Зацверджана на пасяджэнні прафкома




Дата канвертавання01.07.2016
Памер25.84 Kb.

Зацверджана на

пасяджэнні прафкома


«___»_______ 200_ года,

пратакол №____



ПАЛАЖЭННЕ

аб прафсаюзным групавым арганізатары (прафгрупоргу)*


  1. Арганізацыя прафсаюзных груп

    1. Прафсаюзныя групы ствараюцца па рашэнні прафсаюзнага камітэта пры наяўнасці не менш за тры члены прафсаюза ў студэнцкай групе навучальнай установы.

    2. Прафсаюзны групавы арганізатар (прафгрупорг) абіраецца на агульным сходзе прафгрупы адкрытым галасаваннем тэрмінам на адзін год (калі ў Статуце прафсаюза не вызначаецца іншы парадак). У залежнасці ад практычнай неабходнасці з улікам рэкамендацый прафкома ў дапамогу прафгрупоргу абіраецца намеснік (намеснікі).




  1. Змест работы прафгрупорга

    1. Прафгрупорг працуе з членамі прафсаюза непасрэдна ў вучэбных групах, тлумачыць членам свайго калектыву мэты і задачы прафсаюза, правы і абавязкі членаў прафсаюза, арганізуе іх на выкананне рашэнняў прафсаюзных органаў, прыцягвае да ўдзелу ў прафсаюзе новых членаў. Прадстаўляе інтарэсы членаў сваёй прафгрупы перад адміністрацыяй і прафкомам.

    2. Прафгрупорг адказны за сваю дзейнасць перад сходам членаў прафгрупы, прафбюро, прафкомам.

    3. Прафгрупорг арганізуе членаў прафсаюза на абарону іх правоў і інтарэсаў у сферы побыту, культуры, адпачынку, частковай занятасці.

У гэтых мэтах:

  • з дапамогай свайго актыву вывучае, аналізуе, абагульняе пытанні сацыяльнай абароны членаў прафсаюза ў сваёй групе і ўносіць прапановы вышэйшым органам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі;

  • разглядае пытанні, якія хвалююць членаў прафсаюза, на сходах прафгрупы;

  • ад імя членаў прафгрупы ўносіць прапановы для ўключэння ў праекты калектыўнай дамовы паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУКМ і адміністрацыяй універсітэта;

  • ажыццяўляе сувязь паміж вучэбнай групай і прафсаюзным камітэтам;

  • хадатайнічае пры неабходнасці за аказанне членам сваёй прафгрупы матэрыяльнай дапамогі, выдзяленне пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне, адпачынак;

  • інфармуе членаў прафгрупы пра культурна-масавыя і спартыўныя падзеі, дапамагае ў іх арганізацыі і правядзенні;

  • у выпадку правядзення прафкомам масавых мерапрыемстваў арганізуе актыўны ўдзел у іх членаў прафгрупы;

  • сочыць за тым, каб студэнты, якія аднавіліся, былі свокчасова ўзяты на прафсаюзны ўлік у прафкоме;

  • пры неабходнасці хадатайнічае перад прафсаюзным камітэтам аб заахвочванні свайго актыву і членаў прафгрупы;

  • інфармуе прафгрупу аб сваёй рабоце і рашэннях вышэйшых прафсаюзных органаў.



  1. Парадак работы прафгрупорга

    1. Прафгрупорг праводзіць сваю работу пад кіраўніцтвам прафбюро і прафкома, вядзе ўлік мерапрыемстваў, якія правозяцца.

    2. Сходы ў прафгрупе праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў квартал. Рэкамендуецца збірацца 2 разы на месяц.

    3. Прафгрупорг арганізуе і накіроўвае работу актыва прафгрупы, абапіраецца на яго ў сваёй практычнай дзейнасці.

    4. Прафбюро і прафком забяспечваюць прафгрупоргаў неабходнай дакументацыяй і інфармацыяй.

    5. За актыўную работу ў прафсаюзных органах прафгрупорг можа заахвочвацца прафсаюзным камітэтам.

    6. Пры пераабранні прафгрупорг перадае дакументацыю прафгрупы (дзённік прафгрупорга) наноў абранаму прафгрупоргу ці ў прафбюро, прафком.


*Распрацавана на падставе тыповага палажэння аб прафсаюзным групавым арганізатары, зацвержданым пастановай прэзідыума Савета ФПБ 26.08.1999 г., пр. № 49.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка