Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




старонка3/5
Дата канвертавання20.03.2016
Памер400.22 Kb.
1   2   3   4   5

2.2 Алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.: вопыт і магчымасці


Адным з найбольш перспектыўных напрамкаў у галіне захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, якія сталі магчымы з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій, з’яўляецца алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў. Дадзены працэс актыўна адбываецца і ў краінах Усходняй Еўропы, падцвярджэннем чаму сталі пасяджэнні Кансультатыўнай Рады кіраўнікоў дзяржаўных архіўных служб дзяржаў-удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў і 13-ай Агульнай канферэнцыі Еўраазіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднай Рады Архіваў, прайшоўшыя ў 2012 г. Пры гэтым вялікая ўвага надавалася пытанням алічбоўкі архіўных фондаў і міжнароднаму супрацоўніцтву [2].

Ва Украіне алічбоўка архіўных матэрыялаў, у тым ліку, і тых, якія маюць непасрэднае датычэнне да гісторыі ўкраінскага казацатва, адбываецца, у асноўным, сіламі Дзяржаўнай архіўнай службы. Аднак пры гэтым, як зазначыла ў інтэрв’ю старшыня Дзяржаўнай архіўнай службы Украіны Вольга Гінзбург [16], поўнай алічбоўкі архіўных дакументаў не плануецца, у першую чаргу, з-за працаёмкасці працэса. Садзейнічаць алічбоўцы дакументаў павінна і далучэнне Украіны ў 2012 г. да міжнароднай праграмы ЮНЕСКА “Памяць свету” [17]. Заўважым, што паслугі ў алічбоўцы дакументаў ва Украіне прапаноўваюць і некаторыя прыватныя фірмы, напрыклад, “Электоронныя архівы Украіны – ЭЛАУ”.

У Беларусі таксама часткова падвергнуты алічбоўцы корпус крыніц, якія маюць дачыненне да гісторыі казацтва. Тут над алічбоўкай дакументаў працуюць, у першую чаргу, Нацыянальны цэнтр па архівам і справаводству, Нацыянальны архіў і Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Значнае месца ў алічбоўцы дакументаў адыгрывае таксама Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі пад кіраўніцтвам вядомага навукоўца, гісторыка і архівіста Вячаслава Насевіча [10, с. 82-92].

Значныя высілкі па алічбоўцы дакументаў робяцца ў Польшчы. Прыгадаем яшчэ раз хаця б Польскую інтэрнэт-бібліятэку – РВІ, што дзейнічае пад патранатам Міністэрства навукі Рэспублікі Польшча.

Вялікая роля ў алічбоўцы дакументаў належыць сумесным праектам краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы [10, с. 87]. Адным са значных праектаў, пра які мы прыгадвалі вышэй, з’яўляецца “Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай” (http://cdiak.archives.gov.ua/baza_rech_pol/index.html), што выконваецца ў рамках Праграмы ўдзелу ЮНЕСКА, сумеснымі намаганнямі архіваў і бібліятэк Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Швецыі, Германіі, Аўстрыі і Ватыкана. Вынікам гэтай працы стакла стварэнне інтэграванага рэестру, які адлюстроўвае змест захаваных архіўных фондаў і рукапісных збораў Рэчы Паспалітай.

Яшчэ адзін масштабны праект - “Агульная архіўная спадчына краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, які прадугледжвае стварэнне кампьютэрнай інфармацыйна-даведачнай сісітэмы архіўнай спадчыны, абмен копіямі дакументаў, а таксама іх алічбоўку і распаўсюджванне сярод шырокіх колаў даследчыкаў з дапамогай інтэрнэта. У праекце ўдзельнічаюць Беларусь, Украіна, Польшча, Літва, Расія і іншыя краіны.

Вялікія перспектывы мае і алічбоўка музейных экспанатаў. Гэтая праца праводзіцаа яшчэ, на жаль, адносна невялікай колькасцю музеяў. Але станоўчыя прыклады ўсё ж ёсць. Да іх мы можам аднесці, напрыклад, Львоўскі музей гісторыі рэлігіі, пры якім яшчэ з 1984 г. існуе лабараторыя па стварэнню галаграфічных выяваў рэальных гістарычных каштоўнасцей [3]. З дапамогай дадзенай лабараторыі былі створаны галаграфічныя выставы для музеяў Данецка, Хмяльніцка, Чаркасаў, іншых музееў Украіны, а таксама Гродна і Ізраіля. Праца па алічбоўцы экспанатаў праводзіцца таксама ў Львоўскім гістарычным музеі і ншых музеях Украіны.

Глава 3

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У КАРТАГРАФІІ, РЭКАНСТРУКЦЫІ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ І НАВУЧАЛЬНЫХ КУРСАХ ПА ГІСТОРЫІ ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА ХVІ – ХVІІІ СТСТ.

3.1 Выкарыстанне ІТ у каратаграфіі казацкіх тэрытарыяльных ваенна-палітычных утварэнняў ХVІ – ХVІІІ стст.


Адной з крайне важных спецыяльных гістарычных дысцыплін з’яўляецца гістарычная геаграфія і як вытворная ад яе – гістарычная картаграфія. Гістарычныя карты, неабходныя для працы любога гісторыка, ствараюцца вельмі даўно, але сучаснасць дае магчымасць стварэння карт з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Перайшоўшы ад малявання карт “ад рукі” да працы ў адпаведных камп’ютэрных праграмах, спецыялісты не толькі аблегчылі гэтым сваю працу, але і атрымалі магчымасць стварэння больш разнастайных і дакладных карт [11, с. 41]. На дапамогу ў гэтым сэнсе прыходзіць цэлы шэраг камп’ютэрных праграм: ад больш простых Microsoft Map, QuickMap і DG for Windows да складаных геаграфічных інфармацыйных сістэм MapInfo, gvSIG і інш.

Пры даследаванні гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. актуальным з’яўляецца пытанне пра вызначэнне і картаграфічнае адлюстраванне межаў Запарожскай Сечы, яе цэнтраў у розныя часы (Хорціцкая Сеч, Нікіцінская Сеч, Чартамлыкская Сеч і інш.), асобных куранёў і інш. казацкіх ваенна-палітычных тэрытарыяльных утварэнняў. Непасрэднае датачэнне да тэмы гісторыі ўкраінскага казацтва мае і развіццё картаграфіі Рэчы Паспалітай: падзел яе на ваяводствы і паветы, адлюстраванне баявых дзеянняў падчас войнаў і казацка-сялянскіх паўстанняў і г.д.

Сучаснай буйной украінскай навукова-даследчай арганізацыяй, што займаецца і пытаннямі гістарычнай картаграфіі з’яўляецца Дзяржаўнае навукова-вырабнічая прадпрыемства “Картаграфія”. Сярод іншых напрамкаў яго дзейнасці – стварэнне навуковых і навучальных гістарычных карт Украіны. Сярод аўтарытэтных украінскіх навукоўцаў, што займаюцца гістарычнай геаграфіяй назавем М.Котляра, Ф.Застаўнага. Актыўна развіваецца гістарычная картаграфіія Рэчы Паспалітай і ў Польшчы. Тут трэба ўспомніць працы сучасных даследчыкаў Ю.Янчака, Ё.Шыманьскага, Я.Катлярчыка.

Малюнак 2–Рэч Паспалітая ў канцы ХVІ – сярэдзіне ХVІІІ стст. Карта В.М.Цемушава. Сярод іншага на карце паказаны і ход казацка-сялянскай вайны 1648 – 1657 гг.

Картаграфія Рэчы Паспалітай і Украіны Ранняга Новага часу мае сваё развіццйё і ў Беларусі. Тут у першую чаргу прыгадаем В.М.Цемушава, С.М.Цемушава, В.Л.Насевіча. Вялікая колькасць гістарычных карт, што адлюстроўваюць між іншым і гісторыю Украіны ХVІ – ХVІІІ стст., створана Віктарам Цемушавым і выкладзена на яго спецыялізаваным сайце “Гісторыя. Гістарычная геаграфія” (http://www.hist-geo.net/index.php). Пры гэтым трэба заўважыць, што, на наш погляд, гістарычная геаграфія не дасягнула яшчэ ні ў Беларусі, ні ва Украіне сапраўды моцнага развіцця, так што гістарычная картаграфія і надалей будзе з’яўляцца крайне актуальнай галіной даследавання.

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка