Вызваленне раёна вачыма ўдзельнiкаў былых баёў
З успамiнаў былога камсорга 673-га артпалка 219-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай дывiзii А. М. Дарафеева
5 лiстапада 1943 г. дывiзiя атрымала загад: непрыкметна перайсцi лiнiю фронту i выйсцi ў Pacoнскi раён, ва ўзаемадзеяннi з партызанамi ўтрымаць, а пры магчымасцi расшырыць партызанскi раён, сваiмi баявымi дзеяннямi скаваць значныя сiлы працiўнiка.
У ноч з 5 на 6 лiстапада дывiзiя ў суправаджэннi партызан-праваднiкоў выйшла на марш. Асабовы састаў быў папярэджаны, прычым даволi строга: у час маршу не скрыпець, не курыць, не шумець i нават не размаўляць, быць гатовымi ў любую мiнуту прыняць бой. Рухаючыся такiм чынам перад самым носам ворага па вузкiх лясных i забалочаных сцяжынках, часцi дывiзii незаўважанымi выйшлi ў тыл фашыстаў.
Позна ноччу з 6 на 7 лiстапада часцi дывiзii падышлi да невялiкай вёсачкi Перавоз. Далей шлях перагарадзiлi два вялiкiя возеры, што злучалiся 40-метровай пратокай. З вёскi даносiўся шум, асобныя крыкi, брэх сабак, скрып павозак. Пасланыя разведчыкi прынеслi нядобрую вестку - жыхары вёскi эвакуiравалiся ў сувязi з наблiжэннем фашысцкiх карнiкаў. З'яўленне нашых салдат для сялян было поўнай нечаканасцю. Адбылася хвалюючая сустрэча. Воклiчы прывiтанняў, крыкi радасцi - усё злiлося ў людскiм вадавароце.
Часу для мiтынгаў не было. Неабходна было тэрмiнова наводзiць пераправу цераз мiжазёрную пратоку i рухацца далей. Дарагая была кожная мiнута. Пры актыўнай дапамозе жыхароў вёскi, якiя спынiлi эвакуацыю, пераправа была хутка наладжана. Першымi пераправiлiся батальёны 710-га стралковага палка, за iмi батарэi 673-га артпалка. Арганiзавана пераправiлiся i астатнiя часцi i падраздзяленнi. Да свiтання 7 лiстапада дывiзiя закончыла пераправу.
Пасля кароткага адпачынку зноў марш, дывiзiя iмкнулася апярэдзiць ворага. Да 10-00 гадзiн 7 лiстапада яна выйшла на рубеж Антонава, Ерамеева, Mypaгi, Юзэфава, Лiсiцы i сiламi двух стралковых палкоў - 710-га i 375-га - перайшла ў наступленне супраць фашысцкiх карнiкaў.
Iмклiвай атакай нашы часцi ў першыя ж гадзiны наступлення авалодалi населенымi пунктамi Пунiшча, Жары, Байдзiна i ў раёне в. Hiўe асядлалi шашу Варонінa - Гарбачэва, знiшчыўшы каля 300 варожых салдат.
Многiя салдаты i афiцэры паказалi мужнасць i адвагу з гэтых баях. Выйшаўшы ў зададзены раён на паўночны захад ад в. Галубова, воiны 7-й батарэi 673-га артпалка на ўскраiне лесу сутыкнулiся з вялiкай групай фашысцкiх аўтаматчыкаў. Сустрэча для абодвух бакоў была зусiм нечаканай. Поспех бою залежаў перш за ўсё ад хуткасцi дзеянняў, вытрымкi i знаходлiвасцi. Камандзiр 3-га артдывiзiёна капiтан Уладзiмiр Рзянiн, якi знаходзiўся на батарэi, хутка падаў каманду: “Да бою, немцы справа!», а сам з гарматнымi разлiкамi ў лiчаныя секунды разгарнуў дзве гарматы i прамой наводкай ударыў па фашыстах. Пакiдаючы забiтых, немцы рассыпалiся па лесе, шукаючы выратавання.
Цiкавы выпадак адбыўся з камандзiрам 673-га артпалка падпалкоўнiкам Е. Ф. Салiным. Прабiраючыся на НП палка, ён лiтаральна твар у твар сутыкнуўся з фашысцкiм аўтаматчыкам. Карыстаючыся разгубленасцю фашыста, Салiн абяззброiў ворага i ўзяў яго ў палон.
Мужна змагалiся пехацiнцы. Вялiкi гераiзм праявiў парторг 2-й стралковай роты 710-га стралковага палка, памочнiк камандзiра ўзвода Змееў. Ен першы падняўся ў атаку i павёў за сабой увесъ узвод. Уварваўшыся ў траншэю працiўнiка перад в. Пунiшча, ён асабiста знiшчыў 5 фашыстаў, каля дзесятка знiшчылi байцы ўзвода. Астатнiя кiнулiся наўцёкi.
Чырвонаармеец 375-га стралковага палка камунiст Мельнiкаў першы ўварваўся ў в. Пунiшча i ўзняў там чырвоны сцяжок.
Адступiўшы пад нацiскам нашых часцей на захад i паўночны захад, працiўнiк, маючы колькасную перавагу, акапаўся на рубяжы Заблудоўе - Куляшова - Жары - Bapoніна - Парэчча-2 i аказваў упартае супрацiўленне.
На працягу дня 8 лiстапада 1943 г. гiтлераўцы 12 разоў кiдалiся ў контратакi, спрабуючы аднавiць ранейшае становiшча сваiх войск, але поспеху не мелi. Адбiўшы ўсе варожыя атакi, дывiзiя за
дзень да бою знiшчыла каля батальёна варожай пяхоты, падбiла 2 танкi, знiшчыла 2 зенiтныя гарматы, больш за 50 павозак з рознымi грузамi.
Вялiкую дапамогу нашым часцям аказвалi партызанскiя брыгады, якiя дзейнiчалi на флангах i ў тыле фашысцкiх войск. Яны не толькi знiшчалi фашысцкiх захопнiкаў, але i забяспечвалi нашы часцi каштоўнай iнфармацыяй аб руху нямецкiх вайсковых часцей.
На працягу 9-12 лiстапада працiўнiк спрабаваў яшчэ некалькi разоў збiць нас з занятага рубяжа. Цаной вялiкiх страт фашыстам удалося нязначна пацяснiць 1 батальён 710-га стралковага палка.
У гэтым бai вызначылiся воiны 3-й артбатарэi нашага палка, што знаходзiлiся разам з камандзiрам старшым лейтэнантам Крыловым на НП батарэі. Сувязiсты i разведчыкi былi акружаны фашыстамi на невялiкай вышынi. Нашых воiнаў было 6-7 чалавек на чале са старшым лейтэнантам Крыловым. Боепрыпасы скончылiся. Ужо выразна даносiлiся з боку гiтлераўцаў крыкi: “ Рус, здавайся!». Крылоў зняў трубку тэлефона. Сувязь з батарэяй працавала. Ен выклiкаў агонь на сябе.
Азвярэлыя фашысты, якiя ўварвалiся на вышыню, былi змецены агнём 122-мiлiметровых гаўбiц. Пакiдаючы груды трупаў, фашысты адкацiлiся. У гэтым баi асаблiва вызначыўся чырвонаармеец 710-га палка Самозiн. Нягледзячы на раненне, ён замянiў выбыўшага са строю камандзiра i ўзначалiў атаку ўзвода. Пад яго кiраўнiцтвам узвод знiшчыў больш за 20 фашыстаў, астатнiя ўцяклi. Старшы лейтэнант Крылоў i некаторыя воiны цудам засталiся жывымi.
Пераканаўшыся ў беспаспяховасцi сваix атак, фашысты перайшлi да абароны. Замацавалiся на занятых рубяжах i нашы часцi. У вынiку пяцiдзённых баёў на тэрыторыi партызанскага краю дывiзiя выканала пастаўленую задачу.
З успамiнаў былога камандзiра батарэi 76-мм палкавых гармат 1188-га стралковага палка 357-й стралковай дывізii палкоўнiка ў адстаўцы Мiкалая Сцяпанавiча Якiменкi
357-я стралковая дывiзiя пад камандаваннем генерал-маёра Аляксандра Геopгіевiчa Кудраўцава адной з першых пачала вызваленне шматпакутнай зямлi Беларусi. Восеиню 1943 г. палкi дывiзii - 1188-ы, 1190-ы, 1192-i стралковыя, 923-i артылерыйскi - i спецыяльныя часцi i падраздзяленнi пасля паспяховага завяршэння Невельскай аперацыi ў складзе 3-й ударнай армii наблiзiлiся да гранiцы Беларусi.
Мясцовасць у паласе дзеяння дывiзii на гранiцы Невельскага i Расонскага раёнаў лясiста-балоцiстая, узгорыстая, са слаба развiтай сеткай прасёлачных дарог.
Працiўнiк, хоць i не меў у гэтым раёне доўгачасовай пазiцыйнай абароны, але, умела выкарыстоўваючы мясцовасць, добра падрыхтаваў яе да абароны. Асновай яе сталi апорныя пункты, што размяшчалiся на асобных вышынях. Яны былi, як правiла, добра ўмацаваны, а танкадаступныя ўчасткi - замiнiраваны.
Пераадолець абарону фашыстаў у раёне вёсак Бухава i Уклеенка з ходу не ўдалося. Генерал А. Г. Кудраўцаў, баявы, спрактыкаваны камандзiр дывiзiі, меў вялiкi вопыт баёў у лясiста-балоцiстай мясцовасцi, хутка разабраўся i ацанiў становiшча. Ён прыняў рашэнне не даць магчымасцi працiўнiку падцягнуць рэзервы, каб узмацнiць сваю абарону, i толькi ўласнымi сiламi, зрабiўшы манеўр, авалодаць апорнымi пунктамi ў Бухаве, на безыменнай вышынi на ўсход ад яго i ва Уклеенцы.
Перад Бухавам былi спынены i вялi агнявы бой 1-ы 124 стралковыя батальёны (камандзiры маёр I. А. Шатохiн i капiтан М. А. Струкаў) 1186-га стралковага палка, якiм камандаваў падпалкоўнiк А. Н. Кашкараў, не мог рухацца наперад i левафланговы полк дывiзii падпалкоўнікa М. I. Кусяка, якi залёг перад
апорным пунктам Уклеенка.
Камандуючы артылерыяй дывiзii падпалкоўнiк М. Дз. Зacoўcкi, як нiхто iншы, разумеў, што лёс ў многiм залежыць ад артылерыйскай падтрымкi, i таму пастаянна прыспешваў артылерыйскiя часцi i падраздзяленнi дывiзii, а таксама прыдадзены дывiзii артылерыйскi дывiзiён.
Асаблiва цяжка прыйшлося службам артылерыйскага забеспячэння на чале з нястомным iжэўскiм iнжынерам-збройнiкам.маёрам М. П. Паповым. Трэба было ў кароткi тэрмiн падвезцi на новыя агнявыя пазiцыi запас боепрыпасаў. Вялiкую дапамогу аказалi самi артылерысты i мiнамётчыкi, якiя пераносiлi на руках снарады i мiны там, дзе не мог прайсцi транспарт. У лепшым становiшчы ў гэтых умовах была палкавая i батальённая артылерыя, таму што тут падвозiлi снарады i мiны на конях, а яны маглi паспяхова icцi i без дарог.
Вельмi шмат паспелi зрабiць разведчыкi дывiзii, асаблiва камандзiр узвода разведкi 1188-га стралковага палка лейтэнант Г. Г. Андросаў.
У 12 гадзiн 30 мiнут камандзiр дывiзii, пераканаўшыся, што стралковыя палкi 1-га эшалона дывiзii падпалкоўнiкаў А. Н. Кашкарава i М. I. Кусяка гатовы да наступлення, а артылерыя дывiзii - да адкрыцця агню,загадаў падпалкоўнiку М. Дз. Засоўскаму пачаць артылерыйскую падрыхтоўку. Палкавыя артылерыйскiя групы, створаныя загадзя ў стралковых палках 1-га эшалона дывiзii, дружна адкрылi агонь па разведаных цэлях у апорных пунктах Бухава, на безыменнай вышынi, што на ўсход ад яго, i ва Уклеенцы, а таксама па агнявых пазiцыях мiнамётаў працiўнiка, якiя былi разведаны на пачатку боя. Палкавыя i батальённыя мiнамёты ў гэты перыяд знiшчылi жывую сiлу i агнявыя сродкi працiўнiка перад фронтам сваiх стралковых падраздзялeнняў. Прамой наводкай вялi агонь гарматы палкоў 1-га эшалона.
Артылерыйская падрыхтоўка была кароткай. А паколькi наша пяхота знаходзiлася перад апорным пунктам працiўнiка на адкрытых участках на адлегласцi каля 500 м, то яна пачала рух наперад яшчэ да заканчэння стральбы артылерыi, каб пад яе прыкрыццём падысцi на бяспечную адлегласць ад агню сваёй артылерыi. Наша пяхота атакавала пярэднi край апорных пунктаў працiўнiка.
Найбольшага поспеху адразу дасягнуў 2-i стралковы батальён 1188-га стралковага палка пад камандаваннем капiтана М. А. Струкава, якi наступаў на паўночна-заходнюю ўскраiну Бухава. Ён авалодаў 1-й траншэяй апорнага пункта i, не спыняючыся на ёй, рухаўся ў глыбiню, умела манеўруючы i абыходзячы ачагi супрацiўлення працiўнiка, добра выкарыстоўваючы агонь пры дадзенай палкавой батарэi 76-мм гармат i сваёй мiнамётнай роты. А вось 1-ы стралковы батальён маёра А. I. Шатохiна вымушаны быў залегчы перад апорным пунктам на безыменнай вышынi, што на ўсход ад Бухава, i весцi агнявы бой з месца. Нязначнага поспеху ў першую гадзiну бою дасягнуў i полк падпалкоўнiка М. I. Кусяка, яго левафланговы батальён усё ж авалодаў 1-й траншэяй i, ведучы агнявы бой, павольна рухаўся на поўдзень, абыходзячы апорны пункт Уклеенка з усходу.
Генерал А. Г. Кудраўцаў ацанiў становiшча i вырашыў акружыць працiўнiка ў раёне Уклеенкi, Бухава, паўночных схiлаў вышынi, што знаходзiлася на паўднёвым захадзе ад Уклееннi, i знiшчыць яго, у далейшым наступаць у напрамку Слабады i заходняга берага возера Вядзета.
Для выканання прынятага рашэння быў узмоцнены батальён капiтана М. А. Струкава яшчэ адным артылерыйскiм дывiзiёнам 923-га артпалка i вылучаны нанапрамак яго дзеянняў 2-i эшалон палка - 3-i стралковы батальён. Амаль аналагiчныя меры ўзмацнення былi прыняты i для левафланговага батальёна 1190-га стралковага палка. Праз 2 гадзiны камандзiр 1188-га стралковага палка падпалкоўнік А. Н. Кашкароў далажыў камандзiру дывiзii: “Батальён капiтана М. А. Струкава, абышоўшы апорны пункт Бухава з захаду i знiшчыўшы шэраг агнявых сродкаў працiўнiка на яго паўднёвай ускраiне, агнём артылерыi з закрытых пазiцый, а таксама гарматамi батарэi 76-мм гармат палка прамой наводкай, паспяхова рухаецца на поўдзень па ўсходнiм беразе ракi Дрыса, не сустракаючы супрацiўлення працiўнiка. Я знаходжуся з 2-м эшалонам палка - 3-м стралковым батальёнам за 1 км на поўдзень ад Бухава. Батальён маёра I. А. Шатохiна, сустракаючы слабае супрацiўленне працiўнiка, авалодаў апорным пунктам на безыменнай вышынi, што на ўсход ад Бухава, i рухаецца на поўдзень. Думаю, што працiўнiк, баючыся акружэння, пачаў адыход”. Хоць i менш паспяхова дзейнiчаў у пачатку бою левафланговы 1 190-ы стралковы полк дывiзii, але потым, выкарыстоўваючы поспех свайго правага суседа, таксама дабiўся станоўчых вынiкаў. Баявая задача была выканана.
З успамiнаў М. I. Нiкалаева
Мiкалай Iванавiч Нiкалаеў нарадзiўся ў 1918 г. у Старарускiм р-не Наўгародскай вобл. У 1942 г. скончыў паскораны курс 2-га Ульянаўскага танкавага вучылiшча. З красавiка 1943 г, камандзiр узвода на Калiнiнскiм, 1-м Прыбалтыйскiм франтах. Прымаў удзел у вызваленнi ўсходняй часткi Расонскага р-на. Пасля вайны жыў у в. Антонава Гарбачэўскага сельсавета Расонскага р-на. Памёр у 1990 г.
Правае крыло Прыбалтыйскага фронту, у якi ўваходзiў наш ударны танкавы батальён, восенню 1943 г. у iмклiвым наступленнi на захад наблiзiлася да паўночна-ўсходняй мяжы Расонскага раёна. На ўчастку памiж Невелем i Вiцебскам склалася напружаная сiтуацыя. Менавiта гэты ўчастак з важнейшымi дарогамi, якiя iдуць на Прыбалтыку, фашысты iмкнулiся ўмацаваць. Яны кiнулi вялiкiя сiлы на лiквiдацыю свабоднага партызанскага краю. Наша ваеннае камандаванне аддало загад прарваць лiнiю фронту i злучыцца з партызанскiмi брыгадамi. Танкавы батальён прыбыў у наваколле станцыi Жалезнiца. Трэба было фарсiраваць чыгунку Вiцебск - Невель i рухацца далей на захад, на Расоншчыну, дзе партызаны вялi жорсткiя бai з насядаючымi карнiкамi.
Аднойчы вечарам да нас з-за лiнii фронту прыбылi партызанскiя разведчыкi. Яны паведамiлi пра мiнныя палi i ўмацаваныя лiнii ў раёне нашага наступлення. З ix дапамогай сапёры змаглi размiнiраваць праходы каля станцыi Жалезнiца i каля в. Турпчына. Днi за два жорсткiх баёў мы прарвалiся да гранiцы раёна i адваявалi вёскi Аўсюкова, Забор'е, Лакцi, Грышына, Галубова i iншыя. Крыху не дайшлi да возера Нешчарда. Партызан мой узвод упершыню сустрэў у лесе каля вёскi Лакцi. Радасць была вялiкая. Далей наступалi з падвоенымi сiламi. Партызаны дапамаглi нам харчаваннем. В ызваленае насельнiцтва сустракала воінаў Чырвонай Apмii вельмi радасна.
Кожную вышыню, кожную нiзiну прыходзiлася браць з баямi. Асаблiва цяжка давялося на ўчастку памiж Галубовам i Мурагамi. Працiўнiк выкарыстаў зручнасцi мясцовасцi. На паўночным беразе возера Нешчарда ва ўрочышчы Гiрына i памiж Гарбачэвам і Старыной захоп нiкi ўстанавiлi артылерыю i трымалi пад абстрэлам многiя кiламетры нашых пазiцый.
У маёй памяцi назаўсёды застанецца жорсткi бой на подступах да в. Люцькава. Батальён нёс страты, у нашай роце амаль не засталося танкаў, нямала маiх сяброў засталося на полi бою. Часова прыйшлося прыпынiць наступленне, а потым нас перакiнулi на Cipoцiнcкi напрамак.
З успамiнаў А. Крываротава, гвардыi маёра ў адстаўцы
Танкiст Мiкалай Аляксеевiч Пляханаў, Герой Савецкага Саюза (31.5.1945), асаблiва вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы. Але нямала геройскiх учынкаў зрабiў ён i ў баях на тэрыторыi сваёй краiны, у тым лiку на Беларусi, пра што i апавядае ў cвaix успамiнах А. Крываротаў.
У час баёў за землi Расоншчыны на дапамогу нашай 26-й стралковай дывiзii прыбылi танкiсты. Сярод ix быў i механiк-вадзiцель Т-34 М. А. Пляханаў.
У раёне в. Клясцiцы iшлi жорсткiя баi лiтаральна за кожны ўзгорак. На ўчастку, куды прыбыў батальён, рыхтавалася контрнаступленне. Быў атрыманы загад: правесцi разведку боем. Хто быў на вайне, той ведае, што гэта такое. Танкi з'яўляюцца перад пазiцыяй ворага, каб прымусiць яго “адкрыць» свае агнявыя пункты. Тым самым яны выклiкаюць увесь агонь на сябе. Нямногiя вяртаюцца пасля гэтага назад. Тут трэба ўмела манеўраваць, круцiцца ваўчком, каб yxiлiцца ад снарада, i ў той жа час весцi агонь самiм, каб стварыць уражанне, што менавiта тут наносiцца галоўны ўдар.
На пярэднiм кpai сваёй абароны ў раёне Запруддзе фашысты закапалi ў зямлю танкi, замаскiравалi таксама артылерыю i мiнамёты. Прабiцца праз такую абарончую лiнiю было няпроста. Пасля артылерыйскай падрыхтоўкi батальён пайшоў у наступленне. За танкамi iшла пяхота. Немцы адкрылi шалёны агонь. Кругом рвалiся снарады, мiны. Дыхаць было цяжка, навокал дым i смурод. Бачнасць дрэнная. Мiкалай, манеўруючы, наблiзiўся да перадавой, засякаючы пункты ворага, i раптам адчуў страшэнны ўдар па корпусе машыны. На нейкi час танк спынiўся. Аказваецца, снарадам знесла вежу. З членаў экiпажа жывым застаўся толькi ён.
Вораг не звяртаў увагi на паранены танк, палiчыўшы, што ён выйшаў з гульнi. Мiкалай абмацаў сябе. Здаецца, pyкi і ногi цэлыя. Паспрабаваў на малых абаротах праверыць работу матора - працуе! Спраўная i хадавая частка. I вось танк без вежы стралой паiмчаў да варожых пазiцый.
Мiкалай кiдаў машыну ў розныя бaкi, падмiнаючы гусенiцамi варожых салдат, кулямётныя гнёзды. Ен уварваўся ў размяшчэнне ворага, збiў на дарозе два транспарцёры з пяхотай, 6 аўтамашын, з тылу зайшоў на пазiцыi мiнамётнай батарэi i раздушыў 4 мiнамёты. Заўважыўшы вялiкую зямлянку са штырамi антэн i трыма легкавымi машынамi побач, накiраваўся туды. Усяго ён знiшчыў у гэты дзень больш за 60 варожых салдат i афiцэраў. За гэты бой М. А. Пляханаў быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступенi.
У хуткiм часе Мiкалая выклiкаў да сябе камандзiр батальёна Солахаў.
- Сынок, каля вёскi Барыскава цяжка прыходзiцца хлопцам з нашай роты i пехацiнцам. Трэба дапамагчы,- сказаў ён. I Мiкалай ужо ў якасцi камандзiра новага экiпажа накiраваўся на чарговае баявое заданне. Ноччу па лясных лагчынах “трыццацьчацвёрка» выйшла ў тыл ворага. Калi развiднела, Пляханаў разам са стралком сяржантам Бiбiкавым пайшоў на разведку мясцовасцi. У гаёчку непадалёку ўбачылi ў засадзе 8 варожых танкаў. Далей была адкрытая мясцовасць, адтуль i павiнны былi атакаваць свае. “Яны ж адсюль ycix нашых пераб'юць, бо ў ix выдатная пазiцыя»,- падумаў Мiкалай i сказаў пра гэта сяржанту. Ён тут жа вырашыў, што будзе атакаваць з тылу, адкуль фашысты не чакаюць удару.
Скарыстаўшы артылерыйскi абстрэл, густы туман i тое, што нямецкiя танкiсты ў гэты час знаходзiлiся ў зямлянках, экiпаж Пляханава цiха наблiзiўся да танкаў i адкрыў прыцэльны агонь. Хутка загарэўся адзiн варожы танк, другi, трэцi. Фашысты, вiдаць, рашылi, што нашы атакуюць буйнымi сiламi i рыхтуюць акружэнне, таму сталi хутка адыходзiць, пакiнуўшы 4 танкi з поўным камплектам боепрыпасаў.
Нашы падраздзяленнi, якiя хутка пайшлi ў атаку, лiтаральна на плячах фашыстаў уварвалiся ў Барыскава.
З успамiнаў Аляксея Антонавiча Кажарына, былога сяржанта 421-га стралковага палка 119-я стралковай дывiзii
Незабыўны выпадак здарыўся, калi наш полк пераходзiў дарогу, якая вядзе з Расонаў на ст. Дрэтунь. Па гэтай жа дарозе наперарэз нашаму палку, iшоў нямецкi танк. Камандзiру 2-й гарматы старшаму сяржанту Шарыкаву быў дадзены загад развярнуць гармату i знiшчыць фашысцкi танк. Аднак з варожага танка выстралiлi раней. Снарад трапiў у кола гарматы i разарваўся. Зaгінуў увесь разлiк - 5 чалавек.
А ў нас тады служыў Аляксей Кудзелькiн, якi прыбыў з артылерыйскай школы. Мiрная спецыяльнасць у яго была шавец. А рамантаваць абутак было неабходна i не было каму. Так што Аляксей быў вельмi дарэчы. За справу ён узяўся з энтузiязмам, старшына батарэi не мог на яго нарадавацца. Але аднойчы Кудзелькiн парушыў воiнскую дысцыплiну i камандзiр батарэi старшы лейтанант М. I. Мураўёў прачытаў яму “мараль» i адправiў у аддзяленне разведкi. Кудзелькiн нi разу да rэтага не быў на перадавой i вырашыў на ўсялякi выпадак мець пры сабе шмат боепрыпасаў.
Калi фашысцкi танк знiшчыў нашу гармату, Аляксей моўчкi зняў з-за плячэй рэчмяшок, выцягнуў процiтанкавую гранату, уставіў запал i кiнуўся да дарогi, па якой працягваў рухацца ў напрамку нашай падбiтай гарматы з намерам раздушыць яе разам з загiнуўшым экiпажам фашысцкi танк. Грымнуў глушальны
выбух, i танк спынiўся. Аляксей вярнуўся ў строй да сваiх таварышаў, i толькi тады яны апамяталiся i пачалi падкiдваць хлопца. Вестка пра яго геройскi ўчынак абляцела ўсю калону, даведаўся аб гэтым i камандзiр батарэi. На канi прыскакаў у галаву калоны, дзе заўсёды iшлi разведчыкi. “Ранiцай я гразiў яму трыбуналам, а зараз трэба прадстаўляць да ўзнагароды”,- сказаў камандзiр i аб'явiў Аляксею Кудзелькiну падзяку. А потым мы даведалiся, што за здзейснены подзвiг адважны салдат узнагароджаны ордэнам Славы III ступенi.
З успамiнаў былога лiтсупрацоўнiка дывiзiённай газеты “Красное знамя”
П. В. Пятровiча
...Спробы гiтлераўцаў абысцi роту з правага фланга наткнулiся на знiшчальны агонь кулямётчыкаў сяржанта Miхаiла Мiхайлавiча Шанялёва.
Раззлаваныя стойкасцю савецкiх воiнаў гiтлераўцы адкрылi па кулямётчыках моцны артылерыйскi агонь. Разлiк нёс страты, але выбыўшага падмяняў таварыш, i кулямёт заставаўся недасягальным для ворага. Аднак сiлы былi няроўныя - хутка ля кулямёта застаўся толькi адзiн камандзiр, якi працягваў трапнымi чэргамi касiць ланцугi фашыстаў. А вораг быў усё блiжэй i блiжэй. Камсамолец Шанялёў змагаўся да апошняга патрона i загiнуў як герой, не адступiушы са свайго баявога рубяжа нi на крок. Калi вышыня зноў была ўзята нашымi байцамi, яны знайшлi на ёй мёртвага сяржанта з дзвюма нажавымi ранамi на горле.
Мужна трымалiся, абараняючы адну з вышынь, i байцы другой роты на чале з лейтэнантам Сцяпанам Сцяпанавiчам Педзiчам. Гiтлераўцы вырашылi адбiць гэту вышыню. Нягледзячы на шмат большыя сiлы ворага, нашы воiны стойка абаранялi свае рубяжы. Параненыя байцы не пакідалі поля бою i змагалiся да апошняга. Але з кожнай гадзiнай радзелi ix рады. Лейтэнант Педзiч, якi таксама быў паранены, з некалькiмi знясiленымi байцамi працягваў стрымлiваць нацiск фашыстаў.
Час цягнуўся марудна, усё цяжэй было стрымлiваць ворага. Мiнула яшчэ паўгадзiны i на вышынi застаўся толькi адзiн яе абаронца - лейтэнант Педзiч. Сцякаючы крывёю, ён змагаўся з ворагам да апошняга, пакуль pyкi маглi трымаць зброю, пакуль не страцiў прытомнасць. Калi нашы салдаты зноў адбiлi ў ворага гэту вышыню, яны знайшлi мёртвага камандзiра, знявечанага фашыстамi. |