны "праўды" і "закона". Знешняя палітыка.

Палітычная тэорыя А.Л.Ардзіна-Нашчокіна. Улада манарха і самастойнасць мясцовых гандлёва-прамысловых цэнтраў. Рэформа мясцовага самакіравання. Асноўныя ідэі наконт сацыяльна-палітычных праблем. Праект новагандлёвага статуту. Прапановы па рэфармаванні войска.

Феафан Пракаповіч. Генезіс дзяржавы. Ідэал і сума правамоцтваў абсалютнага манарха. Варыянты манархічнай улады, яе ідэальная форма. Трактоўка тэрміна "самаўладдзе". Узаемаадносіны Царквы і дзяржавы, Царква як дзяржаўны інстытут, падначалены непасрэдна манарху. Дагавор як аснова ўзнікнення дзяржавы. Вырашэнне праблемы пераходу ў спадчыну прастола. Манарх як крыніца права.

І.Т. Пасашкоў. Сацыяльна-эканамічная праграма, яе ўзаемасувязь з палітыкай. Рэгламентаванне становішча саслоўяў у дзяржаве: статус купецтва і дваранства, меры змякчэння прыгону. Праекты "непасрэднага правасуддзя" і кадыфікацыі. Роля дзяржаўнай улады ў эканамічным жыцці краіны. Праект судовай рэформы. Распаўсюджванне Асветніцтва.

В.І. Тацішчаў. Канцэпцыя паходжання дзяржавы ў спалучэнні натуральна-прававых і гістарычных элементаў. Тыпы ўладарання. Умовы, якія вызначаюць характар формы праўлення. Ідэя прадстаўнічага органа, які абмяжоўвае вярхоўную ўладу. Лепшая форма праўлення для Расіі. Асуджэнне "лютасці" уладара. Патрабаванні да заканадаўцаў і законатворчасці. Абгрунтванні неабходнасці прытрымлівацца законаў. Стаўленне да прыгоннага права, халопства, рабства. Неабходныя змены ў прыгонным праве.

М.М. Шчарбатаў. Асаблівасці натуральна-прававой і дагаварной тэорый. Мэты дзяржавы. Меркаванні наконт вартасцяў, недахопаў формаў і тыпаў праўлення. План ідэальнай мадэлі абмежаванай манархіі. Арганізацыя заканадаўчай дзейнасці. Меркаванні пра права і правасуддзе.

С.Е. Дзясніцкі. Паходжанне і мэты дзяржавы. Вучэнне пра падзел уладаў. Праект законадарадчага органу пры манарху. Судовая ўлада, яе фармаванне.

Я.П. Казельскі. Мэты і задачы дзяржавы. Паходжанне дзяржавы, залежнасць найлепшай формы праўлення ад мэтаў, да якіх імкнуцца ("усеагульнае дабро" і "агульная карысць"). Суадносіны натуральнага і палітычнага законаў. Утапічны праект ідэальнага сацыяльнага і палітычнага ладу.

А.Н. Радзішчаў. Паходжанне дзяржавы. Сувязь натуральна-прававых поглядаў з адмаўленнем абсалютызму і прыгонніцтва, зацверджаннем прынцыпу народнага суверэнітэту. Змест сацыяльна-палітычнага ідэалу. Набор абвешчаных свабод і прапанаваны парадак правасуддзя. Стаўленне да прыватнай маёмасці. Ідэальны варыянт ладу дзяржавы. Патрабаванні да выконвання асноўных натуральных правоў чалавека.

















3.2.1. – 1, 3, 19, 23

3.2.2.1 – 43, 21




самастойная работа, экзамен



Тэма 16. Палітычныя і прававыя вучэнні ў ЗША ў ХVIII – ХIХ ст.ст.


Асаблівасці ўзнікнення ЗША як дзяржавы, каланізацыя Паўночнай Амерыкі пратэстантамі. Апеляцыя вольных каланістаў да права, якое ўвасабляецца ў генерале-губернатары як супрацьвазе таталітарызму першых рэлігійных абшчын на чале з прэсвітэрамі. Практычная рэалізацыя ў ЗША большасці тэарэтычных заходнееўрапейскіх прававых канструкцый. Трансфармацыя дэмакратыі як кіравання большасці ў абарону правоў багатай меншасці. Асноўныя ідэі, пакладзеныя ў аснову Дэкларацыі незалежнасці і Канстытуцыі. "Федэраліст" як збор памфлетаў у абарону Канстытуцыі. Трансфармацыя ідэі падзелу ўладаў у канцэпцыю "стрымліванняў і супрацьваг", запазычаную ў рэспубліканскім Рыме.

Т.Пэйн. Паходжанне дзяржавы. Федэрацыя як форма дзяржаўнага ладу. Рэспубліканскае самакіраванне штатаў. Крытыка дзяржаўнага ладу Англіі і Канстытуцыя ЗША. Рэспубліканскі палітычны ідэал. Адрозненне грамадства ад дзяржавы. Натуральныя правы. Прырода ўлады і правы чалавека. Погляд на царкоўныя ўстановы.

Т. Джэферсан. Рэспубліка як дэмакратыя і палітычны ідэал. Асноўныя палажэнні Дэкларацыі незалежнасці. Прыватная ўласнасць як сацыяльная аснова дзяржавы. Усеагульнае раўнапраўе. Натуральныя правы, гарантаваныя заканадаўствам. Арыстакратыя здольнасцей.

А.Гамільтан. Рэспубліка з моцнай прэзідэнцкай уладай. Канцэпцыя федэралізму. Сістэма стрымліванняў і супрацьваг. Незалежнасць суда.

Дж. Адамс. Формы праўлення, іх трактоўка. Змешаная форма праўлення як ідэал. Сістэма стрымліванняў і ўзаемнага ўраўнаважання ўладаў.

Дж. Мэдзісан. Натуральнае права і грамадскі дагавор. Тэарэтычнае абгрунтаванне "факцыі", яе ролі ў грамадскай сістэме. Сістэма адасаблення і сбалансавання трох частак улады. Узаемаадносіны розных галін публічнай улады.

Дж. Калхун. Апраўданне рабаўладальніцтва і неабходнасці кіравання меншасці. Канцэпцыя суверэнітэту, яе ўвасабленне ва ўладзе штатаў. Абгрунтаванне размежавання ўлады федэральнага ўрада і штатаў. Права штатаў на супраціў дзеянням федэральнага ўрада. Вольнае выйсце з саюзу.

О. Холмс. Вучэнне аб праве. Залежнасць развіцця права ад умоў існавання чалавека. Жыццядзейнасць права. Права і эмпірычная навука.



2













3.2.1. – 4, 6, 10, 16

3.2.2.1 – 49, 65, 8, 67, 48




самастойная работа, экзамен



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка