Забава
"Сёння наша хата пацехамі багата"
Прыбягае Ліса Патрыкееўна.
Ліса: Гэй, сябры! Вітаю вас!
Заходзьце да нас!
Сёння ваша хата
Будзе пацехамі багата.
Прыходзьце на падмогу.
Сядайце на падлогу.
Будзем забаўлянкі ўспамінаць.
Так час каратаць.
Чуецца голас: “Му – Му”.
ВЫХАВАЦЕЛЬ:Вось і бычок наш, бысенька, залатая лысінка.
Ой, бычок, бысенька,
Залатая лысінка.
Ты паціхоньку хадзі
І дзіцятак не будзі.
( Дзеці пляскаюць у далоні, вітаюць забаўлянкі).
ЛІСА: А вось справа якая, тады пацеха другая!
(Паказваецца калючы вожык на чатырох лапках).
ДЗЕЦІ : Бяжыць вожык,
Туп-туп-туп.
Сам калючы,
Востры зуб.
Вожык, вожык,
Ты, куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Вожык лапкамі туп-туп!
Дзеці імітуюць дзеянні.
Вожык вочкамі луп-луп!
ВОЖЫК: Навакол пануе ціш,
Чую! І лісіцы мыш.
Я, да лісця
Тупу – тап
Лапкай мышку цап!
(Выцягвае мышку).
ВЫХАВАЦЕЛЬ: Запытайцеся, дзеці , у мышкі, дзе яна была?
ДЗЕЦІ : Мышка, мышка, дзе была?
МЫШКА: Была ў пана караля.
ДЗЕЦІ : Што рабіла?
МЫШКА: Лыжкі мыла.
ДЗЕЦІ : Што далі?
МЫШКА: Кусок сала.
ДЗЕЦІ : Дзе паклала?
МЫШКА: Пад лаўкай.
ДЗЕЦІ : Чым накрыла?
МЫШКА: Халяўкай.
ДЗЕЦІ : Дзе падзела?
МЫШКА: Кошка з’ела.
( Дзеці падыходзяць да мышкі і суцяшаюць яе).
ДЗЕЦІ : Не плач, яшчэ дадуць.
ВЫХАВАЦЕЛЬ: Вось якія пацехі ў нашай хаце жывуць!
Вам яны спадабаліся?
А ці дужа вы смяяліся?
Можа каго суцяшалі?
А ці гучна ў далоні пляскалі?
А ці шчыра забаўлянкі віталі?
А ў госці іх яшчэ запрашалі?
ДЗЕЦІ : Не, яшчэ не запрашалі.
ВЫХАВАЦЕЛЬ: Тады запросім усе разам.
ДЗЕЦІ : Пацехі, пацехі,
Прыходзьце да нас.
Чакаем вас!
ЛІСА: Дзякуй, дзякуй!
Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры
Праграмны змест: выявіць у дзяцей веды беларускіх народных казак, вучыць ацэньваць учынкі герояу, выказваць свае адносіны да іх; на матэрыяле казкі «Зайкава хатка», вучыць дзяцей спачуваць дзеючым асобам, часткова ўзнаўляць тэкст, садзейнічаць развіццю увагі, уяўлення, умення бачыць цэласнасць вобраза, вучыць імітаваць рухі жывёл; удасканальваць беларускую мову дзяцей , выхоўваць сяброўскія адносіны паміж дзяцей .
Абсталяванне: макеты хатак са «сняжку» і з «пяску», дрэў: бярозы, яліны; пянькі, касцюмы зайца, лісы, пеўніка, ваўка, мядзведзя; магнітафонныя запісы танцавальнай музыкі, жаночы беларускі касцюм, кошык, у якім знаходзяцца рэчы з казак, шырма для лялечнага тэатра.
Ход занятку
Гучыць музыка. У пакой, нібы «казачная сцежка», пасланы ходнічак. Дзяцей сустракае Казачніца (выхавальнік у беларускім нацыянальным строі з клубочкам у руках).
Казачніца. Добрай раніцы, дзяўчынкі-весялінкі і хлопчыкі-малайчынкі!
Шчыра ўсіх я вас вітаю і здароўя ўсім жадаю!
Не стойце, дзеткі, ля дзвярэй, вы праходзьце весялей!
А ці пазналі вы мяне? Так, я — Казачніца. Шмат ведаю цікавых казак і вам раскажу. А ведаеце, як я знайгшіа дарогу да вас? Мне дапамог мой чароўны клубочак. Ён каціўся, а я ішла за ім услед, ледзь паспела.
Раскажыце, дзеткі, мне, казкі любіце ці не?
( Дзеці адказваюць.)
Казачніца. Хацела вам казку расказачь, кніжку цікавую прачытаць... Паклала кніжкуў торбачку, але яна знікла разам з новай казкай.
I каб торбачку знайсці, па гэтай сцяжынцы трэба прайсці.
Клубочак дапаможа знайсці торбачку. Куды ён пакоціцца, туды і мы пойдзем.
Клубочак чароўны, каціся, каціся, вядзі нас у казку і не заблудзіся!
Гучыць беларуская народная мелодыя «Крыжачок».
Казачніца. Ой, што гэта? Ногі так і просяцца ўскокі. Дык гэта ж беларуская народная мелодыя! Дзеці , станавіцеся хуценька ў круг, будзем танцаваць. ( Дзеці танцуюць.)
Казачніца. Мы з вамі апынуліся ў чарадзейнай краіне. Тут жывуць любімыя героі казак. Вось і клубочак наш спыніўся на сцежцы, каля дрэва. Паглядзіце, што гэта за кошык стаіць пад дрэвам, накрыты сурвэткай? Цікава, што ў ім і хто з казачных герояу мог яго згубіць?
( Дзеці адказваюць. Напрыклад, у кошыку - рэпка, а кошык - дзедаў («Рэпка») і г.д.: калабок - баба («Калабок»), яечка - курачка («Курачка-Раба»), бобінка - пеўнік («Як курачка пеўніка ратавала»), пшанічны каласок - курачка («Пшанічны каласок»), гусінае пяро - Піліпка ("Пліпка-сынок»), скрыпачка - коцік («Коцік, пеўнік і лісіца».)
Казачніца. Давайце пакінем кошык на месцы. Хто згубіў, той тут і знойдзе. (Звяртаецца да клубочка.)
Далей, клубочак, нас заві, прыгоды любяць дзеці , I казачкі нам пакажы усе лепшыя на свеце!Зноу мой клубочак некуды спяшаецца. Хуценька ідзем за ім! А вось і печ стаіць! Давайце спытаем у яе, дзе наша торбачка?
Печ. Падыходзьце, маляткі, адгадайце мае загадкі!
Як клікала маці Піліпку? (Піліпка, сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!)
Што крычаў пеўнік, калі яго схапіла ліса? (Коце-браце! Мяне ліска нясе ў высокія горы, у глыбокія норы, Па барах, па карчах, аж бярэ мяне страх.)
А што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?
(Нідзе я не была, нічога не ела, Нічога не піла, толькі як бегла Цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі - ухапіла кропельку вадзічкі.)
Печ, Малайцы!!!
У хатцы торбачку шукайце, казкі новыя чытайце!
( Дзеці шукаюць і знаходзяць пад ложкам торбачку.)
Казачніца. Ой, торбачка ўся ў дзірках.
Гэта - свавольніцы мышкі даведаліся, што ў ей кніжкі.
Разгрызлі завязкі - Бачаць: казкі
I дадому ўцякалі. Будзем казкімы чытаць
І ўсе разам сябраваць!
Гульня «Пастка».
У лесе, у гушчары, розныя жывуць звяры. Кожны хатку сваю мае. У ей жыве, адпачывае. Зайка з ліскай тут жылі ды суседзямі былі Ліса.
Халады ўжо падыходзяць, хутка зімачка прыходзіць. Зайка.
Нельга час нам марнаваць, трэба хаткі будаваць. Хатку я з пяску зраблю, добра мохам уцяплю, Не пакіну дом без печы, каб было мне дзе прылегчы.
Ліса. Глупства выдумаў, з пяску! Я сабе зраблю з сняжку!
Казачніца. Лес яны раскарчавалі, хаткі побач збудавалі. Пачалі гукаць вясну.
Ліска 3 зайкай гукаюць вясну:
Будзем мы вясну гукаць, Будзем сонца заклікаць!
Ліса. Вось і ўсё. Зіма прайшла, вясна-красна падыйшла, Мая хатка ўся растала, у мяне жылля не стала, Атрымалася вада. Гэта гора - не бяда! Ведаю, што мне рабіць: будуя, як пані, жыць!
Выганю суседа з хаткі! Хуценька збірай манаткі, Куды хочаш ты ідзі!
Зайка. Сядзь, суседка, пасядзі, Ты мне можаш госцем быць!
Ліса. Сціхні ты, мне не пярэч! Лепш каціся з хаткі прэч. Вось што - 3 сённяшняга дня Гаспадыня ў хаце - я! Казачніца. Што рабіць? Бяздомны заяц сеў пад дрэва, горка плача...
Ідзе воўк.
Воўк. Што за гора? Ты ў бядзе? Не пакіну я цябе! Твайму гору, чым магу, Я, касы, дапамагу. Падыходзіць да хаткі.
Злазь, ліса, хутчэй ты з печы, хатка ж не твая, дарэчы,
Лепш касога не чапай, хутка з хаткі ўцякай!
Ліса. Сцеражыся, воўк, мяне! Хвост мой, быццам той дубец -Дам хвастом - табе канец!
Казачніца. Напужаўся шэры воўк і ў лес хутчэй уцёк. Зноў зайка сеў пад дрэва і плача. Ідзе мядзведзь. Мядзведзь. Злазь, ліса, хутчэй ты з печы, хатка ж не твая, дарэчы,
Лепш касога не чапай, хутка з хаткі ўгрікай!
Ліса. Сцеражыся, мядзведзь, мяне! Хвост мой, быццам той дубец -Дам хвостом — тебе канец!
Казачніца. Спалохаўся наш мядзведзь і хутчэйу лес пабег. Зайка зноу плача, ідзе пеўнік.
Пеўнік. А чаму, зайка, ты такі сумны? Чаму ты плачаш? (Зайка адказвае.)
Пеўнік. Не плач, зайка, пойдзем і прагонім Ліску! (Ідуць да зайкавай хаткі)
Ку-ка-рэ-ку! Я - пявун-лапатун! На короткіх нагах, на высокіх пятах, Нясу касу на плячы, хачу лісу засячы.
Ліса выскоквае з хаткі, хаваецца пад бярозай. Зайка дзякуе пеўніка за дапамогу, запрашае ў госці.
Казачніца. Дзеткі! Добра пеўнік зрабіў, што выратаваў зайку? Так, пеўнік храбры, смелы! Паглядзіце, які погляд у лісы! Не падабаецца ей быць адной! Лісл. Даруй мне, Зайка, я не буду больш так паводзіць сябе. Хачу зусімі вамі сябраваць! Дзеці выконваюць вясёлы танец.
Зайка. А мы прыгатавалі для вас пачастункі.
Ад мяне - морква, ад пеўніка -ярняткі, а ліса прынесла абаранкаў вязку
ПРЫЛАЖЭННЕ 4
Вялікдзень.
Канспект сумеснага свята дарослых і дзяцей .
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ: гаспадыня, дарослыя і дзеці-валачобнікі, дарослы пачынальнік, хлопчык-механоша, дзеці-музыкі. Дзеянне адбываецца на надворку (ля хаты стол, лавы). Гучыць валачобная песня: "Валачобныя людзі, добрыя, валачыліся - намачылiся, зайшлі на падворак пасушыліся. Тут курка рабенька нанесла яец цэлы карабец да Вялікадня. Будзе рада ўся сям'я.” Валачобнікі, смеючыся, заходзяць на падворак і кажуць:
“Ай, гаспадар, выходзь. Не дасі кока - дык выб'ем вока". На падворку нікога няма, ціха.
ПАЧЫНАЛЬНІК: Гаспадынька, не ляжы!
На падворак выхадзі! Вялікдзень нам падары: Ці пасхі кусочак, Ці яечак пяточак, Ці куліча скарыначку, Ці цыбулькі пярышачку.
Гаспадынька адчыняе акенца і вітае гасцей: Ой, што за народ Сам Бог парог! Я не сплю, не ляжу, вам з радасцю Вялікдзень падару.
Гаспадыня выходзіць, кланяецца валачобнікам. Ставіць на стол місу з яйкамі, пасху, куліч. Валачобнік-пачынальнік, паказваючы на стол, кажа:
СЁННЯ Вялікдзень!
Будзе многа яек нам.
Будзем мы есці,
Будзем гуляць,
Будзем вялікдзень велічаць.
Вясну ў сенца зазываць. Давайце, калі ласка, усе разам заклічам вясну, слухайце як:
Вясна, вясна красна.
Прыйдзі, вясна, з радасцю,
3 вялікай міласцю,
3 цяплом, дабром, пра цябе пяём.
Песня "Ой вясна".
ГАСПАДЫНЬКА: Вясна прыйшла, сонейка з сабой прывяла.
Яно грэе, цеплае лецейка вітае.
Песня "Заклік сонца".
ГАСПАДЫНЬКА: Дзякуй, дарагія госцейкі, што яркаму пакланіліся,
Каб рана ўсхадзіла наша поле багатым ураджаем адарыла, ярка б свяціла, хлопцаў, дзяўчат будзіла.
Работу давала, у поле пасыхала, святыя дні абагравала.
ДЗЕЦІ: Сёння ў нашым полі карагод водзіць,
Ён дзяўчат і хлопцаў у ім водзіць.
УСЕ РАЗАМ: Дзе карагод ходзіць - там жыта родзіць.
А дзе не бывае - там улягае.
Карагод "Вяснянка".
ГАСПАДЫНЬКА: Паважаныя госцейкі, зручна на лавы, на прызбе сядайце, гульню "Святкі" пачынайце.
Моўная гульня "Святкі".
ПАЧЫНАЛЬНІК-валачобнік пачынае:
Адчыніла каляндар у пачатку года - вось святое Раждзяство напярод пайшло каляды прывяло.
Новы гадок - за ім слядок.
Нямнога часу прайшло яшчэ -
Святая Масленіца бліны пячэ,
Святое Благавешчанне заворвае,
Чысты чацвер ячмень сее.
Гаспадынька паказвае каляндарны ліст з малюнкамі Вялікадня.
ДЗЕЦІ: Святое вялічка - з красным яечкам.
ПАЧЫНАЛЬНІК: На першы дзень пірагі паеш, на сярэдні гуляем.
Малайцы, госцейкі - святы ведаеце. Але, дзеткі, пра сёнешняе свята асобна гаворка: Гэта свята - пачатак палявых работ, пасля яго Сялянам многа прыемных клапот. Будзе ён сеяць, палоць, касіць, жаць... I праца гэта да той пары - пакуль не прыдуць халады. Ярылу сонца, сялянін на падмогу заклікае, каб зямлю абласкала, багаты ураджай за цяжкую працу дала. Але гэта не ўсе свята. У народзе розных традыцый багата. Усе хрысціяне святкуюць у Вялікодныя дні ўваскрэсе Хрыста. Вітаючы, кажуць:
"Хрыстос уваскрэсе"
I гучыць у адказе: "Ва ісціну ўваскрэсе".
Пры гэтым тройча адзін аднаго абдымаюць, цалуюць
I чырвоныя яйкі адзін аднаму даруюць.
Песня "Ісус любіць мяне".
ГАСПАДЫНЯ: Але ці ўсе тут дзеці?
Трэба паглядзеці, трэба пачакаці, па яечку даці.
ГАСПАДЫНЯ да механошы:
Даражэнькі механоша!
Вось для дзяцей і ўсіх гасцей яйкі, кулічы. Ешце на здароўе.
Са святам адзін аднаго вітайце, мяне не забьшайце,
Няхай споўніцца, што жадаецца,
Што задумана - усе прыдбаецца.
А найперш няхай будзе з вамі Бог,
Каб нягоды ўсе абыйсці дапамог.
А вы валачобнікі, людзі добрыя,
Усе групы абыдзіце, не шкадуйце
Яйкі, кулічы, святочныя гасцінцы дзецям
падаруйце.
Літаратура
-
Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А., Беларускі дзіцячы фальклор – Мінск,1994.
-
Анцыпіровіч В. М., Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору – Мінск, 2007.
-
Анцыпіровіч В. М., Музычная скарбонка – Мазыр, 2007.
-
Аляхновіч А., Зімовыя святы – Мінск, 2003.
-
Барткевіч Г., Ходзіць жораў па таку – Мінск, 1993.
-
Красіла А., Мой родны край завецца Беларуссю – Мазыр, 2004.
-
Ліцвінка В., Калыханкі і забаўлянкі – Мінск, 1992.
-
Семенякоў В., Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні – Мінск, 1989.
-
Пралыгіна Н. В., Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў – Мазыр, 2006.
-
Цяленчака В., Мой родны кут – Мазыр, 2004.
-
Цыральчук А., Купалінка: народныя святы і абрады – Мазыр, 2005.
-
Праграма дашкольнай адукацыі Пралеска - Мінск, 2007.
|