Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка3/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

2. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТКА





Нумар раздзела, тэмы занятка

Назва раздзела, тэмы занятка, пералік вывучаемых пытанняў



Колькасць аудыторных гадзін

Матэрыяльнае забяспячэнне занятка (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)

Літаратура



Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя

(семінарскія)

заняткі


Лабараторная заняткі

Кіруемая самастойная работа студэнтаў

1

2

3

4

5

6

7

8

9


Тэма 1. Прадмет і метадалогія гісторыі палітычных і прававых вучэнняў

Прадмет гісторыі палітычных і прававых вучэнняў як гісторыя канцэптуальных ідэй і тэорый аб дзяржаве і праве, заканамернасцях фарміравання і развіцця палітычных і прававых вучэнняў. Месца гісторыі палітычных і прававых вучэнняў у сістэме юрыдычных дысцыплін. Спецыфіка беларускіх палітычных і прававых вучэнняў у агульным курсе гісторыі палітычных і прававых вучэнняў.


Паняцце і агульная характарыстыка палітычных і прававых дактрын. Канцэптуальны змест гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, адзнака іх тэарэтыка-пазнавальнай значнасці. Светапоглядная падстава палітычнага і прававога вучэння, яго тэарэтычны змест і праграмныя палажэнні. Суадносіны палітычнага і прававога ў вучэннях (дактрынах).

Метадалогія гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. Агульныя и прыватныя метады ў пазнанні прадмета гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. Гістарычны і гісторыка-параўнальны метады пазнання. Суадносіны гістарычнага і лагічнага метадаў. Цывілізацыйны метад. Пераемнасць і навізна ў палітыка-прававых поглядах.

Крытэрыі адзнакі палітычных і прававых дактрын. Перыядызацыя гісторыі палітычных і прававых вучэнняў.

Значэнне гісторыі палітычных і прававых дактрын у праватворчасці і праварэалізацыі, фарміраванні палітычнай і прававой культуры.


















3.2.1. – 4, 7, 8


самастойная работа, экзамен



Тэма 2. Палітычныя і прававыя ідэі ў дзяржавах Старажытнага Ўсходу


Міфалогія і тэакратычнае ўспрыманне палітыка-прававых з’яў. Політэістычная і монатэістычная тэакратыя. Канцэпцыя тэакратычнай арганізацыі ўлады, яе адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы.

Старажытны Егіпет. “Павучэнне Гераклеопальскага цара свайму сыну”, “Павучанне” Птахатэпа. “Выраз” Іпусэра. “Ма-ат” як характарыстыка праваразумення ў старажытнаегіпецкай палітыка-прававой думцы.

Старажытны Ізраіль. Тэакратыя ў Старажытнай Царкве. Сінайскае заканадаўства. Дагаварныя адносіны паміж выбраным народам і Богам (Запавет). Эсхаталагічныя чаканні і звязанае з імі месіянства (Царства Божае і Царства Ізраіля). Стаўленне да публічнай улады. Манархія як тэакратыя і як дэспатыя.

Старажытная Індыя. Палітычныя і прававыя ідэі брахманізма і будызма. Палітычны трактат “Артхашастра”. Свецкія і рацыяналістычныя тэндэнцыі аб “артхе”. Асаблівасці будысцкага і брахманісцкага тлумачэння брахманісцкай катэгорыі “дхарма”. “Рта” як характарыстыка старажытнаіндыйскага праваразумення. Вучэнне школы “лакаята” аб “свабхаве”.

Старажытны Кітай. Сацыяльна-палітычныя ўтопіі (Лао-Цзы и Мо-Цзы). “Дао” як характарыстыка старажытнакітайскага праваразумення. Даасізм.

Канфуцыянства. Парады па кіраванні дзяржавай. Мараль і мастацтва палітыкі. Ідэал дасканалага чалавека.

Палітыка-прававая канцэпцыя легістаў (Шан-ян). Тэорыя дзяржаўнага кіравання, формы кантролю за дзейнасцю грамадзян. Узнагарода і пакаранне. Крытыка канфуцыянства.

Сыма Цянь. Натуральныя законы гісторыі. Дыскрэтнасць гістарычнага развіцця. Кругазварот царстваў: уздым, развіццё, заняпад.


















3.2.1. – 4, 5, 6, 15, 16, 21

3.2.2.1 – 10, 5, 33, 46




самастойная работа, экзамен




Тэма 3. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Старажытнай Грэцыі


Палітыка-прававыя сузіранні Геракліта. Кіраванне “лепшых”. Справядлівасць і закон. Роля закона ў жыцці грамадзян і дзяржавы.

Палітычныя ідэалы Дэмакрыта. Дзяржава як “агульная справа” грамадзян, паходжанне дзяржавы. Роля і значэнне закона ў жыцці грамадзян і дзяржавы. Вучэнне аб мастацтве палітыкі.

Вучэнне сафістаў. Малодшыя і старэйшыя сафісты. Ідэал сафістаў аб формах дзяржавы і закона. Проціпастаўленне пісанага права і няпісанай справядлівасці (Горгій), прыроды (фюсіс) і закона (номас) (Гіпій). Месца маралі і роля гвалту ў жыцці дзяржавы (Фрасімах).

Сакрат. Трактоўка палітычнай рэчаіснасці. Крытыка этычнага рэлятывізма ў падыходзе да дзяржаўна-прававых з’яў, абгрунтаванне патрабаванняў законнасці, непрыняцце дэмакратыі.

Платон. Ідэалістычная філасофія. Суадносіны свету рэчаў (з’яў) і свету ідэй. Метад стварэння ідэальных дзяржаўных мадэляў. Паходжанне дзяржавы. Праекты ідэальных дзяржаў у трактатах “Дзяржава” і “Законы”. Ідэя аб адпаведнасці паміж космасам ў цэлым, дзяржавай і асобнай чалавечай душой. Мэты і зменлівасць форм дзяржавы.

Палітыка-прававая дактрына Арыстоцеля. Эмпірычная метадалогія. Суадносіны агульных тэндэнцый развітой дзяржавы і ўплыў духоўных і матэрыяльных фактараў у мадэлях адпаведнай пабудовы палітыка-прававой сферы. Узаемазалежнасць сацыяльнай структуры і палітычнага рэжыма. Паходжанне і крытэрыі класіфікацыі форм дзяржавы. Палітыя як ідэальны лад, прычыны дзяржаўных пераваротаў. Змешаная форма, яе элементы. Характарыстыка дэмакратыі. Стаўленне да ўласнасці. Тоеснасць справядлівасці і права. Справядлівасць размеркавальная и ураўняльная.

Палібій. Вучэнне аб дзяржаве і кругазвароце палітычных форм. Падставы да класіфікацыі дзяржаўных форм. Змешанае праўленне, яго элементы. Звычай і закон як асноўныя крыніцы і пачатак дзяржаўнага жыцця.


2













3.2.1. – 4, 5, 6, 10, 14, 16, 24, 21

3.2.2.1 – 4, 81, 84




самастойная работа, экзамен



Тэма 4. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Старажытным Рыме


Палітыка-прававое вучэнне Цыцэрона (трактаты “Аб дзяржаве”, “Аб законах”). Азначэнне дзяржавы. Тэорыя змешанай формы дзяржавы як злучэнне элементаў дэмакратыі, арыстакратыі і манархіі. Вучэнне аб рэспубліцы. Класіфікацыя форм дзяржавы. Патрабаванні да ідэальнага кіраўніка і ідэальнага грамадзяніна. Права, яго віды. Разуменне натуральнага права і міжнародна-прававыя ўяўленні. “Сапраўдны” закон.

Рымская стоя (Сенэка, Марк Аўрэлій Антанін, Эпіктэт). Натуральна-прававая база палітыка-прававой канцэпцыі вучэння стоікаў. Ідэя космаполіса ў адносінах да палітычных і прававых інстытутаў. Паняцці “закон лёсу”, “катэгорыя абавязку”, “вялікая дзяржава”, “малыя дзяржавы”.

Вучэнне рымскіх юрыстаў аб праве як увасабленні дабра і справядлівасці. Якасці, якія характэрныя для юрыдычнага закона. Падзел права на публічнае і прыватнае. Сістэмы права.

Асноўныя катэгорыі рымскага язычніцкага права: “права” - justitia; “адпаведнае права” - aeguum jus; “неадпаведнае права” iniguum jus; “натуральнае права” - jus naturale и “пазітыўны закон” – lex. Кадыфікацыя Юсцініяна.






2










3.2.1. – 4, 5, 6, 7, 14, 16

3.2.2.1 – 31, 37, 117`




Апытанне

самастойная работа, экзамен






Тэма 5. Хрысціянская палітычная і прававая думка ў дасаборны перыяд (I– IV вв.)


Месіянскія ідэі Старога Запавета. Царства Бога як царства Ізраіля. Хрысціянства як рэлігія, заснаваная на гістарычным факце смерці і Уваскрашэння Іісуса Хрыста як месіі, прадказанага іудзейскімі прарокамі. Крыніцы хрысціянства. Свяшчэннае Паданне і Свяшчэннае Пісанне. Іх суадносіны і развіццё. Перыядызацыя хрысціянства. Канцэпцыя Новага Запавета Бога і Ізраіля.

Хрысціянская антрапалогія. Чалавек як вобраз і падабенства Бога. Мэта быцця чалавека. Пашкоджанасць чалавечай прыроды і шляхі яе вылечвання. Вучэнне аб Хрысце. Хрыстос як цар і як вызваліцель. Розніца ў разуменні Месіі ў хрысціянстве і Старазапаветнай рэлігіі. Роўнасць і няроўнасць людзей. Узаемныя правы і абавязкі. Іерархічнасць і арганічнасць сацыяльных адносінаў.

Маральныя, сацыяльныя і палітычныя і прававыя ідэалы Новага Запавета. Закон і дар божы. Суадносіны запаветаў Майсея і запаветаў бластва. Царства Божае і царства Кесара. Ізраіль па плоці і Ізраіль па духу. Нормы маралі і справядлівасці. Крытыка антынамізму як адмаўленне нормаў права і маралі.

Царква як цела Хрыстова. Структура і іерархія царквы. Арганічнасць і іерархічнасць адносінаў у Царкве. Стаўленне да дзяржаўнай улады. Дзяржава як зямны інстытут, прызначаны для супрацьдзеяння злу. Маральныя патрабаванні да ўлады. Абавязкі хрысціян у дачыненні да ўлады. Адсутнасць дзяржавы пасля Другога прышэсця Хрыста. Эсхаталагічнасць хрысціянства.





2













3.2.1. – 4, 5, 6, 7, 14, 15, 16

3.2.2.1 – 1, 12, 112



самастойная работа, экзамен



Тэма 6. Палітычная і прававая думка ў Візантыі (V – XV ст.ст.)


Перыядызацыя палітычнай і прававой думкі. Асноўныя напрамкі і ідэі. Хрысціянізацыя Рымскай імперыі. Хрысталагічныя спрэчкі і іх палітыка-прававое значэнне. Палітыка-прававыя ідэі Усяленскіх і Памесных сабораў.

Палітыка-прававыя сузіранні Айцоў Царквы: свт. Іаан Златавуст, Амвросій Медыяланскі, Васіль Вялікі, Грыгорый Ніскі, Іаан Дамаскін. Уяўленне аб імператары як прадстаўніку праўды і міру, абаронцы хрысціян.

Свяшчэнства і Царства. Імператар як знешні епіскап Царквы. Розніца паміж сутнасцю ўлады і асобай, ёю надзеленай. Суадносіны закона свецкага і Божага. Еўсевій Кесарыйскі. Узаемадзеянне Імперыі і Царквы. Роля імператара.

Фемісцій. Патрабаванні да сапраўднага цара. Дзяржава і філасофскія ідэі. Задачы дзяржаўнай улады. Рэлігіёзная свабода, улада і закон. Сінезій. Нацыянальная ідэя. Улада і падданыя. Якасці дзяржаўцы. Разважанні аб тыраніі.

Ідэі рымскага права ў Візантыі. Канон і закон. Уключэнне канонаў у права. Канонанатворчасць дзяржавы ў сферы царкоўнага жыцця. Кодэкс Юсцініяна. Сутнасць улады. Суверэнітэт народа. Імператраская ўлада, сенат і народ. Інстытуцыі і Навелы. Свяшчэнства і Царства. Сімфонія. Падставы да імператарскай улады.

Пракопій Газскі. Кіраванне дзяржавай і мараль. Царкоўная ўлада і дзяржава. Агапіт (“Настаўленні кіраўнікам”). Асабістыя якасці цара і справядлівасць. Улада і воля народа. Улада і агульны дабрабыт. Цар, законы і саслоўі. Пётр Патрыкій. Узаемаадносіны кіруючых і падданых. Дзяржаўны строй. Менандр Пратэктар. Стаўленне да манархіі. Гістарычны вопыт і ўласныя назіранні.

Развіццё візантыйскага права. “Эклога”. Справядлівасць перад законам і судом. “Эпанагога”. Прыватнае, крымінальнае і дзяржаўнае права. Вучэнне аб царскай уладзе. Тлумачэнне закона. “Прахірон”. Карысць падданых Служэнне справядлівасці. Пазнанне законаў. “Васілікі”. Крыніцы права. Улада патрыярха і імператара. Тэакратычнае абгрунтаванне ўлады. Заканадаўчая ўлада.

Патрыярх Фоцій. Царкоўная ўлада. Веравызнанне і Царква. Боскія сімвалы і вобразы дабрадзейнага кіраўніка. Прыродныя дараванні і маральныя якасці кіраўніка. Паляпшэнне маральнай пароды людзей як задача дзяржавы. Парадак і закон.

Васілій I Македанянін. “Настаўленні сыну”. Выхаваўчыя задачы ўлады. Дабрачыннасці цара. Стаўленне да закона і справядлівасці. Падатковая палітыка. Канстанцін Багранародны. Ідэальны кіраўнік і яго задачы. Воля народа і царская ўлада. Знешняя палітыка Імперыі.

Мікуліца. Тэакратычная ідэя. Улада і народ. Ураўнальная справядлівасць і фінансавая палітыка. Міхаіл Псел. Рацыянальнае стаўленне да манархіі. Законнасць і справядлівасць. Метады кіравання. Дэмакратызацыя дзяржаўнага ладу. Феафілакт Балгарскі. Выхаванне цара і падданых. Асабістыя якасці кіраўніка. Правільныя і скажоныя формы праўлення. Манархія і тыранія. Міхаіл Рытар. Дабрачыннасці цара. Устанаўленне права і справядлівасці. Ідэя ўсесусветнай манархіі. Нікіфар Влемід. Імператар і Бог. Імператар як правадыр і выхавальнік народа. Фёдар Метахіт. Ідэал дзяржавы. Палітычная думка і гістарчныя факты. Дзяржава, культура і эгаізм грамадства. Стаўленне да дэмакратыі. Сутнасць манархічнай улады. Манархія як лепшая форма праўлення. Фама Магістр. Стаўленне да царскай улады. Манархічная правасвядомасць. Стаўленне да закона. Дзяржава і яго задачы. Адзінства настрою думак як якасць грамадства. Дзяржава, культура і эгаізм грамадства. Суадносіны кіравання і жаданняў грамадства. Міхаіл Палеолаг. Каштоўнасць і задачы імператарскай улады. Імператар і Царква. Геміст Плітон. Вучэнне аб прадвызначэнні. Стаўленне да ўласнасці, рабства, народнага сходу.

Феафілакт Сімакатта (“Гісторыя”); Феафан (“Хранаграфія”) і Георгій Пліфом.





2










3.2.1. – 2, 4, 5, 6, 7, 14, 16, 17, 24, 25

3.2.2.1 – 114, 30




Апытанне,

самастойная работа, экзамен





Тэма 7. Палітычная і прававая думка ў Ісламе (VII – XIV ст.ст.)


Фарміраванне і развіццё мусульманскай прававой думкі. Асаблівасці структуры мусульманскага права. Наяўнасць дзвюх груп нормаў (Каран і Сунна, збор юрыдычна значных паданняў рэлігійнага характару). Кіяс – погляды аўтарытэтных правазнаўцаў, “рацыянальных крыніц”, аднагалоснага рашэння (“іджма”). Роля свабоднага меркавання (позірку) суддзі (“іджціхад”) у фарміраванні мусульманскай прававой дактрыны, сутнасць канцэпцыі “вяршынства шарыята”.

Мусульманскія прававыя школы-толкі: суніцкая і шыіцкая. Адрозненні шыіцкай і суніцкай трактовак ажыццяўлення ўлады халіфам. Імамат і халіфат. Этыка-філасофскі і нарматыўна-юрыдычны падыходы да вывучэння дзяржавы і палітыкі.

Палітыка-прававыя ідэі арабскіх філосафаў і дзяржавазнаўцаў (Аль-Фарабі, Ібн-Рушд, “Браты чысціні”, Аль-Мавардзі).

Вучэнне Ібн-Хальдуна. Класіфікацыя формаў праўлення. Функцыі дзяржаўнай улады. Натуральныя законы станаўлення, развіцця і падзення дзяржавы. Чатыры этапы развіцця мусульманскай дзяржавы.



2













3.2.1. – 1, 3, 5, 23, 19

3.2.2.1 – 35, 18, 27




самастойная работа, экзамен



Тэма 8. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе ў Сярэднявеччы


Сузіранні блажэннга Аўгусціна. Антрапалагічныя перадумовы дзяржаўных і палітычных устаноў (грэшнасць і свабода волі): паняцце аб божым парадку як аб абсалютнай норме (тэаномнасць права) і натуральным праве як ідэальнай форме чалавечых адносін. Вучэнне аб двух градах. Абгрунтаванне дуалізма Боскага і зямнога пачаткаў, закладзеных ў прыродзе дзяржаўнасці і праваадносін. Узаемаадносіны царквы і дзяржавы. Ацэнка формаў праўлення. Уяўленні аб свабодзе волі хрысціяніна, меркаванні аб законным і злачынным.

Падзеі палітычнай гісторыі сярэдневяковай Еўропы, якія зрабілі рашучы ўплыў на палітыка-прававую праблематыку. Папства і імперыя як асноўныя палітычныя інстытуты сярэдневяковай Еўропы. Феадальная траістая сістэма грамадства. Палітычныя прэтэнзіі Рымска-каталіцкай царквы, умяшальніцтва ў дзяржаўна-палітычную сферу. Ідэі тэакратыі, дактрына “двух мячоў”, “Дыктат папы”. Царкоўнае пакаранне як палітычны інструмэнт (Рыгор VII і Генрых IV). Свяшчэннае Пісанне і Свяшчэннае Паданне як асновы схаластычнай палітычнай і прававой думкі. Вывучэнне ідэй Арыстоцеля як альтэрнатыўнага для Хрысціянства светапогляду. Суадносіны багаслоўя і філасофіі.

Метад сярэднявечнага палітыка-прававога мыслення, які распрацоўваўся ў межах багаслоўскай схаластыкі: прыёмы класіфікацыі, формы вядзення дыскусій, мастацтва аргуменрацыі, логіка.

Тэакратычныя тэорыі сярэднявечнай Еўропы. Траістая сістэма грамадства, няроўнасць правоў і абавязкаў розных саслоўяў. Палітыка-прававыя ідэі аб свецкай і духоўнай уладзе: св. Бернард (“Разважанне”), Гуго Флёрыйскі (“Аб царскай уладзе і свяціцельскім чыне”), Іаан Салюсберыйскі (“Полікратыкус”), Вільтрам Наумбургскі (“Аб захаванні адзінства царквы ”), манах Гуго (“De sacramentus”).

Сярэднявечныя ерасі: дактрынальная характарыстыка, палітычныя, прававыя і маральныя ідэалы. Багамілы, маніхеі, катары, альбігойцы, лоларды.

Палітыка-прававая канцэпцыя Фамы Аквінскага. Уключэнне язычніцкай філасофіі Арыстоцеля ў сістэму каталіцкага багаслоўя. Тэалагічнае разуменне дзяржавы і права, абгрунтаванне першынства царкоўнай улады над свецкай. Сутнасць, форма і выкарыстанне як элементы дзяржаўнай улады. Віды законаў, якія складаюць сістэму права (“вечныя”, “божыя”, “натуральныя”, “чалавечыя”). Трактоўка ўлады “тырана” і “манарха”, розніца паміж абсалютнай і палітычнай манархіямі. Права народа на супраціў вярхоўнай уладзе. Умовы, якія неабходны для рэалізацыі гэтага права.

Дантэ і Марсілій Падуанскі як выразнікі свецкіх інтарэсаў Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Дантэ, трактат “Манархія”. Імператарская ўлада і імперыя. Крыніцы ўлады імператараў і папы. Ідэя сусветнага валадарніцтва імператараў і панавання ўсеагульнага закона. Палітычнае вучэнне Марсілія Падуанскага аб паходжанні дзяржавы. Суадносіны дзяржавы і права. Ідэі аб народным суверэнітэце. Царква і дзяржава. Умовы ўзнікнення тыранічнага праўлення, сродкі яго прадухілення. Ідэя выбарнай манархіі і падзел заканадаўчай і выканаўчай улады.

Характарыстыка палітыка-прававой ідэалогіі сэрэднявечных юрыстаў. Умовы звароту да вывучэння “ачышчанага” (язычніцкага) рымскага права. Права як альтэрнатыўнае для Хрысціянства сістэма светапогляду. Супастаўленне пазіцый прыхільнікаў рымскага права (легістаў), звычайнага права і кананічнага права.



2













3.2.1. – 2, 10, 16, 20, 24

3.2.2.1 – 12, 61, 40, 41, 62




самастойная работа, экзамен



Тэма 9. Палітычная і прававая думка Старажытнай Русі


Спецыфіка развіцця палітыка-прававой думкі Старажытнай Русі. Хрышчэнне Русі і пошук месца ў сусветна-гістарычным працэсе. Гісторыясофскае “упісванне” Русі ў біблейскую гісторыю. Пераважна багаслоўскае асэнсаванне палітыка-прававых праблем. Сафійская і Пячэрская традыцыі ва ўзаемаадносінах дзяржавы і Царквы.

Мітрапаліт Іларыён аб праблеме суадносін прававога (“закон”) і маральна-рэлігійнага ("Благадаці") пачаткаў, адстойванне палітычнай незалежнасці Старажытнай Русі ад Візантыі і Хазарскага каганата. Характар сувязі законапаслухмяных і маральных паводзін, тэалагічны і юрыдычны аспекты закона. “Праўда” як мэта намаганняў публічнай вярхоўнай улады. Святасць і абожанне як мэта жыцця. Уплыў канонаў на мэту жыцця чалавека. Кола правамоцтваў і абавязкаў ідэальнага правіцеля, яго правы і абавязкі перад народам. Біблейскі погляд на зямнога цара.

Кірыл Тураўскі. Чалавек, яго мэты і задачы. Роля Царквы ў грамадстве. Узаемадзеянне Царквы і дзяржавы.

Уладзімір Манамах. Вобраз, правы і абавязкі носьбіта вярхоўнай улады ў “Павучэнні”. Ажыццяўленне правасуддзя. Крымінальна-прававы аспект “Павучэння”. Матывы адмаўлення смяротнага пакарання і кроўнай помсты.

Данііл Заточнік. Уяўленні аб вярхоўным кіраўніку, яго правах і абавязках. Праблема ідэальнага кіраўніка і асаблівасці вырашэння гэтай праблемы. Дарадчы орган пры вялікім князі, крытыка “безнараддзя” і баярскага самакіравання. Фактар “царскай маланкі” як падставы для дазволеных магчымасцяў княжацкай улады. Асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі.

















3.2.1. – 1, 3, 5, 23, 11, 19

3.2.2.1 – 55, 74, 85, 86, 77, 78




самастойная работа, экзамен



Тэма 10. Палітычныя і прававыя вучэнні ў Заходняй Еўропе
ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі


Гістарычныя працэсы, якія вызначылі палітычнае развіццё Заходняй Еўропы канца ХVI – ХVII стст. Апеляцыя да язычніцкіх каштоўнасцяў, імкненне да выціскання хрысціянства як дамінуючага светапогляду. Крызіс Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, папскай тэакратыі, станаўленне нацыянальных дзяржаў. Канфлікт паміж нацыянальнымі дзяржаўнымі інтарэсамі і інтэрнацыянальнымі (агульнаеўрапейскімі) інтарэсамі Імперыі і Папства. Зараджэнне абсалютысцкіх тэндэнцый на падставе ўяўленняў аб манарху як вобразе Бога.

Н. Макіявелі. Трактаты “Князь”, “Разважанні на першыя тры кнігі Ціта Лівія”. Прапановы па кіраванні дзяржавай. Вучэнне аб палітычных формах арганізацыі грамадства і іх гістарычнай паслядоўнасці. Асацыяльная прырода чалавека і ўплыў матэрыяльных інтарэсаў на накіраванасць палітычнага курса і законатворчасці. Суадносіны права і палітыкі (сілы), права і маралі, палітыкі і маралі. Аддзяленне маралі ад палітыкі, апраўданне дзяржаўнага дэспатызму. Сутнасць дзяржаўнасці і сродкі ўтрымання ўлады. Структура арміі, яе роля ў дзяржаве.

Ж. Бадэн, вучэнне аб суверэнітэце дзяржавы. Крыніца і якасці (абсалютнасць, пастаянства, адзінства) суверэннай улады, яе выключныя паўнамоцтвы. “Каралеўская манархія” як ідэал дзяржавы. Роля дэмакратычных і арыстакратычных інстытутаў у кіраванні. Законнае, сеньярыяльнае і тыранічнае праўленне як спосабы ажыццяўлення права. Самакаштоўнасць права.

Вучэнні сацыялістаў-утапістаў (Т. Мор, Т. Кампанэла), іх сувязь з зараджэннем вучэнняў аб натуральных правах і распадам феадальнай траістай сістэмы грамадства. Параўнальны аналіз адносін да уласнасці, арганізацыі працы і яе размеркавання. Характарыстыка палітычнай сістэмы і шляхі дасягнення ідэала. Структура і парадак фарміравання публічнай улады. Мадэлі калектывісцкай дзяржавы. Супярэчлівасць паміж прызнаннем высокіх якасцяў чалавека і накіраванасцю на аўтарытарнасць, нівеліраванне індывідуальных пачаткаў у чалавеку.

Сацыяльна-палітычныя і тэалагічныя перадумовы Рэфармацыі. Змест палітыка-прававой мыслі Рэфармацыі (М. Лютэр, Ж. Кальвін, Т. Мюнцэр). Спроба “сімфоніі” дзяржавы і Царквы на падставе абмежавання свободы сумлення (Cujis est regio, illius est religio).

М. Лютэр. Ідэя “усесвятарства” як форма раннебуржуазнага прынцыпу раўнапраўнасці. Суадносіны натуаральнага і Божага права як сфер, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцыяй дзяржавы. Улада як цяжар, а не як прывілей.

Т. Мюнцэр. Пачаткі рэспубліканскіх думак. Ідэя саюза сялянскіх абшчын.

Ж. Кальвін. Палітыка-прававыя вывады з дагмата аб Божым прадвызначэнні. Прапановы па рэформе ўкладу Царквы. Уплыў кальвінізма на творчасць тыранаборцаў. Алігархічныя тэндэнцыі.



2













3.2.1. – 8, 10, 17

3.2.2.1 – 22, 23, 59, 103




самастойная работа, экзамен

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка