З 1923 па 1939 год у маёнтку функцыянавала школа ральніча




Дата канвертавання18.03.2016
Памер45.54 Kb.
Бердаўка

Маёнтак Бердаўка ўпершыню згадваецца ў прывілеях Гаспадара Вялікага княства Літоўскага Жыгімонта І Старога 28 траўня 1527 года. Сынам лідскага і беліцкага старасты, маршалка надворнага Юрыя Іллініча, Яну, Станіславу і Шчаснаму на палюбоўны падзел бацькоўскіх уладанняў на тры долі: ”А третья часть именья, отчизны их, достала брату их, пану Станиславу (кан. 1500-31), а двор Бердовка и Придбайловский дворец,... ”

У пачатку 60-х гадоў ХІХ стагоддзя Бердаўка з’яўлялася ўласнасцю Вінцэнта Захватовіча. У 1863 годзе ён, як і каля 200 шляхцічаў Лідскага павета, далучыўся да паўстанцаў К. Каліноўскага. У 1864 годзе маёнтак у Захватовіча быў канфіскаваны, а ён з сям’ёю высланы ў Варонежскую губернію.

Імператарскім пажалаваннем Бердаўка дасталася Аляксандру Станіслававічу Дамбавецкаму (1840 – пасля 1914). Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі – відны дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі: камергер, ганаровы суддзя Лідскага павета, магілёўскі губернатар, сенатар, беларускі краязнаўца. У канцы 60-х – першай палове 70-х гадоў пабудаваў у Бердаўцы цагляны палац у неагатычным стылі, разбіў пейзажны парк. У 1904-1905гг. на беразе става пабудаваў спіртзавод. Было ўзведзена шмат гаспадарчых пабудоў. Маёнтак адносіўся да ліку добраўпарадкаваных.

У пачатку ХХ стагоддзя ахопліваў 600 дзесяцін зямлі, да яго было прыпісана 118 работнікаў.

З 1923 па 1939 год у маёнтку функцыянавала школа ральніча (агранамічная).

З сярэдзіны 30-х гадоў пачаўся новы перыяд у гісторыі Бердаўкі. Тут быў заснаваны племянны конезавод. Вялося будаўніцтва стайняў, гаспадарчых пабудоў, жылля для спецыялістаў конезавода, школы, касцёла.


  1. Сядзіба: сядзібны дом Дамбавецкіх

Дата будаўніцтва: XIX ст.

Рэйтынг (1..4): убачыць па дарозе

Палац плошчай 381,4м.кв. пабудаваны ў неагатычным стылі і ўяўляе сабой двухпавярховы прастакутны будынак з рызалітам, які выступае за асноўную лінію фасада па ўсёй яго вышыні і складае з ім адно цэлае. Вертыкальная дамінанта – квадратная ў сячэнні вежа (вышынёй 14 метраў, з адкрытымі шасцю праёмамі) завершана каменнай каланадаю і чатырохкутнымі піноклямі. Па ўсім перыметры будынка праходзяць тры гарызантальныя карнізы: адзін – пад вокнамі першага паверха, другі (раздзяляльны) – паміж першым і другім паверхамі, трэці (завяршальны) падтрымлівае дах будынка і засцерагае страху ад вады. Фасад палаца з 16 вузкімі высокімі вокнамі раздзелены вертыкальнымі выступамі па паверхні сцяны – пілястрамі, шырыня якіх раўняецца 0,5м і якія служаць для члянення фасада будынка з мэтай надання яму большай выразнасці. З правага і з левага бакоў на даху перпендыкулярна пілястрам устаноўлены па два піноклі, а з тыльнага – па вуглах – па адным піноклі. У дэкоры выкарыстаны паўцыркулярныя завяршэнні крайніх аконных праёмаў, філенгі, профілі і інш. Палац меў тры ўваходы. Цэнтральны ўваход быў зроблены ў выглядзе арачнага порціка з балконам, агароджаным літай чыгуннай балюстрадай. Для стварэння рытмічнасці ў паўночна-заходняй сцяне палаца маецца 7 блендаў (ніш), якія імітуюць аконныя праёмы і маюць абрамленне ў выглядзе ліштваў. Таўшчыня сцен першага паверха ад 1м з усходняга боку да 1,2м з заходняга і другога – ад 0,6 да 0,7м. Страха будынка двухскатная, гладкая, пад ацынкованай бляхай. Пад будынкам маюцца скляпенні агульнай плошачай 74 кв.м., якія падзеленыя магутнымі цаглянымі сценамі на тры памяшканні са зводчатымі столямі. Глыбіня склепавых памяшканняў складае 3,2м. Спусціцца ў скляпенні можна было толькі знутры па лесвічным спуску і тамбуры, даўжыня якога 6м, а шырыня – 1,8м. У кожным са склепавых памяшканняў у сценах маюцца нішы і адтуліны для вентыляцыі. Таўшчыня сценаў скляпення дасягае 1,5м.

Унутраныя сцены палаца распісваліся маслянымі фарбамі, падлога была з дубовага паркету, які націраўся масцікай. Абаграваўся палац галандскімі печамі, зробленымі з белай паліванай кафлі з малюнкамі і ўпрыгожваннямі. Дымаходы праходзілі ўнутры сценаў. Толькі адзін з пакояў, магчыма сталовая, амаль захаваў свой першапачатковы выгляд: крыжападобная зводчатая столь, арачныя невялікія дзвярныя праёмы, нішы ў магутных (да 1,2м ) унутраных сценах. Да палаца ў 80-х гадах ХІХ ст. быў прыбудаваны невялікі аднапавярховы будынак (плошча 77 м.кв. ) з двухскатнай страхой. Ён служыў кухняй і каморай.


  1. Сядзіба: парк (фрагменты)

Дата будаўніцтва: XIX ст.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Пейзажны парк плошчай 3 га быў разбіты пад час будаўніцтва палацу. Складаўся з двух частак: партэрнай перад палацам і пейзажнай на паўночна - ўсходнім і паўднёва - ўсходнім схілах узгорка. У планіроўцы адкрытыя, з курцінамі прагулачныя алеі. У парку высаджана больш за 30 відаў дрэў і кустоў. У тым ліку дубы, лістоўніца еўрапейская, блакітныя елкі, ясені, піхта, акацыя, воцатнае і коркавае дрэвы, а таксама і шмат разнастайных кветак.



  1. Сядзіба: жылы дом

Дата будаўніцтва: 1-я палова ХХ ст.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Дом дырэктара конезавода. 1935 г. Дата будаўніцтва: 70-тыя гады XIX ст.



Рэйтынг (1..4): зірнуць

  1. Сядзіба: гаспадарчыя пабудовы. Стайні конезаводу

Фотагалерэя ( 2 выявы, эскізы)

Паводле А.Крупа “Пакінуць след на зямлі”,2007

Спасылкі:



http://www.radzima.org/be/pub/1991_p/

http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/policies/dambavecki/Уладальнік_маёнтка_Бердаўка_Аляксандр_Дамбавецкі.html

Няма:

  1. Дом прыслугі.

Пабудаваны: 70-тыя гады ХІХ ст.



  1. Драўляныя жылыя дамы для спецыялістаў конезавода.

Пабудаваныя: 1935г.

Пераклад з сайта



Бердаўка

Лідскі р-н, Гродзенская вобл.



Маёнтак Дамбавецкіх

Дата будаўніцтва: XIX ст.

Рэйтынг (1..4): паглядзець

Спісы: Сядзібы

Сядзіба: сядзібны дом

Дата будаўніцтва: XIX ст.

Рэйтынг (1..4): убачыць па дарозе

Сядзіба: жылы дом

Дата будаўніцтва: 1-я палова ХХ ст.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Сядзіба: парк (фрагменты)

Дата будаўніцтва: XIX ст.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Сядзіба: гаспадарчыя пабудовы

Дата будаўніцтва: XIX ст.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Фотагалерэя ( 2 выявы, эскізы)

Часовая каталіцкая капліца у будынку старой школы

Дата будаўніцтва: 1950-е гг., 1990-е гг.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Касцёл Троіцкі

Дата будаўніцтва: 2003-2006 гг.

Рэйтынг (1..4): зірнуць

Фотазамалёўкі

Рэйтынг (1..4): зірнуць



Спісы: Фотазамалёўкі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка