Выпішыце займеннікі. Вызначце іх разрад. Не хвалі сам сябе: няхай другія пахваляць цябе




Дата канвертавання11.06.2016
Памер31.24 Kb.
Варыянт 1

  1. Выпішыце займеннікі. Вызначце іх разрад.

1. Не хвалі сам сябе: няхай другія пахваляць цябе.

2. Не ўсё тое рыба, што ў вадзе плавае.

3. Не чапай нічога і не бойся нікога.

4. Нікому свайго розуму не ўставіш.

5. Нікому з неба само не спадзе.

6. Вер сваім вачам, а не таму, што людзі кажуць.



  1. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбным склоне.

1. Мама па прафесіі медык, але даўно ўжо не працуе, прысвяціла ... тату і мне.

2. Натрудзіць дзяцел сваю дзюбу, збудуе ... хату.

3. Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам ... нашкодзіш.

4. Людзі прыходзяць на зямлю, каб пакінуць добрую памяць аб ... .

5. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па ..., ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар.

6. Спачатку любіла Галя адна, баючыся сама ... прызнацца ў гэтым.

7.І раптам убачыш ... на лужку. Лужок гэты невялікі, але роўны, як стол.


  1. Спішыце, пастаўце займеннікі, што ў дужках, у патрэбнай склонавай форме. Вызначце разрад займеннікаў, іх склон.

1. Каб слава дружыла з (ты) праз гады, ты з працай зрадніся, мой сын, назаўжды.

2. Са (я) гаворыць, як быццам жывая, сагрэтая сонцам зямля маладая.

3. (Я) мой край на мужнасць выхаваў і гордасць даў душы маёй.

4. Радзіма, у сэрцы мы носім адданасць (ты) і любоў.

5. Духоўнае багацце не купіш ні за якія грошы, (яно) можна здабыць толькі творчай працай, напружаннем (увесь) волі.

IV. Складзіце сказы, ужываючы ў розных склонавых формах наступныя займеннікі.

Хтосьці, штосьці, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, некаторы.

Варыянт 2



  1. Выпішыце займеннікі. Вызначце іх разрад.

1. Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца.

2. Няма большай кары, чым кара свайго сумлення.

3. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

4. Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын.

5. Як мы да людзей, так і людзі да нас.

6. Ніхто не зробіць горш табе, чым ты сам сабе.



  1. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбным склоне.

1. Антось глядзеў і пацяшаўся і ціха сам... смяяўся.

2. Пчолка ўсю ... аддае вялікаму зямному жыццю.

3. Як у ... нічога не мае, то на ... найбольш чапляе.

4. Вышэй ... не падскочыш.

5. Цяжэй за ўсё ... перамагчы, стаць над ... бязлітасным суддзёй.

6. Зіна не знайшла ў ... ніякай радасці ці нават задаволенасці.

7. Дзяўчына, не памятаючы ..., кінулася з хаты на двор.


  1. Спішыце, пастаўце займеннікі, што ў дужках, у патрэбнай склонавай форме. Вызначце разрад займеннікаў, іх склон.

1. Прырода, вясна і маладосць напоўнілі (яны) жыццярадаснасцю.

2. Ганаруся я (той), што навек заўладалі вы сэрцам маім.

3. Першых звяроў прыручыла жанчына, можа, як-небудзь прыручыць і (вы).

4. Гора маё чубатае: ніхто (я) не сватае.

5. I вось Зіна дачакалася (той), (хто) чакала-жадала, пра (хто) марыла.


  1. Складзіце сказы, ужываючы ў розных склонавых формах наступныя займеннікі.

Хтосьці, штосьці, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, некаторы.


  1. Спішыце верш. Падкрэсліце займеннікі, укажыце іх разрады.

ВЯРТАННЕ Ў ПАЧАТАК СВАЙГО РОДУ


Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток,

Дзе ніколі не страшаць ніякія спёкі і сцюжы,

Дзе з калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток

I адчуеш сябе маладым, і шчаслівым, і дужым.

Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном,

Што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя,

Каб сыны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом,

Каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.

Ёсць у кожнага ганак, там стужкі зляжалых дарог

Улягліся пад каменем, што некалі трушчыў зярняты.

I калі ты аслаб, і калі ты стаміўся, знямог,

Ты вяртайся на гэты парог,

Тут для рук сваіх знойдзеш спачын і занятак.

V.Спішыце верш. Падкрэсліце займеннікі, укажыце іх разрады.


ВЯРТАННЕ Ў ПАЧАТАК СВАЙГО РОДУ
Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток,

Дзе ніколі не страшаць ніякія спёкі і сцюжы,

Дзе з калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток

I адчуеш сябе маладым, і шчаслівым, і дужым.

Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном,

Што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя,

Каб сыны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом,

Каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.

Ёсць у кожнага ганак, там стужкі зляжалых дарог

Улягліся пад каменем, што некалі трушчыў зярняты.

I калі ты аслаб, і калі ты стаміўся, знямог,

Ты вяртайся на гэты парог,



Тут для рук сваіх знойдзеш спачын і занятак.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка