Вусны часопіс
“Я люблю цябе, роднае слова”
Мэта: раскрыць шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, фарміраваць асоьу грамадзяніна
Уступнае слова
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці мяне з калыскі падымала
І вучыла у бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае “МАМА”
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой мы размаўляем з вамі, мове нашых дзядоў і бацькоў. Наша сенняшняя сустрэча адбудзецца ў форме вуснага часопіса “Я люблю цябе, роднае слова!”
Першая старонка нашага часопіса прысвечана гісторыі нашай мовы. Называецца яна “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”.
Мова ўзнікла сотні гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы. Беларуская мова належыць да славанскіх груп моў. Прыкладна да У1-У11 стагоддзяў да нашай эры славяне карысталіся адной мовай. Але ў потым мовы розных славянскіх народаў набылі свае асаблівасці.
У Х111 стагоддзі Беларусь увайшла ў склад ВКЛ, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні. З канца ХУ1 стагоддзя дзяржаўнай мовай стала польская, а з Х1Х ст.- руская.
У 20-я гады ХХ стагоддзя пачалося адраджэнне беларускай культуры. Але потым яе перасталі ўжываць у дзяржаўных установах, інстытутах, зменшылася колькасць беларускіх школ.26 студзеня 1990г быў прыняты Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, і дзяржаўнай мовай стала беларуская.На рэферэндуме 14 мая 1995 года большасць насельніцтва, якое прымала ў ім удзел, выказалася за наданне ў Беларусі статуса дзяржаўнай, побач з беларускай, таксама і рускай мове. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных моў у Беларусі замацавана Канстытуцыяй ( арт. 17, арт. 50). Мы павінны быць асабліва клапатлівымі ахоўнікамі нашых моўных скарбаў.
Гучыць беларуская мелодыя.
Дык шануй, Беларус сваю мову-
Гэты скарб наш на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!
Перагортваецца старонка.
Наступная старонка “Краіна Мовазнавія”.
У ей жывуць лексіка, марфалогія, графіка, фанетыка. Яны прапануюць нам свае заданні.
Першае заданне прапануе Фанетыка.
Называецца яно “Рамонак”. (Вывешваецца рамонак, у яго на пялестках пытанні. Дзеці павінны на іх адказаць).
Пытанні:
1. Колькі галосных гукаў? -6
2. Які гук нам дае літара “БЭ”? –б,п
3. Назавіце перадапошнюю літару алфавіта? –Ю
4. Якая літара у беларускай мове самая ганарыстая? – Я
5. Колькі літар у беларускім алфавіце? -32
6. Апостраф з’яўляецца літарай? –НЕ
7. Назавіце шостую літару алфавіта.- Е
Другое заданне прапануе Лексіка.
Паслухайце верш В.Віткі.
Сава і сава.
Прыйшоў Сава ў лес,
На яліну ўзлез,
Падняў галаву,
Убачыў саву,
|
-Ты скажы, сава,-
Пытаецца Сава,
А твая дзятва
Ведае забавы?
|
Назавіце словы , значэнне якіх адрозніваецца месцам націску. Назавіце свае прыклады.
Наступнае заданне прапануе Графіка.
Адгадайце загадку.
Літары ў ім, як байцы на парад,
Строгім парадкам пастроены ў рад.
Усе яны пэўнае месца знайшлі там
Як мы яго назавем?...( алфавітам )
А зараз паслухайце уважліва анаграмы.
З “М” расту я на агародзе,
З “Р” я поўзаю ў вадзе.
(мак-рак)
Я на “Д” –паверхні маю,
А на “Л” –дзяўбу, ламаю.
(дом-лом)
З “л” – частка твару,
А з “б” – я расліна.
(лоб-боб)
Я з лесарубам - сіла!
Глядзі сасну паваліла.
Парадак літар зменім ледзь-
Лісцевым дрэвам мне шумець.
(Піла –ліпа)
Стралу сталевую
Узняў ажно да неба.
А разам з “Э” –
Для фільмаў ен патрэбен.
(кран-экран)
Ен з “Д” на кусце і на дрэве быць можа,
А з “Т” ен- драўляная агароджа.
(плод-плот)
Заданне ад Лексікі.
Трэба разгадаць крыжаванку. Я буду вам задаваць значэнне слова, а вы - само слова.
-
“Люстэрка вучня (дзеннік)
-
Прыналежнасць для пісьма (сшытак)
-
Самы першы падручнік (буквар)
-
Мэбля ў класе (парта)
-
Школьная сумка (ранец)
-
Мелодыя, якая гаворыць аб заканчэнні урока. (званок)
-
Чалавек, які дае веды дзецям (настаўнік)
Наступнае заданне ад Марфалогіі.
Вам патрэбна адгадаць загадкі і адказаць хто з’яўляецца сябрам марфалогіі.
Спытайце мяне:
Хто ці што можа-
І дам я назвы ўсім прадметам!
(Назоўнік)
Я аздабляю вашу мову:
Даю прыметы розным словам…
(Прыметнік)
Аб сабе сказаць хачу,
Што прыметы я лічу.
(лічэбнік)
Папрасіць і загадаць магу,
Вызначыць вам час дапамагу,
А калі з займеннікам стаю,
Дык асобу легка пазнаю.
( Дзеяслоў)
Сваей я формы не змяняю.
Заўседы я абазначвю
Прымету дзеяння і стану –
Як з дзеясловам побач стану.
А як з прыметнікам , то гэта
Ужо будзе якасці прымета.
Ствараюся ад розных слоў я
І называюся….( Прыслоўе)
Кароценькі, нязменны я, службовы –
Дапамагу змяніць па склонах словы.
( Прыназоўнік)
Я нічога не абазначаю,
І толькі сказы, словы я злучаю. ( Злучнік)
Наступная старонка нашага часопіса “Гуляй і вучыся”.
Зараз мы падзелімся на 2 каманды.
1 ЗАДАННЕ
Зараз вы атрымаеце карткі з устойлівымі зваротамі, вам патрэбна паказаць тое, што напісана пры дапамозе мімікі, рухаў.
1каманда –
Браць быка за рогі (Пачынаць з найбольш важнага.)
2 каманда –
Валасы становяцца дыбам (Пачуцце страху)
2 ЗАДАННЕ
Кожнай камандзе трэба напісаць верш па апошніх словах радка. У каго лепш атрымаецца.
…Якуб Колас
…родны голас
…любіць чытач
…творы чытаць
3 ЗАДАННЕ
Якая каманда хутчэй адгадае рэбус
4 ЗАДАННЕ
Зараз кожная каманда атрымае картку, у якой запісаны словы песні. Вам трэба выканаць на матыў песні, што ўказана на картцы.
1 камандзе
Сарваўся голас мой высокі,
Калі на памяць верш чытаў.
Стаяў ля дошкі адзінокі,
Слязу глытаў, глытаў, глытаў.
2 камандзе
То назоўнік, то прыметнік,
Дзеясловаў цэлы рой.
Мова наша – скарб вялікі,
Знойдзеш дзе яшчэ такі.
Вось і закончылася наша 3 старонка.
Вучні выконваюць песню “ Полька беларуская”
Падводзяцца вынікі. Пераможцы ўзнагароджваюцца. |