Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




старонка5/5
Дата канвертавання20.03.2016
Памер400.22 Kb.
1   2   3   4   5

ЗаключЭННЕ


Пры агульным узрастанні ступені пранікнення інфармацыйных тэхналогій у сферу гістарычных навук дасдедаванні па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. не з’яўляюцца выключэннем. Інфармацыйныя тэхналогіі тут знаходзяць сваё прымяненне ў цэлым шэрагу напрамкаў даследавання, кожны з якіх мае вялікія перспектывы развіцця. Па-першае, гэта алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў па гісторыі Рэчы Паспалітай і іншых краін, якія непасрэдна закранаюць і гісторыю ўкраінскага казацтва. Работа па дадзенаму напрамку праводзіцца фактычна ва ўсіх краінах усходнееўрапейскага рэгіёну, прыгадаем хаця б міждзяржаўныя праекты “Дыпламатычная спадчына Рэчы Паспалітай” і “Агульная архіўная спадчына краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”. Актуальнай з’яўляецца і алічбоўка музейных экспанатаў, якая, на жаль, у агульным праводзіцца не так актыўна.

Вялікія магчымасці і перпектывы выкарыстанне ІТ мае ў сферы рэканструкцыі, аднаўлення і мадалявання [9, с. 37] аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва: архітэктуры, вопраткі, рэчаў побыту і г.д. Актуальным для сучаснай Украіны з’яўляецца і аднаўленне колішняй казацкай сімволікі, а таксама даследаванне яе ўплываў на дзяржаўную сімволіку Украіны.

Адным з найгалоўнейшых напрамкаў выкарыстання ІТ у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст., па мяркаванню аўтара, з’яўляецца развіццё гістарычнай картаграфіі, у тым ліку, картаграфіі Украіны і Рэчы Паспалітай. Гэта тым больш важна, калі ўлічыць, што даследаванне дакладных межаў ваенна-палітычных тэрытарыяльных утварэнняў украінскага казацтва, а таксама дакладнага месцазнаходжання колішніх цэнтраў Запарожскай Сечы яшчэ мае шмат “белых плямаў” і чакае свайго даследчыка.

Вялікія перспектывы ў даследаванні ўкраінскага казацтва, як і гісторыі ў цэлым, маюць рэсурсы інтэрнэта [11, с. 16]. Сярод вялікай колькасці сайтаў па гісторыі Украіны і ўкраінскага казацтва трэба вылучыць тыя, якія адпавядаюць прынцыпам навуковага падыходу і маюць навуковае і інфармацыйнае значэнне. Дадзеныя рэсурсы можна ўмоўна падзяліць на некалькі груп. У першую чаргу, успомнім, канешне ж, якасныя інтэрнэт-бібліятэкі гістарычных крыніц і навуковых даследаванняў. Сярод іншых груп вылучым тэматычныя сайты па гісторыі ўкраінскага казацтва і гісторыі Украіны ў цэлым, электронныя версіі перыядычных выданняў. Важным з’яўляецца і развіццё інтэрнэт-рэсурсаў навукова-даследчых установаў па гісторыі ўкраінскага казацтва. Сваё бачанне канцэпцыі развіцця гістарычнага сайта і патрабаванняў да зместу такога інтэрнэт-рэсурса аўтар выклаў у артыкулах “Гістарычны сайт: канцэпцыя і перспектывы развіцця”, “Опыт использования электронных методических ресурсов. Сайт “Конгресс конференций “Информационные технологии в образовании” [12; 13], а таксама “Интернет - среда работы историка” (у сааўт.) [14]. Яшчэ адным вынікам работы аўтара ў дадзеным рэчышчы стала сварэнне персанальнага сайта http://r-popiel.narod2.ru/, на якім будзе размешчаны архіў матэрыялаў (гістарычных крыніц, даследаванняў, картаў) па гісторыі ўкраінскага казацтва, гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ўласныя артыкулы.

Пры гэтым зазначым, што выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. у агульным яшчэ не набыло дастаткова моцнага развіцця. Хоць выкарыстанне ІТ мае зараз поспехі ў многіх напрамках даследавання гісторыі ўкраінскага казацтва, у шмат якіх з іх прымяненне інфармацыйных тэхналогій мае яшчэ дастаткова паверхневы характар. Гэта абумоўлівае перспектыўнасць выкарыстання ІТ практычна ва ўсіх аспектах даследаванняў па гісторыі ўкраінскага казацтва: алічбоўцы архіўных і музейных матэрыялаў, гістарычнай картаграфіі, развіцці турыстычнай сферы.

Яшчэ адным перпектыўным напрамкам выкарыстання ІТ, па меркаванню аўтара, з’яўляецца стварэнне электронных баз дадзеных на падставе рэестраў украінскага казацтва, якія б уключалі ў сябе інфармацыю па персанальнаму і колькаснаму складу казацтва, звесткі па гаспадарчаму і ваенна-тэхнічнаму забеспячэнню, як па ўсяму рэестраваму войску, так і па асобным кураням. Такая работа, наколькі вядома аўтару, у цяперашні момант амаль што не праводзіцца.



Важным з’яўляецца і пашырэнне выкарыстання ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны. Гэта тым больш важна, таму што зараз у інтэрнэце і іншых СМІ з’яўляецца, на жаль, усё больш неякаснай і нават абсалютна фантастычнай інфармацыі па гістарычным дысцыплінам. У дадзеным святле стварэнне якаснага матэрыялу навуковага і навукова-папулярнага характара набывае ўсё большае значэнне. Гэта яшчэ раз падкрэслівае актуальнасць тэматыкі рэферата

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС


  1. Балыкина, Е.Н. Сущностные характеристики электронных учебных изданий (на примере социально-гуманитарных дисциплин) / Е.Н. Балыкина // Круг идей: Электронные ресурсы исторической информатики: науч. тр. VIII конф. Ассоциации "История и компьютер" / Московс. гос. ун-т, Алтай. гос. ун-т; под ред. Л.И.Бородкина [и др.]. М.-Барнаул, 2003. - С. 521-585.

  2. Встреча архивистов стран СНГ в Ташкенте // БелНИИДАД [Электронный ресурс]. – 2010-2012. – Режим доступа: http://belniidad.by/content/vstrecha-arkhivistov-stran-sng-v-tashkente – Дата доступа: 10.11.2012.

  3. Голографічна лабораторія // Львівський музей історії релігії [Электронный ресурс]. – 2012. – Режим доступа: http://www.museum.lviv.ua/holohrafichna-laboratoriia – Дата доступа: 27.11.2012.

  4. Захарова, И.Г. Информационные технологии в образовании: Учеб. пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений / И.Г. Захарова. - М.: Издательский центр «Академия», 2003. – 192 с.

  5. Зиссер, Ю. История контента в Беларуси / Ю. Зиссер // Беларусская сеть [Электронны рэсурс]. – 2012. – Рэжым доступа: http://bynetwork.ucoz.org/publ/1-1-0-41 – Дата доступа : 17.10.2012.

  6. Использование электронных образовательных ресурсов нового поколения в учебном процессе: Научно-методические материалы/Бордовский Г.А., Готская И.Б., Ильина С.П., Снегурова В.И. - СПб.: Изд-во РГПУ им. А.И.Герцена, 2007. – 32 с.

  7. Историческая информатика (Информатика для исторических специальностей) / В. Н. Сидорцов [и др.]; под ред. В. Н. Сидорцова, Л. И. Бородкина. — Мн.: ЗАО Веды, 1998. — 316 с.

  8. Иудин, А. А. Применение методов количественного анализа в социально-политических исследованиях и прогнозировании / А. А. Иудин. — М.: Наука, 1989. — 151 с.

  9. Каракозова, Э. Моделирование в общественных науках / Э. Каракозова. — М.: Высшая школа, 1986. — 101 с.

  10. Носевич, В.Л. Как сберечь цифровое наследие / В.Л. Носевич // Архiвы i справаводства. 2011. № 6 (78). - С. 82–92

  11. Полознев, И. Д. Интернет и историческая наука: возможности и проблемы / И.Д. Полознев. – Рыбинск: Рыбинск .Музей-заповедник, 2007. – 63 с.

  12. Попель, Р.І. Гістарычны сайт: канцэпцыя і перспектывы развіцця / Р.І. Попель //Содружество наук. Барановичи – 2011. Материалы международной научно-практической конференции молодых исследователей, Барановичи, Республика Беларусь, 19 – 20 мая 2011: в 2 ч. / РИО БарГУ; редкол.: А. В. Никишова (гл. ред.), И. Я. Тучина (отв. ред.) [и др.]. – Барановичи, 2011. – Ч. 1. – С. 150 – 151.

  13. Попель, Р.И. Опыт использования электронных методических ресурсов. Сайт "Конгресс конференций "Информационные технологии в образовании” / Р.И. Попель // Новые образовательные технологии в вузе (НОТВ – 2011): сборник материалов Восьмой международной научно-методической конференции, Екатеринбург, 2 – 4 февраля 2011 г. / Уральский федеральный ун-т; редкол.: В. А. Кокшаров [и др.]. – Екатеринбург, 2011. –С. 446 – 453.

  14. Приборович, А.А., Попель Р.И. Интернет – среда работы историка / А.А. Приборович, Р.И. Попель // Новые информационные технологии в образовании: материалы Международной научно-практической конференции, Екатеринбург, 1 – 4 марта 2011: в 2 ч. / Рос.гос. проф.-пед. ун-т. - Екатеринбург, 2011. – Ч. 2. – С. 95 – 98.

  15. Сидорцов, В. Н. Методология истории: количественные методы и информационные технологии / В. Н. Сидорцов. — Мн.:БГУ, 2003. — 143 с.

  16. Смирнов, Е. Интервью с Ольгой Гинзбург / Е. Смирнов // Версии.com. Фабрика аналитики [Электронный ресурс]. – 2002. – Режим доступа: http://versii.com/news/247764/ – Дата доступа : 10.11.2012.

  17. Украина присоединяется к программе ЮНЕСКО "Память мира" // Информационное агенстао “Уніан” [Электронный ресурс]. – 2002. – Режим доступа: http://www.unian.net/news/528366-ukraina-prisoedinyaetsya-k-programme-yunesko-pamyat-mira.html/ – Дата доступа: 10.11.2012.

  18. Учительница из Киева вошла в тройку самых инновационных педагогов Европы // Освіта.ua [Электронный ресурс]. – 2002. – Режим доступа: http://ru.osvita.ua/school/news/28957/ – Дата доступа: 10.11.2012.

ДАДАТАК А

Прадметны ўказальнік да рэферата


D

DG for Windows 21, 39

G

gvSIG 21


M

MapInfo 21, 39

Microsoft Map 21

А

Агульная 20, 27



Алічбоўка 19

а

асацыяцыю \“Гісторыя і камп’ютэр\ 8



В

Войска Запарожскага 23, 24

г

гістарычная геаграфія 21, 22



гістарычная картаграфія 21, 22

Д

Дакументальная 16, 20



З

Запарожскай Сечы 12, 18, 19, 21, 23, 27

і

інтэрнэт-пошука 13



М

Методыка даследавання 10

Н

Наукова 17, 34



П

Пашуковая сістэма 13

п

пашуковых сервісаў 10, 13



Р

Рэканструкцыя 23, 24

Рэпазіторый 17, 34

Рэчы Паспалітай 6, 11, 16, 20, 21, 22, 24, 27, 34



с

сістэмны падыход 10




ДАДАТАК Б

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання


У дадзеным дадатку ўтрымліваецца пералік найбольш значных веб-рэсурсаў, што закранаюць аспекты даследавання гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. Зазначым, што аналіз дадзеных сайтаў быў праведзены ў І Главе рэферата, таму тут прадстаўлены толькі найбольш поўны спіс дадзеных рэсурсаў.

  1. Спасылка на артыкул Вікіпедыі “Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан”, што быў напісаны аўтарам http://be.wikipedia.org/wiki/Станіслаў_Арыхоўскі-Раксалан



Малюнак Б.1–Здымак старонкі Вікіпедыі з артыкулам “Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан”, што быў напісаны аўтарам

  1. Спасылка на артыкул у Вікіпедыі “Ореховский, Станислав Станиславович “, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел http://ru.wikipedia.org/wiki/Ореховский,_Станислав_Станиславович



Малюнак Б.2–Здымак старонкі Вікіпедыі з артыкулам “Ореховский, Станислав Станиславович “, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел

  1. Спасылка на артыкул у Вікіпедыі “Оріховський Станіслав“, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел http://uk.wikipedia.org/wiki/Оріховський_Станіслав



Малюнак Б.3–Здымак старонкі Вікіпедыі з артыкулам Оріховський Станіслав“, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел

  1. Ізборник. Історія Украіни ІХ – ХVІІІ ст. Першоджерела та інтерпретаціі www.litopis.org.ua

  2. Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай http://cdiak.archives.gov.ua/baza_rech_pol/index.html

  3. Гісторыя Беларусі ІХ – ХVІІІ ст. Першакрыніцы http://starbel.narod.ru

  4. Восточная литература. Средневековые исторические источники Востока и Запада http://www.vostlit.info/

  5. Хронос. Всемирная история в интернете http://www.hrono.ru/

  6. Polska Biblioteka Internetowa (PBI) http://www.pbi.edu.pl

  7. Майдан Казарла http://forum.kazarla.ru

  8. Наши родные… http://rusgenealogy.clan.su/forum

  9. Сайт Інстытута гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны http://history.org.ua

  10. Сайт “Запорзьке козацтво” Запарожскага аддзялення Навукова-даследчага інстытута казацтва Інстытута гісторыі Украіны НАНУ http://donklass.com

  11. Сайт Інстытута ўкраінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М.С.Грушэўскага НАНУ http://arheograf.org.ua/

  12. Рэпазіторый “Наукова періодика України” на сайте Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадцкага http://www.nbuv.gov.ua/portal

  13. Навукова-даследчая лабараторыя гісторыі казацтва гістарычнага факультэта Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта http://www.znu.edu.ua/ukr/university/departments/history

  14. Сайт Харкаўскага навукова-даследчага інстытута казацтва (ХНДІК) http://mazepa.in.ua/index.php

  15. Сайт праекта “Казацтва ХV – ХХІ стст.” http://mazepa.in.ua/index.php

  16. Сайт “Запорозька січ” Нацыянальнага запаведніка “Хортіца” http://www.ostrov-hortica.org.ua

  17. Сайт Украінскага геральдычнага таварыства http://uht.org.ua/ua

  18. Сайт Рускага Цэнтра сцягазнаўства і геральдыкі http://www.vexillographia.ru/ukraine/cosaccos.htm

  19. Сайт “Запрозька Січ http://sich.in.ua/index.php?module=a

  20. Сайт “Ім’я Івана Мазепи” http://www.mazepa.name

  21. Сайт “Петро Калнишевський та його доба” http://kalnysh.at.ua

  22. Сайт Усеўкраінскага фонда імя П. Калнышэўскага “Петро Іванович Калнишевський” http://www.kalnyshevsky.org.ua /

  23. Ваш гид по Украине http://ru.visitua.info/

  24. Гісторыя. Гістарычная геаграфія http://www.hist-geo.net/index.php

  25. Сайт украінскага часопіса “Тиждень” http://tyzhden.ua/

  26. Творча скарбничка вчителя історії http://holodnyak-anna.at.ua/index.

ДАДАТАК В

Персанальны сайт Радзівона Попеля

http://r-popiel.narod2.ru/


Малюнак В.1–Здымак галоўнай старонкі персанальнага сайта аўтара


ДАДАТАК Г

Граф навуковых інтарэсаў


магістранта Попеля Р. І.

гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта



Спецыяльнасць 07.00.03“Сусветная гісторыя

Сумежныя спецыяльнасці

07.00.02 — айчынная гісторыя

  1. Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.




07.00.06 — археалогія

  1. Гістарычыя працэсы сацыянальна-эканамічнага развіцця, відаў гаспадарчай дзейнасці, праблемы палітычнай гісторыі па пісьмовым і археалагічным матэрыялам.




07.00.07 — этнаграфія, этналогія, антрапалогія

  1. Этнагенез і этннічная гісторыя.

  2. Гісторыя матэрыяльнай культуры.

  3. Традыцыйнае земляробства, промыслы і рамёствы.

  4. Гістрыя духоўнай і сацыяльнай культуры.

  5. Гісторыя і культура этнічных груп Беларусі, межэтнічныя адносіны і кантакты.

  6. Этнаканфесійная гісторыя.




07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання

  1. Крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц, крыніцы па гісторыі Беларусі і замежных краін.

  2. Міждысцыплінарны сінтэз метадаў гістарычнага даследавання і іншых навук (сацыялогіі, псіхалогіі, лінгвістыкі, філасофіі, эканомікі, паліталогіі, матэматыкі, інфарматыкі).




07.00.15 — гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі

  1. Знешняя палітыка і дыпламатыя замежных краін у розныя гістарычныя перыяды.

  2. Міждзяржаўныя адносіны ў гістарычным аспекце; спосабы вырашэння міжнародных (міждзяржаўных) супярэчнасцей; узнікненне, эвалюцыя і распад сістэм міжнародных адносін; міжнародныя аспекты ўзнікнення і распада дзяржаў, змена дзяржаўных межаў.

  3. Ваенна-стратэгічныя аспекты міжнаолдных адносін.

  4. Гістарычныя напрамкі развіцця ваенных дактрын і канцэпцый нацыянальнай бяспекі.

  5. Гісторыя рэгіянальных міждзяржаўных аб'яднанняў, ваенна-палітычных і эканамічных кааліцый і саюзаў, інтэграцыйных аб'яднанняў.

  6. Найважнейшыя працэсы гісторыі міжнародных адносін ХVI – пачатку ХVII стагоддзяў: развіццё ідэі «адзінага еўрапейскага дому».

  7. Дыпламатыя і іншыя сродкі ажыццяўлення знешняй палітыкі, метады і прыёмы дзейнасці дзяржаў і іншых палітычных сіл на міжнароднай арэне ў розныя гістарычныя перыяды.

  8. Узнікненне, развіццё і ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў ваенна-палітычнага, эканамічнага, нацыянальнага, царкоўнага характара.




24.00.01 — тэорыя і гістарыя культуры

  1. Заканамернасці і асноўныя напрамкі сусветнага і рэгіянальнага культурна-гістарычнага працэса.

  2. Гістарычны аспект вывучэння культурнай спадчыны славянскіх і іншых краін і народаў свету.

  3. Матэрыяльная і духоўная культура ў кантэксце вывучэння ментальнасцей і штодзённасці.

  4. Гісторыя канфесій краін і народаў свету.

  5. Традыцыі і навацыі ў дынаміцы культуры, механізмы культурнай спадчынасці.




Асноўная спецыяльнасць

07.00.03 — сусветная гісторыя

  1. Агульныя заканамернасці эканамічнага, палітычнага і соцыокультурнага развіцця народаў свету ва ўзаемасувязі з іншымі сферамі чалавечай дзейнасці, уплыў навакольнага асяроддзя на грамадскае жыццё і ўздзеянне чалавецтва на навакольнае асяроддзе.

  2. Гісторыя развіцця дзяржаў, палітычных і грамадскіх інстытутаў на лакальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях; гісторыка-дэмаграфічныя працэсы.

  3. Знешняя палітыка і міжнародныя адносіны, праблемы вайны і міру, ваенна-палітычныя саюзы, глабалізацыя сусветных працэсаў і геапалітычныя праблемы.

  4. Гісторыя ментальнасцей у кантэксце грамадскіх адносін у розныя гістарычныя эпохі.

  5. Гістарычнае месца і роля цэркваў і рэлігійных арганізацый у гісторыі асобных краін і рэгіёнаў, рэлігій і рэлігійных інстытутаў, этнаканфесійных адносін у сусветнай гісторыі.




Спадарожныя спецыяльнасці

Скасаваны ВАК



ДАДАТАК Д

Тэставыя пытанні па АІТ




01 Які элемент выкарыстоўваецца для таго, каб задаць абзац ў мове HTML:



li

a

p

body






01 Якая праграма з пералічаных не з’яўляецца картаграфічнай:



QuickMap

DG for Windows

Microsoft Access

ГІС MapInfo




ДАДАТАК Е

Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі на тэму ”Рэч Паспалітая і ўкраінскае казацтва (другая палова ХVІ – першая палова ХVІІ)”

http://r-popiel.narod2.ru/magstratura/present.pptx














1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка