Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка4/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


Тэма 11. Палітычная і прававая думка ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у ХV- ХVII ст.ст.


Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і светапоглядны канфлікт з Вялікім княствам Маскоўскім за “Кіеўскую спадчыну”. Палітыка-прававыя ідэі беларускіх летапісаў ("Летапісец вялікіх князёў літоўскіх " (1446 г.), "Хроніка Быхаўца” і інш.). Генеалогія Вялікіх князёў Літоўскіх і яе палітычнае асэнсаванне. Асаблівасці хрысціянізацыі Жамойціі.

Асаблівасці ўплыву міравых палітыка-прававых ідэі на ідэалогію Вялікага княства Літоўскага (Гуманізм, Рэнесанс, Рэфармацыя). Заходняе і ўсходняе ў вучэннях Вялікага княства Літоўскага. Палітыка-прававое значэнне уній Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Палітыка-прававыя ідэі Францыска Скарыны. Ідэальная манархія. “Падвойны закон”. “Класіфікацыя заканадаўства. Патрабаванні да закона.

Палітыка-прававыя погляды Міхалона Ліцвіна. Параўнанне палітычных і прававых інстытутаў Літвы, Масквы і Крыма. Уяўленні аб ідэальнай дзяржаве.

Палітыка-прававыя сузіранні Мікалая Гусоўскага. Апалогія Вялікага князя Вітаўта. Уяўленні аб судзе.

Палітыка-прававыя погляды Андрэя Волана.

Канцэпцыі “Залатой вольнасці”, рэспублікі (Рэчы Паспалітай), сарматызма (Мацвей Мехаўскі). Узаемаадносіны свецкай і рэлігійнай улад. Ідэі натуральнага права і сацыяльнага кантракту ў дзяржаўным будаўніцтве. Палітыка-прававыя функцыі манарха Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Канцэпцыя ўлады Льва Сапегі. Падставы для існавання дзяржавы. Свабода і Статут. Розум як крыніца ўлады. Стаўленне да Люблінскай і Берасцейскай уній. Права и дзейнасць кіраўніка. Стаўленне да тыраніі.

Палітыка-прававыя ідэі Статутаў Вялікага княства Літоўскага. Роўнасць перад законам. Статус Вялікага князя. Кампетэнцыя і роля суда.

Ідэі самастойнасці Вялікага княства Літоўскага ў адносінах да Каралеўства Польскага.

Супрацьстаянне Каталіцтва, Праваслаўя і Пратэстантызма ў палітыка- прававых вучэннях. Берасцейская царкоўная ўнія і яе палітыка-прававое асэнсаванне. Пётр Скарга. Розніца паміж палітыкай і дагматыкай. Патрабаванні да дзяржавы. Іпацій Пацей. Тэарэтычнае абгрунтаванне ўніі. Тэакратыя і стаўленне да ўлады.

Канстанцін Астрожскі. Філалет. Крытыка дзеянняў Рымскай курыі. Мялецій Сматрыцкі. Мараль, этыка, палітыка. Дзяржава як Божае ўтварэнне. Свабода чалавека. Свецкае, кананічнае і натуральнае права, крыніцы. Стаўленне да традыцыі. Св. Афанасій Філіповіч. Абсалютная манархія як ідэальная форма. Стаўленне да Маскоўскага цара. Меркаванні аб шляхецкай анархіі і свавольстве. Леонцій Карповіч.


















3.2.1. – 4, 5, 10, 16

3.2.2.1 – 16, 19, 95, 68, 63




самастойная работа, экзамен



Тэма 12. Палітычная і прававая думка ў Маскоўскай дзяржаве ў ХIV- ХVI ст.ст.


Сацыяльныя і палітычныя ідэалы Расіі ХIV- ХVI ст.ст. Гісторыясофскія прэтэнзіі на “Кіеўскую спадчыну” і вядучую ролю ў свеце. Храналагічныя (Рускі Хранограф 1512 г.”), генеалагічныя (“Казанне пра князёў Уладзімірскіх”) і прароцка-эсхаталагічныя (цыкл “Масква – трэці Рым”) тыпы сувязяў рускай гісторыі з сусветнай і іх адлюстраванні ў палітыка-прававых ідэях.

Уяўленні аб формах арганізацыі і ролі Царквы ў грамадстве. Канцэпцыі несцяжацеляў і іасіфлян як розныя трактоўкі функцыі Царквы і дзяржавы.

Несцяжальніцтва (св. Ніл Сорскі). Ідэал абшчыннага ўладкавання, стаўленне да ўласнасці і працы, свабоды волі і ерасяў. Абмежаванне ўплыву Царквы на палітыку. Максім Грэк: паходжанне і віды вярхоўнай улады (наследная і выбарная). Маральныя крытэрыі цара. Стаўленне да ўласнасці. Найлепшая форма праўлення; праблемы вайны і міра. Роля ведаў у палітыцы.

Свт. Іосіф Волацкі. Уяўленні аб перавазе духоўнай улады над свецкай. Вярхоўная ўлада, яе органы. Вобраз носьбіта вярхоўнай улады. Маральныя крытэрыі вярхоўнай улады; права на супраціў уладзе, якая не адпавядае маральным крытэрыям (“мучыцельскай”). Узаемаадносіны Царквы і дзяржавы. Царкоўная палітыка, гаспадарчая дзейнасць Царквы, стаўленне да ерэтыкоў.

Фёдар Карпаў, уплыў палітыка-прававой думкі Антычнасці ў творчасці. Адстойванне прадстаўнічай манархіі і законных шляхоў рэалізацыі ўлады. Паняцце “царскай маланкі”.

Зіновій Оценскі, погляды на мэты дзяржавы. Абгрунтаванне абавязковасці ўлады для чалавечага грамадства. Царская ўлада, якая абапіраецца на “сінкліт”, як найлепшая форма праўлення. Адносіны да узурпацыі ўлады (тыраніі). Віды заканадаўства і класіфікацыя законаў. Правасуддзе, яго арганізацыя.

Старац Філафей. Уяўленні аб “Рыме” як аб містычным сусветным сховішчы Хрысціянства, апошнім вандроўным Царстве, іх ідэйная трансфармацыя ў канцэпцыю “Масква – трэці Рым”. Гісторыка-рэлігійнае абгрунтаванне стварэння адзінай рускай дзяржавы з палітычным, рэлігійным і культурным цэнтрам у Маскве. Мэты и задачы такой дзяржавы як абаронцы Хрысціянства. Идэя аб боскім паходжанні царскай улады.

І. С. Перасветаў. Праграма ўнутрыпалітычных рэформаў. Уяўленні аб найлепшай арганізацыі вярхоўнай улады і аптымальнага падбору яе паўнамоцтваў. Суадносіны “веры” і “праўды”, крытыка баярства, праяў несправядлівасці ў судовай дзейнасці, характарыстыка месніцтва і халопства.

Рэлігійная сутнасць і містычная роля царскага тытула, адлюстраваная ў ідэях аб неабмежаваных прэрагатывах вярхоўнай улады Івана IV Жахлівага. Абгрунтаванне законнасці паходжання кіруючай дынастыі, адмаўленне “сімфоніі” уладаў, абсалютнае адзінаўладства і надзаконнасць статуса правіцеля, апраўданне царскага дэспатызму, цар як Памазанік Божы.

Параўнанне палітычных сузіранняў на канцэпцыю Івана IV Жахлівага і А. Курбскага. А. Курбскі аб прававым статусе вярхоўнай улады. Значэнне дарадчых органаў пры цары, іх віды. Роля правасуддзя, стаўленне да ганебных і жорсткіх пакаранняў, завочнаага асуджэння. Крытыка А. Курбскім урадавай дзейнасці Івана IV Жахлівага.

Палітыка-прававая творчасць Івана Цімафеева. Паходжанне ўлады і класіфікацыя правіцеляў (законныя і незаконныя). Прававое палажэнне ўладароў і падуладных, межы падпарадкавання другіх першым. Абмежаванне ўлады правіцеля (трактоўка “самадзяржаўя” і “самаўладдзя”, крытыка тыранічнага праўлення). Права на супраціўленне тырану, шляхі яго ажыццяўлення. Патрабаванні да станоўчага права. Неабходнасць уліку грамадскай думкі, формы яго арганізацыі (манарх з усепадданейшым “Саборам”).

















3.2.1. – 1, 3, 19, 23

3.2.2.1 – 53, 98, 105, 91



самастойная работа, экзамен



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка