З 6 ліпеня па 10 ліпеня 2009 года плануецца правесці VІІI тыдзень касцёльнай музыкі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер10.3 Kb.
У адпаведнасці з планам работы ПНДЛМ, Аддзела міжнародных сувязей, а таксама па узгадненню з Канцэртным аддзелам, у супрацоўніцтве з Секцыяй касцёльнай музыкі Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 6 ліпеня па 10 ліпеня 2009 года плануецца правесці VІІI Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўніка творчай майстэрні і для ўдзелу у канцэртах запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г.Грац/Аўстрыя – прафесар доктар Ёган Трумэр (Johann Trummer).

У адзначаны перыяд будуць адбывацца: канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў.

8 ліпеня – Ёган Трумэр (арган) у Архікатэдральным касцёле, пл. Свабоды, 9; майстар-класы па адзначаных накірунках, з мэтай падрыхтоўкі заключнага канцэрта Тыдня 10.07.2008. Пачатак канцэртаў а 19.30.

Акрамя таго, плануецца цыкл лекцый і індывідуальных заняткаў па наступных дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ:

Лекцыі:


  • тэорыя і практыка касцёльнага спеву, музычная літургіка (Ё. Трумэр)

  • уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ул. Неўдах)

Практычныя заняткі:

  • арган, літургічная ігра і імправізацыя (Ул. Неўдах)

  • арган, літаратура (Ё. Трумэр)

  • пастаноўка голасу (Т. Рэмез)

  • хор; харавое дырыжыраванне (С. Шэйпа)


Панядзелак 6 ліпеня

11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў Архікатэдральны касцёл, пл. Свабоды, 9



12.00. — урачыстае адкрыццё VІІІ Тыдня касцёльнай музыкі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка