Да ўвагі студэнтаў і магістрантаў!
Згодна з планам навуковай і творчай работы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на 2013 год у межах XXIІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай 16 красавіка 2013 г. адбудзецца канферэнцыя Студэнцкага навукова-творчага таварыства “МУЗЫЧНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў НАВУКОВЫМ АСЭНСАВАННІ МАЛАДЫХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ”
Тэматыка канферэнцыі:
-
новыя накірункі ў вывучэнні пытанняў гісторыі і тэорыі музыкі;
-
музычныя этнакультуры Беларусі і свету ў асэнсаванні маладых даследчыкаў;
-
выдатныя постаці сусветнай музычнай культуры;
-
актуальныя праблемы сучаснай музычнай адукацыі і музычна-выканальніцкага мастацтва.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і магістранты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Рэгламент выступлення для студэнтаў 10 хвілін, для магістрантаў – 15 хвілін.
Для ўдзелу ў канферэнцыі і публікацыі ў навуковых выданнях Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі неабходна:
Студэнтам:
-
да 2 красавіка 2013 г. уключна даслаць заяўку і тэкст даклада на рускай або беларускай мове аб’ёмам каля 5 000 — 7 000 знакаў на электронны адрас: snto-bgam@mail.ru (кіраўнік СНТТ Макарава Аляксандра Вітальеўна);
-
да 8 красавіка 2013 г. уключна здаць раздрукаваны варыянт заяўкі і тэксту даклада з візай навуковага кіраўніка, а таксама выпіску з пасяджэння кафедры ў кабінет 125 (1 корпус) Макаравай Аляксандры Вітальеўне або Трафімчук Таццяне Юр’еўне.
Магістрантам:
-
да 2 красавіка 2013 г. уключна даслаць заяўку і тэкст даклада на рускай альбо беларускай мове, які афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК да навуковага артыкула, на электронны адрас: snto-bgam@mail.ru (кіраўнік СНТТ Макарава Аляксандра Вітальеўна);
-
да 8 красавіка 2013 г. уключна здаць раздрукаваны варыянт заяўкі і тэксту даклада з візай навуковага кіраўніка, а таксама рэцэнзію і выпіску з пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку ў кабінет 125 (1 корпус) Макаравай Аляксандры Вітальеўне або Трафімчук Таццяне Юр’еўне.
Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі, а таксама да публікацыі.
Прадугледжваецца завочная форма ўдзелу ў канферэнцыі ў выглядзе стэндавага даклада.
Тэлефон для даведак: + 375 17 328 55 02 (Аддзел міжнародных сувязей, Макарава Аляксандра Вітальеўна, Трафімчук Таццяна Юр’еўна).
Узор заяўкі:
Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў
|
|
Месца вучобы, курс, факультэт
|
|
Кантактныя дадзеныя
(тэлефон, е-mail)
|
|
Дадзеныя аб навуковым кіраўніку: прозвішча, імя, імя па бацьку;
вучоная ступень і званне;
кантактныя дадзеныя (тэлефон, е-mail).
|
|
Тэма даклада
|
|
Неабходнась тэхнічных сродкаў для прэзентацыі матэрыялаў даклада
|
| |