Якасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі




Дата канвертавання30.03.2016
Памер18.87 Kb.
Якасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі

нефармальнай адукацыі.
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г. у рамках “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009”.
Мэтай круглага стала з’яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазіцый, мажлівасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмм дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні:

  • Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы??

  • Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яго задача заключаецца ў фарміраванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэй і ладаў жыцця?

  • Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў?

Абмеркаванне будзе арганізавана ў фармаце трох панэльных дыскусій па наступных тэмах:

  1. Паляпшэнне якасці жыцця: роля, месца і мажлівасці нефармальнай адукацыі

  2. Шляхі развіцця і метады нефармальнай адукацыі ў паляпшэнні якасці жыцця

  3. Суб’екты нефармальнай і фармалізаванай адукацыі: узяемадзеянне і бар’еры

У кожнай панэльнай дыскуіі будуць прадстаўлены па два кароткія даклады, якія адлюстроўваюць розныя пазіцыі, - гэтыя выступы стануць падмуркам для разгортвання агульнай дыскусіі. Для прэзентацыі дакладаў запрошаны эксперты ў галіне нефармальнай адукацыі і якасці жыцця з Беларусі, Латвіі, Германіі, прадстаўнікі беларускіх арганізацый нефармальнай адукацыі, бізнэс-адукацыі, а таксама прадстаўнікі розных ініцыятыў у галіне нефармальнай і фармалізаванай адукацыі.

Агранізатарамі мерапрыемства выступілі: ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”, ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, ГА “Хрысціянская садружнасць дарослых і дзяцей”, МГА “Фокус-група”, МГА “Адукацыя без межаў”.

Інфармацыйны партнер круглага стала – сайт “Наше мнение (www.nmnby.eu)


Больш падрабязна пра месца і час правядзення круглага стала, а таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія адбудуццца ў рамках “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009”, можна даведацца на сайтах:

www.methodology.by

www.eurobelarus.info

www.adukatar.net

А таксама у каардынатара:



Юлія Галіноўская
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка