БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан юрыдычнага факультэта
___________________ С.А. Балашэнкa
« 29 » июня 2012 г.
Регістрацыйны № УД – 11-77 / р.
|
ГІСТОРЫЯ ПАЛІТЫЧНЫХ І ПРАВАВЫХ ВУЧЭННЯЎ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1 – 24 01 02 “ПРАВАЗНАЎСТВА”
(рабочы варыянт)
Факультэт юрыдычны
Кафедра тэорыi i гiсторыi дзяржавы i права
Курс (курсы) 4 - 5
Семестр 8 - 9
Лекцыі ____16_______
(колькасць гадзін)
|
Экзамен ___9_____
(семестр)
|
Практычныя (семінарскія)
заняткі____8_______
(колькасць гадзін)
|
Залік _______
(семестр)
|
Лабараторныя
заняткі (КСР) ____________
(колькасць гадзін)
|
|
Усяго аудыторных
гадзін па дысцыпліне ___24_______
(колькасць гадзін)
|
Форма атрымання
вышэйшай адукацыі __завочная__
|
Усяго
гадзін па дысцыпліне ___168_______
(колькасць гадзін)
Складальнікі: дацэнт Калінін С.А., дацэнт Матарас В.Н.
2012
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы “Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 08.01.2011 г. (Рэг. № ТД-Е. 286/тып.).
Разгледжана і рэкамендавана да зацверджання на пасяджэннi кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
« 22 » чэрвеня 2012 г., пратакол №_9__
(дата, нумар пратакола)
Загадчык кафедры
________________ С. А. Калінін
(подпіс)
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Вучэбна-метадычнай камісіяй юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
« 29 » чэрвеня 20 12 г., пратакол №_7__
(дата, нумар пратакола)
Старшыня
________________
(подпіс) В. І. Чупрыс
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная дысцыпліна “Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў” засноўваецца на аднайменнай навуцы і з’яўляецца юрыдычнай навукай. Адначасова яна мае агульнатэарэтычны профіль, бо вывучае гісторыю тэорый аб дзяржаве і праве. Аб’ектыўна абумоўленая сувязь дзяржавы з правам перадвызначаюць непарыўнасць пазнавання гісторыі палітычных вучэнняў з прававымі. Тэорыі аб дзяржаве і праве фарміруюцца працай многіх даследчыкаў эвалюцыйна, пачынаючы з канцэптуальных ідэй і скончваючы грунтоўнымі вучэннямі пад уздзеяннем шматлікіх фактараў.
Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў адлюстроўвае працэс іх станаўлення і развіцця з усімі “зігзагамі” гісторыі палітыка-прававой думкі з уключэннем у структуру курса як ісцінных тэорый аб дзяржаве і праве, так і адхіляючыхся ад іх незалежна ад таго ці з’яўляецца гэта вынікам памылковасці даследчыка або яго гістарычнай парадыгмай.
Уздзеянне на гісторыю палітыка-прававых ідэй не толькі працэсаў развіцця дзяржавы і права, але і іншых сацыяльных абставін, цесна звязаных паміж сабой у каштоўнасным рэчышчы, якія абумоўліваюць неабходнасць выкладання гэтых вучэнняў у ўзаемасувязі з філасофскімі і этычнымі поглядамі адпаведных аўтараў.
Пазнанне гісторыі палітычных і прававых вучэнняў дае магчымасць узбагаціцца палітычнымі і прававымі ведамі, якія былі здабытыя на працягу ўсёй гісторыі цывілізацыі, максімальна садзейнічае павышэнню палітычнай і праваой культуры асобы, а гэта значыць грамадства ў цэлым.
У працэсе вывучэння курса “Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў” студэнты павінны
ведаць:
-
станаўленне і развіццё дакладных і сапраўдных вучэнняў аб дзяржаве і праве па меры руха грамадства па шляху сацыяльнага прагрэсу;
-
прычыны ўзнікнення і развіцця адпаведных тэорый аб дзяржаве і праве, фактары, якія абумоўліваюць гэты працэс;
-
галоўнае ў палітычных і прававых тэрыях;
-
вучэнне аб сутнасці дзяржавы і яго формах;
-
асноўныя этапы ў развіцці палітыка-прававой думкі;
-
сучасныя тэорыі аб дзяржаве і праве;
умець характырызаваць:
-
сапраўдны змест палітычных і прававых тэорый адпаведных вучоных, іх аргументацыю;
-
прычыны, якія вызвалі з’яўленне тых або іншых вучэнняў аб дзяржаве і праве;
-
практычныю значнасць тэорый ў перыяд іх з’яўлення і ў сучаснасці;
умець аналізаваць:
-
гісторыю палітычных і прававых вучэнняў як адлюстраванне рэальных сацыяльных фактараў і інтэлектуальных патэнцыялаў адпаведных вучоных ў кантэксце патрэб грамадства, якое развіваецца;
-
змест тэорый аб дзяржаве і праве ў іх гісторыка-храналагічным супастаўленні на глабальным і лакальным узроўнях;
-
логіку выкладання палітычнага і прававога вучэння таго або іншага мысліцеля, яго доказы і метадалогію пазнання;
набываць ўменні і якасці:
-
находзіць у палітычных і палітычных тэорыях навуковых, сапраўдных, прагрэсіўных палажэнняў і поглядаў, а таксама сцвярджэнняў, якія не адпавядаюць ісціне, квазінавуковых, ілжэнавуковых, рэакцыйных;
-
карыстацца ў пазнавальным працэсе і практычнай дзейнасці навуковымі дасягненнямі вучошых мінуўшчыны і сучаснасці;
-
валодаць назапашанай шматлікімі мысліцелямі метадалогіяй ў распрацоўцы палітычных і прававых вучэнняў.
Вывучэнне курсу “Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў” ажыццяўляецца на працягу аднаго семестра (агульная колькасць гадзін - 52) і сканчаецца іспытам. Асноўнай формай падрыхтоўкі з'яўляецца самастойная праца. У адпаведнасці з вучэбным планам чытаюцца лекцыі, праводзяцца семінарскія заняткі, калоквіўмы, выконваюцца кантрольныя заданні, рэфераты, курсавыя і дыпломныя працы, ажыццяўляецца тэставы кантроль засвоеных ведаў.
|