Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка5/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Тэма 13. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе ў XVII – пач. ХVIII ст.ст.


Хрысціянская аснова канцэпцыі натуральнага права (чалавек як вышэйшая каштоўнасць, вобраз і падабенства Бога, валадар прыроды), вывядзенне натуральнага права з ідэй Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Страта Заходнім Хрысціянствам статусу адзінага светапогляду, выцісканне яго з палітыка-прававой сферы. Набыццё правам статусу ўніверсальнага рэгулятара. Эвалюцыя канцэпцыі натуральнага права ад рэлігійнай да секулярнай.

Ключавыя элементы натуральна-прававой дактрыны: ідэя натуральнага становішча, якая сцвярджае першасную аўтаномію асобы ў адносінах да дзяржаўнай улады; ідэя "натуральных правоў асобы", якія нададзены чалавеку праз сам факт нараджэння, але не праз дзяржаву. Розная колькасць натуральных правоў (права на жыццё, на прыватную ўласнасць, свабода сумлення, права на ўдзел у справах кіравання і г.д.). Ідэя сацыяльнага кантракту як пагаднення паміж уладарамі і падуладнымі, яе біблейскія карані. Развіццё механістычных тэорый, якія тлумачаць сутнасць права і палітыкі.

Г. Гроцый, твор "Аб праве вайны і міру". Паходжанне, мэты і задачы дзяржавы. Сутнасць вярхоўнай улады ("агульны носьбіт" і "носьбіт") і яе прадстаўнічай формы. Суверэнітэт дзяржаўнай улады; суадносіны прававога прынцыпу справядлівасці і палітычнага прынцыпу карыснасці, права і сілы. Асаблівасці тэорыі натуральнага права, яе рацыяналістычная інтэрпрэтацыя. Крыніца прадпісаных натуральных правоў. Юрыдычны падыход да праблематыкі міжнародных зносін. Міжнароднае права як новы універсальны метад вырашэння міжнародных супярэчнасцяў.

Б. Спіноза, вучэнне аб натуральным і пазітыўным праве. Натуральны і грамадзянскі стан чалавека. Паняцце натуральнага (суверэннага) права дзяржавы як меры свабоды індывіда, межы грамадзянскай улады. Характарыстыка манархіі (праблема Савета), арыстакратыі (праблема колькасці патрыцыяў і федэратыўнага ладу) і дэмакратыі. Паняцце прыватнага грамадзянскага права.

Палітычныя і прававыя вучэнні ў перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі ХVII ст. Канцэпцыя каралеўскага абсалютызму, тэалагічная тэорыя, тэорыя патрыярхальнага паходжання дзяржавы (Р. Фільмер). Палітычная праграма індэпендэнтаў (Дж.Мільтан, Сіднэй); левелераў (Дж.Лільберн аб рэспубліцы і размеркаванні публічна-ўладарных паўнамоцтваў; дыгераў (Дж.Уінстэнлі аб натуральным праве, разуменні свабоды, патэрналісцкія тэндэнцыі). Абсалютнасць улады Бога як факт адноснасці любой іншай улады (О. Кромвель).

Т. Гобс, творы “Левіафан”, “Аб грамадзяніне”. Уяўленні наконт прыроды індывіда, натуральных законаў, ролі дагавора, характару ўзаемаадносін дзяржавы і індывіда, дзяржавы і грамадства. Сутнасць, паліцэйскія і выхаваўчыя функцыі абсалютнай улады, яе межы, таталітарызм дзяржавы. Абсалютная манархія як ідэальная форма праўлення, дагаварная канцэпцыя паходжання дзяржавы, народ як крыніца палітычнай улады. Механіцызм і біялагізм, суадносіны паміж імі ў канцэпцыі Т. Гобса.

Дж. Лок. Паняцце, сутнасць дзяржавы. Канстытуцыйная парламенцкая манархія як лепшая форма праўлення. Канцэпцыя падзелу ўлад як найлепшая гарантыя супраць тыранічных формаў праўлення. Ігдывідуальная свабода як базавая каштоўнасць і неад’емныя правы асобы (жыццё, свобода і ўласнасць). Суверэнітэт народа і суверэнітэт дзяржавы. Крытэрыі закона і законнасці; элементы прававой дзяржавы; арганізацыя публічнай улады (адрозненне “вярхоўнай” улады ад “абсалютнай”).

Дактрына натуральнага права ў Германіі. С. Пуфендорф. Паняцце аб двух дагаворах як юрыдычнай базе дзяржавы. Дагавор як падстава для ўтварэння дзяржаў, пастанова як падстава для вызначэння формы праўлення. Недатыкальнасць натуральных свабод. Спроба сінтэзу поглядаў Ж. Бадэна, Г. Гроцыя і Т. Гобса. Натуральнае права як універсальная сацыяльная этыка. Натуральнае дагаварное права як зыходны пункт узнікнення дзяржавы.

Х. Тамазій. Дзяржава як вынік дагавора. Суадносіны маралі і права, улады і права. Спробы ажыццяўлення права і маралі. Манархія як найлепшая форма дзяржаўнага праўлення. Скасаванне прыватнай уласнасці.

Х. Вольф. Натуральны закон паводзінаў людзей. Мэта дзяржавы. Суадносіны натуральнага і пазітыўнага законаў. Пазітыўны закон як адчувальнае выяўленне натуральнага закона. Дзяржава як складанне воль контрагентаў на падставе дагавора.






2










3.2.1. – 4, 5, 10, 16, 25, 26

3.2.2.1 – 111, 76




самастойная работа, экзамен



Тэма 14. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Францыі і Італіі ў ХVIII ст.


Асноўныя ідэі еўрапейскага асветніцтва. Ідэі асветніцкага абсалютызму і рэфармавання феадальнага грамадства.

Вальтэр. Асветніцкая абсалютная манархія як ідэальная форма праўлення. Прынцыпы рэалізацыі асветніцкай манархіі з дапамогай інстытутаў дзяржаўнай улады. Свабода, уласнасць, законнасць. Свабода асобы і свабода грамадства. Палітыка-юрыдычны ідэал роўнасці, стаўленне да юрыдычнай і маральнай роўнасці. Адмаўленне ад дэмакратыі. Адмаўленне юрыдычных і ідэалагічных асноў Францыі XVIII ст. Дзяржава, яе формы. Узаемаадносіны царквы і дзяржавы. Аўтарытэт маралі.

Ш.-Л. Мантэск'ё. Катэгорыя "закон", віды законаў, правілы іх складання. Ідэя мноства фактараў, якія вызначаюць разнастайнасць дзяржаўных ладаў, іх ролю ў вызначэнні формы дзяржавы і сутнасці права. Прынцыпы і асноўныя ўласцівасці, якія адпавядаюць кожнай форме дзяржавы. Распазнаванне грамадзянскага і палітычнага станаў. Вырашэнне праблемы суадносінаў свабоды і закона. Падзел улад і арганізацыя судовай улады.

Ж.-Ж. Русо, трактат "Аб грамадскім дагаворы". Паходжанне дзяржавы. Асаблівасці грамадскага дагавора, ("агульная воля" і "воля ўсіх"), абгрунтаванне гвалтоўнага шляху звяржэння феадальных парадкаў, ідэалізацыя натуральнага існавання. Ідэя і прыкметы народнага суверэнітэту (неадчужальнасць, непадзельнасць, неабмежаванасць). Віды законаў і патрабаванні да заканадаўцы.

Канцэпцыя фізіякратызму (Ф.Кенэ, А.Р.Ж.Цюрго, О.Г.Мірабо, Вю Гурнэ). Філасофія эканамічнага жыцця. Панаванне прыроды. Натуральны парадак рэчаў. Прырода свету як стварэнне Бога. Гаспадарчая свабода і рэлігія. Натуральнае права і натуральны парадак ладу чалавечага грамадства. Сацыяльны статус чалавека як адлюстраванне натуральнага прыроднага права. Стаўленне да Асветніцтва, паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага ладу. Французскія сацыялісты-утапісты (Ж.Мелье, Д.Марэллі, Г.Маблі, Г.Бабёф). Варыянты ідэальнага грамадска-палітычнага ладу, агульнае і асаблівае. Арганізацыя кіравання, стаўленне да прынцыпу выбарнасці, рэгламентацыя сацыяльнага і асабістага жыцця (Д.Марэллі). Канструкцыя ўлады (Г.Маблі). Арганізацыя "народнага кіравання" (Г.Бабёф).

Ідэалогія якабінцаў (Ж.-П.Марат, М.Рабесп'ер). Суадносіны натуральных і грамадзянскіх правоў, крытыка дэспатызму і грэбаванне юрыдычнымі гарантыямі індывідуальных правоў. Сацыяльны ідэал і палітычныя сродкі яго дасягнення. Тры пачаткі палітычнага саюза; канцэпцыя канстытуцыйнага і рэвалюцыйнага ўрада, абгрунтаванне тэрора.

Палітыка-прававое вучэнне Дж.Віко. Сутнасць гісторыка-параўнальнага метаду для даследвання дзяржаўна-прававых інстытутаў. Ідэя цыклічнага развіцця ("тры эпохі"), уплыў іх на эвалюцыю дзяржавы. Асноўныя прынцыпы палітычна-прававога жыцця. Тры пачаткі права. Сувязь карысці і інтарэсу з правам. Прававая абарона індывіда. Аб'ектыўная неабходнасць і логіка рэчаў як прычыны з'яўлення дзяржавы.

Ч. Бекарыа. Абарона свабоды і бяспекі індывіда як прызначэнне дзяржавы і права. Роля права ў дадзеным працэсе. Патрабаванні да крымінальнага права і судаводства. Прынцыпы законнасці. Юрыдычная адказнасць.



2













3.2.1. – 4, 5, 10, 16, 25, 26

3.2.2.1 – 9, 20, 90, 113




самастойная работа, экзамен



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка