Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




старонка6/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

2.3 Базы дадзеных: магчымасці выкарыстання для даследавання грамадскай думкі ВКЛ


Неабходнасць апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных прымусіла гісторыкаў звярнуцца да такога амаль універсальнага сродку структуравання і захоўвання інфармацыі як базы дадзеных (БД) [48, с. 103-104]. Праўда, нават дасведчаныя ў праблемах камп’ютарызацыі беларускія навукоўцы, напрыклад, прафесар У.І. Сідарцоў, знітоўваюць выкарыстанне БД, у асноўным, з працай па даследаванню масавых гістарычных крыніц [48, с. 104]. Гэта значыць, што фактычна галіна выкарыстання БД абмяжоўваецца апрацоўкай статыстычных крыніц і дакументаў справаводства. Гэта ўжо нямала, але для нашай тэмы галоўным пытаннем з’яўляецца акрэсленне магчымасцяў баз дадзеных для працы з апавядальнымі крыніцамі, да якіх належаць помнікі грамадскай думкі ВКЛ, таму ў дадзенай рабоце будзе здзейснена спроба паглядзець на БД з іншага пункту погляду.

Спачатку выпадае даць азначэнне паняццям, якія будуць выкарыстоўвацца ў дадзеным параграфе. Так, пад базай дадзеных маецца на ўвазе ўпарадкаваны масіў інфармацыі ў электроннай форме, які створаны і апрацоўваецца з дапамогай спецыфічнага праграмнага сродку – сістэмы кіравання базай дадзеных (СКБД) [48, с. 104]. Але для гістарычных даследаванняў, з улікам неабходнасці адбору і класіфікацыі інфармацыі, найбольш падыходзяць рэляцыйныя базы дадзеных, у якіх інфармацыя падаецца ў выглядзе двухмерных табліц, якія складаюцца з радкоў і слупкоў. Гэта дазваляе выбраць з усяго масіву дадзеных, змешчаных у БД, тую інфармацыю, якая патрэбна ў дадзены момант. Пры гэтым да баз дадзеных прыкладаюцца наступныя патрабаванні:



  • аднастайнасць усіх слупкоў (атрыбутаў) у БД;

  • наяўнасць унікальных імёнаў для слупкоў;

  • адсутнасць у табліцы аднолькавых радкоў;

  • наяўнасць аднолькавай колькасці атрыбутаў для табліцы [48, с. 105].

Аднак нават, калі прытрымлівацца гэтых патрабаванняў, застаецца пытанне пераводу слаба структураваных дадзеных гістарычных крыніц у машыначытальную форму, што звычайна вырашаецца пры дапамозе спецыяльнага праграмнага забеспячэння, а менавіта наступных праграм – Gedkom, CenSys, Socrates, KLEIO. Адмысловая праграма распрацавана і ў Беларусі – “Радавод” [48, с. 105-110].

Зрэшты, на наш погляд, рэпрэзентатыўную, карысную ў даследаванні, базу дадзеных можна стварыць і пры дапамозе стандартнага пакету Microsoft Office, а менавіта пры дапамозе праграмы Microsoft Access, якая забяспечвае магчымасці для стварэння рэляцыйных БД. Пры гэтым навуковыя праблемы, вырашэнне якіх можа быць спрошчана пры апоры на БД, прысутнічаюць і ў галіне грамадскай думкі ВКЛ XVI ст. Гаворка, перадусім, ідзе пра стварэнне агульнай базы дадзеных помнікаў грамадскай думкі ВКЛ (падставай для гэтага могуць стаць выдадзеныя дагэтуль бібліяграфіі, напрыклад, [26]), а таксама БД, прысвечаных апісанню інтэлектуальнага кола асобных інтэлектуалаў (летапісцы, храністы, публіцысты і іх атачэнне), прыклад чаго будзе прадэманстраваны ў дадзенай рабоце.

Падсумоўваючы, выпадае адзначыць, што разгледжаныя вышэй прыклады метадаў, заснаваных на інфармацыйных тэхналогіях, – фармалізаванае высвятленне паходжання і аўтарства, кантэнт-аналіз і стварэнне баз дадзеных – могуць быць выкарыстаны пры аналізе грамадскай думкі ВКЛ XVI ст. Але трэба ўлічваць спецыфіку апавядальных крыніц, складанасць іх пераводу ў машыначытальны выгляд, таму ў любым выпадку патрабуецца спецыяльная падрыхтоўчая праца, якая прадугледжвае вылучэнне катэгорый, якія будуць зададзены для камп’ютарнага аналізу, і абгрунтаванне мэтазгоднасці выбару менавіта іх. З апорай на дадзеныя заўвагі і, перадусім, досвед разгледжаных вышэй даследаванняў у наступнай главе будзе здзейснена спроба на падставе ІТ даследаваць асобныя праблемы вывучэння грамадскай думкі ВКЛ XVI стагоддзя.

Глава 3

Вынікі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій ва ўласных даследаваннях грамадскай думкі ВКЛ XVI ст.


У папярэдняй главе былі разгледжаны тэарэтычныя падставы і канкрэтныя прыклады выкарыстання ІТ падчас даследавання грамадскай думкі, у тым ліку, адзіны (прынамсі, з вядомых нам) выпадак прыстасавання метадаў, заснаваных на камп’ютарных падліках, да інтэлектуальнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Бадай што галоўнай высновай з прыведзеных вышэй дадзеных з’яўляецца тое, што інфармацыйныя тэхналогіі маюць значны эўрыстычны патэнцыял у дадзенай галіне гістарычнай навукі, але да іх трэба падыходзіць з пэўнай засцярогай, прынамсі, вельмі дакладна акрэсліваць параметры для пераводу наратыўнага тэксту ў машыначытальную форму.

Зыходзячы акурат з гэтай метадалагічнай асновы, ніжэй будуць прадэманстраваны і прааналізаваны вынікі выкарыстання намі адаптаваных да патрэб працы над апавядальнымі крыніцамі даследчыцкіх метадаў з ІТ-часткай, пра якія ішла гаворка ў Главе 2. Заўважым, аднак, што па-за ўвагай застанецца тэорыя графаў (гл. 2.1), якая служыць для атрыбуцыі тэкстаў праз вызначэнне аўтарскага стылю. Такая лакуна абумоўлена дзвюма прычынамі. Па-першае, складанасцю і грувасткасцю падлікаў, якія патрабуюцца для атрымання рэлевантных вынікаў выкарыстання гэтай тэорыі – у нас няма ўпэўненасці ва ўласных здольнасцях правільна адаптаваць дадзены метад у межах аналізу ананімных помнікаў грамадскай думкі ВКЛ. Па-другое, спецыфікай саміх крыніц: так, магчымыя для вызначэння на падставе “тэорыі графаў” аўтарства польскамоўнай “Размовы Паляка з Літвінам” тэксты яе верагодных стваральнікаў – Аўгустына Ратундуса і Андрэя Волана – напісаны пераважна на лацінскай мове, а зразумела, што граматычны лад польскай і лацінскай моў істотна адрозніваецца, што робіць выкарыстанне “тэорыі графаў” у гэтым выпадку вельмі праблематычным. Таму асноўная ўвага будзе звернута на камп’ютарызаваны кантэнт-аналіз і стварэнне баз дадзеных.


3.1 Кантэнт-аналіз пры даследаванні “Epitome Principum Lituaniae” – помніка грамадскай думкі ВКЛ другой паловы XVI ст.


У вывучэнні грамадскай думцы Вялікага Княства Літоўскага адной з падставовых тэм з’яўляецца акрэсленне стаўлення да ўлады і міжсаслоўных стасункаў, іх рэпрэзентацыі ў помніках інтэлектуальнай традыцыі. Зрэшты, і ўжо неаднаразова згаданы артыкул Э. Ленард меў на мэце высвятленне, ці мелі летапісы нацыянальную або дзяржаўную самасвядомасць [52, с. 134]. Пры гэтым польская даследчыца на падставе кантэнт-аналізу трох тэкстаў – адпаведна з канца XIV ст., сярэдзіны XV ст. і пачатку XVI ст. [52, с. 133] – не толькі прыйшла да высновы, што такая самасвядомасць мелася ў тагачасных інтэлектуалаў з ВКЛ [52, с. 146-147], бо тыя стала карысталіся ў сваіх тэкстах этнічна-дзяржаўнай тэрміналогіяй (з гэтым цяжка не згадзіцца, тым больш, што такія высновы пацверджаны лічбамі), але і палічыла мэтазгодным высунуць наступную гіпотэзу. А менавіта, што з цягам часу назіраецца змена канцэпцыі гісторыі ў летапісцаў. Як маляўніча піша аўтарка, “гісторыя перастае быць для іх “гульнёй уладароў” (ці толькі ўладароў) і робіцца “гульнёй” нацыі і грамадскіх груп” [52, с. 147] і далей, працягваючы сваю думку яна адзначае, што дынастычная свядомасць летапісцаў ператварылася ў этнічна-дзяржаўную [52, с. 147].

Такім чынам, Э. Ленард мяркуе, як можна зразумець з яе тэксту, што назіралася пэўная паступальная і аднакірункавая (вылучана намі – Я.Г.) эвалюцыя інтэлектуальнага мыслення ў ВКЛ, што павінны пацвярджаць і дадзеныя праведзенага ёй кантэнт-аналізу, выкладзеныя ў выглядзе табліц:

Табліца 3.1 – Класы аб’ектаў, пра якія ідзе гаворка ў летапісах [52, с. 141]

Катэгорыі аб’ектаў

Групы летапісаў

Усяго

1

2

3

Уладар

Крэўны ўладара

Ураднік-пан

Князь


Духоўная асоба

Войска


Дзяржава

Грамадскія групы

Гарады

Тэрыторыі



71,2

4,3


2,4

0,4


0,2

3,6


4,3

1,9


10,7

0,9


54

5,4


6,1

4,6


2,2

3

9



3,3

10,8


1,6

39,2

1,7


16,9

3,3


1,5

6,4


11,9

13,5


4,5

1,1


52,3

4

8,9



3,4

1,6


4,2

9,1


6,4

8,7


1,3

Сапраўды, здаецца, што камп’ютарызаваны аналіз пацвярджае гіпотэзу Э. Ленард: колькасць згадак пра ўладароў і іх крэўных значна змяншаецца, затое павялічваецца ўвага да прадстаўнікоў разнастайных грамадскіх груп. Але да такіх высноў узнікаюць істотныя заўвагі: так, з фармальнага пункту гледжання кантэнт-аналіз праведзены бездакорна, але праблема схавана ў падрыхтоўчай фазе да падлікаў: апошні твор, даследаваны Э. Ленард, а менавіта “Хроніка Быхаўца”, створаны ў 1530-я гг. Але на ім развіцццё грамадскай думкі ВКЛ, натуральна, не спынілася. Напрыклад, у 1576 г. быў твор “Epitome Principum Lituaniae” (верагодны аўтар – Аўгустын Ратундус), у якім прадэманстраваны адрозны ад летапіснага погляд на мінулае. Намі быў прароблены яго кантэнт-аналіз з дапамогай дэма-версіі (поўная версія, зразумела, платная) адной з лепшых праграм для правядзення кантэнт-аналізу ATLAS.ti 5.0 [53]. Тое, што “Epitome” [4] напісана на лацінскай мове значна спрасціла перавод гэтага тэксту ў машыначытальную форму. Пасля правядзення камп’ютарных падлікаў былі атрыманыя наступныя вынікі:

Табліца 3.2 – Класы аб’ектаў, пра якія ідзе гаворка ў “Epitome”: працэнт ад агульнай колькасці згадак



Аб’екты

Агульная колькасць

Працэнт

Уладары

105

69,5

Крэўныя ўладароў

28

18,5

Грамадскія групы: паны, магнаты

9

6,0

Літвіны, народ

9

6,0

Як вынікае з праведзенага намі з дапамогай ІТ кантэнт-аналізу, гіпотэза Эвы Ленард аб фактычна “эвалюцыйным” ператварэнні светапогляду інтэлектуалаў ВКЛ не пацвярджаецца. На нашу думку, што даказваецца з дапамогай колькасных метадаў, згадка пра тыя ці іншыя сацыяльныя групы залежыла не толькі, а ў выпадку ВКЛ нават і не столькі, ад часу напісання твору, колькі ад намераў яго стваральніка: калі аўтар “Хронікі Быхаўца” працаваў на замову магнатаў ВКЛ, натуральна, ён больш пісаў пра іх, а калі “Epitome” стваралася для караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя [6], то і галоўная ўвага была звернута на гісторыю ўладароў.

Такім чынам, заснаваны на ІТ кантэнт-аналіз паказаў сваю прыдатнасць для даследавання грамадскай думкі ВКЛ XVI ст.: з яго дапамогай атрымалася паказаць, што развіццё інтэлектуальнай культуры ВКЛ не мела аднаго лінейнага напрамку, а інтэнцыі асобных аўтараў залежылі ад шэрагу разнастайных, выкліканых бягучым момантам, фактараў, якія, праўда, можна высветліць ужо на падставе больш традыцыйных метадаў.


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка