Xіi. Міжнароднага фестывалю студэнцкіх І моладзевых тэатраў




Дата канвертавання30.03.2016
Памер168.52 Kb.
Упраўленне па справах культуры

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Пр-т Незалежнасці, 4-211

220030 Мінск

БЕЛАРУСЬ
Тэл./Факс: +375 17 2095469

Web-site: http://www.theatre-fest.bsu.by


Паважаныя сябры,

Мы рады паведаміць Вам пра правядзенне
XІI. Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў

«Тэатральны Куфар»
Беларусь: Мінск, 29 лістапада – 6 снежня 2015 г.
Дэвіз фестывалю – «Традыцыі.Пошук.Эксперымент»

Фестываль "Тэатральны куфар" - гэта:



  • адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў

  • адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе

  • транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету

Фестываль штогод наведваюць 15-20 тэатраў, 250 удзельнікаў з усіх куткоў свету, 12 000 гледачоў. За адзінаццаць гадоў існавання ў фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 60 краін свету! Па выніках высокай арганізацыйнай культуры «Тэатральны куфар» быў прызнаны «БРЭНДАМ ГОДА» і стаў уладальнікам сярэбранага медаля.


З задавальненнем прапануем Вашаму студэнцкаму/моладзеваму тэатру прыняць удзел у фестывалі і акунуцца ў незабыўнае творчае свята!
Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю. Па дадатковыя звесткі просім звяртацца ў аргкамітэт альбо наведаць нашыя вэб-старонкі:

http://www.theatre-fest.bsu.by

Facebook: https://www.facebook.com/teatralny.kufar

Вконтакте: https://vk.com/teatralny.kufar

ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У ФЕСТЫВАЛІ – 1 МАЯ 2015г.!
Чакаем Вас у Мінску,
Кацярына Саладуха,

Дырэктар Фестываля


Маб. +375 29 6116776 || E-mail: k_saladukha@yahoo.com || Skype: katsiaryna.saladukha

XIІ. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР»

Мінск, 29 лістапада – 6 снежня 2015 года
ПРАВІЛЫ ФЕСТЫВАЛЮ


    1. МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ:

  1. Фестываль праводзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам у г. Мінск, Беларусь, з 29 лістапада па 6 снежня 2015 года.

  2. Удзельнікам, якія пражываюць за мяжой Мінска, прапаноўваецца прыбыць на фестываль 29 лістапада 2015 г. і адбыць 6 снежня 2015 г. Неадпаведнасць дадзеным тэрмінам неабходна папярэдне ўзгадніць з аргкамітэтам.




    1. УДЗЕЛЬНІКІ:

  1. Студэнты вышэйшых навучальных устаноў і прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый і творчых аб'яднанняў.

  2. Пераважная колькасць удзельнікаў ад аднаго тэатра складае 15 чалавек (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджальных асоб).

  3. Адзін і той жа тэатр мае права ўдзельнічаць у фестывалі не больш двух разоў запар. Мінімальны неабходны перапынак складае адзін год, пасля чаго калектыў можа зноў заяўляць пра ўдзел на агульных падставах.




    1. ЗАЯЎКА:

  1. Заяўка да ўдзелу ў фестывалі прымаецца да 1 мая 2015 года (дата атрымання!).

Тэатрам, якія даслалі заяўку пазней пазначанага тэрміна, можа быць адмоўлена ў разглядзе дакументаў.

  1. Наступныя абавязковыя матэрыялы падаюцца разам з заяўкай (эл.пошта/CD/DVD):

  • поўны запіс спектакля, прадстаўленага да ўдзелу ў Фестывалі*, нават калі арганізатары бачылі яго раней;

  • кароткі дэма-запіс спектакля, прадстаўленага да ўдзелу ў фестывалі;

  • 5-6 актуальных каляровых фотаздымак спектакля высокага дазвалення (не меньш 300 dpi) у цыфравым выглядзе, пазначаючы прозвішча і імя фатографа!!;

  • біяграфія калектыва, у якой утрымоўваецца інфармацыя пра артыстычныя дасягненні;

  • тэхнічная карта па форме;

  • дамова аб удзеле ў фестывалі.




  1. АДБОР ДА ЎДЗЕЛУ:

  1. Прыярытэтным крытэрам з'яўляецца мастацкая каштоўнасць працы.

  2. Артыстычная рада, сфарміраваная арганізатарамі фестывалю, ажжыццяўляе адбор удзельнікаў на падставе пададзеных матэрыялаў.

  3. Афіцыйнае абвяшчэнне пра ўдзел дасылаецца па электроннай пошце на працягу месяца пасля атрымання заяўкі і не пазней 1 чэрвеня 2015 года.




  1. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:




  • Арганізатары аплачваюць:

  1. Для іншагародніх і замежных груп асноўныя выдаткі па пражыванні, харчаванні, трансферу па прыездзе і адбыцці, а таксама па небходных лакальных транспартных перасоўваннях.

  2. Для ўсіх удзельнікаў наведванне фестывальных спектакляў і мерапрыемстваў спецыяльнай праграмы.



  • Замежныя тэатры (артысты, кіраўніцтва і інш.суправаджальныя асобы) аплачваюць:

- унёсак 40 Еўра за кожнага ўдзельніка дэлегацыі на ўвесь перыяд Фестывалю (для груп з 15 чалавек)*;

- праезд да/з Мінска;

- візавая мыта (пры неабходнасці);

- медыцынская страхоўка (пры неабходнасці);


* Пры ўмове большай колькасці удзельнікаў тэатр аплачвае ўнёсак 40 Еўра на кожнага з 15 чалавек і пакрывае выдаткі фестываля па прыёме дадатковых асоб (30 Еўра ў суткі на 1 чалавека згодна з зацверджанай калькуляцыяй).
Унёсак аплачваецца банкаўскім пералікам да 1 кастрычніка 2015г.

БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ удакладняйце ў арганізатараў!!

У выключных выпадках аплату можна правесці па прыбыцці, але неабходна абавязкова папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.


  • Беларускіе іншагароднія тэатры (артысты, кіраўніцтва і інш.суправаджальныя асобы) аплачваюць:

- унёсак 20 Еўра за кожнага ўдзельніка дэлегацыі на ўвесь перыяд Фестывалю (група 15 чалавек)*;

- праезд да/з Мінска;


* Пры ўмове большай колькасці удзельнікаў тэатр аплачвае ўнёсак 20 Еўра на кожнага з 15 чалавек і пакрывае выдаткі фестываля па прыёме дадатковых асоб (30 Еўра ў суткі на 1 чалавека згодна з зацверджанай калькуляцыяй).
Унёсак аплачваецца праз банк да 1 кастрычніка 2015г. у пераліку на беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з зацверджанай калькуляцыяй.

БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ і эквівалентную СУМУ Ў БЕЛАРУСКІХ РУБЛЯХ удакладняйце ў арганізатараў!!




  • Ад аплаты рэгістрацыйнага ўнёска вызваляюцца:

- Мінскія тэатры (харчаванне і пражыванне не падаецца);

- Гасцявыя тэатры, якія валодаюць статусам прафесійнага тэатра і спецыяльна запрошаны аргкамітэтам;

- Тэатр-уладальнік Гран-пры папярэдняга фестывалю;

- Тэатры-заснавальнікі фестывалю (харчаванне і пражыванне не падаецца).



  1. ТЭХНІЧНЫЯ ЎМОВЫ ПАКАЗУ СПЕКТАКЛЯ:

a. Арганізатары падаюць:

- Сцэнічную пляцоўку для паказу спектакля з наяўным стандартным святлом і гукам;

- Элементарныя, але цяжка ттранспартыруемыя прадметы дэкарацый і рэквізіту (стол, крэсла, куб), а таксама тэхнікі (праектар, экран).

b. Заказ дадатковага святла і гуку, набыццё і выраб спецыяльных і дадатковых элементаў дэкарацый і рэквізіту праводзiцца за кошт уласных сродкаў тэатра-ўдзельніка.

c. Максімальны час падрыхтоўкі да спектакля (рэпетыцыя і тэхнічная ўстаноўка) складае 120 хвілін!

d. Арганізатары пераканаўча просяць прадугледзець спрошчаны варыянт паказу спектакля на фестывалі і ўзгадніць усе звязаныя пытанні да пачатку фестывалю!




  1. ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ФЕСТЫВАЛЮ:

    1. Прынятыя калектывы павінны пацвердзіць удзел і падаць не пазней 1 верасня 2015 г.:

  • пашпартныя дадзеныя згодна з прыкладаемай формай;

  • інфармацыю пра прыбыццё/адбыццё: дата і час, транспартны сродак і г.д.

    1. Групам, якім патрабуецца ВІЗА для ўезду ў Беларусь, варта самастойна падрыхтаваць усю неабходную дакументацыю для падачы ў Пасольства і паведаміць арганізатараў загадзя і не пазней за 1 верасня! Для даведак: http://belembassy.org/index_eng.html

Фестываль накіроўвае афіцыйны ліст з поўным спісам групы ў адпаведнае Беларускае Консульства з просьбай аб выдачы візы без аплаты, што застаецца аднак на меркаванне Консула.

  1. Прадстаўнік фестывалю сустракае групу па прыездзе ў аэрапорт, на чыгуначны ці аўтобусны вакзал; суправаджае на працягу ўсяго візіту.




  1. ПАВОДЗІНЫ ГРУПЫ:

    1. Дырэктар і/ці Адміністратар групы нясе адказнасць за дысцыпліну ўдзельнікаў групы.

    2. Адмысловая ўвага павінна быць звернута на пунктуальнасць, паважлівыя адносіны да іншых груп і прадстаўнікоў фестывалю, а таксама на ўстрыманне ад празмернага ўжывання алкаголю і пазбяганне шуму ў начны час.

    3. Група нясе адказнасць за любую шкоду, нанесеную ўдзельнікамі групы, выпадковую або наўмысную, і аплачвае яе пакрыццё.




  1. УЗНАГАРОДЖВАННЕ:

    1. Усе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.

    2. Гран-пры фестывалю – Вялікі Куфар – традыцыйна ўручаецца за лепшы спектакль па выніках рэйтынгава галасавання гледачоў фестывалю.

    3. Конкурсную праграму ацэньвае незалежнае журы прафесіяналаў па наступных асноўных намінацыях:

  • «Лепшая актрыса»

  • «Лепшая актрыса другога плану»

  • «Лепшы акцёр»

  • «Лепшы акцёр другога плану»

  • «Лепшая рэжысура»

  • «Лепшая сцэнаграфія»

    1. Колькасць і склад намінацый можа змяняцца па меркаванні журы і арганізатараў.

    2. Магчыма наяўнасць спецыяльных прызаў ад прадстаўнікоў прэсы, партнёраў, арганізатараў і заснавальнікаў фестывалю.



  1. АФІЦЫЙНЫЯ МОВЫ ФЕСТЫВАЛЮ:

  1. Афіцыйныя мовы карыспандэнцыі – англійская, беларуская, руская.

  2. Тэатрам рэкамендуецца ўлічваць моўную разнастайнасць глядацкай аўдыторыі і абавязкова падрыхтаваць субтытры да спектакля на англійскай мове і на беларускай/ рускай.




  1. ГОРАД МІНСК:

Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню ў цэнтры Еўропы, на легендарным шляху з варагаў у грэкі, горад Мінск на працягу ўсёй сваёй гісторыі з'яўляўся найважнейшым цэнтрам навукі і мастацтва, гандлю і рамесніцтва. Заснаваны ў 1067 г., Мінск не раз уваходзіў у тыя ці іншыя дзяржаўныя фарміраванні, што абумовіла яго ўнікальнае і заўсёды талерантнае змешванне народнасцяў і культур - частка Вялікага княства Літоўскага ў 1326г., сталіца Менскага ваяводства ў Польска-літоўскім Саюзе з 1569г., далучэнне да Расіі ў выніку Другога падзелу Польшчы ў 1793г., сталіца Беларускай ССР у 1919 г. і з 1991г. сталіца Рэспублікі Беларусь.

Сучасны Мінск - дынамічны еўрапейскі горад з насельніцтвам 1,8 мільёна жыхароў; жывы вобраз яго культуры складаюць яркія вуліцы, шырокія праспекты, гістарычная і пасляваенная архітэктура і, безумоўна, жыхары, бязмежная дабрыня і ветлівасць якіх робяць кожнага госця жаданым!



XIІ. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР»

Мінск, 29 лістапада – 6 снежня 2015 г.
Заяўка да ўдзелу
Полная назва тэатра _____________________________________________________________________
Кіраўнік__________________________________________________ Колькасць удзельнікаў _________
Арганізацыя, прадстаўляемая тэатрам _____________________________________________________
Назва спектакля _______________________________________Рэжысёр__________________________
Назва п’есы________________________________________ Аўтар п’есы _____­­­­_____________________
Мастак (сцэнаграфія/касцюмы)_________________________________ Аўтар (-ы) музыкі____________

_______________________________________________________________________________________


Працяг спектакля________(хвіл) Антракт _____ Мова ____________Субтытры (мова)_____________
URL дэмазапісу спектакля (канал Youtube): __________________________________________________
Рэзюмэ спектакля (не больш за 7 радкоў): _______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________



Афіцыйнае запрашэнне: -не / - так (адрасавана: ______________________________________)

Візавая падтрымка: - не / - так (Амбасада_____________________________________________)

Дыетычныя абмежаванні ўдзельнікаў группы: - не / - так (калі ласка, удакладніце__________

______________________________________________________________________________________)



Кантактная асоба:_______________________________________________________________________

Поўны адрас (з указаннем краіны і паштовага азначніка):______________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

Тэлефон (з указаннем кода)________________________________Факс___________________________

E-mail (!) ______________________________________Web-site__________________________________

Да заяўкі прыкладаюцца (просьба адзначыць любым знакам патрэбны квадрат):


  • Запіс спектакля, прадстаўленага да ўдзела ў фестывалі;

  • 5-6 актуальных каляровых фотаздымкаў высокага дазвалення (не меньш 300 dpi);

  • Біяграфія калектыва;

  • Тэхнічная карта па форме;

  • Дамова аб удзеле ў фестывалі.

Калі ласка, пераканайцеся, што ўся прадстаўленая інфармацыя пэўная!




Крайні тэрмін падачы заяўкі – 1 мая 2015 года!

XIІ. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР»

Мінск, 29 лістапада – 6 снежня 2015 г.

ТЭХНІЧНАЯ КАРТА
Тэхнічныя ўмовы паказу спектакля:

  • Арганізатары падаюць:

- Сцэнічную пляцоўку для паказу спектакля з наяўным стандартным святлом і гукам;

- Элементарныя, але цяжка ттранспартыруемыя прадметы дэкарацый і рэквізіту (стол, крэсла, куб), а таксама тэхнікі (праектар, экран).



  • Заказ дадатковага святла і гуку, набыццё і выраб спецыяльных і дадатковых элементаў дэкарацый і рэквізіту праводзiцца за кошт уласных сродкаў тэатра-ўдзельніка.

  • Максімальны час падрыхтоўкі да спектакля (рэпетыцыя і тэхнічная ўстаноўка) складае 120 хвілін!

  • Арганізатары пераканаўча просяць прадугледзець спрошчаны варыянт паказу спектакля на фестывалі і ўзгадніць усе звязаныя пытанні да пачатку фестывалю!



Назва тэатра______________________________ Краіна_________________

РЭКВІЗІТ І ДЭКАРАЦЫІ, ЯКІЯ ПРАДСТАЎЛЯЮЦЦА АРГАНІЗАТАРАМІ:

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________



СВЯТЛО__________________________________________________________________

_________________________________________________________________________


ГУК ______________________________________________________________________

_________________________________________________________________________


ПАМЕР СЦЭНЫ___________________________________________________________
НЕАБХОДНАСЦЬ РЭПЕТЫЦЫІ ______________________ (макс. 120 хвіл)

ВЫКАРЫСТАННЕ АГНЮ ў спектаклі (пр. факелы, свечкі, жангляванне з агнём,

глытанне агню і інш.) : -не / - так

Калі ласка, удакладніце ____________________________________________________

Звярніце ўвагу, што выкарыстанне агню можа быць забаронена па законных

прычынах!!

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ______________________________________________

__________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________


XIІ. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР»

Мінск, 29 лістапада – 6 снежня 2015 г.

Назва тэатра_______________________________ Краіна_________________
СКЛАД ВЫКАНАЎЦАЎ




Прозвішча, імя

пол

Роля

















































































































СПІС УДЗЕЛЬНІКАЎ




Прозвішча, імя

пол

дата нараджэння

пашпарту

грамадзянства

функцыя ў калектыве









































































































































































































Канчатковы спіс удзельнікаў неабходна даслаць да 1 верасня 2015 года!


XIІ. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР»

Мінск, 29 лістапада – 6 снежня 2015 г.
ДАМОВА АБ УДЗЕЛЕ Ў ФЕСТЫВАЛІ
Я, ____________________________________________________________________________________,

(імя кіраўніка)

ад імя,________________________________________________________________________________,



(назва калектыва)

пацвярджаю жаданне паказанага калектыва прыняць удзел у XІI. Міжнародным фестывалі студэнцкіх і моладзевых тэатраў «ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР – 2015», абавязваюся забяспечваць прытрымліванне калектывам правілам фестывалю і ўсведамляю, што ў выпадку крайняга парушэння тэатр могуць прасіць пакінуць фестываль да яго заканчэння.



Дата_______________ Подпіс кіраўніка___________________________

* Арганізатары Фестывалю пакідаюць за сабой права на выкарыстоўванне фотаідэа матэрыялаў калектыва, прынятага да ўдзелу, у мэтах прамоцыі!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка