Зацвярджаю дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнкa «29» июня 2012 г. Регістрацыйны № уд – 11-77 / р. Гісторыя палітычных І прававых вучэнняў




старонка11/13
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Тэма 25. Сучасныя палітычныя і прававыя вучэнні ў Западнай Еўропе


Аналітычная юрыспрудэнцыя Г.Харта. Класіфікацыя прававых правілаў. Змест і роль “першасных” і ”другасных” правілаў, узыходных да вышэшай нормы прызнання. Кампраміснае стаўленне да натуральнага права. Правілы змянення и вынясення судовых рашэнняў. Суадносіны прававых і маральных абавязкаў.

Г. Кельзен. Нарматывісцкая тэорыя права. “Чыстая” тэорыя права. Сістэматызацыя і значэнне нормаў права. Лесвічная структура права. Асноўная норма, яе роля. Паняцце “прававой рэальнасці”. Крытыка натуральнага праваразумення. Суадносіны правоў і абавязкаў грамадзяніна ў прававой норме.

К. Левеллін, Дж. Фрэнк. Вучэнне аб свабодным меркаванні суддзяў у тэорыях “рэалістычнага” накірунку. Крытыка юрыдычнага пазітывізму. Прагматычны пазітывізм у праве. Нарматыўная дзейнасць і правапрымяняльная дзейнасць. Права і судовае рашэнне. Супрацьпастаўленне права і канцэпцыі “сучаснага натуральнага права”.

“Узроджанае” натуральнае права, адрозненне ад класічнага натуральнага права. Ідэя балансу патрабаванняў “вечнай” справядлівасці і каштоўнасцяў канкрэтнага грамадства. Гістарычная зменлівасць зместу натуральнага права. Тэорыі ўзроджанага натуральнага права (неатамізм, неакантыянства, неагегельянства, экзістэнцыялізм, фенаменалогія, персаналізм).

Ж. Марытэн. Неатамісцкая філасофія права, яе сувязь з вучэннем блажэннага Аўгусціна і Фамы Аквінскага. Суадносіны натуральнага, Божага (боскага) і пазітыўнага права. Тэорыя экзістэнцыі (Г. Кон, Э. Фехнер). Ацэнка права пры дапамозе крытэрыяў экзістэнцыяльнай філасофіі. Непастаянны змест права.

Л. Фулер. Спасцігаемая розумам мэта і інструмэнтальныя сродкі яе дасягнення ў нормах права. Імпліцытныя (якія маюцца на ўвазе) і экспліцытныя (знешне аформленыя) правы. Патрабаванні да экспліцытнага права. Мэта і сродкі ў прававой норме і маральныя каштоўнасці.

Дж.Роулс. Паняцце “першасных бластваў” і іх склад. Змест прынцыпу “справядлівага размеракавання”.

А. Каўфман. Натуральна-прававое ўспрыманне і наяўнасць “дзеяння па-запазітыўных прававых прынцыпаў”. Судовае меркаванне і закон. Ідэі тэлеалагізму (Дж.Дж.Фініс). Пералік асноўных бластваў і размяркоўваючая справядлівасць.

Тэорыя канвергенцыі (Г. Гелбрэйт, П. Сарокін). Правілы паводзінаў. Дынаміка сацыяльнай серады і сацыяльнага ўзаемадзеяння. Рост прававой культуры і шаблоны паводзінаў. Прававая норма як ядро сацыяльна арганізаванай групы, інстытута. Права ўвогуле і крымінальнае права як выразнікі грамадскіх перамен. Тэрміны-градацыі (П.Сарокін). Тры тыпы культуры. Гісторыя чалавецтва як змена культурных суперсістэм. Разумовая, ідэальная і пачуццёвая суперсістэма. Ідэацыянальная тэорыя права. Ідэалагічныя, культурныя, матэрыяльныя сістэмы і суперсістэмы.

Сацыялагічная школа права (Р. Паунд). Права як інструмэнт сацыяльнага кантролю жыцця індывідаў, прынцып пабудовы грамадскай салідарнасці. Каштоўнасці і “юрыдычныя пастулаты цывілізаванага грамадства”. Сродкі сацыяльнага кантролю і права. Прагматычны падыход да вывучэння права. Суадносіны тэарэтычнай пабудовы і практычнае значэнне права. Мэта ў праве. Гісторыя права і рэгламентацыя іншых формаў грамадскага жыцця. Тры аспекты ў сучасным свеце. Сацыяльная інжынерыя і права. Роля суда і суддзяў.

Г.Д.Гурвіч. Сацыяльная група і індывід. Узроўні жыццядзейнасці грамадства. Нарматыўны факт і агульныя каштоўнасці. Права як рэальнасць. Сацыяльнае і індывідуальнае права. Права і справядлівасць. “Сацыяльнае права” і сацыяльнае заканадаўства. Паняцце калектыўных “актаў прызнання”.

Інтэгратыўная юрыспрудэнцыя (А.С.Яшчанка, П.Г.Вінаградаў). Сінтэтычны падыход да вывучэння права. Крытыка свету абстрактных прававых паняццяў. Інтэграцыя пазітывізму і натуральнага права. Роля гістарычнага прававодства. Г. Дж. Берман. Структура інтэгратыўнай юрыспрудэнцыі. Узаемадзеянне пазітывізму, натуральнага права і гістарычнай школы. Права як сацыяльна-эканамічны факт. Ідэі і паняцці. Прававы плюралізм. Каштоўнасці і жывы закон. Дж.Холл. Каштоўнасці, прававыя нормы і юрыдычныя факты. Рэчаіснасць і прававы вопыт. Прававая структура і правапрацэс. Сацыяльныя дзеянні і дынамічная структура.

Тэорыя эліт (В. Парэта, Г. Моска). Тыя, хто кіруе, і тыя, кім кіруюць, ў сацыяльнай сістэме. Падзел грамадства на страты. Эліта (лепшыя, дастойныя) і масы. Прыёмы і сродкі, якія прымяняюцца меньшасцю для кіравання большасцю.

Тэорыя, ідэі і мэты дзяржавы “усеагульнага дабрабыту. Асноўныя прынцыпы палітыкі і прыкметы дзяржавы “усеагульнага дабрабыту. Дзяржаўны лад ЗША і Западнай Еўропы як вынік тэорыі “ўсеагульнага дабрабыту.

Канцэпцыя “рух крытычных прававых даследаванняў”. Права як сродак “сацыяльнай тэхналогіі”. Крытыка юрыдычнага пазітывізму і сістэмы капіталістычнага рынку. Знішчэнне сацыяльнай іерархіі. Дэстабілізацыйныя правы індывіда. Канцэпцыя дэмакратыі, якая надзяляе правамоцтвамі. Прапановы па ўстанаўленні новых інстытуцыянальных формаў дэмакратыі і рынку. Сацыяльна-прававыя механізмы самаабнаўлення сацыяльных і прававых сістэм. Сістэма стратафікавання грамадства. Роля права на шляху да ідэалу грамадства, якое абнаўляе сябе. Закон і аб’ектыўныя прававыя патрэбнасці.

Неалібералізм і неакансерватызм. Уплыў ідэй неалібералізму на палітычную практыку і заканадаўства. Ідэі пашырэння дзяржаўнага ўздзеяння на грамадскія працэсы. Праблематыка функцыяніравання дэмакратыі ў сучасных умовах і кантроль за дзейнасцю правячай эліты. Асноўныя ідэі сучаснага кансерватызму. Крытыка антытрэстаўскага заканадаўства і праграма скарачэння дзяржаўнага сектара эканомікі. Трактоўка паняцця “верхавенства права”.

А.Дж.Тойнбі. Гісторыя як жыццядзейнасць лакальных цывілізацый. Лакальныя цывілізацыі і яе рысы. “Жывыя”, “рэліктавыя”, “якія не артымалі адпаведнага развіцця", "якія затрымалі сваё развіццё” цывілізацыі. Выклік – адказ як стымул генезіса цывілізацыі. Творчая меньшасць і пасіўная большасць. Стаўленне да запазычання чужой культуры і тэрытарыяльнага пашырэння. Прыкметы паміраючай цывілізацыі. Рэлігія як крытэрый вылучэння цывілізацыі. Сусветная палітыка як фактар стану цывілізацыі.

С. Хандзінгтон. “Сутыкненне цывілізацый”. Цывілізацыя як культурная супольнасць найвышэшага рангу. Агульныя рысы цывілізацыі. Геаграфічны фактар. Стаўленне да рэлігіі. Цэнтральныя і перыферыйныя дзяржавы ў палітычнай структуры цывілізацыі. Глабалізацыя, права чалавека і дэмакратыя як крыніца міжнародных канфліктаў ЗША і астатняга свету. Вайна як вынік канфлікту цывілізацый.





















самастойная работа, экзамен




1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка