Вось так паўстае радзіма ў маім уяўленні Вучань 11 «Б» класа Радзівонаўскі Ілля




Дата канвертавання17.03.2016
Памер18.92 Kb.
Вось так паўстае радзіма ў маім уяўленні

Вучань 11 «Б» класа Радзівонаўскі Ілля

Беларусь! І нікуды мне не дзецца ад цябе, мая шчырая, мая спеўная, мая адзіная! Раніцай ты так пяшчотна заглядваеш у мае вочы, каб запытацца, ці люблю. «Люблю, люблю, люблю», — шапчу табе я. І мае словы паўтараюць ветрык з лістамі, васільковае поле, зялёны лес і пахучая трава. Ды і як цябе не любіць? Як не шанаваць? Мне да болю шкада цябе і тваіх верных сыноў і дачок, тваіх смелых дзяцей, якія за цябе, родная краіна, пайшлі на смерць, бо жыццё без Радзімы не мае сэнсу.

Я веру ў цябе, мая сінявокая, як верылі і Колас, і Багдановіч. Ты будзеш жыць і квітнець, бо мы, твае дзеці, суцішым твой боль і непакой. Я не хачу, каб ты сумавала, мая дарагая Радзіма! Я з табой. І пакуль б’ецца маё сэрца, я буду любіць твае лугі і рэкі, сонейка і хмары, лясы і палі. Мяне так цешыць і забаўляе шчэбет птушак, гоман дубоў, мілагучны напеў рэчак. І ты, мая пакутніца, яшчэ спяваеш?! Спяваеш у горы і няшчасці? Якая ж ты моцная!

Я часта ўспамінаю, якой я цябе ўпершыню ўбачыла і палюбіла назаўсёды. Вось ты нахілілася над маёй калыскай і глядзіш прамяністымі матчынымі вачыма; калі я нарадзілася, ты размаўляла са мной такой сардэчнай, задушэўнай мовай. Ты радавалася мне і пяшчотна клапацілася, каб мяне ніхто не пакрыўдзіў. Ты калыхала мяне на шурпатых ад працы, але такіх ласкава-цёплых бабуліных руках.

Дзякуй, мая самая добрая і прыгожая ў свеце Радзіма.

Дзякуй вам, мае бацькі, што навучылі па-сапраўднаму любіць.

Дзякуй, мая зямелька, што аберагаеш мяне.

Калі я пачала падрастаць, ты паслала мне верных і шчырых сяброў, якія ніколі не здрадзяць мне. А калі цяжка бывае ў мяне на душы, дык ведаю, што мяне супакоіць толькі адно: усведамленне, што ў цябе, Радзіма, усё добра.

Я з гонарам магу сказаць, што мне ніколі не будзе сорамна за сваю зямлю, за свой народ, які за час амаль тысячагадовага існавання ніколі не стаў рабаўніком, захопнікам.

А зараз мне хочацца зазірнуць у будучыню, напэўна, яна будзе спакайнейшая і святлейшая, чым сённяшні дзень. Войны ў свеце супакояцца. Дзяржаўнай мовай стане наша «льняная і жытнёвая, сялянская, старажытнейшая» беларуская мова.

Я хачу, каб ты, мая Радзіма, верыла, што я люблю цябе, люблю шчыра, моцна і аддана. Толькі любі і ты нас, сваіх дзетак, якім не пражыць без маці-радзімы, як не пражыць без паветра.

З усёй Беларусі табе пішуць дзеці свае лісты, каб сказаць, як яны цябе любяць і каб сказаць табе дзякуй за тое, што ты ёсць.



Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
І ў час бяды не задрыжу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка