БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
На правах рукапісу
УДК 51(075.8)
Попель
Радзівон Ігаравіч
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.
Выпускная работа па
«Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магістранта кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян
Спецыяльнасць: 1-21 80.15 – сусветная гісторыя
Навуковыя кіраўнікі:
кандыдат гістарычных навук
Міхайлоўская Л.Л., старэйшы выкладчык Кожыч П.П.
Мінск 2012
ЗМЕСТ
ЗМЕСТ 3
СПІС УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ 5
уводзіны 6
Глава 1
агляд крыніц і літаратуры. методыка даследавання 8
1.1 Агляд крыніц і літаратуры 8
1.2 Методыка даследавання 10
Глава 2
МАГЧЫМАСЦІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РЭСУРСАЎ ІНТЭРНЭТА І АЛІЧБОЎКІ АРХІЎНЫХ І МУЗЕЙНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ У ДАСЛЕДАВАННЯХ ПА ГІСТОРЫІ ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА ХVІ – ХVІІІ СТСТ. 12
2.1 Гісторыя ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. у веб-рэсурсах 12
2.2 Алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.: вопыт і магчымасці 19
Глава 3
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У КАРТАГРАФІІ, РЭКАНСТРУКЦЫІ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ І НАВУЧАЛЬНЫХ КУРСАХ ПА ГІСТОРЫІ ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА ХVІ – ХVІІІ СТСТ. 21
3.1 Выкарыстанне ІТ у каратаграфіі казацкіх тэрытарыяльных ваенна-палітычных утварэнняў ХVІ – ХVІІІ стст. 21
3.2 Аднаўленне і мадаляванне з дапамогай ІТ аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. 23
3.3 Выкарыстанне ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны ХVІ – ХVІІІ стст. 25
ЗаключЭННЕ 27
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 29
ДАДАТАК А 31
Прадметны ўказальнік да рэферата 31
ДАДАТАК Б 32
Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 32
ДАДАТАК В 35
Персанальны сайт Радзівона Попеля 35
http://r-popiel.narod2.ru/ 35
ДАДАТАК Г 36
Граф навуковых інтарэсаў 36
магістранта Попеля Р. І. 36
гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 36
Спецыяльнасць 07.00.03“Сусветная гісторыя” 36
ДАДАТАК Д 39
Тэставыя пытанні па АІТ 39
ДАДАТАК Е 40
Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі на тэму ”Рэч Паспалітая і ўкраінскае казацтва (другая палова ХVІ – першая палова ХVІІ)” 40
СПІС УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ
БДУ — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
ВКЛ — Вялікае княства Літоўскае
ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі
НАНУ — Нацыянальная акадэмія навук Украіны
РП — Рэч Паспалітая
ХНДІК — Харкаўскі навукова-даследчы інстытут казацтва
PBI — Polska Biblioteka Internetowa
уводзіны
Гісторыя Украіны з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі Усходняй Еўропы і еўрапейскай гісторыі наогул. Складаны гістарычны лёс украінскіх земляў абумоўлены шчыльнымі сувязямі з гісторыяй суседніх краін. Непасрэдна ўкраінская гісторыя звязана і з гісторыяй Беларусі: узаемадатачэнні паміж беларускімі і ўкраінскімі землямі актыўна развіваюцца яшчэ з часоў першых сярэднявечных княстваў Русі, а ў часы Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і Рэчы Паспалітай (РП) нашы землі на некалькі стагоддзяў былі з’яднаны ў складзе гэтых дзяржаў.
Сапраўдным феноменам грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ўкраінскіх земляў ХV – ХVІІІ стст. стала ўзнікненне і станаўленне казацтва. Мы не памылімся, калі скажам, што ўзмацненне ваенна-палітычнай сілы казацтва стала адным з галоўных фактараў унутранай і знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у ХVІ – ХVІІІ стст., а таксама значна паўплывала на фарміраванне ўкраінскага народу і дзяржаўнасці. Даследаванне гісторыі ўкраінскага казацтва налічвае ўжо немалую колькасць гісторыяграфічных работ і традыцыйна прыцягвае ўвагу польскіх, расійскіх і, канешне ж, украінскіх даследчыкаў. Тым не менш, для сучаснага моманту крайне важным з’яўляецца прыцягненне да даследавання гісторыі ўкраінскага казацтва інфармацыйных тэхналогій, што імкліва развіваюцца ў цяперашнім свеце. Значным з’яўляецца і распрацоўка дадзенага пытання ў беларускай гістарычнай навуцы, дзе, на жаль, украіністычныя даследаванні на дадзены момант яшчэ не атрымалі такога развіцця, як у Польшчы, Расіі і некаторых іншых краінах.
Мэтай дадзенага рэферата з’яўляецца аналіз узроўню выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст., а таксама даследаванне патэнцыйных магчымасцей выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры навуковай распрацоўцы тэмы гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. У сувязі з гэтым пастаўлены наступныя задачы:
1) Знайсці і прааналізаваць веб-рэсурсы, што прысвечаны тэме гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ– ХVІІІ стст., ці што хаця б закранаюць яе, надаўшы галоўную ўвагу інтэрнэт-выданням гістарычных крыніц і даследаванняў па дадзенай тэматыцы;
2) Разгледзець магчымасці алічбоўкі архіўных і музейных матэрыялаў па дадзенай тэматыцы;
3) Асвятліць магчымасці і перспектывы аднаўлення і мадалявання з дапамогай ІТ гістарычных аб’ектаў матэрыяльнай культуры (архітэктуры, сімволікі, адзежы і г.д.) украінскага казацтва ХVІ– ХVІІІ стст.;
4) Прааналізаваць магчымасці ІТ у картаграфіі Украіны, у тым ліку, казацкіх тэрытарыяльных ваенна-палітычных утварэнняў ХVІ– ХVІІІ стст.;
5) Разгледзець прыклады выкарыстання ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны ХVІ– ХVІІІ стст.
Матэрыялы дадзенага рэферата былі выкарыстаны ў магістэрскай дысертацыі аўтара.
Глава 1
агляд крыніц і літаратуры. методыка даследавання 1.1 Агляд крыніц і літаратуры
Пры напісанні дадзенага рэферата выкарыстоўваліся матэрыялы навуковых работ па прымяненню інфармацыйных тэхналогій у гуманітарных, у тым ліку, гістарычных даследаваннях, а таксама інфармацыя шэрагу веб-рэсурсаў. Пры гэтым зазначым, што спецыяльных работ па выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. не існуе. У гэтых умовах аўтар будуе дадзены рэферат на аснове знойдзенай ім інфармацыі па вопыту выкарыстання ІТ у гісторыі ўкраінскага казацтва, а таксама робіць высновы пра далейшыя перспектывы гэтага працэса.
1.1.1 Працы абагульняльнага характару па выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій у гістарычных даследаваннях
Упершыню прафесійныя гісторыкі звярнуліся да камп’ютэрных тэхналогій у 50-ыя гг. ХХ ст., калі ў ЗША узнікла навуковая школа кліаметрыі (квантытатыўнай гісторыі). Але прымяненне ІТ у гістарычнай навуцы тады яшчэ не набыло масавага характара з-за абмежаванасці магчымасцяў камп’ютараў тых часоў і непадтрымання неабходнасці камп’ютэрных даследаванняў значнай часткай гісторыкаў. Новая эпоха ў выкарыстанні ІТ у гістарычнай навуцы пачалася ў часы так званай “мікракамп’ютэрнай рэвалюцыі” 1980-х гг. У 1986 г. найбольш значныя еўрапейскія даследчыкі гісторыі, што падтрымалі выкарыстанне ІТ, аб’ядналіся ў міжнародную асацыяцыю “Гісторыя і камп’ютэр”. Сярод найбольш значных заходніх даследчыкаў у гэтай сферы можна назваць П. Даорна (Нідэрланды), М. Талера (Нарвегія), С. Вільямсана, К. Шурэра (ЗША) [7, с. 72].
У СССР адным з першых даследчыкаў гісторыі з дапамогай камп’ютэрных тэхналогій быў акадэмік І. Кавальчанка, аўтар прац “О применении ЭВМ для обработки историко-статистических данных”, “О моделировании исторических явлений и процессов”, “Исторический источник в свете учения об информации [7, с. 76] і інш.
У 1992 г. у Ужгарадзе (Украіна) адбыўся сумесны семінар заходне- і ўсходнееўрапейскіх даследчыкаў ІТ у гістарычнай навуцы, вынікам чаго стала стварэнне асацыяцыі “Гісторыя і камп’ютэр” і ва Усходняй Еўропе. Зараз асацыяцыя аб’ядноўвае каля 2000 даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана і інш. краін. Вялікую ролю ў працы асацыяцыі адыгрывае дзейнасць яе кіраўніка – Л. І. Бародкіна [7, с. 77], аўтара прац “Методы искусственного интеллекта”, “О некоторых аспектах автоматизации текстологического исследования”, “Квантитативная история в системе координат модернизма и постмодернизма” і інш.
Сярод іншых сучасных расійскіх даследчыкаў адзначым працы І.Захаравай (навучальны дапаможнік “Информационные технологии в образовании”), І. Полазнева (“Интернет и историческая наука: возможности и проблемы”) [11, с. 12], а таксама калектыўныя працы “Использование электронных образовательных ресурсов нового поколения в учебном процессе” (выдавецтва Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта) і “Историк, источник и интернет” (“Новая и новейшая история” №2 за 2001 г.) [6, с. 76].
У Беларусі адным з галоўных даследчыкаў у дадзенай галіне з’яўляецца В. Л. Насевіч, дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, аўтар такіх прац, як “Як захаваць лічбавую спадчыну” [10, с. 82-92], “Архіў электронных дакументаў: беларускі вопыт”, “Электронныя дакументы: выклік традыцыйнай архіўнай практыцы”, а таксама “Internet як гістарычная крыніца (да пастаноўкі праблемы)”. Значным цэнтрам у галіне гістарычнай інфарматыкі ў Беларусі з’яўляецца кафедра крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў па адпаведнай спецыялізацыі. Грунтоўныя даследаванні па дадзенай тэматыцы тут праводзіць А. М. Балыкіна [1, с. 521], аўтар такіх прац, як “Прымяненне праграмнага забеспячэння ў канструктаванні зместу гістарычнай адукацыі”, “Якасныя характарыстыкі электронных навучальных выданняў (на прыкладзе сацыяльна-гуманітарных дысцыплін)” і інш. Сярод іншых супрацоўнікаў гістарычнага факультэта БДУ, што займаюцца дадзенай тэматыкай, назавем прафесара У.Н.Сідарцова [7, с. 23; 15, с. 78], В. Л. Ліпніцкую, А. Э. Папову, А. А. Прыбаровіча.
1.1.2 Рэсурсы інтэрнэта
Пры напісанні рэферата актыўна выкарыстоўваліся матэрыялы шэрагу веб-рэсурсаў. Па-першае, гэта сайты інфармацыйнага характара, на якіх можна даведацца пра асобныя прыклады выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у даследаванні і вывучэнні гісторыі Украіны (у тым ліку, украінскага казацтва), прасачыць апошнія навіны ў дадзенай галіне. Па-другое, гэта спецыялізаваныя сайты, прысвечаныя гісторыі. Менавіта такіх веб-рэсурсаў у дадзеным рэфераце выкарыстоўвалася асабліва шмат. Гэтую групу інтэрнэт-рэсурсаў можна ўмоўна падзяліць [4, с. 32] на электронныя бібліятэкі крыніц і навуковых даследаванняў, сайты навукова-даследчых установаў, тэматычныя сайты па гісторыі ўкраінскага казацтва і інш. Падрабязней аналіз дадзеных веб-рэсурсаў будзе разгледжаны ў Другой Главе рэферата, поўны спіс сайтаў па дадзенай тэматыцы гл. у Дадатку Б.
|