Якуб Колас “Сымон- музыка.”Тэставыя заданні.
1.Вызначце з ніжэйназваных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў тыя, якія належаць Я. Коласу:
а) 1896-1991
б)1893-1938
в)1887-1920
г)1882-1956
2.Якія фактары з тых, што называюцца ніжэй, уплывалі на фарміраванне таленту Я. Коласа
а) прырода роднага краю
б)школьныя настаўнікі
в)сям я
г) прыродныя здольнасці
д)навучанне ў Нясвіжскай семінарыі
3.Назавіце даты напісання розных рэдакцый паэмы “Сымон- музыка”.
а)Першая-1911-1918;
б)першая-1911-1925;
в)другая-1923-1924;
г)другая-1915-1925;
д)трэцяя-1924-1926;
е(трэцяя-1926-1927.
4. Што склала жыццевую першааснову сюжэта гэтай паэмы?
а) У творы па мастацку асэнсавана апавяданне жабрака пра таленавітага хлопчыка, якое Я. Колас пачаў у час вучобы ў Нясвіжскай семінарыі.
б)У Мікалаеўшчыне жыў такі таленавіты хлопчык, якога бацькі ўспрымалі як свае няшчасце. Яго ведаў пісьменнік.
г)Вытокі паэмы “ Сымон-музыка”ў беларускім фальклоры. З яго браў Я. Колас праблемы,герояў.
д) сюжэтную аснову твора склала ўнутраная біяграфія аўтара.
5. Вызначце асноўны спосаб групоўкі вобразаў паэмы:
а)у аснове групоўкі вобразаў ляжыць узроставая дамінанта. З аднаго боку- старэйшае пакпленне, з другога- малодшае.
б)у паэме адзін герой галоўны, астатнія- другарадныя;
в) героі групуюцца на аснове сацыяльнай прыкметы: прадстаўнікі сацыяльных нізоў і вярхоў .
6.Якія сярод названых ніжэй другарадных вобразаў есць у паэме “Сымон- музыка”?
а) Карчмар Шлема; б)князь; в)сям я Ганны; г)Антось;
е)рэстаранныя музыкі; е)жабрак; ж)жабрак; з)Галыга;
й)Яўхім; к) дзед Даніла; ,л)Ракоўскі
7.Якія пазасюжэтныя элементы есць у паэме “ Сымон- музыка”?
а)Устаўныя элементы: песні,казкі, прытчы, сны.
б)Лірычныя адступленні
в) Экскурсы ў гтстарычнае мінулае.
г)Апісанні прыроды.
8.Назавіце ўстаўныя элементы паэмы
а)Песня аб званах
б)Песня-казка пра дуб.
в)Вясельная песня.
г)Легенда пра варону хвальбону.
д)Легенда пра промня- неслуха.
е)Легенда пра паходжанне Немана.
ж) Легенда пра жывую дубовую галінку з жалудком.
9.Якое кампазіцыйнае значэнне карцін прыроды ў паэме?
а)Яны выступаюць своеасаблівымі спалучальнымі звенамі ў разгортванні мастацкай думкі.
б)Праз карціны прыроды перадаецца плынь часу,калі адна пара года змяняецца другой.
в)Прыродзе належыць значная роля ў раскрыцці характару герояў, іх духоўнага свету і эмацыянальнага стану.
г)Пейзажныя малюнкі паказваюць варожасць прыроды да чалавека, яе грозную разбуральную сілу, яе гнеў,скіраваны супраць герояў п есы.
д) Пейзажныя карціны ў паэме маюць сімвалічнае значэнне.
е) Малюнкі прыроды вяяўляюць эстэтычныя і патрыятычныя ідэалы пісьменніка, выклікаюць роздум пра гістарычны лес Беларусі, дзе сышліся інтарэсы Усходу і Захаду, што прыводзіла да няспынных войнаў на тэрыторыі нашага краю і вынішчэння яго культуры.
10.Якая тэма і ідэя паэмы “Сымон-музыка”? |