Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




старонка9/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Дадатак А

Прадметны і імянны паказальнік да рэферату


Ажахоўскі, Станіслаў (1513-1566) – польскі публіцыст 8

Аналіз карэляцыйны 11, 19

Аналіз рэгрэсіўны 12

Ахманьскі, Ежы (1933-1996) – польскі гісторык-літуаніст 7, 8

Баброўскі, Міхал (1784/1785-1848) - гісторык, адзін з пачынальнікаў беларускай гістарычнай навукі 4

Баброўскі, Міхал (1784/1785-1848) – гісторык, адзін з пачынальнікаў беларускай гістарычнай навукі 4

База дадзеных 4, 9, 20, 21, 22, 24, 25, 26, 27, 37

Бародкін, Леанід Іосіфавіч (нар. у 1946) – расійскі гісторык-кваліметрыст 11

Барычова, Марыя – польскі гісторык грамадскай думкі 8, 16

Брагіна, Лідзія Міхайлаўна – расійскі гісторык-медыевіст 11, 19

Бухавец, Алег Рыгоравіч – беларускі гісторык 9, 32

Вайтковяк, Збыслаў – польскі гісторык-літуаніст 25, 26

Валоцкі, Іосіф (1439/1440-1515) – рускі праваслаўны тэолаг, палеміст 16

Варонін, Васіль Аляксеевіч (нар. у 1971) – беларускі гісторык 17, 30

Волан, Андрэй (1530-1610) – публіцыст, правазнавец ВКЛ 8, 22

Вялікае Княства Літоўскае 1, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 12, 13, 14, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 30, 36, 37

Гаштольд, Альбрэхт (?-1539) – канцлер ВКЛ 7, 8, 16

Гедымін (каля 1267 – 1341) – вялікі князь літоўскі ў 1316-1341 гг. 6

Гістарыяграфія беларуская 5, 8, 9, 10, 27

Гістарыяграфія польская 12, 17

Гістарыяграфія расійская 10, 12

Глінскі, Яўген Станіслававіч (нар. у 1988) – магістрант гістарычнага факультэта БДУ, аўтар дадзенай работы 1, 40

Граф 8, 11, 16, 17, 18, 22, 25, 27, 28

Графаў тэорыя 8, 11, 15, 18, 22, 27, 28

Даніловіч, Ігнат (1787-1843) – гісторык, адзін з пачынальнікаў беларускай гістарычнай навукі 4

Думка грамадская 1, 4, 5, 6, 8, 9, 10, 12, 13, 14, 16, 17, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 36, 37, 38

Жыгімонт I Стары (1467-1548) – кароль польскі, вялікі князь літоўскі ў 1506-1548 гг. 8, 16, 30

Звод летапісны 6, 10, 14, 16

Інвентары 9

Інтэрнэт 4, 36

Кажанёўскі, Юзаф (1863-1921) – польскі гісторык літаратуры 8

Кантэнт-аналіз 7, 8, 11, 12, 17, 18, 19, 21, 22, 23, 24, 26, 27

Катэгарызацыя 18

Каханоўскі, Аляксандр Генадзьевіч (нар. у 1963) – беларускі гісторык 9

Клос, Барыс Міхайлавіч (нар. у 1932) – расійскі гісторык, крыніцазнавец 4, 7, 10

Кожыч Павел Паўлавіч – старшы выкладчык, навуковы кіраўнік дадзенай работы 1

Кром, Міхаіл Маркавіч (нар. у 1966) – расійскі гісторык 30

Крыніца гістарычная 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 12, 13, 14, 17, 18, 20, 21, 22, 24, 25, 27, 36, 37, 38, 40

Крыніцазнаўства гістарычнае 9, 10, 17, 40

Крыніцы апавядальныя 9, 10, 20, 21, 22

Лапо, Іван Іванавіч (1869-1944) – расійскі гісторык права 8

Ленард, Эва – польскі гісторык грамадскай думкі 12, 13, 18, 19, 23, 24, 27

Летапісы 4, 6, 7, 10, 12, 14, 23, 30, 36, 37

Ліпніцкая, Вольга Львоўна (нар. у 1949 г.) – беларускі гісторык-кваліметрыст 9

Літвін, Міхалон (сапр. Венцэслаў Мікалаевіч, каля 1490-1560) – публіцыст ВКЛ 8, 37

Ліцкевіч, Алег Уладзіміравіч (нар. у 1973) – беларускі гісторык 36

Любы, Андрэй Уладзіміравіч (нар. у 1980) – беларускі гісторык, навуковы кіраўнік дадзенай работы 1

Манекін, Раман Уладзіміравіч (нар. у 1965) – украінскі гісторык-кваліметрыст 11

Марозава, Людміла Яўгенаўна (нар. у 1947) – расійскі гісторык-кваліметрыст 11

Метады колькасныя, або квантытатыўныя 4, 5, 6, 8, 9, 10, 13, 14, 24

Метады статыстычныя 10

Мілаў, Леанід Васільевіч (1929-2007) – расійскі гісторык-кваліметрыст 11

Мультымедыа 4

Оценскі, Зіновій (?-1568) – рускі праваслаўны тэолаг, палеміст 16

Падокшын, Сямён Аляксандравіч (1931-2004) – беларускі гісторык філасофіі і грамадскай думкі 30

Палемон – легендарны пачынальнік дынастыі вялікіх князёў літоўскіх 6

Паўлава, А.Я. – беларускі гісторык-кваліметрыст 10

Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага 9

Прахаска, Антоні (1852-1930) – польскі гісторык-літуаніст 16

Ратундус Мялескі, Аўгустын (1520-1582) – публіцыст, правазнавец ВКЛ 7, 8, 16, 22, 23

Рэлевантнасць 5, 16

Рэляцыя 12, 18

Рэч Паспалітая 8, 26, 37

Сідарцоў, Уладзімір Нікіфаравіч (нар. у 1935) – беларускі гісторык-метадолаг 4, 20

Сокал, Сцяпан Фёдаравіч (нар. у 1943) – беларускі гісторык права 8

Стрыйкоўскі, Мацей (1547 – каля 1590) – храніст ВКЛ 4, 7, 25, 26, 27

Стыль аўтарскі 10, 14, 15, 16, 17, 22

Сувязі граматычныя 11, 15, 16, 17

Сфорца, Бона (1494-1557) – каралева польская, вялікая княгіня літоўская 8

Сямашка, Багдан – пісар канцылярыі ВКЛ, пісьменнік 7, 16

Тазбір, Януш (нар. у 1927) – польскі гісторык 6

Традыцыя інтэлектуальная 17, 23, 26, 27

Тэхналогіі інфармацыйныя 1, 4, 5, 6, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 17, 19, 21, 22, 24, 25, 26, 27, 28, 31

Хадыніцкі, Казімеж (1890-1942) – польскі гісторык-літуаніст 6

Харчанка, Канстанцін Уладзіміравіч – расійскі сацыёлаг 11

Хронікі 6, 7, 12, 14

Ціханаў, Уладзімір Іванавіч – расійскі гісторык 18

Ягайла, Уладзіслаў II (каля 1348 – 1434) – вялікі князь літоўскі ў 1377-1392 гг., кароль польскі ў 1385-1434 гг., найвялікшы князь літоўскі ў 1392-1434 гг. 19





Дадатак Б

Інтэрнэт-рэсурсы ў галіне даследавання грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя


http://www.fbc.pionier.net.pl

Federacja Bibliotek Cyfrowych. Агульная пошукавая сістэма па польскіх інтэрнэт-бібліятэках. Вялікае значэнне дадзенага сайту ў тым, што ён дазваляе адшукаць патрэбную кнігу ў найбольш прыдатным фармаце (pdf, djvu, jpeg, txt) на электронных старонках любой польскай (праўда, толькі “легальнай”) інтэрнэт-бібліятэкі і ў далейшым спампаваць упадабанае выданне. Пры гэтым варта адзначыць, што польскія інтэрнэт-бібліятэкі ўяўляюць сабою сапраўдны скарб для гісторыка-літуаніста, бо ў іх змешчана мноства крыніц (у тым ліку рукапісаў і старадрукаў), частка асабістых архіваў гісторыкаў мінулага, а таксама працы класікаў польскай гістарычнай навукі, якія ўжо не трапляюць пад дзеянне аўтарскага права, г.зн. выдадзеныя пераважна да Другой Сусветнай вайны.

http://www.starbel.narod.ru

Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. Сайт створаны намаганнямі беларускага гісторыка, даследчыка Крэўскай і Люблінскай уніі, актыўнага перакладчыка і публікатара іншамоўных крыніц па гісторыі Беларусі Алега Ліцкевіча. У адпаведнасці з назвай асноўным зместам сайту з’яўляюцца крыніцы па гісторыі Беларусі, прычым разнастайнага характару і паходжання, у тым ліку і па гісторыі грамадскай думкі (напрыклад, беларуска-літоўскія летапісы). Акрамя таго, на сайце выстаўлены вялікі спіс літаратуры па гісторыі Беларусі ўвогуле, а таксама даюцца спасылкі на сайты, дзе выкладзены крыніцы па гісторыі Беларусі.

http://www.belhistory.eu

Сайт часопісу “Беларускі гістарычны агляд”. На сайце выкладзены артыкулы з часопісу “Беларускі гістарычны агляд” – вядучага беларускага гістарычнага перыёдыку, які надае вялікую ўвагу праблемам метадалогіі гісторыі, а таксама малавядомым у нашай навуцы накірункам у гістарыяграфіі, у тым ліку, інтэлектуальнай гісторыі, у рэчышчы якой і ладзіцца нашае даследаванне. Да таго ж у часопісе (а значыць, і на сайце) друкуюцца пераклады артыкулаў вядомых замежных навукоўцаў, што дазваляе азнаёміцца з імі беларускаму чытачу.

http://www.kamunikat.org

Камунікат: беларуская інтэрнэт-бібліятэка. На сайце ў вольным доступе выкладзена мноства беларускай гістарычнай літаратуры, у тым ліку, паўнатэкставыя версіі такіх беларускіх часопісаў, як “Беларускі гістарычны зборнік”, “Гістарычны альманах”, у якіх пастаянна друкуюцца матэрыялы па гісторыі грамадскай думкі ВКЛ.

http://www.history.org.ua

Сайт Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. На электроннай старонцы выкладзены поўныя версіі артыкулаў, што публікуюцца ва ўкраінскіх гістарычных выданнях, якія ў апошні час усю большую ўвагу надаюць літуаністыцы. Акрамя таго, на сайце выстаўлены кнігі ўкраінскіх даследчыкаў, якія выйшлі ў апошнія гады. Можна толькі ўхваляць тое, што ўкраінская гістарычная супольнасць разумее, што імкнучыся “ахоўваць” аўтарскае права на выданні накладам у 100-150 паасобнікаў (а гэткія, на вялікі жаль, цяперашнія рэаліі ў справе эдыцыі гістарычных прац) ёсць вялікая рызыка проста “схаваць” вартае даследаванне ад неўкраінскіх чытачоў.

http://www.jstor.org

JSTOR. Паўнатэкставая база дадзеных навуковых перыядычных выданняў ЗША. Змяшчае такія неабходныя з метадалагічнага пункту гледжання кожнаму даследчыку гісторыі грамадскай думкі часопісы як “Journal of History of Ideas” ці “History and Theory”. Але база мае адзін, але вельмі істотны недахоп: яна платная. З гэтай нагоды можна толькі падзякаваць Фундаментальнай бібліятэцы БДУ, што яна раз-пораз закупае права на карыстанне гэтым рэсурсам і дае магчымасць бясплатна карыстацца ім супрацоўнікам і навучэнцам БДУ.

http://www.elib.bsu.by

Электронная бібліятэка ФБ БДУ. Бібліятэка БДУ мае і ўласную электронную базу матэрыялаў. Яна не вельмі вялікая і некаторыя матэрыялы ў ёй чамусьці недаступны нават з унутраных камп’ютараў БДУ, але ў ёй размешчаны артыкулы (у тым ліку, па гісторыі грамадскай думкі), якія друкаваліся ў даволі маладаступных (з-за мізэрных накладаў) выданнях.

http://www.izbornyk.org.ua

Ізборник. Історія України IX–XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації. Дадзены ўкраінскі рэсурс спецыялізуецца на публікацыі наратыўных крыніц, якія так ці інакш адлюстроўваюць сярэднявечную і раннемадэрную гісторыю Ўкраіны, а паколькі ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, то на гэтым сайце выкладзена багата матэрыялаў па гісторыі ВКЛ, напрыклад, беларуска-літоўскія летапісы ці “Пра норавы татараў, літвінаў і маскавітаў” Міхалона Літвіна, апошні твор у перакладзе на ўкраінскую мову, але, як здаецца, не з арыгінальнага лацінскага тэксту, а з расійскага перакладу.

http://www.vostlit.info

Восточная литература. Нягледзячы на назву, сайт прысвечаны не толькі арыенталістыцы, але і гісторыі Еўропы ды іншых частак свету. Як і большасць папярэдніх рэсурсаў, для даследчыка грамадскай думкі ён цікавы перадусім з нагоды публікацыі на ім у перакладзе на рускую мову крыніц, напісаных у арыгінале на лацінскай або старанямецкай мовах.

http://www.books.google.com

Электронная бібліятэка “Google”. Вялікае сховішча кніг, дзе можна адшукаць любую патрэбную літаратуру. Іншая справа, што ў большасці выпадкаў яе нельга спампаваць, бо яна ахоўваецца аўтарскім правам. Зрэшты, некаторыя кнігі можна прагледзець (не цалкам), а тыя, на якія міжнароднае заканадаўства аб аўтарскіх правах ужо не распаўсюджваецца, можна атрымаць і на ўласны камп’ютар.

Дадатак В

Дзеючы асабісты сайт (гіперспасылка) і Print Screen галоўнай старонкі


http://www.jauhlin.narod2.ru/

Дадатак Г

Граф навуковых інтарэсаў


магістранта Глінскага Я.С., гістарычны факультэт

Спецыяльнасць: айчынная гісторыя



Сумежныя спецыяльнасці

07.00.03 – усеагульная гісторыя

  1. Развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры, навукі, тэхнікі і адукацыі ў розных краінах і рэгіёнах свету.

  2. Гісторыя гендэрных адносін, ментальнасцей у кантэксце грамадскіх адносін у розныя гістарычныя эпохі.



07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання

  1. Гісторыя гістарычнай навукі. Развіццё гістарычнай думкі, накірункі і школы, арганізацыя і сацыяльныя функцыі навукі ў пэўныя гістарычныя перыяды. Канцэпцыі сусветнай і айчыннай гісторыі.

  2. Крыніцазнаўства. Тэарэтычнае крыніцазнаўства, кампаратыўнае крыніцазнаўства, класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц, гісторыя крыніцазнаўства, крыніцы па гісторыі Беларусі і замежных краін. Новае інфармацыйнае асяроддзе і новыя тыпы гістарычных крыніц. Нараталогія.





Асноўная спецыяльнасць


07.00.02 – айчынная гісторыя

  1. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх унутраная і знешняя палітыка, мясцовае кіраванне, класавая барацьба, палітычныя і іншыя партыі, дзяржаўная, класавая, саслоўная ідэалогія.

  2. Матэрыяльная і духоўная культура, асвета і навука.

  3. Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.






Спадарожныя спецыяльнасці
Скасаваны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусі

Дадатак Д

Тэставыя пытанні па АІТ




01 (Глінскі Яўген) У мове HTML: элемент, які прызначаны для вылучэння фрагменту дакумента з мэтай змянення выгляду яго зместу:



align

div

frame

title






01 (Глінскі Яўген) Хто прааналізаваў дзяржаўную і нацыянальную свядомасць беларуска-літоўскіх летапісцаў на падставе заснаванага на камп’ютарных падліках кантэнт-аналізу?:



Лідзія Брагіна

Іван Кавальчанка

Эва Ленард

Мікалай Улашчык




Дадатак Е

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі


http://jauhlin.narod2.ru/master.html












1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка