Тэма 24. Палітычныя і прававыя вучэнні Расіі ў ХХ в.
С. Н. Булгакаў. Узаемаадносіны Царквы і дзяржавы як ”аддзяленне без адчужэння”. Ідэал дзяржавы і патрабаванні маральнай свядомасці. Асоба, свабода і роўнасць як аксіёмы натуральнага права. Натуральнае права як ідэальная норма для ацэнкі пазітыўнага права. Права як сінтэз свабоды і роўнасці.
Н.А.Бярдзяеў. Улада і апраўданне дзяржавы. Ідэі хрысціянскай дзяржавы. Ацэнка марксізму, рускага камунізму, анархізму. Праблемы гісторыясофскага і эсхаталагічнага характару. Непарушныя (вечныя) сацыяльныя каштоўнасці: царква, дзяржава, права і закон.
Псіхалагічнае вучэнне аб праве Л.І.Петражыцкага. Маральныя і правыя эмоцыі. Інтуітыўнае і афіцыйнае права. “Імператыўнасць”, “мараль”, “атрыбутыўнасць” права як зыходныя прычыны адрозненняў паміж сістэмамі права. “Размеркавальныя” і “арганізацыйныя” функцыі права. Класіфікацыя станоўчага права.
Г.Ф.Шаршаневіч. Паняцце і элементы дзяржавы. Дзяржаўная ўлада і яе аснова. Узнікненне дзяржавы. Прыкметы права. Права і мараль. Крытыка дагматызму ў праве.
Канстытуцыйныя ліберальныя палітычныя дактрыны (П.Н.Мілюкоў, Д.Н.Шыпаў). Ідэі аб стварэнні дэмакратычнай манархіі, прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Канстытуцыйная манархія з размеркаваннем паўнамоцтваў паміж уладамі як ідэал (П.Н.Мілюкоў). Паходжанне і сутнасць дзяржавы. Геаграфічны фактар у рускай дзяржаўнасці. Тры ступені грамадскага развіцця. Пераўтварэнне Расійскай дзяржавы ў “прамыслова-прававую” (Д.Н.Шыпаў). Ідэі канстытуцыйнага манархізму з народным прадстаўніцтвам. Шляхі трансфармацыі самадзяржаўнага ладу Расійскай дзяржавы ў “прававы”.
Палітыка-прававая ідэалогія бальшавізму (В.І.Ленін, Н.І.Бухарын, І.В.Сталін). Дзяржава і права ў тэорыі бальшавізму. Ідэя “дыктатуры пралетарыяту”. Задача “пралетарскай рэвалюцыі”. Дыктатура пралетарыяту як пераходная форма дзяржавы. Стаўленне да дэмакратыі, падзелу ўладаў, выбарнага права і парламентарызму. Матывацыя адзінаасобнай дыктатарскай улады. Ідэя сусветнай рэвалюцыі. Суадносіны законнасці і мэтазгоднасці. Бальшавісцкая мадэль развіцця права. Пераход ад “буржуазнага права” да арганізацыйных і тэхнічных нормаў рэгулявання. Права і правасвядомасць рэвалюцыйных мас, іх крытыка.
Псіхалагічная тэорыя М.А.Рэйснера. Інтуітыйнае права сацыяльнага класа. Кангламерат правасвядомасцяў розных класаў і кодэксы. Суадносіны прававых і тэхнічных нормаў П.Стучкі. Тэхнічныя нормы як ступень развіцця прававой формы. Сацыялагічная школа права Е.Б.Пашуканіса. Права як асаблівая сістэма адносін, заснаваных на ўмовах вытворчасці. Умовы адмірання прававой формы.
І.А.Ільін. Прырода і агульнае прызначэнне ўлады ў сацыяльным, псіхалагічным і духоўна-рэлігійным аспектах. Патрабаванні (аксіёмы) да належнай арганізацыі ўлады ў дзяржаве. Духоўныя ўстаноўкі дзяржаўнай улады. Манархія і рэспубліка. Манархія як ідэальная форма праўлення для Расіі. Крытыка рэспубліканскага і федэратыўнага ладу ў Расіі. Духоўная справядлівасць ў Расіі. Духоўная справядлівасць як падстава для пазітыўнага права. Натуральнае права і ўласная маёмасць.
Г. П. Фядотаў. Расія як імперыя. Стаўленне да ліберальнай і рэвалюцыйнай інтэлігенцыі. Бальшавізм і савецкая Расія. Руская культура і хрысціянства.
І.Л.Саланевіч. Самадзяржаўе як натуральная форма Рускай дзяржаўнасці. Народнасць і саслоўнасць самадзяржаўя. Народная манархія як палітычная арганізацыя і духоўная супольнасць. Праваслаўе як непісаная канстытуцыя Расіі. Права, фармальны закон і Праваслаўе. Крытыка лібералізму, камунізму і фашызму. Стаўленне да інтэлегенцыі і да правячай эліты Расійскай імперыі. Руская літаратура і рэальная Расія. Бюракратыя і народнае самакіраванне.
Рух еўразійцаў. Самадастатковасць культурнага прастору “Расія- Еўразія”. Фактары, якія вызначаюць утварэнні еўразійскай дзяржавы. Суадносіны культурна-матэрыяльнага і нацыянальнага дзяржаўнага ладу. Грамадска-культурныя цыклы зараджэння, развіцця, росквіту і распаду дзяржаў. Эвалюцыя і рэвалюцыя ў свеце права. Размежаванне сфер царквы і дзяржавы ва еўразійскім праекце. Праваслаўе як асобая частка хрысціянскай культуры. Дэмакратычная канцэпцыя дзяржавы. Самабытнасць і самадастатковасць нацыянальнай культуры і ідэакратычная сістэма ўлады (“ідэя-кіраўніца”, “ідэалакіраўніцтвава еўразійскім праекце. Прынцып адбору кіруючага слоя ў ідэакратыі.
Н. Н. Аляксееў. Хрысціянства і ідэя манархіі. Рускі народ і дзяржава. Стаўленне да ўласнасці і яе віды. Дзяржава і яго элементы. Гарантыйная дзяржава. Носьбіты ўлады, вядучы слой і кіруючы адбор. Прававая дзяржава і дзяржава праўды. Культурная і нацыянальная глеба і парламент.
С. Л. Франк. Права і мараль. Мараль як абсалютная каштоўнасць. Містычны вопыт і філасофія права. Суадносіны грамадства і дзяржавы. Дзяржава як адзінства грамадскай волі.
Тэорыя пасіянарнасці Л.Н.Гумілёва. Этнас і этнагенэз: гісторыя паходжання і знікнення этнасаў. Фазы этнагенезу ў паралелі з сацыяльнай гісторыяй. Стварэнне этнасу і ўтварэнне дзяржавы. Развіццё любога сацыяльнага інстытута і папярэднія этнічныя працэсы. Дзяржава, улада, кіраванне і права ў розных фазах этнагенезу. Факты, якія ўплываюць на стварэнне, станаўленне, расшырэнне і падзенне этнасу і яго сацыяльнай формы (дзяржавы). Росквіт права ў пэўнай фазе цывілізацыі.
Ідэі нацыянальнага адраджэння Беларусі. Асаблівасці ўяленняў аб дзяржаве і праве ў нацыянальнай публіцыстыцы. Кансерватыўнае, ліберальнае, сацыял-дэмакратычнае і камуністычнае крыло. Ідэі адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржаўнасці. Асэнсаванне месца Беларусі ў Расійскай дзяржаве.
Палітыка-прававыя ідэі Устаўных грамат Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ідэі нацынальнага будаўніцтва ў Канстытуцыі БССР 1919 г., дакументах Абласнога Выканаўчага камітэта Заходняга фронту.
|